Беларусы в Польше
24.4K subscribers
1.28K photos
322 videos
1 file
581 links
Жизнь Беларусов в Польше.

Поддержать нас можно тут https://buycoffee.to/belaruspoland


Чат https://t.me/BelarusyPL
Download Telegram
❗️ Візы для грамадзян Беларусі – новы парадак разгляду заяў.

З 15 чэрвеня бягучага года Міністр замежных спраў атрымаў кампетэнцыі да
разгляду заяў аб выдачы віз, якія былі паданыя ў Рэспубліцы Беларусь.

Вызначэнне гэтых кампетэнцый павінна служыць перадусім аднаўленню
магчымасці выдачы віз у Рэспубліцы Беларусь, скарочаных у выніку
абмежавання лічбы дыпламатычна-консульскага персаналу польскіх
прадстаўніцтваў у гэтай дзяржаве.

Візавыя заявы, якія будуць разглядацца Міністрам замежных спраў, павінны
быць паданыя грамадзянамі Беларусі або іншымі іншаземцамі, якія легальна
знаходзяцца на тэрыторыі гэтай дзяржавы ў Пунктах прыёму візавых
дакументаў (PPWW) або ў польскіх консульскіх установах на тэрыторыі
Беларусі. Заявы, пададзеныя непасрэдна Міністру замежных спраў будуць
падлягаць звароту з інфармацыяй аб правільным рэжыме падачы заявы.
У сувязі з паўсталымі пытаннямі і сумневамі трэба паясніць, што ўведзеныя
юрыдычныя рэгуляванні не даюць магчымасці атрымання візы іншаземцамі,
якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, а таксама не ўсталёўваюць новага
парадку падаўжэння віз.


Іншаземцы, якія хочуць прадоўжыць сваё знаходжанне на больш працяглы
перыяд, чым гэта дапускае наяўная віза, павінны намагацца аб прадастаўленні
дазволу на часовае знаходжанне (падрабязную інфармацыю можна знайсці
ТУТ) або адзным з бестэрміновых дазволаў – дазвол на сталае знаходжанне
(падрабязную інфармацыю можна знайсці ТУТ) або дазволе на знаходжанне
доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскага Звязу
(падрабязную інфармацыю
можна знайсці ТУТ) пры ўмове выканання варункаў іх прадастаўлення.

Афіцыйны дакумент :
https://drive.google.com/file/d/1rrHLnQc3Fe0POgnkZPPpQAxQUga7cyf2/view?usp=sharing

Такім чынам:
1. Беларусы па-ранейшаму не могуць атрымліваць польскія візы на тэрыторыі Польшчы.
2. Гэтыя змены маюць тэхнічны характар і закліканы паскорыць выдачу віз беларусам ва ўмовах скарачэння дыпламатычнага персаналу Польшчы ў нашай краіне.

#визы #Udsc

«Беларусы в Польше» @BelarusPoland