Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.44K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
💌 Куды звяртацца па дапамогу палітычным зняволеным і іх сем’ям?

Як і абяцалі, падрыхтавалі першую частку са спісам арганізацый, якія па запросах дапамагаюць палітычным зняволеным і іх сем’ям. Дакладна гэтыя арагнізацыі атрымліваюць сабраныя беларусамі і беларускамі грошы на Марафоне Салідарнасці.

📍 Вы таксама можаце звяртацца да іх па дапамогу і падтрымку, але не пішыце адразу ўсім па аднаму і таму ж пытанню. Бо ўсе арганізацыі камунікуюць і працуюць разам, каб ахапіць як мага больш людзей.

📍 А яшчэ вы можаце атрымаць дапамогу ў розных арганізацыях на розныя патрэбы.
Гэта значыць, што адна арганізацыя вам можа дапамагчы з медыкаментамі, іншая з фінансавай падтрымкай, а трэцяя з адвакатам.
6👌1
💌 Куды звяртацца за дапамогай палітычным зняволеным і іх семьям?
ЧАСТКА 2
1
Вясна | Брэст
Наблюдательный совет 4 августа обсудил распределение средств, собранных во время онлайн-марафона солидарности "Нам не все равно" Наблюдательный совет заслушал 13 фондов, организаций, инициатив, которые помогают политзаключенным и их семьям, познакомился с…
💜 Што там з грашыма з Марафону Салідарнасці? Распавядаем

У акаўнтах Прадстаўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінету па сацыяльных пытаннях назапасілася шмат тлумачэнняў:
📍куды звярнуцца палітзняволеным ці іх сем'ям, каб атрымаць сабраныя на Марафоне грошы
📍колькі чалавек і на якую суму ўжо атрымалі дапамогі

Прыводзім дадзеныя адтуль.
Чытайце, разбірайцеся, карыстайцеся!
4👍1👌1
Вясна | Брэст
💜 Што там з грашыма з Марафону Салідарнасці? Распавядаем У акаўнтах Прадстаўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінету па сацыяльных пытаннях назапасілася шмат тлумачэнняў: 📍куды звярнуцца палітзняволеным ці іх сем'ям, каб атрымаць сабраныя на Марафоне грошы…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💜 Марафон Салідарнасці: колькі грошай ужо пералічана і якая колькасці людзей іх атрымала?

Па стане на 4 кастрычніка, лічбы былі такія:
▫️218 900 € ужо паступілі на рахункі арганізацый
▫️з іх 41 357 € ужо атрымалі палітзняволеныя (такіх палітвязняў 45 чалавек)
▫️і яшчэ 52 350 € атрымалі 130 сямей палітзняволеных

Пераводы грошай арганізацыям працягваюцца, паведамляе Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (АПК) Беларусі.

Крыніца: Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК Беларусі
👌5👍1
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці З'явілася новая палітзняволеная: Алена Дзмітрыева. Па стане на 08.10.2023, у вобласці 276 палітвязняў. Пачаўся трэці суд па справе палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. На судзе яна казала пра катаванні. Былы…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

З'явіўся новы палітвязень: Кірыл Гняздзілаў. Па стане на 15.10.2023, у вобласці 275 палітвязняў.

Выйшлі на волю два палітвязні: Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран.

Рэпрэсіі: Паліне Шарэнда-Панасюк дадалі яшчэ год калоніі. За 2 тэлеграм-каментары запытвалі калонію Аляксандру Доўгалю. 1,5 гады калоніі далі Паўлу Каралевічу за «абразу Лукашэнкі». За здымку ваеннай тэхнікі грамадзянцы Украіны Кацярыне Бруханавай запрасілі 2,5 гады калоніі. Супраць экс-палітвязня Віталя Жука ўзбудзілі новую справу.

Баранавіцкі палітвязень Уладзімір Гундар з бабруйскай калоніі пераведзены ў магілёўскую "крытую" турму.

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": суды вобласці зноў забараняюць профілі беларускіх дыяспар ды дабраліся да Пераходнага Кабінета.

💌 Куды звяртацца па дапамогу палітычным зняволеным і іх сем’ям? Частка 1 і частка 2.

Што там з грашыма з Марафону Салідарнасці? Распавядаем.
👍5👀3