Наша Ніва
28.3K subscribers
56.9K photos
8.93K videos
2 files
42.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У сакавіку на сцэне Купалаўскага тэатра «Паўлінку» пакажуць 10 разоў

Усяго ў афішы два спектаклі.

https://nn.by/?c=ar&i=268796
Cтудэнты з 15 беларускіх універсітэтаў аб’ядноўваюцца ў адзіную асацыяцыю

Так беларуская моладзь вырашыла працягнуць традыцыі таварыстаў філаматаў і філарэтаў, студэнцкага саюзу.

https://nn.by/?c=ar&i=268794
Лідар АГП Казлоў: Я не гатовы плаціць Балабу, каб ён ахоўваў Дзень Волі

На мінулым тыдні старшыня АГП быў асуджаны да 15 сутак за адмову даць падпіску аб неразгалошванні. І хоць вырак быў вынесены, на Акрэсціна Казлоў пакуль не адправіўся.

https://nn.by/?c=ar&i=268800
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска асудзіў 22-гадовую Юлію Кашавераву за тры ўдары па міліцэйскім бусіку на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд агучыў суддзя Сяргей Будрэвіч.

У той жа час у Мінску асудзілі хлопца, які п'яным пабіў дзве машыны ў Серабранцы. Па тым жа 339 артыкуле (але нават па больш жорсткай частцы) яму прысудзілі 1 месяц арышту.
ІТ-кампанія Andersen перанесла штаб-кватэру з Мінска ў Кіеў

«Для спакою кліентаў».

https://nn.by/?c=ar&i=268802
Некаторых людзей кавід не бярэ. Іншыя, наадварот, пакутуюць удвая. Навукоўцы ўжо зразумелі чаму

У тым ліку і тэстастэрон мае значэнне.

https://nn.by/?c=ar&i=268749
У Брэсце затрыманы блогер і намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Сяргей Мазан. «Сяргей пазваніў у офіс і сказаў, што ён затрыманы. Сілавікі паказалі пасведчанні наркакантролю. Цяпер сувязі з ім няма», — расказала яго калега па партыі Ганна Канюс.

А ў Мінску затрыманы блогер Руслан Ліннік, у якога 90 тысяч падпісчыкаў у Ютубе.
Амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая

Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць.

https://nn.by/?c=ar&i=268803
Warner Music патрабуе плату за выкарыстанне песні «Jerusalema»

Каго прымушаюць плаціць за выкарыстанне хіта?

https://nn.by/?c=ar&i=268817
Затрымалі блогера Руслана Лінніка, які мае 90 тысяч падпісчыкаў на ютубе

Хто гэта такі?

https://nn.by/?c=ar&i=268823
Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.

Інтэрв'ю запісалі ў Літве, яно працягвалася больш за дзве з паловай гадзіны. Падчас інтэрв'ю Ціханоўская казала пра тое, як і чаму вырашыла балатавацца ў прэзідэнты Беларусі і чым збіраецца займацца пасля новых выбараў, чым скончацца пратэсты ў Беларусі і чаму іх нельга параўноўваць з украінскім Майданам, ці атрымае Аляксандр Лукашэнка гарантыі асабістай бяспекі, чаму сілавікі праяўляюць жорсткасць да мірных дэманстрантаў, а таксама аб адносінах са сваімі паплечніцамі Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала, пра тое, як пакінула Беларусь і ці збіраецца вярнуцца.

https://nn.by/?c=ar&i=268824
Учора ў Лошыцы затрымалі мінімум 15 чалавек. Сёння некаторых з іх пакаралі 14- і 25-сутачным арыштам

Затрыманні прайшлі ўчора ўвечары падчас дваровага маршу. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП, а камусьці дадалі яшчэ і артыкул за "непадпарадкаванне", піша @viasnanazirae.

У Ленінскім судзе Анастасія Ачалава сёння разгледзела дзве справы: Вадзіма Троцкага і Вадзіма Чэркаса яна пакарала мужчын 14 суткамі арышту.

У Завадскім РУУС Алену Семянюк і Яўгена Чэрніка сёння судзілі па двух артыкулах: 23.34 і 23.4. Суддзі Алена Някрасава і Алег Каляда прысудзілі Семянюк і Чэрніку 25 сутак арышту.
У цэнтры Мінска проста ў траншэі знайшлі скарб з залатымі манетамі часоў Мікалая ІІ

Што там было яшчэ?

https://nn.by/?c=ar&i=268827
Калі б новыя выбары былі зараз, хто павінен быў бы стаць адзіным кандыдатам ад прыхільнікаў перамен? #poll
Anonymous Poll
42%
Бабарыка
1%
Знак
7%
Калеснікава
27%
Латушка
4%
Статкевіч
8%
Ціханоўская
3%
Ціханоўскі
1%
Цапкала
6%
нехта іншы
Створаны прыбор, які з вялікай дакладнасцю папярэджвае аб набліжэнні інфаркту або інсульту

Ëн працуе як радар.

https://nn.by/?c=ar&i=268831
Як можна падтрымаць працу журналістаў:

👉🏻 Зрабіць пералічэнне праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Альбо нумар паслугі 4346851.

👉🏻 Праз Клуб Нашай НівыClub.nn.by. Трэба ўвайсці праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму.

Падзяліцца інфармацыяй: @NashaNivaBot. Рэклама: @nnads_bot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Самы знакаміты гальфіст у свеце і некалі найбагацейшы спартсмен Тайгер Вудс трапіў у сур'ёзную аварыю

Вудс перакуліўся на машыне. Каб яго дастаць, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Па папярэдняй інфармацыі, з пераломам абедзвюх ног ён шпіталізаваны.