🪻Купальскі вянок Кватараў
🌱 У гэтым годзе над Бераставіччынай вырашыла паспрачацца сама прырода. Купальскім днём было вельмі даждліва. 💦 Але, як кажуць вяскоўцы, «Купалле – свята агню і вады, а значыць, стыхіі павінны бушаваць». Брэндавае свята адбылося пазней, чым планавалася, але з той самай магічнай сілай, якая перадаецца ад продкаў.🎶
🌾 Супрацоўнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтавалі для жыхароў і гасцей Кватараў праграму, якая ўвабрала ўсе яркія элементы беларускай абраднасці.
🥀На працягу вечара працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі.
🌼 Самым заўзятым удзельнікам прапанавалі народныя гульні і конкурсы.
🏵 Маладыя і сталыя спаборнічалі ў спрыце, вадзілі карагоды і спявалі купальскія песні. Вібрацыі беларускага фальклору разносіліся па ўсім аграгарадку.
🌸 Адна з самых кранальных частак свята — спуск вянкоў на ваду. Дзяўчаты з вясковымі кветкамі ў руках падыходзілі да вадаёма, загадваючы самыя патаемныя жаданні.
#купалле
Сайт|Inst|TikTok|OK|ВК|FB|YouTube

❤4🔥1