Адпраўка паведамленняў каналам, абрэзка галасавых, укладкі тэмаў і фота высокай якасці

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Адпраўка паведамленняў каналам, абрэзка галасавых, укладкі тэмаў і фота высокай якасці

У сённяшнім абнаўленні мы дадаем новыя спосабы для карыстальнікаў пачынаць размовы са сваімі любімымі каналамі, лепш арыентавацца ў тэмах, абразаць галасавыя паведамленні перад адпраўкай, адпраўляць фота у высокай якасці — і шмат чаго яшчэ.

Адпраўляйце паведамленні каналам

Цяпер вы можаце адпраўляць прамыя паведамленні каналам і весці асабістыя чаты з уладальнікамі і адміністратарамі. Стваральнікі кантэнту могуць уключыць гэты рэжым, каб размаўляць з падпісчыкамі без раскрыцця асабістай інфармацыі.

Паведамленні ад падпісчыкаў з'яўляюцца ў новым спрошчаным інтэрфейсе, асобна ад асабістых чатаў уладальніка.

Каб адправіць паведамленне ў канал, націсніце на іконку паведамлення ў ніжняй панэлі канала. Каб уключыць паведамленні для вашага канала, перайдзіце ў Налады канала > Прамыя паведамленні.

Стваральнікі кантэнту таксама могуць усталяваць плату за кожнае прамое паведамленне, каб стрымаць рост аб’ёмаў размоў, а таксама ўзвысіць іх змястоўнасць.

Укладкі тэмаў

Тэмы ў суполках атрымалі новую раскладку ўкладак, якая дазваляе хутчэй атрымліваць доступ са спісу чатаў і пераходзіць паміж размовамі ў адзін дотык.

Вы можаце пераключацца паміж вялікай панэллю збоку або мінімалістычнай панэллю у верхняй частцы чата.

Тэмы можна ўключыць у любой суполцы праз Налады суполкі > Тэмы.

Абрэзка галасавых паведамленняў

Пасля запісу галасавога паведамлення вы цяпер можаце перасоўваць пачатак і канец, каб выразаць менавіта той фрагмент, які вам патрэбны. Не трэба пачынаць з нуля для ідэальнага дубля — вы можаце проста працягваць і выбраць частку, якую хочаце адправіць.

Гэтая опцыя з'яўляецца, калі вы правядзеце ўверх, каб зафіксаваць запіс падчас галасавога паведамлення. Пасля запісу і абрэзкі паведамлення вы можаце запісаць дадатковыя часткі, націснуўшы яшчэ раз на значок мікрафона.

Вы таксама можаце прыпыняць і аднаўляць запіс для галасавых і відэапаведамленняў.

Адпраўляйце фота ў высокай якасці

З 2014 года карыстальнікі Telegram маглі дасылаць фота ў поўным дазволе ў арыгінальным памеры файла. Для звычайных фота Telegram аптымізуе выявы, каб яны мгненна дастаўляліся і выкарыстоўвалі на 90% менш мабільных дадзеных.

Сённяшняе абнаўленне дадае новы варыянт якасці'Высокая выразнасць' — каб вашы сэлфі і падарожныя фота былі яшчэ больш дэталёвымі. HD выявы маюць у 4 разы больш пікселяў, пры гэтым выкарыстоўваюць менш за 0,5 МБ дадзеных.

HD photos

Каб адправіць выяву ў HD, націсніце кнопку SD у рэдактары фота або выберыце «Адправіць у высокай якасці» праз меню далучэння.

Абагуленне медыя ў гісторыях на iOS

Цяпер вы можаце абагуляць медыя адразу ў сваю гісторыю Telegram з іншых праграм, з дапамогай стандартнай кнопкі «Абагуліць» на iOS.

Напрыклад, калі вы знайшлі даўно забытую фатаграфію з 2015 года ў праграме Фота, вы можаце націснуць «Абагуліць», каб імгненна адкрыць яе ў рэдактары гісторый — без пераключэння паміж праграмамі або пракруткі.

Share menu on iOS

Больш варыянтаў для апытанняў

З 2018 года супольнасці любога памеру могуць ствараць апытанні, каб прымаць рашэнні і планаваць падзеі.

Гэта абнаўленне робіць апытанні яшчэ больш гнуткімі — цяпер падтрымліваецца да 12 варыянтаў выбару. Апытанні таксама цяпер можна перасылаць у вашы захаваныя паведамленні — каб захаваць вынікі для будучага выкарыстання або абагуліць апытанне з іншымі чатамі пазней.

Больш варыянтаў для апытанняў

На сёння гэта ўсё — мы вернемся, калі створым яшчэ больш інавацыйных функцый.



3 чэрвеня, 2025
Каманда Telegram

Other News

Адпраўка паведамленняў каналам, абрэзка галасавых, укладкі тэмаў і фота высокай якасці

У сённяшнім абнаўленні мы дадаем новыя спосабы для карыстальнікаў пачынаць размовы з улюбёнымі…
Jun 3, 2025

Кірмаш падарункаў, размяшчэнне некалькіх гісторый адначасова, аўтаматычны пераклад для каналаў

Прадстаўляем другое буйное абнаўленне Telegram усяго за 7 дзён! Цяпер вы можаце бяспечна купляць…
May 8, 2025

Звышбяспечныя групавыя выклікі, аўтаматызаваныя ўліковыя запісы і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне ўводзіць звышбяспечныя, простыя ў выкарыстанні групавыя выклікі. Мы таксама запускаем буйное абнаўленне, якое дазваляе…
Apr 30, 2025

Паведамленні за «Зоркі», замацаваныя падарункі, платформа верыфікацыі 2.0 і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дае стваральнікам кантэнту і публічным асобам больш кантролю над іх прыватнасцю…
Mar 7, 2025