Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
⚡️Праўладны канал учора паведаміў пра затрыманне былога супрацоўніка МТС. Гэта берасцеец, яму прад'яўляюць зліў дадзеных «Чорнай кнізе Беларусі» Андрэй Цыпак раней гуляў у мясцовым гандбольным клубе імя Мяшкова. З 2020 па 2021 год працаваў у МТС — і ў гэты…
Берасце: былога супрацоўніка МТС судзілі па справе «Чорнай кнігі Беларусі»

У Брэсцкім абласным судзе 23 сакавіка распачаўся суд над Андрэем Цыпаком. Былога супрацоўніка МТС з Брэста затрымалі напачатку лістапада 2022 года. У «пакаяльным» відэа ён казаў, што ў 2020-2021 гадах працаваў у МТС, меў доступ да дадзеных. Паводле сілавікоў, Андрэй перадаў у «Чорную кнігу Беларусі» дадзеныя некалькіх дзяржаўных службовых асоб і пракурораў.

Былы сукамернік Цыпака распавёў праваабаронцам, што падчас затрымання Андрэя моцна збілі.

Мужчыну абвінавачвалі паводле трох артыкулаў КК: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 352 (неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах да асабістых дадзеных).

Справу Андрэя разглядалі ў закрытым рэжыме, таму вынік суда праваабаронцам невядомы. Калі вы маеце такую інфармацыю — напішыце нам @BrestSOS.

📮Падтрымайце вязня:
СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Цыпак Андрэй Васільевіч
🤬5👍1
⚡️«Таракан», «шавка путинская». В Бресте судят мужчину за «публичные оскорбления Лукашенко»

Александр З
. на суде под стражей. Его обвиняют по статье 368 УК из-за 2 телеграм-комментариев в "Беларуси головного мозга". Одно сообщение было написано 24.02.2022, другое в апреле 2022 года.

Мы нашли комментарии Александр целиком. Подробнее о них (и о деле): 👉 https://brestspring.org/tpost/abdpgdp7p1

Прокурор Фёдор Лешок запросил полтора года колонии. Судья Инна Клышпач сегодня в 10:15 огласит приговор.
🤬9😱1
🎉 Сёння «Вясна» адзначае сваё 27-годдзе!

26 красавіка 1996 года падчас Чарнобыльскага шляху ўлады жорстка разагналі шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб'ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем'ям. Так і ўзнік Праваабарончы цэнтр «Вясна».

На сёння за кратамі знаходзіцца шасцёра праваабаронцаў «Вясны» — ім агулам прызначылі 49,5 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

🌿Месяц вясны для «Вясны». Далучайся да віншаванняў!
🔸Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
🔹Падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon
8👍2
💔 «Народжаная пад дубінкамі на Чарнобыльскім шляху». Як пачыналася «Вясна»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» з’явіўся ў 1996 годзе. Тады Алесь Бяляцкі быў дырэктарам музея Максіма Багдановіча ў Мінску, але пасля разгонаў масавых пратэстаў ён пачаў дапамагаць рэпрэсаваным разам з іншымі супрацоўнікамі музея. У гэты час у Бяляцкага і ўзнікла ідэя стварэння праваабарончага цэнтра. Мы сабралі ўспаміны розных людзей, якія засведчылі той час.

«З’явілася праблема — і нехта мусіў адказаць на новы выклік. Трэба было пачынаць з элементарных рэчаў. Людзі пайшлі на мітынг — і куды яны зніклі? Як знайсці гэтых людзей? Ніхто не ведаў, што такое Акрэсціна — гэта цяпер грамадскім актывістам гэтая вуліца вядомая з першых крокаў іх дзейнасці. І ў той самы час — пасля масавых затрыманняў на Чарнобыльскім шляху — людзі прыносілі ў музей прадукты, каб перадаваць іх зняволеным і падтрымаць родных».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3V3eC2X

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
9
Чарговая крымінальная справа за 🇧🇾 сцяг

У судзе Кобрынскага раёну 5 красавіка асудзілі Гуліна Аляксея Валер'евіча паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) КК. Суддзя Алла Богнат прызначыла Аляксею адзін год «хіміі».

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у стане алкагольнага ап’янення зламаў дрэўка з чырвона-зялёным сцягам, які вісеў на ўваходзе ў фельдшарска-акушэрскі пункт вёскі Корчыцы Кобрынскага раёна.

Суд палічыў, што Аляксей нанёс установе маёмасную шкоду памерам 2 рублі 53 капейкі. Установа аховы здароўя Кобрына, на балансе якой знаходзіцца ФАП, ацаніла кошт пашкоджанай маёмасці ў 71 рубель 35 капеек. Іх Аляксей таксама пакрыў.

Аляксей распавёў на судзе, што ў той дзень распіваў алкагольныя напоі са знаёмымі, пасля чаго яны ўтраіх паехалі таксоўкаю ў вёску Корчыцы. У далейшым зладзілі мітусню каля ўваходу ў ФАП. Гулін схапіўся рукою за сцяг і ненаўмысна яго сарваў. Са словаў мужчыны, у яго са знаёмымі не было папярэдняй дамоўленасці, каб пашкодзіць сцяг.
🤬4
Вясна | Брэст
❗️Стала известна дата суда по смене наказания у политзаключенного по «делу хороводов» Дмитрия Абрамука Заседание пройдет 14 февраля в 10.00 в суде Железнодорожного района Витебска, сообщают знакомые Абрамука. Ему хотят заменить наказание с "химии" на колонию.…
🎉 -1 палітвязень: выйшаў з калоніі Дзмітрый Абрамук. Спачатку яго накіравалі на "хімію" па "карагоднай справе", пасля ўзмацнілі пакаранне. Ён цалкам адбыў пакаранне

Па інфармацыі берасцейскай Вясны, Дзмітрый Абрамук вызваліўся з наваполацкай калоніі 22 красавіка.

📍Нагадаем, што першапачаткова палітвязня асудзілі да 2 год "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову) па "карагоднай справе" (за акцыю пратэсту, якая адбылася 13 верасня 2020 у Берасці). Пасля "дадалі" яшчэ 1 год па артыкулу "Абраза Прэзідэнта РБ".

І пакуль Абрамук адбываў пакаранне ў ПУАТ №9, ён сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі. У выніку на мужчыну склалі шмат рапартоў аб парушэнні рэжыма, з-за чаго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар. З-за такіх рапартаў (якія былі, напрыклад, за адмову ад прыбірання туалетаў) адбыўся суд па змене "хіміі" на калонію.

У выніку 1 год 1 месяц і 16 дзён Абрамук дасядзеў у калоніі №1. У калоніі ціск на вязня працягваўся і вядома, што там яго адпраўлялі ў ПКТ.
10👍4
😔У палітзняволенага Дзяніса Марусевіча памёр бацька

Гэта здарылася днямі, а сёння прайшло пахаванне. Сам Дзяніс ужо ведае — яму дазволілі званок.

Берасцейская "Вясна" выказвае самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Дзяніс Марусевіч быў затрыманы 11 верасня 2020 года. Яго асудзілі на 4 гады калоніі па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках). У калоніі Дзяніс выйграў чэмпіянат па боксу.

Падтрымаць Дзяніса можна заказнымі лістамі па адрасе:
📮ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Марусевіч Дзяніс Генадзьевіч
😢16
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

3 траўня
Церашкевіч Юрый — спаўняецца 35 год. Былы гулец футбольнага клубу "Граніт". За тое, што пасля затрымання супрацоўнікамі ДАІ нецэнзурна выказваўся пра Лукашэнку, асуджаны да 2 год калоніі.
📮 Калі вы ведаеце, у якой калоніі знаходзіцца Церашкевіч Юрый Адамавіч, паведаміце нам у @BrestSOS

6 траўня
Бандарук Данііл — спаўняецца 23 гады. Сустракае ўжо трэці запар Дзень нараджэння за кратамі. За акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года ў Берасці, асуджаны да 5 год калоніі.
Падтрымаць можна заказнымі лістамі па адрасе:
📮 ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Бандарук Данііл Віктаравіч
4👍2
Вясна | Брэст
🟨 Очередное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 23 человека, из них 3 из Брестской области Сегодня МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов"). Из нашего региона…
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 20 человек, из них 1 из Брестской области

Сегодня МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

Из нашего региона туда включили одного политзаключенного: брестчанин Кочетков Родион. Причиной добавления в Список указано "вступление в силу приговора" (по политическому делу). Подробнее про это дело мы писали тут: 👉 https://brestspring.org/tpost/3di83u6mn1

Всего в области теперь 504 человека имеют статус "лица, причастного к экстремистской деятельности".

Что этот статус значит для самого человека, можно прочесть здесь.

⚖️ Мы можем помочь обжаловать включение в этот список! Зачем обжаловать, контакты тут.
🤬6
❗️«Мы прыдумлялі розныя махінацыі, каб папросту выжыць», — экс-зняволены пра жыццё і працу ў шклоўскай калоніі

22-гадовага берасцейца Дзяніса затрымалі 21 ліпеня 2020 года. Сілавікі прыйшлі да яго з-за шматлікіх графіці і надпісаў, якія ён пакінуў на гаражах, у тым ліку ў знак нязгоды з нерэгістрацыяй у якасці кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Дома ў Дзяніса яшчэ знайшлі марыхуану.

У лістападзе 2020 года паводле арт. 341 і ч. 1 арт. 328 КК хлопца асудзілі да двух гадоў зняволення, адбываць якія яго адправілі ў шклоўскую калонію № 17.

Пасля вызвалення Дзяніс распавёў «Вясне» пра зняволенне падчас пратэстаў, а таксама пра катаванні і нечалавечыя ўмовы працы ў шклоўскай калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/41PkLCn
😢6💔2👍1
Вясна | Брэст
Палітзняволеную Алену Гнаук выдалілі з судовай залі: ўчора быў суд па новай крымінальнай справе Па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі…
❗️Палітзняволенай Алене Гнаук, асуджанай да 3,5 гадоў калоніі, дадалі яшчэ 1 год зняволення

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля па новай крымінальнай справе асудзілі 66-гадовую актывістку з Пружанаў Алену Гнаук, якая ўжо адбывала тэрмін у 3 гады і 6 месяцаў зняволення па трох іншых справах.

Спачатку Алену асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў». Потым дадалі яшчэ год за «абразу прэзідэнта». А за пасты ў Facebook і Instagram, дзе Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі, яе адправілі ў калонію.

Цяпер Гнаук судзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Справу разглядаў суддзя Яраслаў Парэмскі. А саму Алену на суд не дапусцілі.

Падрабязнасці 👉 https://brestspring.org/tpost/arygyuut11
🤬91😱1
⭐️ Беларускія журналісты выйгралі справу супраць Беларусі ў ААН. Сярод 4 заяўнікаў — 1 журналістка з Бярозаўскага раёну

Як паведамляе БАЖ, камітэт Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека разгледзеў звароты 4 беларускіх журналістаў і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні іх правоў.

🔸Сутнасць іх скаргі палягала ў тым, што Беларусь парушыла правы журналістаў на свабоду выказвання думкі. Краіна прыцягнула гэтых журналістаў да адказнасці і наклала на ўсіх штрафы быццам за распаўсюджванне прадукцыі СМІ без адпаведнай акрэдытацыі.

☝️Такім чынам, вырашыў КПЧ ААН, было парушана законнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю (замацаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах).

Заяўнікамі былі журналістка Тамара Шчапёткіна з Бярозаўскага раёну, а таксама журналісты Ларыса Шчыракова, Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач.

На чым грунтуецца рашэнне КПЧ ААН, чытайце тут: 👉 https://brestspring.org/tpost/ls8jdgbsr1

Фота: Тамара Шчапёткіна, крыніца фота БАЖ.
11👍3
Вясна | Брэст
Судьи признали «экстремистскими» в телеграме: чат Dzik Pic, канал Partyzanka. Еще «запретили» чат, который больше года назад уже запретили Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской…
Сайт и соцсети барановичского издания «Intex-Press» признали «экстремистскими материалами». Суд прошел вчера

Как сообщило государственное издание «Наш край», 29 апреля по инициативе барановичской прокуратуры местный суд признавал «экстремистскими материалами»:
🔹 интернет-ресурс www.intex-press.by, страницы издания в соцсетях «Одноклассники», «Instagram», «Twitter», «ВКонтакте», «Facebook», «Tiktok», «Telegram», а также их канал на видеохостинге «YouTube».

Как следует из расписания суда за 29.04.2023, решение о признании сайта и соцсетей независимого издания «экстремистскими материалами» принимала барановичская судья Ольга Апанович.

Таким образом, по нашим подсчетам, с июля 2020 года суды Брестской области напризнавали «запрещенными» те или иные протестные чаты, каналы, сайты (и другие места в Интернете) не менее 161 раза.
🤬8