Вясна | Брэст
478 subscribers
4.42K photos
36 videos
4.16K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенным на Брестчине: ▪️Солоп Максим Васильевич — брестчанин. Работал инженером на БелЖД. В феврале-2025 года мужчину судили в закрытом режиме…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенным на Брестчине:
▪️Невар Александр Анатольевич (ИК-17) — пинчанин. В конце 2024 года осужден за протесты, которые проходили в августе-2020 в Пинске. Мужчине по ст.342 УК присудили колонию (но на какой срок — неизвестно).

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1188 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 250. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
😢5
Вясна | Брэст
🟥 В "список террористов" КГБ вчера добавило 3 жителей Брестчины Это трое жителей Бреста: Солоп Максим, Кендысь Александр и Воронин Андрей. Про Воронина известно, что он еще в 2020 году уехал из Беларуси. Мужчине пришлось спешно уехать, т.к. им заинтересовались…
🟥 В "список террористов" КГБ позавчера добавило жителя Брестчины. Это ненастоящий террорист

Речь про 44-летнего Александра Степановича. Мы нашли в архивах Интернета его профиль в соцсетях: это брестчанин, окончил в Бресте школу, бывал в 🇺🇦 Украине (последняя аватарка во "Вконтакте" была с фото, сделанным в центре Львова).

Но КГБ внесло мужчину в "список террористов" из-за (политического) приговора. Тот приговор вынес Брестоблсуд по ч.3 ст.361 УК. А как проанализировали беларуские правозащитники, данная статья в Беларуси применяется исключительно для нарушения прав человека (а именно права на свободу слова).

📍Напомним: ранее в беларуском списке террористов были члены разных террористических организаций, разыскиваемые Интерполом по инициативе ООН. Но после 2020 года власти стали использовать список для дополнительного давления на протестно настроенных беларусов.
🤬5
"Нагадвае турму". Як людзі з залежнасцямі "сядзяць" у івацэвіцкім ЛПП №8

У лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП) у Івацэвічах падчас "каранціну" новапрыбылыя два тыдні знаходзяцца ў бараках, дзе на 5 ложкаў прыходзіцца ад 10 да 15 чалавек. Пра гэта даведалася берасцейская "Вясна" ад сваіх крыніц.

Нагадаем, што "каранцінам" называюцца першыя дні ва ўстановах пазбаўлення волі ў Беларусі. А ЛПП фактычна з'яўляюцца менавіта ўстановамі пазбаўлення волі.

Апроч таго, падчас "каранціну" ў івацэвіцкім ЛПП людзей няма магчымасці памыцца. І калі ў перапоўненых памяшканнях ёсць чалавек з моцнай залежнасцю, ў яго можа даходзіць да ірвоты. У выніку атрымоўваем дрэнныя санітарныя ўмовы.

📍ЛПП №8 у Івацэвічах зрабілі паўтары года таму на месцы райнешай папраўчай калоніі №5. Як ужо даўно высветлілі праваабронцы, ў сістэме ЛПП людзей з залежнасцямі не лекуюць, але акцэнт зроблены на прымусовай працы. Меркаванне лекараў супадае з гэтымі ацэнкамі, і яны агітуюць за грунтоўную рэформу сістэмы дапамогі людзям з залежнасцямі (і часткай рэформы мусіць стаць адмова ад карнага падыходу, яскравым увасабленнем якога ёсць сённяшнія ЛПП).
😢3😱1
💬«Заклікаю зрабіць пытанне вызвалення ўсіх палітзняволеных неад'емнай часткай місіі ў Мінску»

Праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка зрабіў адкрыты зварот да Кіта Келага, спецпрадстаўніка ЗША. Надоечы стала вядома, што спадар Келаг збіраецца з афіцыйным візітам у Беларусь.

Судаленка ўпэўнены, што гэта
«адкрывае важнае акно магчымасцяў для прасоўвання не толькі міжнароднай дыпламатыі, але і вырашэння найвастрэйшых унутраных праблем Беларусі. У цэнтры гэтых праблем — лёсы тысяч нашых суайчыннікаў, пазбаўленых волі выключна за перакананні, удзел у мірных акцыях або выказванне грамадзянскай пазіцыі».


Цалкам зварот праваабаронцы па спасылцы.
👍5🕊3
Памятаеце, перад экзаменамі ў Бярозе дзяцей абшуквалі міліцыянты з аўтаматамі? Праваабаронца гаворыць, што гэта парушэнне

Бярозаўская раёнка публікавала відэа, як праходзіў ЦЭ (цэнтралізаваны экзамен) у горадзе Бяроза (Берасцейская вобласць). Як звярнула ўвагу @BGazeta, перад уваходам на тэрыторыю школы выпускнікоў абшуквалі міліцыянты, прычым у сілавікоў была зброя (аўтаматы).

Праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў для берасцейскай "Вясны" гэтую сітуацыю:

«Прысутнасць узброеных супрацоўнікаў міліцыі падчас экзаменаў у ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца недапушчальным умяшаннем у адукацыйны працэс. Такая практыка парушае базавыя правы навучэнцаў на бяспечнае, свабоднае і псіхалагічна камфортнае асяроддзе навучання, замацаваныя як у міжнародных прававых актах (у прыватнасці, у Канвенцыі аб правах дзіцяці), так і ў Канстытуцыі Беларусі і Кодэксе "Аб адукацыі".

Акрамя таго, сістэматычнае прыцягненне ўзброеных сіл у адукацыйнае асяроддзе сведчыць аб мэтанакіраванай палітыцы мілітарызацыі і застрашвання, што супярэчыць гуманістычным прынцыпам выхавання і развіцця асобы, замацаваных у міжнародных прававых актах і беларускай дзяржаўнай адукацыйнай палітыцы».
👀3🤬2
122 мільёны людзей па ўсім свеце, сярод іх таксама беларусы і беларускі. Столькі чалавек вымушана пакінулі свае дамы праз вайну, пераслед, гвалт або катастрофы. І гэта не лічбы з падручнікаў гісторыі. Гэта сучаснасць, а менавіта нашы суседзі, аднагрупні_цы, кале_жанкі, мы!

📌 Сусветны дзень бежанцаў быў устаноўлены ў 2001 годзе, у гонар 50-годдзя Канвенцыі ААН аб статусе бежанцаў. Але гэты дзень не пра дакументы. Ён пра людзей, якім давялося ўсё пачынаць наноў.

У 2025 годзе ААН звяртае ўвагу на салідарнасць. І гаворка не толькі пра словы падтрымкі, а пра рэальныя дзеянні. Салідарнасць — гэта:
– слухаць гісторыі тых, хто вымушаны быў уцякаць;
– разумець, што бежанства — не выбар, а неабходнасць;
– абараняць права кожнага чалавека на бяспеку і годнасць.

🎒 Беларусы таксама ведаюць, што значыць страціць дом і будучыню. З 2020 года дзясяткі тысяч з нас апынуліся за мяжой — бо быць у Беларусі стала небяспечна. Мы ведаем, як гэта: шукаць жытло, стаяць у чарзе на від на жыхарства, адаптавацца ў новай рэчаіснасці, спрабаваць зразумець законы і змагацца за права на працу, адукацыю,

І кожн_ая з нас можа быць побач:
💛 Падтрымай інфармацыйна.
💛 Распавядзі гісторыю тых, хто побач.
💛 Падпішы петыцыю ці далучыся да ініцыятыў, што дапамагаюць.
💛 Паглядзі, ці не шукае твой горад валанцёра_к у цэнтры падтрымкі.

Проста паслухай і скажы: «Я з табой». Гэта ўжо шмат.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕊43
💛 Адкрыты збор на BySOL для былой палітзняволенай з Баранавічаў

Таццяна Купчына
атрымала тэрмін у 2 гады калоніі з-за інтэрнэт-каментароў. Тыя каментары не спадабаліся ўладам. Жанчына вызвалілася, але з-за пагрозы новага пераследу прыняла рашэнне з'ехаць з краіны.

Але 2 гады зняволення моцна адбіліся на здароўі. З'явілася падазрэнне на рак, а таксама маюцца праблемы з зубамі, зрокам, псіхалагічным здароўем.

Дапамагчы Таццяне атрымаць лекаванне, а таксама закрыць базавыя патрэбы на першыя 2 месяцы ў эміграцыі 👉
https://bysol.org/ru/private/tatiana_kupchina/
4
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 08.06.2025, у вобласці 252 палітвязняў. 🥀 Стала вядома, што напачатку года памёр экс-палітвязень з Берасця, 58-гадовы Валер Богдан, які прайшоў праз калонію. Рэпрэсіі: Ігар Неміровіч, які ўжо адбыў 1…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 22.06.2025, у вобласці 247 палітвязняў.

🛏 Па 10-15 чалавек на 5 ложкаў. Цяпер гэта не толькі палітычныя камеры ў ІЧУ, але і "каранцін"у івацэвіцкім ЛПП.

🥀 Стала вядома, што напачатку года пасля палітычнага затрымання і "сутак" памерла жанчына. Яна хварэла на рак, а ў берасцейскім ІЧУ атрымала запаленне лёгкіх. З-за гэтага запалення яна неўзабаве памерла

Рэпрэсіі: стала вядома, што ў Берасці асудзілі экс-міліцыянтаў Руслана Сахарчука і Ўладзіміра Стрыжыча па палітычных справах. 44-гадовага берасцейца Аляксандра Сцепановіча з-за палітычнага прысуду абвясцілі "тэрарыстам" (хаця ён не сапраўдны тэрарыст).

🧑‍🏫 Парушэнне правоў дзяцей: праваабаронца пракаментаваў той факт, што перад экзаменамі ў бярозаўскай школе дзяцей абшуквалі міліцыянты з аўтаматамі 🔫
1👍1👀1
📆 Тыдзень супраць катаванняў. Праграма мерапрыемстваў

З 23 да 29 чэрвеня беларускія арганізацыі праводзяць Тыдзень супраць катаванняў. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня супраць катаванняў ААН (адзначаецца штогод 26 чэрвеня).

У праграме Тыдня як мерапрыемствы па-за межамі Беларусі (Варшава, Вільнюс), так і анлайн-частка (куды можна далучацца з любой кропкі свету). Вось некаторыя з мерапрыемстваў 👇

📍25.06 (серада) 10:00, Вільнюс
Канферэнцыя "Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы беларусі"
Зарэгістравацца

📍25.06 (серада) 17:00 па менскім часе, анлайн
Ацэнка сітуацыі з катаваннямі ў Беларусі ў 2024 годзе
Зарэгістравацца

📍25.06 (серада), анлайн
Прэзентацыя матэрыялу па відах катаванняў у Беларусі, якія выкарыстоўваюцца з 2020 года

📍28.06—29.09 (субота і нядзеля), анлайн
Монаспектакль "Послезавтра будет завтра" з акторам Паўлам Гарадніцкім.
Дзе глядзець

Цалкам праграма Тыдня супраць катаванняў па спасылцы:
https://spring96.org/be/news/118144
2🕊2
Сёння роўна 5 гадоў з дня затрымання Ігара Лосіка. Ён дагэтуль за кратамі

25 чэрвеня 2020 года ў дом журналіста Ігара Лосіка ў Баранавічах прыйшлі сілавікі. З таго дня ён у зняволенні. Ігара абвінавацілі ў тым, што ён нібыта рыхтаваў "беспарадкі" пасля выбараў і за гэта далі 15 гадоў калоніі.

▫️За тое, што падтрымлівала свайго мужа Ігара, пазней асудзілі Дар'ю Лосік. Жанчына шмат распавядала пра мужа-палітвязня, ў тым ліку ў незалежных медыя. За адно з такіх інтэрв'ю ёй далі 2 гады калоніі. Дар'я ўжо выйшла на волю.

▫️Сёлета затрымалі й роднага брата Ігара — Мікіту Лосіка. Па папярэдняй інфармацыі, Мікіту пераследуюць па "справе Гаюна" (масавая крымінальная справа супраць беларусаў, якія з лютага-2022 паведамлялі ў праект "Беларускі Гаюн" інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі).

Да затрымання Ігар Лосік быў адміністратарам тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга", а таксама працаваў у выданні "Радыё Свабода".

Дачцэ Ігара Лосіка Паўліне нядаўна споўнілася 6 гадоў.
😢8🤬2💔1
Стало известно о приговоре брестскому историку Олегу Зеленко. Возглавлял исторический клуб, который власти ликвидировали после 2020 года

В пятницу в "список экстремистов" добавили Олега Зеленко. МВД в списке отметило, что мужчину осудил Брестоблсуд по ч.1 ст.361-4 УК Содействие экстремистской деятельности).

Напомним, что беларуские власти используют обвинения в "экстремизме" для цензуры и преследования за инакомыслие.

Как выяснила Наша Ніва, Зеленко жил в д.Вистычи под Брестом. Окончил Брестский государственный университет по специальности учителя истории. Потом возглавлял исторический клуб "Міндоўг" и параллельно занимался бизнесом.

🚫По нашим данным, исторический клуб "Міндоўг" власти ликвидировали еще в мае 2022 года (тогда проходил суд "о ликвидации общественного объединения"). Это стало одним из многочисленных подобных судов после 2020 года, в ходе которых беларуские власти зачищали поле НКО (некоммерческих организаций).

А самого Зеленко в декабре-2024 дважды осудили по политическому административному делу (по ст.19.11 КоАП). Вероятно, после этого мужчину сразу посадили в СИЗО. В 2025 году состоялся уже уголовный политический суд. Похоже, что в результате Олегу Зеленко присудили колонию, т.к. по соцсети мужчины не обновляются.
😢5🤬32
💛 Адкрыты збор на BySOL для былога палітзняволенага з Пінску

Дэвіду Масціцкаму летам 2020 года было толькі 19 гадоў. Ён браў удзел у пінскіх пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў, і за гэта атрымаў 5 гадоў 6 месяцаў калоніі.

На волю ён выйшаў крыху раней — праз памілаванне.

На дадзены момант Дэвід ужо па-за межамі Беларусі. І просіць дапамагчы пачаць жыццё ў новай краіне (арэнда жытла на першы час, а таксама палекаваць зубы).

Падтрымаць пінчука 👉
https://bysol.org/ru/private/devid_mastsitski/
4🕊1
Вясна | Брэст
Століншчына: на Новы год сілавікі зладзілі ператрус у бабулі экс-журналіста "Белсату" Беларускія сілавікі надалей прыходзяць з ператрусамі да сваякоў былога журналіста "Белсату" Сяргея Скулаўца. А яму самому яны прапаноўваюць вярнуцца ў Беларусь. Як распавёў…
За тыдзень івацэвіцкія ворганы двойчы наведваліся да маці Скулаўца. Сам ён лічыць, што яго крымінальную справу (звязаную з Белсатам) рыхтуюць да суду

🔎 24 чэрвеня Сяргей Скулавец у сваім Фэйсбуку напісаў, што выклікалі на допыт ягоную маці ў івацэвіцкі СК (Следчы камітэт). Следчы паказваў тоўстую тэчку з матэрыяламі крымінальнай справы, задаваў пытанні.

🔍 А 26 чэрвеня дамоў да маці Скулаўца прыйшлі ўжо з івацэвіцкага крымінальнага вышуку. Тэлефон жанчыны (яго змесціва) фатагравалі і ізноў задавалі пытанні пра сына. Пра гэта Сяргей Скулавец таксама напісаў у FB.

Нагадаем, што Скулавец родам з Івацэвічаў. Ён таемна супрацоўнічаў з "Белсатам" як журналіст і з-за пагрозы затрымання з'ехаў з Беларусі ў 2023 годзе. Пасля ад'езду супраць яго завялі крымінальную справу, а да сваякоў рэгулярна наведваюцца сілавікі. У чым канкрэтна яго вінавацяць, Скулавец дагэтуль не ведае, але сваякам казалі пра тое, што справа "звязаная з Белсатам" (дзе раней працаваў мужчына).

📸 Сяргей Скулавец / Facebook
👎2🤬2😢1
Вясна | Брэст
🕊В Беларуси "помилованы" еще 42 политзаключенных Про это сегодня сообщила БелТА (правда, не употребляя слова "политзаключенные"). Это 18 женщин и 24 мужчин. Их имена не называются. Это уже 11-е такое групповое помилование политзаключенных с 2024 года. Таким…
🕊В Беларуси "помилованы" еще 16 человек. Среди них есть политзаключенные

Про помилование к 3 июля сообщила БелТА со ссылкой на пресс-службу А.Лукашенко.

Помиловали 8 женщин и 8 мужчин. Сколько именно среди них политзаключенных — не уточняется. Имена помилованных не называются.

Если вам известны имена освободившихся политзаключенных, сообщайте правозащитникам: 👉 @BrestSOS или @Viasnainfo
🕊32
З пачатку года ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў — людзей проста затрымліваюць, а пасля ўжо «адпрацоўваюць у ізалятары»

Пра гэта расказаў намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС Валянцін Пашкевіч. Паводле яго, з пачатку 2025-га году ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 крымінальных справаў за «экстрэмізм» — за «абразу Лукашэнкі» ці «прадстаўнікоў улады», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «апаганьванне збудаванняў» і «псаванне маёмасці». Па гэтых справах ужо ёсць 4 падазраваных.

Міліцыянт таксама расказаў, як шукаюць людзей: манітораць чаты, дэанімізуюць карыстальнікаў, а таксама «адпрацоўваюць у ІЧУ» — «затрыманне асоб і адпрацоўка іх ва ўмовах ізалятара».

Таксама ў Бярозаўскім раёне з пачатку году зафіксавана 11 фактаў «распаўсюду экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП).

Крыніца: @BeloyeChernoye
🤬9
⚡️Нагадваем пра магчымасць: фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій

Працягваецца збор заявак у межах праграмы EU4Belarus – SALT. Гэта праграма падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу ды страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

💵 Памер падтрымкі: да 10 000 еўра

Чым можа дапамагчы праграма:
○ прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
○ прайсці моўныя курсы і экзамены для атрымання сертыфіката
○ зрабіць настрыфікацыю дыплома, навуковай ступені ці пасведчання аб адукацыі
○ прайсці курсы на атрыманне пасведчання кіроўцы ( катэгорыі C, D, T)
○ здаць кваліфікацыйныя экзамены
○ атрымаць прафесійную адукацыю (падтрымка навучання да 12 месяцаў)

Падаць заяўку 👉
https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/
👍3🔥2
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 22.06.2025, у вобласці 247 палітвязняў. 🛏 Па 10-15 чалавек на 5 ложкаў. Цяпер гэта не толькі палітычныя камеры ў ІЧУ, але і "каранцін"у івацэвіцкім ЛПП. 🥀 Стала вядома, што напачатку года пасля палітычнага…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 06.07.2025, у вобласці 239 палітвязняў.

Рэпрэсіі: стала вядома пра палітычны прысуд экс-кіраўніку берасцейскага гістарычнага клуба "Міндоўг" Алегу Зелянко. Цягам аднаго тыдня івацэвіцкія міліцыянты двойчы наведваліся да маці экс-журналіста Белсата Сяргея Скулаўца. У Бярозаўскім раёне сілавікі адсправаздачыліся пра барацьбу з экстрэмізмам палітычны пераслед з пачатку года (распачата 5 крымінальных спраў, складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў).

🎪 Дзіўнае: "экстрэмісцкай" прызналі ВК-старонку з радыкальна праўладнай берасцейскай піццэрыі "Культ Пицца"

🛠 Патрэбныя рабочыя, але не людзі. Што не так са стаўленнем беларусаў да мігрантаў@BGazeta пагутарыла на такую тэму з праваабаронцай. Шчыра раім пачытаць гэты тэкст
😢2👍1
❗️Дзеці з аўтаматамі ў руках. Што адбывалася ў летнім лагеры адной са школ вобласці

У івацэвіцкай СШ №3, як шмат у якіх школах краіны, летам дзеці маглі хадзіць у прышкольны лагер. Актыўнасці для маленькіх дзяцей былі прадугледжаны на кожны дзень, калі мяркаваць па сайту школы. То экскурсія ў музей, то гульні-конкурсы. А 17 чэрвеня дзяцей адвезлі ў в/ч № 7404.

⚠️ Як бачна па фота са справаздачы школы з таго дня, некалькі малых дзецяй бралі ў рукі агнестрэльную зброю. Гэта, відавочна, было па ініцыятыве дарослых вайскоўцаў (большасць з якіх хавалі свае твары).

Школа на сваім сайце апісала тое, што адбылося, наступным чынам: дзеці "знаёміліся з вайсковай амуніцыяй і службовымі сабакамі розных парод", што нібыта "развівае цікавасць маладога пакалення да вернасці Радзіме".

Мы жа бачым у такіх мерапрыемствах небяспеку для здаровага развіцця дзіцячай псіхікі. Дзеці маюць права на дзяцінства!
🤬6🤯2
Распавядайце пра катаванні сёння, каб справядлівасць аднавілася заўтра

Катаванні — гэта не толькі збіццё. Прымяненне электрашокеру, прымус доўга знаходзіцца ў нязручнай позе, і нават дэпрывацыя сну (арганізаванне побыту так, каб чалавек спаў менш за 6 гадзін ў суткі) — усё гэта віды катаванняў.

Навошта падрабязна распавядаць праваабаронцам гэтыя гісторыі проста сёння?
З часам нейкія дэталі забываюцца, гэта натуральна для чалавечай памяці (асабліва ў выпадку траўматычных успамінаў). Таму важна запісаць Вашую гісторыю, пакуль яна свежая і Вы памятаеце максімум падрабязнасцей. Так вінаватыя ў катаваннях з меншай верагоднасцю пазбегнуць адказнасці.
Як задакументаваць катаванні? Куды звяртацца?
Пішыце да @ViasnaDOC або viasnadoc@spring96.org
😢31👍1