Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці Выйшлі на волю 3 палітвязні: Ігар Новікаў, Аляксей Мігно і Анатоль Пугач. Па стане на 05.11.2023, у вобласці 278 палітвязняў. Рэпрэсіі: берасцейку аштрафавалі за пікетаванне бранзалетам з арнаментам. Беларуса затрымалі…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

Выйшлі на волю 2 палітвязні: Ягор Жукаў і Арцём Андрасюк. Па стане на 12.11.2023, у вобласці 276 палітвязняў.

Рэпрэсіі: наўпрост у СІЗА асудзілі двух мужчын за сарваныя дзяржфлагі. Затрымалі айцішніка, які жыве і працуе ў Польшчы. У Баранавічах адбыўся хапун, падчас якога быў затрыманы праавабаронца Аляксандр Вайцешык. Мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнка затрымалі пасля спаткання з жонкай ў калоніі і памясцілі ў СІЗА па крыміналцы. Мужчыну арыштавалі на 10 содняў за песні і танцы на рынку. У наваполацкай калоніі прэсуюць берасцейца Максіма Зіневіча.

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": забаранілі ўкраінскі тэлеграм-канал "Вільне Рівне" ды сайт ганцавіцкага незалежнага выдання.

У вобласці стала 576 "асоб-экстрэмістаў": у адпаведны спіс дадалі Сяргея Корсака.

З палітвязнем Гундарам у магілёўскай турме наладзілася сувязь.

💔 Выданне "BGmedia" паразмаўляла з адміністратаркай групы «Прастора КХ».
👍2👀2
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

14 лістапада
Панько Дзмітрый — сустракае трэці запар Дзень народзінаў у няволі. Асуджаны да 3 гадоў калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 10.08.2020 у Берасці.
Дасылайце хлопцу словы падтрымкі (заказнымі лістамі) па адрасе:
📮 ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Панько Дзмітрый Віктаравіч


14 лістапада
Кузняцоў Елісей — спаўняецца 20 год! Першы раз быў асуджаны з-за пратэстаў 2020 года. Тады суд палічыў, што ён кінуў "кактэйль Молатава" ў міліцэйскую машыну. Спачатку адбываў "хатнюю хімію", якую затым замянілі на калонію. Цалкам адбыў той тэрмін і выйшаў на волю. На гэты раз быў асуджаны да 2.5 гадоў за тры сарваных 🇧🇾 дзяржсцяга.
Падтрымайце маладзёна заказнымі лістамі на адрас:
📮 ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А
Кузняцоў Елісей Сяргеевіч
6
Милиционеры задержали брестчанина за участие в протестах 2020 года

«Бегал с палкой по проезжей части и махал ей».

https://mediazona.by/news/2023/11/13/brest

Не работает ссылка? Читайте здесь
😭5🤬1
Вясна | Брэст
👀 «В конце концов начальник "химии" сдался и согласился: да-да, вы не осужденная, вы в плену». Монолог Елены Лыскович, бывшей политзаключенной из Бреста, которая вместе с дочерью получила сроки по «хороводному делу» На данный момент по «хороводному делу»…
«Мыли посуду от крови и мочи и покупали аквариумных рыбок начальнику»

В 2021 году мать и дочь Елену и Викторию Лыскович осудили по брестскому «хороводному делу». Суд приговорил женщин к полутора годам ограничения свободы с направлением — то есть к «химии». Там осужденные живут в общежитиях под присмотром милиционеров и выходят на работу — как правило тяжелую и с низкой оплатой — в свободный мир. Лысковичи рассказали «Медиазоне», как работали в больнице и в цеху по производству шнурков.

Не работает ссылка? Читайте здесь

🗄 Это архивный материал. Некоторая информация могла устареть
🤬5😢2
🇺🇳Да 30 лістапада місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года. Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.

Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.

Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.

Нашыя юрысты дапамогуць вам распавесці сваю гісторыю рэпрэсій. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на zvarot@spring96.org
👍4
Вясна | Брэст
Мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнка затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай ў калоніі. Супраць яго пачалі крымінальную справу Як паведамляе DissidentBy, Анатоль Старасвецкі быў затрыманы на выхадзе з жаночай калоніі, дзе ён наведваў жонку — палітзняволеную…
"Пазнаёміліся па перапісцы, да роспісу ні разу не бачыліся". Як муж палітзняволенай сам апынуўся за кратамі, распавядае ў вельмі кранальным артыкуле "Наша Ніва"

— Ён аднекуль даведаўся пра Віталіну [калі дзяўчына ўжо сядзела] і пачаў ёй пісаць. І гэта былі не проста лісты накшталт "ну, ты там трымайся". Анатоль знайшоў яе здымкі ў сацыяльных сетках і пачаў сам фатаграфавацца ў тых мясцінах, дзе фатаграфавалася яна. І пісаў, да прыкладу: "Ты пакуль не можаш сюды прыйсці, дык я за цябе прыду". І дасылаў ёй здымкі, дзе ён у тых самых позах, як яна. Або фотаграфаваў для яе коцікаў — ён ведаў, што Віталіна вельмі іх любіць.

Прачытайце гэтую кранальную гісторыю цалкам: 👉 https://nashaniva.com/330177

Нагадаем, што мужа Віталіны Анатоля затрымалі на выхадзе з жаночай калоніі (там мужчына быў на спатканні з Віталінай). Яго абвінавацілі па "палітычным" артыкуле ды змясцілі ў гомельскае СІЗА.

Падтрымаць Анатоля (грашовым пераводам, лістом):
📮СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная 1А, Старасвецкі Анатоль Анатольевіч
💔81
Вясна | Брэст
Брестский суд признал ганцевичское независимое издание "экстремистскими материалами". Целиком весь сайт Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили: 🔸сайт www.ganc…
Лунинецкая судья запретила ВК-страницу популярного местного издания

Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔹 ВК-страница "Информ-Прогулка Лунинец" (решением лунинецкой судьи Светланы Братановой).

Еще недавно там было 3.1 тысяча подписчиков. На данный момент соцсеть говорит, что по такой ссылке "страница не найдена".

Напомним, что в 2021 году издание получало штраф за "вред национальным интересам Беларуси". Сайт издания признали "экстремистскими материалами" три недели тому.
👎3🤬2
«Выкрикивал лозунги, чем мешал транспорту». Силовики задержали брестчанина за протесты 2020 года

https://mediazona.by/news/2023/11/14/brest

Не работает ссылка? Читайте здесь

Фото: Виталя Шамшорик / Вконтакте
🤬7
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

15 лістапада
Кудловіч Аляксандр — фатограф з Баранавічаў. Быў затрыманы 16 чэрвеня 2022 года. Ён быў вымушаны выехаць у Расію праз палітычны пераслед у 2020 годзе, але з-за пратэрмінаванага пашпарта і пачатку вайны вярнуўся ў Беларусь у траўні. Быў асуджаны да 2 гадоў калоніі за абразу прадстаўніка ўлады (арт.369 КК) і абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт.368 КК).
📮 Калі вы ведаеце, дзе знаходзіцца Кудловіч Аляксандр Аляксандравіч, паведаміце нам у @BrestSOS

15 лістапада
Дутчык Алег — берасцеец, індывідуальны прадпрымальнік. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт.369-1 КК) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт.368 КК). У кастрычніку-2022 Алегу агучылі вырак: тры гады калоніі. За кратамі мужчыне спаўняецца 52 гады.
📮 Калі вы ведаеце, дзе знаходзіцца Дутчык Алег Пятровіч, паведаміце нам у @BrestSOS
6
📅 15 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Дзень пісьменніка ў зняволенні. У Беларусі ў гэты дзень абвяшчаюць лаўрэатаў "беларускай турэмнай прэміі". У 2021 годзе сярод лаўрэатаў быў пружанец Мікола Папека

Сёлета на прэмію намінаваўся Уладзімір Гундар са сваімі вершам. А сярод 6 пераможцаў адзначаны твор праваабаронцы Алеся Бяляцкага: Успаміны пра музей Максіма Багдановіча.

Пра усіх пераможцаў і лаўрэатаў гэтага году падрабязней можна прачытаць у артыкуле "Радыё Свабоды": https://www.svaboda.org/a/32684624.html

📚Нагадаем, што з 2013 года Беларусі ПЭН-цэнтр разам з медыя "Радыё свабода" 15 лістапада абвяшчаюць лаўрэатаў так званай беларускай турэмнай прэміі — літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча. Ёй адзначаюць творы беларусаў, напісаныя ў зняволенні.
🕊53
Прафілактычны ўлік, прафілактычнае назіранне, прэвентыўны нагляд: як выглядаюць абмежаванні правоў пасля вызвалення (ў тым ліку для экс-палітвязняў)

Ініцыятыва "Вольныя" разам з праваабаронцамі Human Constanta падрыхтавалі карткі, якія тлумачаць розныя прадугледжаныя законам абмежаванні для тых, хто ўжо скончыў адбываць крымінальнае пакаранне. Гэтыя абмежаванні значна ўплываюць на жыццё тых, хто вызваляецца.
👀4🤬2