Радыё Свабода — Беларусь
✔
13.3K subscribers
65.1K photos
8.61K videos
2 files
53.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
У Адэсе ад расейскага ўдару загінулі чатыры чалавекі. Украіна атакавала два заводы ў Краснадары → https://smarturl.click/970klD

📍 Улады Адэскай вобласьці паведамілі аб удары расейскіх войскаў па цэнтры Адэсы — чатыры чалавекі загінулі, 13 параненыя. У жылых дамах павыбівала вокны, пашкоджаньні атрымалі навучальная ўстанова, крама і кавярня. Загарэліся аўтамабілі.
Telegram

📍 Украінскія маніторынгавыя каналы паведамілі аб пажарах адразу на двух нафтаперапрацоўчых заводах Краснадарскага краю — Ільскім і Афіпскім, што знаходзяцца ў Северскім раёне.
🤬27🤯4❤2
Статкевіч хвалюецца за Ціханоўскага? Лукашэнка хоча на перамовы. Беларусы ў купэ са знакамітасьцямі. Відэанавіны 18 лістапада

1️⃣ Чаму Мікола Статкевіч заклікаў Сяргея Ціханоўскага вярнуцца да самога сябе?

2️⃣ Навошта Лукашэнка даў інтэрвію францускаму часопісу?

3️⃣ Навошта ўлады працягваюць спэцыяльныя вытворчасьці супраць беларусаў за мяжой?

4️⃣ Што запатрабавала ад афіцыйнага Менску Міжнародная арганізацыя працы?

5️⃣ Чаму беларусаў захапіў флэшмоб «Тваё купэ» са знакамітасьцямі?

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 18 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

https://youtu.be/vuY4hbr3Cgk
❤8⚡3👍1💯1
Суд Барысаўскага раёну 16 лістапада прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» чат «Волейбол в Минске»

У ім больш за 4,6 тысячы ўдзельнікаў, якія вялі размовы на спартовыя тэмы — і ўвадначас трапілі пад пагрозу перасьледу.

Таксама ў чорны сьпіс трапілі старонкі публічных крытыкаў Офісу Ціханоўскай Дзьмітрыя Казлова, Сяргея Пятрухіна і Дзьмітрыя Скіндзерава. Апошняга Літва 3 лістапада аб’явіла пагрозай нацыянальнай бясьпекі.

Хроніка перасьледу → https://smarturl.click/jlwAqy
🤬22🤡12❤2👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму Мікола Статкевіч заклікаў Сяргея Ціханоўскага вярнуцца да самога сябе?

Палітык, былы палітвязень Мікола Статкевіч у сваім тэлеграм-канале назваў Сяргея Ціханоўскага сапраўдным лідэрам.
🤡20❤7👍3🤬2⚡1😁1🗿1
Асноўнае за 18 лістапада

• Статкевіч хвалюецца за Ціханоўскага? Лукашэнка хоча на перамовы. Беларусы ў купэ са знакамітасьцямі. Відэанавіны 18 лістапада

• Беларуская вуліца ў Кіеве, купаньне ў Дняпры і вёска Маскалі. Як трое беларусаў ствараюць відэапраекты пра Ўкраіну падчас вайны

• Ці застанецца Беларусь суб’ектам новай сыстэмы эўрапейскай бясьпекі? Аналіз Карбалевіча

• Новай Ялты ня будзе. На саміце Трампа, Сі і Пуціна чакаецца перавага піяру над зьместам

• Міжнародная арганізацыя працы запатрабавала вызваліць Вацлава Арэшку і яшчэ 20 зьняволеных беларускіх прафсаюзных актывістаў
❤11👍2👏1
🇨🇿 Пасьля Канады, Швэцыі і Эстоніі заканадаўча забараніць уезд расейскіх спартоўцаў хочуць улады Чэхіі → https://smarturl.click/pq83bb

Расейскім спартоўцам ня будзе дазволены ўезд на тэрыторыю Чэхіі, заявіў міністар унутраных спраў гэтай краіны Любамір Мэтнар.

Юніёрскі хакейны чэмпіянат сярод жанчын да 18 гадоў пройдзе ў студзені ў Остраве.

ℹ️ У траўні 2026 году Міжнародная фэдэрацыя хакею дазволіла беларускай жаночай зборнай да 18 гадоў удзельнічаць у чэмпіянаце сьвету ў трэцім дывізіёне. Ён пройдзе ў студзені 2027 году ў сталіцы Баўгарыі.

У Остраве ж будуць спаборнічаць каманды найвышэйшага дывізіёну, да якога беларуская зборная нават пры самых спрыяльных абставінах зможа дабрацца не раней за 2032 год.
👍22❤8👏4😁1
Ужо сёньня: 30 гадоў таму дэпутаты Вярхоўнага Савету запусьцілі працэдуру імпічмэнту Лукашэнкі → https://smarturl.click/kq10kx

19 лістапада 1996 году 73 дэпутаты Вярхоўнага Савету перадалі ў Канстытуцыйны суд подпісы пад зваротам аб адхіленьні Аляксандра Лукашэнкі ад пасады за сыстэматычныя парушэньні Канстытуцыі. Нагодай стаў намер Лукашэнкі пашырыць свае паўнамоцтвы праз рэфэрэндум.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 19 лістапада чытайце на сайце Свабоды
💯25👍5⚡1👏1
У Расеі заявілі пра новую атаку Ўкраіны на Крымскі мост: https://smarturl.click/ZjE8yy

Сяргей Аксёнаў заявіў, што «ў выніку чарговай атакі на Крымскі мост рух часова спынілі».

Гэта трэцяя ўкраінская атака на мост за апошнія тры дні.
❤21👍10👏4⚡1
На Алясцы сэнатаркай абралі прадстаўніцу карэннага народу: https://smarturl.click/agQoJY

Упершыню з 2008 году ў такіх на выбарах на Алясцы перамаглі дэмакраты, у іх цяпер будзе ў Сэнаце ЗША 56 месцаў са 100.

Пэлтола набрала 50,1 працэнта галасоў выбаршчыкаў
❤39👍11😁2⚡1
Бяляцкі расказаў пра пляны пакінуць кіраўніцтва «Вясны»: https://smarturl.click/ZjE8Xy

«Больш за 30 гадоў я ўжо старшыня. І хоць частку гэтага часу я правёў у турме і ня мог выконваць старшынёўскія абавязкі, маральная адказнасьць усё роўна заставалася за мной. Усяму свой час.

Вырасла новае пакаленьне праваабаронцаў. Ёсьць дастаткова шмат дасьведчаных праваабаронцаў, якія змогуць павесьці арганізацыю далей»
❤33😢12👍7
Лукашэнка хоча, каб суды падрыхтаваліся да працы ва ўмовах ваеннага часу: https://smarturl.click/agQoRY

«Уся краіна сёньня тэстуе і наладжвае альгарытмы ваеннага часу. Вучым і правяраем вайскоўцаў, сілавікоў, тэрытарыяльную абарону, апалчэньне.

Яшчэ раз паўтару: ніхто ня хоча вайны, але мы абавязаныя быць гатовыя да любога разьвіцьця падзеяў. Нас да гэтага прымушаюць»


Сёньня ён праводзіць нараду з судзьдзямі Беларусі. На яе сабралі 250 чалавек.
🤬35❤3👎3🤡2😢1
Пасьля 5 гадоў працы закрываецца «Дом творцаў». Мы распыталі ў яго гаспадара аб прычынах: https://smarturl.click/agQoR5

«Менавіта ў Доме творцаў быў зроблены кліп на тую самую знакамітую песьню „Зорамі“, якую Надзея Калач напісала ў калёніі. У выніку працы восьмай рэзыдэнцыі зьявіўся новы музычны калектыў — Olia Shnip Band, які стварылі Вольга і Антон Шніпы.

У апошняй рэзыдэнцыі у нас быў Алесь Папковіч, мастак і музыка, Натальля Бордак, мастачка і паэтка, якая нядаўна выдала сваю кнігу з ілюстрацыямі „Тры кроплі“»


Гаспадар «Дому творцаў» Сяржук Доўгушаў тэрмінова шукае ў Варшаве новую прастору. Але цяпер не для прытулку, а невялікае плошчай памяшканьне, каб выставіць там калекцыю карцін.
❤15👍2👏1
Сустрэча Трампа, Сі і Пуціна ў Кітаі доўжылася каля 1,5 гадзіны. ФОТА: https://smarturl.click/1BWXwb

Уладзімір Пуцін заявіў, што тры краіны маюць «шматлікія агульныя інтарэсы ва ўрэгуляваньні рэгіянальных канфліктаў, у тым ліку, вядома, канфлікту ва Ўкраіне».

У адрозьненьне ад Трампа і Пуціна, Сі Дзіньпін, які, паводле кітайскіх дзяржаўных СМІ, старшыняваў на сустрэчы, не згадаў Украіну, але сказаў, што тры дзяржавы павінны «сумесна берагчы мір і стабільнасьць ува ўсім сьвеце»:

«Гісторыя кажа нам, што калі буйныя дзяржавы жывуць у згодзе, сьвет у міры. Калі буйныя дзяржавы сутыкаюцца, сьвет апускаецца ў хаос»
🤡11👍2❤1👏1
Супрацоўніцу BySol Машу Анімію могуць выслаць з Украіны. Расказваем падрабязнасьці: https://smarturl.click/x8O2YO

«Найцяжэйшае для мяне ў гэтай сытуацыі — што ніхто ня можа мне сказаць канкрэтна, што рабіць. Увогуле ніхто з усіх органаў, у якія я зьвярталася і куды хадзіла на кансультацыі, ня можа мне сказаць: зрабі так і так.

Апошнія некалькі месяцаў увесь мой вольны час пасьля працы я пішу некуды звароты»


Беларуска ладзіць зборы для вайскоўцаў ва Ўкраіне, выйшла замуж за ўкраінскага вайскоўца, але ня можа застацца жыць ва Ўкраіне, бо ў яе заканчваецца дзеяньне беларускага пашпарту.

«Мяжа „Беларусь–Украіна“ адкрытая, едзьце, мяняйце пашпарт», — пераказвае яна парады чыноўнікаў.
😢17🤬11⚡2
У Крэўскім замку знайшлі прыступкі ў вязьніцу, дзе ўтрымлівалі князя Кейстута: https://smarturl.click/WGqZyO

Цяпер археолягі расчышчаюць падвалы Княжай вежы, у якой у XIV стагодзьдзі забілі вялікага князя Кейстута.

Крэўскі замак стаў першым замкам ВКЛ, пабудаваным цалкам з каменю. У ім была падпісаная Крэўская унія.

У 2023 годзе ўлады зьліквідавалі дабрачынны фонд «Крэўскі замак», які цягам 18 гадоў праводзіў летнікі, археалягічныя лягеры і культурныя імпрэзы ў Крэве і іншых паселішчах.
❤12⚡3👍2
У Варшаве, Вільні і Познані адкрыюць першыя пункты дапамогі беларусам. Што вядома: https://smarturl.click/nq2Dlb

У гэтыя пункты можна будзе зьвярнуцца ў пытаньнях легалізацыі і афармленьня дакумэнтаў, сацыяльнай падтрымкі, мэдыцыны, адукацыі, працаўладкаваньня, жытла й інтэграцыі ў новай краіне.

Усе паслугі будуць бясплатнымі.
❤17👍5😁1