Вясна | Брэст
473 subscribers
4.93K photos
56 videos
4.53K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
Жыхара Баранавічаў асудзілі завочна. Калонія і буйны штраф за інтэрнэт-каментары Учора вынесен прысуд Дзмітрыю Баніту. Вырак вынес Берасцейскі абласны суд у адсутнасць мужчыны (то бок справу разглядзелі завочна). Дзмітрыю прызначылі 6 гадоў калоніі ды 1000…
Судовыя выканаўцы прыйшлі ў Баранавічах да былой жонкі і дачкі Дзмітрыя Баніты

Па нашых дадзеных, 25 верасня ў кватэру былой жонкі Дзмітрыя Баніты прыходзілі судовыя выканаўцы з мэтай канфіскаваць мэблю і бытавую тэхніку за штрафы былога мужа.

Забралі дамашні тэлефон, 2 крэслы, пыласос, мікрахвалёўку, прас і электрагітару. Сфатаграфавалі ў дзіцячым пакоі шкаф-купэ дачкі, сказалі, што выставяць на Kufar, калі знойдзецца пакупнік, то каб не здзіўляліся, калі прыйдуць яго забіраць. Папярэдзілі, што наступны раз яшчэ забяруць трубку ад дамафона.

Нагадаем, што ў сакавіку 2026 Берасцейскі абласны суд завочна прыгаварыў Дзмітрыя Баніта да 6 гадоў калоніі і штрафу 1000 б.в. (45000 рублёў). Справа разглядалася па пяці артыкулах КК Беларусі. Уключаны ў "спіс экстрэмістаў", куды беларускія ўлады дадаюць асуджаных па палітычных крымінальных справах. На дадзены момант Дзмітрый Баніт знаходзіцца за межамі Беларусі.
🤬6👀1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬4
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Антону Сотнікаву пачаць жыццё нанова

Былы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы.

Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус уцекача.

🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.
❤5😱1
Памятаеце, як у 2023 годзе абмежавалі набор на хірургаў для жанчын? Мы праверылі, як сітуацыя выглядае сёння (спойлер: абмежаванні захоўваюцца)

Мы атрымалі доступ да афіцыйных дакументаў, дзе фігуруюць "квоты" на адукацыю жанчын на хірургаў ды анэстэзіёлагаў на 2025/2026 навучальны год. І вось нашыя кароткія высновы:

🔸 Жанчынам-студэнткам адводзіцца ў сярэднім 38.7% хірургічных спецыяльнасцяў і 36.8% анэстэзіялагічна-рэаніматалагічных спецыяльнасцяў

🔸 Лічбы розняцца ад універсітэта да ўніверсітэта: менскі БДМУ мае амаль аднолькавыя квоты для мужчын і жанчын — але тры іншых медычных вну ў сярэднім аддаюць для мужчын у 2 разы больш месцаў, чым для жанчын-студэнтак. Апошняе тычыцца гомельскага, гарадзенскага ды віцебскага медычных універсітэтаў

🔸 Для параўнання: ў сярэднім жанчын каля 80% на бюджэтных месцах медычных вну (і каля 73% на ўсіх формах адукацыі медуніверсітэтаў), што мы вылічылі падчас аналізу паімённага спіса залічаных студэнтаў у гарадзенскі медычны ўніверсітэт

🔸 Насамрэч створаную сістэму правільней называць "прыярытэтнымі квотамі для мужчын". Гэта вынікае і з лічбаў квот, і з тэкста загада Міністэрства аховы здароўя РБ, дзе вызначаецца парадак фармавання груп па субардынатуры на 2025/2026 год. Загад прама кажа: "мужчынскія" месцы для хірургаў могуць занімаць жанчыны, толькі калі мужчыны-студэнты не змаглі іх запоўніць.

Падрабязней на нашым сайце.
🤯2🤨2🤬1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 4 политзаключенных больше Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Галыгин Илья Александрович (ИК-2) — брестчанин. В декабре-2024 ему вынесли приговор по якобы "содействию экстремистской…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Зоря Дмитрий — уроженец Кобрина, отставной военный. Лукашенко лишил его военного звания после 2020 года (так делали с теми, кто осудил беззаконие, фальсификации выборов и насилие со стороны силовиков). Последние годы жил в Польше. По информации Нашей Нивы, оказался в Минске, в СИЗО КГБ, и вероятно обвиняется в работе в штабе Сахащика.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 886 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 193.

Написать нам | Наш Instagram
😢5
🏡 У Берасці чарговы зялёны кавалак збіраюцца забудаваць шматкватэрнымі дамамі. Можна выказаць гарадскім уладам свае заўвагі

На сайце гарвыканкама з'явілася абвестка, што пачынаецца працэдура грамадскага абмеркавання для праекта забудовы ля вуліцы Берагавой. Гаворка пра кавалак зямлі ў мікрараёне Валынка, паміж вул.Новай і Валынскай.

На дадзены момант праект прадугледжвае два трохпавярховыя будынкі, кожны на тры пад'езды, а таксама паркоўку пад адкрытым небам на 102 месца.

🪵 Варта адзначыць, што сёння на гэтым месцы растуць дрэвы, а вакол — прыватныя аднасямейныя дамы.

🏠 А візуалізацыя праекта адарвана ад рэчаіснасці: згодна з ёй, вакол новабудаў будзе шмат дрэваў і зеляніны, хаця шматкватэрныя дамы збіраюцца размясціць пасярод прыватнага сектара.

З 19.10.2026 да 02.11.2026 гарвыканкам прымае заўвагі да праекта. Гэта можна зрабіць пісьмова ці ў электронным выглядзе.

Падрабязней з дакументацыяй можна азнаёміцца тут і тут. Інфармацыя, як звярнуцца да гарвыканкама, ёсць па гэтай спасылцы.
👍1😢1🤨1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 04.10.2026, у вобласці 192 палітвязняў 💸 €75 кампенсацыі за кожны дзень зняволення ў беларускіх калоніях? Разбіраемся ❌ У школе збіралі дадзеныя аб зарплаце бацькоў. Дзяржаўны ворган заўважыў: гэта незаконна…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 18.10.2026, у вобласці 193 палітвязня

📊 "Справа Гаюна" перацякае з абласных судоў у раённыя? Разабраліся

🤯 Браты-берасцейцы Чарненка вядомыя сваім прадпрыемствам "СТіМ" (рус. СТиМ). Яны займаюцца замовамі на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны, і адначасова ў Еўропе

🚑 Памятаеце, як у 2023 годзе абмежавалі набор на хірургаў для жанчын? Мы праверылі, як сітуацыя выглядае сёння (спойлер: абмежаванні захоўваюцца)

🔨 У Лунінецкім раёне новая суддзя — Наталля Чухліб. Яна была адвакаткай 17 гадоў.

🏡 У Берасці чарговы зялёны кавалак збіраюцца забудаваць шматкватэрнымі дамамі. Цяпер у мікрараёне Валынка

Рэпрэсіі: стала вядома пра вырак Галіне Федоровіч з Пінска па палітычнай справе. Судовыя выканаўцы ў Баранавічах прыйшлі да былой жонкі і дачкі рэпрэсаванага Баніты, ды забралі маёмасць.

⛓ Міліцыя на Піншчыне трэнавалася разганяць пратэсты. Ужо трэці раз за год. Раней такія вучэнні ў Пінску або не адбываліся ўвогуле, або міліцыя пра іх адкрыта не справаздачылася

⛓ У Ленінскім РАУС Берасця новы кіраўнік — Максім Лук'янчык. Летам 2020 года сведчыў супраць збітых журналістаў, а таксама удзельнічаў у гучных затрыманнях
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2👀2
Вясна | Брэст
За тыдзень івацэвіцкія ворганы двойчы наведваліся да маці Скулаўца. Сам ён лічыць, што яго крымінальную справу (звязаную з Белсатам) рыхтуюць да суду 🔎 24 чэрвеня Сяргей Скулавец у сваім Фэйсбуку напісаў, што выклікалі на допыт ягоную маці ў івацэвіцкі СК…
🔎 На вёсцы пад Івацэвічамі міліцыянты распытваюць суседзяў экс-журналіста Белсата. Раней прыходзілі днём, цяпер нават а 7-й гадзіне раніцы

Як паведамляе БАЖ, 13 і 14 кастрычніка міліцыянты завітвалі ў вёсцы Ябланка да суседзяў Сяргея Скулаўца. Сілавікі задавалі пытанні кшталту: ці прыязджае Скулавец на вёску, дзе працуе, ці падтрымліваюць з ім сувязь. 13.10.2026 такое апытанне міліцыя зладзіла а 7й раніцы, на наступны дзень — а 8й раніцы.

🔎 З падобнымі пытаннямі міліцыя звярталася да суседзяў Скулаўца і раней. Але візіты для такіх распытванняў рабілі днём, а не рана ранкам.

Варта адзначыць, што Скулавец з'ехаў з Беларусі ўжо тры гады таму. І не хавае ў сацсетках, што пераехаў у ЗША.

📍Нагадаем, што Скулавец родам з Івацэвічаў. Ён таемна супрацоўнічаў з "Белсатам" як журналіст і з-за пагрозы затрымання з'ехаў з Беларусі. Пасля ад'езду супраць яго завялі крымінальную справу.

📸 Сяргей Скулавец / Facebook
🤬3🤨1
Forwarded from MAYDAY.TEAM
Во всех детских садах райцентра Ляховичи созданы военно-патриотические клубы.

MAYDAY TEAM удалось отследить ещё один случай милитаризации и индоктринации дошкольников. Ляховичи в Брестской области ставят рекорд: все четыре детских садика имеют свои ВПК разной направленности.

🔻В начале октября в детском саду №3 прошла церемония посвящения пятилетних детей в отряд “Юные патриоты” (на первых двух фото). Десять воспитанников старшей группы в садике назвали “новобранцами” и выучили с ними слова клятвы, которую они произнесли в присутствии сотрудников учебно-методического кабинета (отдела) Ляховичского района и приглашённых участников детского военно-патриотического отряда “Орлята” школы №2.

👀Для малышей специально пошили военную форму, их научили строиться в одну шеренгу по росту, ходить строем и выполнять некоторые команды. Военно-патриотический клуб “Юный патриот” в детском саду №3 был открыт в мае 2025 года в присутствии прокурора Ляховичского района Игоря Полыко и зампреда райисполкома Олега Третьяка. Его создание нельзя просто назвать самоуправством заведующей Людмилы Межуевой.

Более того, в конце мая 2026 года на базе детского сада №1 в райцентре даже прошёл первый районный фестиваль дошкольников “Юные патриоты Беларуси” и оказалось, что все четыре садика города имеют свои отряды со специально пошитой формой, построениями и дисциплиной.

Так, дети из детсада №1 носят голубую форму “отряда миротворцев”, так как участвуют в проекте Белорусского фонда мира “Сеть школ мира в РБ”. В детском саду №2 работает отряд проекта “Зелёная школа” и носит парадную форму “Лесхоза”, а в садике №4 работает клуб “Юный спасатель” под патронажем МЧС. Курировала идеологический фестиваль начальник отдела образования Ляховичского райисполкома Мария Сороковик.

❌Напомним, военная индоктринация и вовлечение дошкольников в военизированные структуры нарушают международное право. Конвенция ООН о правах ребенка рассматривают раннюю милитаризацию детей как психологическое давление и нарушение их права на спокойное, безопасное развитие вне войны.
🤬2🤯1😱1
🏅 Журналістка “Вясны” атрымала ўзнагароду прэміі Асацыяцыі карэспандэнтаў ААН

Стваральніца праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" Кацярына Абромчык (на фота) стала залатой пераможцай Мемарыяльнай прэміі імя Рыкарда Артэгі (The Ricardo Ortega Memorial Prize) у межах UNCA Awards 2026.

Узнагароду прысудзілі за выпуск падкаста пра тое, як Беларусь справаздачылася перад Камітэтам ААН па правах людзей з інваліднасцю.

Слухаць той самы выпуск 👉
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
👍5
Прэміяй Сахарава сёлета ўганаравалі Міжнародны Крымінальны Суд. Гэты суд асуджае да зняволення ваенных злачынцаў, выдаў ордар на арышт Пуціна, раследуе генацыд палестынцаў

Учора было абвешчана, што лаўрэатам прэміі імя Сахарава стаў Міжнародны Крымінальны Суд. За перыяд свайго існавання (з 2002 года) гэты суд паспеў асудзіць некалькі ваенных злачынцаў, а таксама адказных за злачынствы супраць чалавечнасці.

Нагадаем, што Міжнародны Крымінальны Суд:
🔸 абвясціў у вышук Уладзіміра Пуціна ў межах справы аб вывазе (выкраданні) дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны
🔸 выдаў ордар на арышт вярхоўнага лідара Талібана ды міністра юстыцыі Афганістана ў 2025 годзе
🔸 выдаў ордар на арышт прэм'ер-міністра Ізраіля Нетаньяху і былога міністра абароны Ізраіля Галанта з-за прыкмет генацыду ў дачыненні да палестынцаў
🔸 абвясціў у вышук Радрыга Дутэртэ за тое, што ў 2011-2019 гадах, калі той быў прэзідэнтам Філіпін ды мэрам горада Давао, вёў "вайну супраць наркотыкаў" пры дапамозе масавых забойстваў, катаванняў і згвалтаванняў (і ўсе гэтыя рэчы з-за іх маштабу можна аднесці да злачынстваў супраць чалавечнасці). Дутэртэ на дадзены момант пад вартай, яго справу пачнуць разглядаць 30.11.2026

❔Што гэта за прэмія і хто выбірае пераможцаў.
Прэміяй Сахарава адзначаюцца асобы ці арганізацыі, якія зрабілі ўнёсак у абарону правоў чалавека, бароняць свабоду слова. Доўгі спіс кандыдатаў на прэмію фармуе Еўрапарламент — заканадаўчы ворган Еўразвязу. Таксама частка Еўрапарламента выбірае пераможцу.

За час існавання прэміі ёй неаднаразова адзначалі людзей і суполкі з Беларусі:
🔹 Так, у 2020 годзе пераможцамі стала "беларуская апазіцыя" (сярод яе прадстаўнікоў пералічваліся Алесь Бяляцкі, Святлана Ціханоўская, Сяргей Ціханоўскі і некаторыя іншыя)
🔹 У 2025 годзе адным з 2 пераможцаў стаў Анджэй Пачобут — актывіст польскай меншасці ў Беларусі
🔹 У 2006 годзе пераможцам быў Аляксандр Мілінкевіч — беларускі апазіцыйны палітык
🔹 У 2004 годзе пераможцай стала Беларуская Асацыяцыя Журналістаў — арганізацыя, якая займаецца абаронай журналістаў незалежных медыя, абаронай свабоды слова

Увогуле пераможцы і фіналісты гэтай прэміі нярэдка з'яўляюцца яскравымі прадстаўнікамі праваабарончага ці актывісцкага руху. Па іх можна вывучаць, з якімі праблемамі і выклікамі змагаюцца людзі ў розных кутах свету.
🔸 Так, у 2005 годзе сярод пераможцаў аказаліся "Жанчыны ў белым" з Кубы — жонкі і сваячкі мясцовых палітвязняў, якія штонядзелю на знак пратэсту выходзілі ў белай вопратцы на імшы. За гэта жанчын перыядычна затрымлівалі. А іх блізкія мужчыны асуджаны на тэрміны аж да 28 гадоў за "прыналежнасць да нелегальных арганізацый", "супрацоўніцтва з замежнымі медыямі" і атрыманне грошай з ЗША.
👍4
📝 Экс-палітзняволеныя накіравалі адкрыты ліст да еўрапейскіх лідараў. Сярод падпісантаў ёсць былыя палітвязні Берасцейскай вобласці

Цалкам тэкст зварота можна прачытаць па спасылцы. Ліст адрасаваны палітыкам Еўразвязу, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі.

Там заяўляецца:
"Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца: штодня мы даведваемся пра новыя палітычна матываваныя затрыманні і прысуды. Заклікаем вас прыкласці максімум намаганняў, каб пакласці гэтаму канец. [..] Мы заклікаем Еўрапейскі саюз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі"


Таксама яны справядліва нагадваюць:
"Вызваленне павінна быць часткай устойлівага рашэння, а не разавым эпізодам. Пакуль затрымліваюць новых людзей, вызваленні не вырашаюць праблему. Трэба дамагацца спынення палітычна матываванага пераследу".


✏️ Сярод падпісантаў ліста ёсць імёны бацькі і сына Генадзя і Вячаслава Смірновых, мужа з жонкай Ігара і Юліі Лаптановічаў, Алены Гнаук і Наталлі Малец, Паўла Шпетнага і Сяргея Вайцюка, Віталя Бандарука і Сяргея Салохі. Усе яны былі прызнаны палітвязнямі, да зняволення жылі ў Берасцейскай вобласці.

Яны, як і іншыя падпісанты, ў тэксце ліста выказалі гатоўнасць сустракацца і распавядаць пра свой асабісты досвед пераследу, а таксама распавядаць ўсё што вядома пра сённяшніх палітвязняў.
💯4👍3💔1
Былога сілавіка з Берасцейшчыны асудзілі ў Менску да 21 года пазбаўлення волі

Учора Менскі абласны суд вынес вырак тром мужчынам, даведалася "Вясна". Гаворка пра Генрыха Агеева, Юрыя Васілеўскага ды Івана Балашэнку.

Агееў атрымаў 21 год зняволення. Сярод артыкулаў — "здрада дзяржаве", некаторыя "тэрарыстычныя" артыкулы.

Як раней распавядаў былы сукамернік Агеева, таго затрымалі за меркаванае выконванне заданняў на тэрыторыі Крыма для BYPOL. А BYPOL беларускія ўлады лічаць ажно "тэрарыстычнай арганізацыяй".

Пра Генрыха Агеева вядома, што ён з Берасцейшчыны. Калісьці служыў ва ўнутраных войсках МУС РБ. Як ён пазначаў у сацсетках, звольніўся адтуль у жніўні-2020.

📸 Генрых Агееў. Архіўнае фота
🤬4😢3
👻 "Заигрывание с тёмными силами". Гэта адна з афіцыйных прычын, чаму кобрынскія ўлады супраць Хэлаўіна

Адна з карыстальніц сацсетак апублікавала ліст Кобрынскага райвыканкама, які "рэкамендуе" не святкаваць Хэлаўін. Паводле гэтага ліста, Хэлаўін нібы ўспрымаецца як "заигрывание с тёмными силами, прославление смерти и отход от христианской традиции".

👻 Таксама ў лісце выканкама сцвярджаецца, што Хэлаўін нібы "пропагандирует агрессию, асоциальное поведение детей и молодежи".

Каментары ў сацсетках ужо звярнулі ўвагу на незвычайныя аргументы кобрынскіх уладаў.
"То есть, тёмные силы существуют?)))"

"Я считаю, что это уже перебор. С каких пор государство и правительство начало верить в мистику?"


Таксама каментатары звярталі ўвагу, што карані свята не асабліва адрозніваюцца ад беларускіх Дзядоў — свята культу продкаў.

👻 Нагадаем, што ўпершыню забарона святкаваць у публічных месцах Хэлаўін (афармляецца як добраахвотна-прымусовыя "рэкамендацыі") з'явілася ў Беларусі ў 2023 годзе. У 2024 годзе аб'екты гастраноміі, якія хацелі зладзіць у Берасці тэматычныя мерапрымествы з нагоды Хэлаўіна, атрымлівалі ад уладаў пагрозу закрыцця.
🤨2👎1😱1
Ноч (не)расстраляных паэтаў: дзе далучыцца да падзей памяці 28–31 кастрычніка

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года у Менску супрацоўнікі НКУС (рус. НКВД) ва ўнутраным дворыку турмы "амерыканкі" растралялі больш за 100 прадстаўнікоў нацыянальнай эліты. Гэта былі пісьменнікі, паэты, выбітныя навукоўцы. Гэтая ноч ўвайшла ў памяць як "Ноч растраляных паэтаў".

У бліжэйшыя дні беларусы ў замежжы правядуць мерапрыемствы розных фарматаў з гэтай нагоды.

🇵🇱 Беласток. 29.10.2026, 17:00 — паэтычная акцыя каля консульства Беларусі (skwer Wolnej Białorusi 1)
🇵🇱 Беласток. 29.10.2026, 18:00 — спектакль "Чырвоны крыж" тэатра "Прыехалі" (Zmiana Klimatu, ul. Warszawska 6)
🇩🇪 Берлін. 29.10.2026, 19:30 — Ноч (не)расстраляных паэтаў у Literarisches Colloquium (Am Sandwerder 5)
🇵🇱 Варшава. 29.10.2026, 18:00 — вечар да Ночы паэтаў па-польску ў Літаратурным музеі імя Адама Міцкевіча (Rynek Starego Miasta 20)
🇵🇱 Варшава. 29.10.2026, 19:00 — спектакль "Жоўты пясочак" паводле апавядання Васіля Быкава (ul. Puławska 114)
🇵🇱 Варшава. 29.10.2026, 19:00–21:00 — вечар памяці ахвяраў сталінскага тэрору ў Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1)
🇵🇱 Варшава. 30.10.2026, 16:00 — вечар салідарнасці з палітвязнямі ў X павільёне Варшаўскай цытадэлі (ul. Skazańców 25)
🇵🇱 Варшава. 30.10.2026, 19:30 — канцэрт Вольнага хору (Krakowskie Przedmieście 68)
🇱🇹 Вільнюс. 29.10.2026, 18:00 — тэатральна-музычная імпрэза
🇱🇹 Вільнюс. 29.10.2026, 19:30 — вечар паэтычных чытанняў, музыкі і тэатра з адкрытым мікрафонам у скверы каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A)
🇵🇱 Гданьск. 30.10.2026, 19:00 — вечар «Немата і крыкі Мойшэ Кульбака» (ul. Elżbietańska 9)
🇦🇲 Ерэван. 29.10.2026, 16:00 — акцыя памяці каля помніка Егішэ Чарэнцу
🇺🇦 Запарожжа. 31.10.2026 — літаратурны вечар з адкрытым мікрафонам
🇩🇰 Капенгаген. 29.10.2026, 17:45 — малітва, свечкі і чытанне вершаў (Jesu Hjerte Kirke, Stenosgade 4A)
🇺🇦 Кіеў. 29.10.2026 19:00 — вечар з адкрытым мікрафонам
🇵🇱 Кракаў. 29.10.2026, 18:30 — чытанні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай, канцэрт Фёдара Жывалеўскага (ul. Beera Meiselsa 18)
🇵🇱 Люблін. 30.10.2026, 18:00 — вечарына ў "Baobab" (Krakowskie Przedmieście 39b)
🇫🇷 Парыж. 30.10.2026, 19:30 — чытанні і аповеды пра лёсы паэтаў (87 boulevard Exelmans)
🇵🇱 Познань. 31.10.2026, 19:00 — музычна-паэтычны вечар з лекцыяй і вольным мікрафонам у Barak Kultury (Al. Marcinkowskiego 21), рэгістрацыя: ilia@barakkultury.pl
🇨🇿Прага. 29.10.2026, 19:30 — Андрэй Хадановічі Яўген Барышнікаў прачытаюць вершы рэпрасаваных (Лужыцкая семінарыя, пляцоўка А, U Lužického semináře 13)
🇱🇻 Рыга. 28.10.2026, 19:00 — лекцыя і кінапаказ (PowerUp Space, Merķeļa iela 21, 4-ы паверх)
🇺🇸 Сан-Францыска. 30.10.2026, 19:00 — прагляд дакументальнага фільма "Лес", чытаньне вершаў
🇪🇪 Талін. 29.10.2026, 18:00 — чытанні вершаў з удзелам Святланы Ціханоўскай у Беларускім доме (Pärnu mnt 6)
🇵🇱 Уроцлаў. 30.10.2026, 18:30 — вечарына да Ночы паэтаў (CUKR, ul. Ruska 46a)
🇵🇱 Шчэцін. 29.10.2026, 19:00 — паэтычны вечар ( Klub Storrady, Storrady-Świętosławy 2)

Мапа акцый
👍3
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬2