Вясна | Брэст
472 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
Гадавіна "карагоднай" акцыі пратэсту. Акцыя, на якой (упершыню ў гісторыі!) у Берасці быў выкарастаны вадамёт супраць дэманстрантаў. Пазней за удзел у гэтым мірным пратэсце асудзілі па крымінальнай справе 134 чалавека 13 верасня 2020 ў Берасці адбылася акцыя…
Грунтоўны артыкул пра "карагодную справу" падрыхтавала і рэгіянальнае медыя @BGazeta . Так, яны заўважылі, што чамусьці ўсе групы "карагоднікаў" кожны раз судзіў новы суддзя 👀

А яшчэ выданне апісала храналогію той акцыі пратэсту, падлічылі агульныя тэрміны на ўсіх, а таксама ўзгадалі лёс пэўных фігурантаў справы. Чытайце цалкам на сайце.
👍8👀1
Вясна | Брэст
Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку, паведамляе @viasna96 Яе патрабаванні аб больш чалавечых умовах побытовага ўтрымання былі выкананыя. З Рэчыцкага ІЧУ Паліна пераведзена ў СІЗА-3 Гомеля, дзе будзе знаходзіцца да суда. Цяпер ёй зноў можна будзе дасылаць…
Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк не прымаюць перадач наўмысна?

Як стала вядома ад мужа Паліны Андрэя Шарэнды, для Паліны ўчора у чарговы раз не ўзялі перадачу. На спробу высветліць, чаму, адказалі, што 1 верасня хтосьці прынёс 30-кілаграмовую перадачу і ліміт на гэты месяц вычарпаны. Хто і што прынёс, не сталі гаварыць, маўляў, гэта скажуць блізкім сваякам. Калі патэлефанавала маці Паліны, то пачула, што, каб даведацца, хто і што, ёй трэба прыехаць асабіста. Але 72-гадовая маці Паліны хварэе і паехаць не можа.

📍Андрэй лічыць, што Паліне не перадаюць перадачы наўмысна. Бо гэта не першая спроба перадаць ёй перадачу ў верасні, калі Паліну 30 жніўня перавялі з Рэчыцкага ІЧУ ў Гомельскае СІЗА №3 пасля тыднёвай галадоўкі.

Калі насілі сябры перадачу на самым пачатку верасня, казалі «сёння ўжо прыносілі, другую браць не паложана», цяпер вось прыдумана іншая адгаворка. А знясіленай дрэннымі ўмовамі ўтрымання Паліне для ўзнаўлення арганізма пасля галадоўкі трэба добрае харчаванне і вітаміны ў выглядзе садавіны, гародніны і зеляніны. За гэтыя амаль два тыдні ніводнай перадачы не ўдалося перадаць. Знаёмыя і сябры дасылалі невялікія бандэролькі. Адміністрацыя СІЗА іх прымае, а ці атрымала Паліна — невядома.

Таксама стала вядома, што скаргі Паліны на дрэннае ўтрыманне ў ІЧУ Рэчыцкага РАУС, на тое, што яе накіроўвалі ў «Навінкі» на судова-псіхіятрычную экспертызу і што змясцілі пад варту падчас следчых дзеянняў па новай справе судом Рэчыцкага раёна не задаволены.

🔻Пазбаўленне Паліны перадач, на думку родных, — гэта спроба зламаць яе перад судом за нібы злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
🤬121👍1😢1
Вясна | Брэст
😔 З баранавіцкім палітвязнем Уладзімірам Гундарам ўжо 38 дзён няма сувязі Апошні раз ён патэлефанаваў родным 3 жніўня з калоніі. Далей ні званкоў, ні лістоў не было. У калоніі разводзяць рукамі. Сваякі мяркуюць, што Гундара маглі змясціць у ШІЗА. З 2021…
З баранавіцкім палітвязнем Уладзімірам Гундарам ўжо 42 дні няма сувязі. Ён у ШІЗА

Як стала вядома Берасцейскай Вясне, Гундар у калоніі трапіў у штрафны ізалятар. Магчыма, ён там яшчэ з 3 жніўня (бо менавіта з таго часу ад яго няма звестак ні на прамую, ні праз іншых).

Па якой прычыне Ўладзімір трапіў у ШІЗА, на дадзены момант невядома.

Нагадаем, што з 2021 года актывіст быў асуджаны тры разы, у тым ліку па "справе Аўтуховіча". Канчатковым пакараннем стала зняволенне на 20 гадоў.
🤬9😱2
Бывшего сотрудника милиции осудили в Бресте по "делу ЧКБ". Перед задержанием он работал в Польше, приехал навестить семью, задержали прямо на границе

Кирилл Гнездилов
с 2007 года служил в милиции. Оперуполномоченный, уволился в августе 2020 года.

Про дело против Кирилла известно немного: суд проходил в закрытом режиме. Известно лишь, что дело было связано с "Черной книгой Беларуси", за это предъявляли 2 уголовные статьи.

Кириллу присудили 8 лет колонии. А также лишили звания "капитан милиции".

Немного подробнее: 👉 https://brestspring.org/tpost/ye1md2ih61
🤬11😢2
Вясна | Брэст
Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк не прымаюць перадач наўмысна? Як стала вядома ад мужа Паліны Андрэя Шарэнды, для Паліны ўчора у чарговы раз не ўзялі перадачу. На спробу высветліць, чаму, адказалі, што 1 верасня хтосьці прынёс 30-кілаграмовую перадачу…
«Мех пабітых яблык ад невядомага «добразычліўца». Муж палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк даведаўся, чаму да яе не даходзяць перадачы

1 верасня ёй у камеру прынеслі мех пабітых яблык, вагою — дакладна 30 кілаграм. Якраз столькі, колькі даецца на месяц для перадач ад сваякоў.

Андрэй Шарэнда мяркуе, што гэта спроба зламаць жонку перад судом за нібыта злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калоніі.

Крыніца: Радыё Свабода
🤬12
Па "карагоднай справе" з'явілася новая затрыманая, яна ў берасцейскім СІЗА — Белсат

Медыя "Белсат" паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што ў Берасці затрымалі жанчыну і змясцілі пад варту. Ёй закідваюць крымінальны артыкул нумар 342, абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 13 верасня 2020 (гэтую акцыю называюць "карагоднай").

Летам жанчыну змяшчалі па адміністрацыйнай справе ў ІЧУ.

Імя затрыманай не паведамляецца.

Калі Вам вядомы падрабязнасці, вядомае імя жанчыны — паведаміце нам у @BrestSOS
😱7🤬5
«На прысуд унясенне ў гэты спіс не ўплывае». Праваабаронца аб статусе «палітвязень» і аб тым, чаму важна не маўчаць

Да «палітычных» у калоніях і СІЗА стаўленне асаблівае: вешаюць жоўтыя біркі, ствараюць невыносныя ўмовы ўтрымання, пазбаўляюць перапіскі. У такіх умовах можа здацца, што лепш не прыцягваць увагі: не расказваць пра арышт чалавека і ўвогуле не прызнаваць яго ці яе палітвязнямі.

Але ці ўплывае насамрэч такі статус на ўмовы ўтрымання за кратамі? Ці могуць перастаць лічыць затрыманага «палітычным», калі яго родныя супраць? І наколькі дакладнае меркаванне, што калі трымаць у таямніцы арышт, то і тэрмін чалавек атрымае менш? Zerkalo абмеркавала гэта з праваабаронцай «Вясны».

Чытаць па спасылцы 👉 https://news.zerkalo.io/life/48627
👍5💯1
Міжнародная праваабарончая супольнасць нагадала беларускім суддзям пра адказнасць за несправядліва вынесеныя прысуды

20 праваабарончых арганізацый з 10 краін падпісалі ліст, які быў накіраваны 413 беларускім суддзям. У лісце адзначаецца датычнасць судзяў да парушэння правоў чалавека і несправядліваму зневоленню беларусаў.

У лісце паведамляецца, што "суддзі адыгрываюць важную ролю ў аўтарытарным рэжыме Лукашэнкі". Яны рэгулярна адмаўляюць абвінавачваным у правах на справядлівае судовае разбіральніцтва, не выконваюць базавыя стандарты бесстароннасці.

Нагадаем пра наш тэкст па тэме:
🧑‍⚖️ Нюрнбергский процесс над юристами. Почему аргумент "мы всё делали по законам" не смог на историческом суде оправдать решения нацистских судей и прокуроров
👍9
Вясна | Брэст
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 18 человек, из них 2 из Брестской области Сегодня МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов"). Из нашего…
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 22 человека, из них 2 из Брестской области

Вчера МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

Из нашего региона туда включили двоих жителей Барановичей: Владислава Савицкого и Ивана Норко. Для обоих причиной добавления в "список экстремистов" указано "вступление в силу приговора" (по политическим статьям).

Что нам известно про этих людей: 👉 https://brestspring.org/tpost/55o125uh91

А сам список, будет не лишним напомнить, состоит исключительно из людей, осужденных по политическим уголовным делам.

Что этот статус значит для самого человека, можно прочесть здесь.
🤬6
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

18 верасня
Станіслаў Кажамякін — спаўняецца 25 год. Асуджаны да 3 гадоў калоніі. Па версіі абвінавачання, ў верасні 2020 года ў тэлеграм-чаце "Брэст 97%" напісаў паведамленне, якое "заклікае да гвалту" над міліцыянтамі.
Павіншаваць з юбілеем можна па адрасе:
📮 ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Кажамякін Станіслаў Георгіевіч

21 верасня
Данііл Богнат — трэці год запар сустракае свой Дзень народзінаў у калоніі. Данііла асудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі па "пінскай справе" (з-за акцыі пратэсту, якая адбылася 9 жніўня 2020 у Пінску).
Адрас для лістоў:
📮 ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Богнат Данііл Ігаравіч
💔51
💔Роўна 3 гады таму затрымалі Марфу Рабкову

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
😢62🤬2
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці Выйшлі на волю 2 палітвязні: Сцяпан Талкачоў, Ілля Палхоўскі. З'явілася 3 новых палітвязні: Сяргей Нікіцін, Святлана Баканава, Іван Янчук. Па стане на 10.09.2023, у вобласці 278 палітвязняў. Рэпрэсіі: асудзілі за…
Важнае за тыдзень у вобласці

Рэпрэсіі: за відэа з ваеннай тэхнікай асудзілі Андрэя Рамановіча, з той жа нагоды судзяць Аляксандра Коваля. У Берасці судзяць былога міліцыянера Кірыла Гняздзілава па "справе ЧКБ". Другі раз судзілі 71-гадовага экс-палітвязня Віталя Зарадзея. Па "карагоднай справе" з'явілася новая затрыманая, яна ў СІЗА.

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы" намаганнямі баранавіцкіх суддзяў: забаранілі тры тэлеграм-каналы.

У вобласці стала 561 "асоб-экстрэмістаў": у адпаведны спіс дадалі 2 прозвішчы (Уладзіслаў Савіцкі, Іван Нарко).

У спіс "тэрарыстаў" дадалі Аляксандру Каско і Дзмітрыя Белямука.

Гадавіна "карагоднай" акцыі пратэсту: інтэрв'ю з былым зняволеным.

😔 З палітвязнем Уладзімірам Гундарам ўжо 44 дні няма сувязі, а Паліне Шарэндзе-Панасюк не прымаюць перадач.

⭐️ Сайт, дзе збіраецца інфармацыя аб альтэрнатыўных беларускаму пашпарту дакументах.

🗣 Праваабаронца аб статусе «палітвязень» і аб тым, чаму важна не маўчаць.
👍4👀1
Вясна | Брэст
⚡️Былы палітвязень, журналіст Гардзіевіч не змог выехаць за мяжу. Высветлілася, што з яго «забылі» зняць забарону на выезд, накладзеную яшчэ падчас следства 11 сакавіка Сяргей Гардзіевіч збіраўся паехаць у Літву, грунтоўна падрыхтаваўся. Але ж на мяжы, падчас…
На мяжы затрымалі былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, затрыманне адбылося 14 верасня, калі Сяргей Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы вырашылі праверыць мабільны тэлефон, а пасля ён быў затрыманы і змешчаны ў ізялятар часовага ўтрымання ў Берасці.

Нагадаем, што Сяргей Гардзіевіч у 2021 годзе быў асуджаны да 1 году 6 месяцаў калоніі, быў прызнаны палітвязнем. Мужчына цалкам адбыў пакаранне і ў кастрычніку 2022 выйшаў на волю.
🤬11😢1
«Я па-беларуску размаўляў, а дырэктар кажа: "Ты гэтую гадасць хоць да нас не прынясі"»

Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў правёў анкетаванне і даведаўся пра гісторыі беларускамоўных беларусаў. Атрымалася шмат пра (не)даступнасць беларускай мовы і пра дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце.

Яскравыя карткі з цытатамі рэспандэнтаў падрыхтавала @kyky_org

Цалкам вынікі даследвання чытайце тут
😱5🤬5