Відэавыклікі і сем гадоў Telegram

Чытаць арыгінальнае апавяшчэнне па-англійску
Відэавыклікі і сем гадоў Telegram

Сёння – знакавая дата, мэсенджару Telegram спаўняецца сем гадоў. У 2013 мы пачыналі з невялічкай праграмы, асновай якой была бяспека перапіскі, і з таго часу разрасліся да платформы з больш чым 400 мільёнамі карыстальнікаў. Telegram цяпер знаходзіцца ў спісе 10 самых часта спампоўваемых праграм, ім карыстаюцца ва ўсім свеце, каб заставацца на сувязі са сваякамі, кантактаваць з аднакласнікамі і каардынавацца з калегамі.

Мы б не дасягнулі гэтай даты самі сабой – Telegram ніколі не купляў рэкламу: кожны карыстальнік прыйшоў да нас па запрашэнні ад кагосьці з тых, каму яны давяраюць. Моцныя прынцыпы і якасць праграмы кажуць самі за сябе, і мільёны з вас прыслухаліся. Мы таксама чуем вас і працягнем развіваць праграму і дадаваць магчымасці, якія робяць Telegram значна большым за просты мэсенджар. Сёння мы дадаем тую, якую вы прасілі – хуткія і бяспечныя відэавыклікі.

Відэавыклікі

2020 год паказаў, як важна бачыцца адно з адным, і таму наша альфа-версія відэавыклікаў цяпер стала даступна для Android і iOS. Вы можаце пачаць відэавыклік са сваёй старонкі кантактаў, і таксама выключаць або ўключаць відэа у любы момант звычайных выклікаў. Як і ўсякі іншы відэа-кантэнт у Telegram, відэавыклікі падтрымліваюць убудаваны рэжым, які дазваляе вам праглядаць свае чаты і адпраўляць у іх паведамленні, бачачы пры гэтым суразмоўцу.

Усе відэавыклікі абаронены скразным шыфраваннем. Каб пераканацца ў бяспецы, параўнайце чатыры эмодзі, якія паказваюцца вам і вашаму сураўмоўцу – калі яны супадаюць, ваш выклік абаронены на 100% загартаваным часам шыфраваннем, якое таксама ўжываецца ў звычайных выкліках і сакрэтных чатах Telegram.

Нашы праграмы для Android і iOS маюць спецыяльныя зборкі, з дапамогай якіх кожны можа праверыць шыфраванне і пераканацца, што іх праграма ўжывае той жа самы адкрыты код, які мы публікуем з кожным абнаўленнем.

Відэавыклікі будуць паляпшацца і атрымліваць новыя магчымасці ў наступных абнаўленнях. Мы збіраемся дадаць групавыя відэавыклікі ў бліжэйшыя месяцы. А пакуль што вы можаце цешыцца размовамі з самымі блізкімі вам людзьмі – і зусім няважна, ці яны ў іншым пакоі або на іншым кантыненце.

Новыя анімаваныя эмодзі

Каб святкаванне было больш яркім, мы дадалі цэлы набор новых анімаваных эмодзі. Каб скарыстацца адным з іх 👇 у чаце, проста адпраўце паведамленне з адным эмодзі.

Заставайцеся на сувязі, мы будзем і надалей рабіць абнаўленні!


14 жніўня 2020,
Каманда Telegram