Вясна | Брэст
479 subscribers
4.41K photos
36 videos
4.16K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
💛 Адкрыты збор на BySOL для былой палітзняволенай з Баранавічаў

Таццяна Купчына
атрымала тэрмін у 2 гады калоніі з-за інтэрнэт-каментароў. Тыя каментары не спадабаліся ўладам. Жанчына вызвалілася, але з-за пагрозы новага пераследу прыняла рашэнне з'ехаць з краіны.

Але 2 гады зняволення моцна адбіліся на здароўі. З'явілася падазрэнне на рак, а таксама маюцца праблемы з зубамі, зрокам, псіхалагічным здароўем.

Дапамагчы Таццяне атрымаць лекаванне, а таксама закрыць базавыя патрэбы на першыя 2 месяцы ў эміграцыі 👉
https://bysol.org/ru/private/tatiana_kupchina/
4
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 08.06.2025, у вобласці 252 палітвязняў. 🥀 Стала вядома, што напачатку года памёр экс-палітвязень з Берасця, 58-гадовы Валер Богдан, які прайшоў праз калонію. Рэпрэсіі: Ігар Неміровіч, які ўжо адбыў 1…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 22.06.2025, у вобласці 247 палітвязняў.

🛏 Па 10-15 чалавек на 5 ложкаў. Цяпер гэта не толькі палітычныя камеры ў ІЧУ, але і "каранцін"у івацэвіцкім ЛПП.

🥀 Стала вядома, што напачатку года пасля палітычнага затрымання і "сутак" памерла жанчына. Яна хварэла на рак, а ў берасцейскім ІЧУ атрымала запаленне лёгкіх. З-за гэтага запалення яна неўзабаве памерла

Рэпрэсіі: стала вядома, што ў Берасці асудзілі экс-міліцыянтаў Руслана Сахарчука і Ўладзіміра Стрыжыча па палітычных справах. 44-гадовага берасцейца Аляксандра Сцепановіча з-за палітычнага прысуду абвясцілі "тэрарыстам" (хаця ён не сапраўдны тэрарыст).

🧑‍🏫 Парушэнне правоў дзяцей: праваабаронца пракаментаваў той факт, што перад экзаменамі ў бярозаўскай школе дзяцей абшуквалі міліцыянты з аўтаматамі 🔫
1👍1👀1
📆 Тыдзень супраць катаванняў. Праграма мерапрыемстваў

З 23 да 29 чэрвеня беларускія арганізацыі праводзяць Тыдзень супраць катаванняў. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня супраць катаванняў ААН (адзначаецца штогод 26 чэрвеня).

У праграме Тыдня як мерапрыемствы па-за межамі Беларусі (Варшава, Вільнюс), так і анлайн-частка (куды можна далучацца з любой кропкі свету). Вось некаторыя з мерапрыемстваў 👇

📍25.06 (серада) 10:00, Вільнюс
Канферэнцыя "Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы беларусі"
Зарэгістравацца

📍25.06 (серада) 17:00 па менскім часе, анлайн
Ацэнка сітуацыі з катаваннямі ў Беларусі ў 2024 годзе
Зарэгістравацца

📍25.06 (серада), анлайн
Прэзентацыя матэрыялу па відах катаванняў у Беларусі, якія выкарыстоўваюцца з 2020 года

📍28.06—29.09 (субота і нядзеля), анлайн
Монаспектакль "Послезавтра будет завтра" з акторам Паўлам Гарадніцкім.
Дзе глядзець

Цалкам праграма Тыдня супраць катаванняў па спасылцы:
https://spring96.org/be/news/118144
2🕊2
Сёння роўна 5 гадоў з дня затрымання Ігара Лосіка. Ён дагэтуль за кратамі

25 чэрвеня 2020 года ў дом журналіста Ігара Лосіка ў Баранавічах прыйшлі сілавікі. З таго дня ён у зняволенні. Ігара абвінавацілі ў тым, што ён нібыта рыхтаваў "беспарадкі" пасля выбараў і за гэта далі 15 гадоў калоніі.

▫️За тое, што падтрымлівала свайго мужа Ігара, пазней асудзілі Дар'ю Лосік. Жанчына шмат распавядала пра мужа-палітвязня, ў тым ліку ў незалежных медыя. За адно з такіх інтэрв'ю ёй далі 2 гады калоніі. Дар'я ўжо выйшла на волю.

▫️Сёлета затрымалі й роднага брата Ігара — Мікіту Лосіка. Па папярэдняй інфармацыі, Мікіту пераследуюць па "справе Гаюна" (масавая крымінальная справа супраць беларусаў, якія з лютага-2022 паведамлялі ў праект "Беларускі Гаюн" інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі).

Да затрымання Ігар Лосік быў адміністратарам тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга", а таксама працаваў у выданні "Радыё Свабода".

Дачцэ Ігара Лосіка Паўліне нядаўна споўнілася 6 гадоў.
😢8🤬2💔1
Стало известно о приговоре брестскому историку Олегу Зеленко. Возглавлял исторический клуб, который власти ликвидировали после 2020 года

В пятницу в "список экстремистов" добавили Олега Зеленко. МВД в списке отметило, что мужчину осудил Брестоблсуд по ч.1 ст.361-4 УК Содействие экстремистской деятельности).

Напомним, что беларуские власти используют обвинения в "экстремизме" для цензуры и преследования за инакомыслие.

Как выяснила Наша Ніва, Зеленко жил в д.Вистычи под Брестом. Окончил Брестский государственный университет по специальности учителя истории. Потом возглавлял исторический клуб "Міндоўг" и параллельно занимался бизнесом.

🚫По нашим данным, исторический клуб "Міндоўг" власти ликвидировали еще в мае 2022 года (тогда проходил суд "о ликвидации общественного объединения"). Это стало одним из многочисленных подобных судов после 2020 года, в ходе которых беларуские власти зачищали поле НКО (некоммерческих организаций).

А самого Зеленко в декабре-2024 дважды осудили по политическому административному делу (по ст.19.11 КоАП). Вероятно, после этого мужчину сразу посадили в СИЗО. В 2025 году состоялся уже уголовный политический суд. Похоже, что в результате Олегу Зеленко присудили колонию, т.к. по соцсети мужчины не обновляются.
😢5🤬32
💛 Адкрыты збор на BySOL для былога палітзняволенага з Пінску

Дэвіду Масціцкаму летам 2020 года было толькі 19 гадоў. Ён браў удзел у пінскіх пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў, і за гэта атрымаў 5 гадоў 6 месяцаў калоніі.

На волю ён выйшаў крыху раней — праз памілаванне.

На дадзены момант Дэвід ужо па-за межамі Беларусі. І просіць дапамагчы пачаць жыццё ў новай краіне (арэнда жытла на першы час, а таксама палекаваць зубы).

Падтрымаць пінчука 👉
https://bysol.org/ru/private/devid_mastsitski/
4🕊1
Вясна | Брэст
Століншчына: на Новы год сілавікі зладзілі ператрус у бабулі экс-журналіста "Белсату" Беларускія сілавікі надалей прыходзяць з ператрусамі да сваякоў былога журналіста "Белсату" Сяргея Скулаўца. А яму самому яны прапаноўваюць вярнуцца ў Беларусь. Як распавёў…
За тыдзень івацэвіцкія ворганы двойчы наведваліся да маці Скулаўца. Сам ён лічыць, што яго крымінальную справу (звязаную з Белсатам) рыхтуюць да суду

🔎 24 чэрвеня Сяргей Скулавец у сваім Фэйсбуку напісаў, што выклікалі на допыт ягоную маці ў івацэвіцкі СК (Следчы камітэт). Следчы паказваў тоўстую тэчку з матэрыяламі крымінальнай справы, задаваў пытанні.

🔍 А 26 чэрвеня дамоў да маці Скулаўца прыйшлі ўжо з івацэвіцкага крымінальнага вышуку. Тэлефон жанчыны (яго змесціва) фатагравалі і ізноў задавалі пытанні пра сына. Пра гэта Сяргей Скулавец таксама напісаў у FB.

Нагадаем, што Скулавец родам з Івацэвічаў. Ён таемна супрацоўнічаў з "Белсатам" як журналіст і з-за пагрозы затрымання з'ехаў з Беларусі ў 2023 годзе. Пасля ад'езду супраць яго завялі крымінальную справу, а да сваякоў рэгулярна наведваюцца сілавікі. У чым канкрэтна яго вінавацяць, Скулавец дагэтуль не ведае, але сваякам казалі пра тое, што справа "звязаная з Белсатам" (дзе раней працаваў мужчына).

📸 Сяргей Скулавец / Facebook
👎2🤬2😢1
Вясна | Брэст
🕊В Беларуси "помилованы" еще 42 политзаключенных Про это сегодня сообщила БелТА (правда, не употребляя слова "политзаключенные"). Это 18 женщин и 24 мужчин. Их имена не называются. Это уже 11-е такое групповое помилование политзаключенных с 2024 года. Таким…
🕊В Беларуси "помилованы" еще 16 человек. Среди них есть политзаключенные

Про помилование к 3 июля сообщила БелТА со ссылкой на пресс-службу А.Лукашенко.

Помиловали 8 женщин и 8 мужчин. Сколько именно среди них политзаключенных — не уточняется. Имена помилованных не называются.

Если вам известны имена освободившихся политзаключенных, сообщайте правозащитникам: 👉 @BrestSOS или @Viasnainfo
🕊32
З пачатку года ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў — людзей проста затрымліваюць, а пасля ўжо «адпрацоўваюць у ізалятары»

Пра гэта расказаў намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС Валянцін Пашкевіч. Паводле яго, з пачатку 2025-га году ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 крымінальных справаў за «экстрэмізм» — за «абразу Лукашэнкі» ці «прадстаўнікоў улады», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «апаганьванне збудаванняў» і «псаванне маёмасці». Па гэтых справах ужо ёсць 4 падазраваных.

Міліцыянт таксама расказаў, як шукаюць людзей: манітораць чаты, дэанімізуюць карыстальнікаў, а таксама «адпрацоўваюць у ІЧУ» — «затрыманне асоб і адпрацоўка іх ва ўмовах ізалятара».

Таксама ў Бярозаўскім раёне з пачатку году зафіксавана 11 фактаў «распаўсюду экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП).

Крыніца: @BeloyeChernoye
🤬9
⚡️Нагадваем пра магчымасць: фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій

Працягваецца збор заявак у межах праграмы EU4Belarus – SALT. Гэта праграма падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу ды страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

💵 Памер падтрымкі: да 10 000 еўра

Чым можа дапамагчы праграма:
○ прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
○ прайсці моўныя курсы і экзамены для атрымання сертыфіката
○ зрабіць настрыфікацыю дыплома, навуковай ступені ці пасведчання аб адукацыі
○ прайсці курсы на атрыманне пасведчання кіроўцы ( катэгорыі C, D, T)
○ здаць кваліфікацыйныя экзамены
○ атрымаць прафесійную адукацыю (падтрымка навучання да 12 месяцаў)

Падаць заяўку 👉
https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/
👍3🔥2
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 22.06.2025, у вобласці 247 палітвязняў. 🛏 Па 10-15 чалавек на 5 ложкаў. Цяпер гэта не толькі палітычныя камеры ў ІЧУ, але і "каранцін"у івацэвіцкім ЛПП. 🥀 Стала вядома, што напачатку года пасля палітычнага…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 06.07.2025, у вобласці 239 палітвязняў.

Рэпрэсіі: стала вядома пра палітычны прысуд экс-кіраўніку берасцейскага гістарычнага клуба "Міндоўг" Алегу Зелянко. Цягам аднаго тыдня івацэвіцкія міліцыянты двойчы наведваліся да маці экс-журналіста Белсата Сяргея Скулаўца. У Бярозаўскім раёне сілавікі адсправаздачыліся пра барацьбу з экстрэмізмам палітычны пераслед з пачатку года (распачата 5 крымінальных спраў, складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў).

🎪 Дзіўнае: "экстрэмісцкай" прызналі ВК-старонку з радыкальна праўладнай берасцейскай піццэрыі "Культ Пицца"

🛠 Патрэбныя рабочыя, але не людзі. Што не так са стаўленнем беларусаў да мігрантаў@BGazeta пагутарыла на такую тэму з праваабаронцай. Шчыра раім пачытаць гэты тэкст
😢2👍1
❗️Дзеці з аўтаматамі ў руках. Што адбывалася ў летнім лагеры адной са школ вобласці

У івацэвіцкай СШ №3, як шмат у якіх школах краіны, летам дзеці маглі хадзіць у прышкольны лагер. Актыўнасці для маленькіх дзяцей былі прадугледжаны на кожны дзень, калі мяркаваць па сайту школы. То экскурсія ў музей, то гульні-конкурсы. А 17 чэрвеня дзяцей адвезлі ў в/ч № 7404.

⚠️ Як бачна па фота са справаздачы школы з таго дня, некалькі малых дзецяй бралі ў рукі агнестрэльную зброю. Гэта, відавочна, было па ініцыятыве дарослых вайскоўцаў (большасць з якіх хавалі свае твары).

Школа на сваім сайце апісала тое, што адбылося, наступным чынам: дзеці "знаёміліся з вайсковай амуніцыяй і службовымі сабакамі розных парод", што нібыта "развівае цікавасць маладога пакалення да вернасці Радзіме".

Мы жа бачым у такіх мерапрыемствах небяспеку для здаровага развіцця дзіцячай псіхікі. Дзеці маюць права на дзяцінства!
🤬6🤯2
Распавядайце пра катаванні сёння, каб справядлівасць аднавілася заўтра

Катаванні — гэта не толькі збіццё. Прымяненне электрашокеру, прымус доўга знаходзіцца ў нязручнай позе, і нават дэпрывацыя сну (арганізаванне побыту так, каб чалавек спаў менш за 6 гадзін ў суткі) — усё гэта віды катаванняў.

Навошта падрабязна распавядаць праваабаронцам гэтыя гісторыі проста сёння?
З часам нейкія дэталі забываюцца, гэта натуральна для чалавечай памяці (асабліва ў выпадку траўматычных успамінаў). Таму важна запісаць Вашую гісторыю, пакуль яна свежая і Вы памятаеце максімум падрабязнасцей. Так вінаватыя ў катаваннях з меншай верагоднасцю пазбегнуць адказнасці.
Як задакументаваць катаванні? Куды звяртацца?
Пішыце да @ViasnaDOC або viasnadoc@spring96.org
😢31👍1
У Мікашэвічах арыштаваны прадпрымальнік. Меркавана, за падтрымку Ўкраіны

З 18 чэрвеня 2025 перасталі працаваць крамы 52-гадовага мікашэвіцкага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, ровары і іх рамонт. Прычынай прыпынення працы стаў арышт уладальніка крамаў.

Па нашых дадзеных, цяпер Арол знаходзіцца ў СІЗА-7 Берасця. А прычынай арышту стаў ці то лайк, ці то каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.
🤬8🤯1
🏳️‍🌈 Беларускія ўлады збіраюцца ўводзіць у КоАП адказнасць за "прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці". Праваабаронцы супраць

Законапраект ужо прыняты абедзвюма палатамі заканадаўчага воргана. Каб ён набыў моц, застаецца толькі подпіс А.Лукашэнкі.

Законапраект прадугледжвае з'яўленне новага артыкулу ў Кодэксе адміністратыўных правапарушэнняў — арт.19.16 "Прапаганда гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі". Караць збіраюцца штрафамі, а калі інфармацыю пабачыць непаўналетні, то больш буйныя штрафы і арышт.

Пераслед ЛГБТК-людзей тычыцца не толькі ЛГБТ-супольнасць. Ён тычыцца кожнага і кожную з нас. Таму што па досведу Расеі можна бачыць, што з-за гамафобнай рыторыкі ўладаў значна ўзрастае колькасць нападаў на людзей за тое, што ў іх "нестандарная" знешнасць (пад чым могуць разумецца пафарбаваныя валасы ці проста нейкай незвычайная фрызура).

Сёння беларускія праваабаронцы выпусцілі сумесную заяву, дзе даюць ацэнку: заканапраект накіраваны на парушэнне правоў на свабоду выказвання, права на недыскрымінацыю і права на асабістае жыццё. Таму трэба адмовіцца ад яго прыняцця.

Что такое чайлдфри, трансгендерность и сексуальные ориентации. И почему их не надо запрещать. ЧИТАТЬ
👍4🤬2👎1👀1
Вясна | Брэст
Суд адмяніў рашэнне міграцыйнай службы Грузіі па Раману Кісляку. Раней міграцыйная служба адмовіла ў наданні прытулку Кісляку Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк распавёў Белсату, што сёння (26 сакавіка) суд у Тбілісі адмяніў рашэнне міграцыйнай службы…
Грузія канчаткова адмовілася даць палітычны прытулак берасцейскаму праваабаронцу

Учора апеляцыйны суд у Тбілісі адмовіў Раману Кісляку ў міжнароднай абароне. Пра гэта паведаміла выданне "Позірк" са спасылкай на самаго Кісляка.

Праваабаронца з Берасця, Раман Кісляк абскарджваў адпаведнае рашэнне грузінскага Дэпартамента міграцыі, але апеляцыйны тбілісскі суд пакінуў яго без зменаў. Такім чынам, рашэнне набывае моц і не засталося механізмаў, каб яго абскардзіць у Грузіі.

Тым не менш, Кісляк мае намер звяртацца структуры ААН (Арганізацыі Аб'яднаных Нацый).

🙅 Праваабаронца падкрэслівае, што ў 2019-2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнай заявы беларусаў на атрыманне палітычнага прытулку.
😢7🤬2
4 гады таму арыштавалі праваабаронцаў "Вясны" Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча

14 ліпеня 2021 года ў Беларусі арыштавалі праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзя Лабковіча. Пазней іх асудзілі адпаведна на 10, 9 і 7 гадоў турмы.

Вясноўцаў фактычна асудзілі за тое, што яны дапамагалі людзям (абвінавачванне так і гучала: дапамагалі аплачваць адвакатаў, адміністрацыйныя штрафы).
😢7🤬4
❗️В Бресте были массовые "превентивные" задержания перед 3 июля

По нашей информации, перед госпраздником 3 июля брестская милиция массово задерживала людей по спискам. Задержанных помещали на 3 суток в брестский ИВС, после чего отпустили.

Кроме того, в брестском ИВС практически постоянно есть кто-то, кого задержали на границе.

Обе эти категории задержанных относятся к "политическим", и по последним свидетельствам, до сих пор условия в брестском ИВС для них особо жестокие (матрацы на ночь не выдают, по коридорам водят в наручниках в позе "ласточки", а по ночам мешают спать — будят дважды за ночь и заставляют называть ФИО и административную статью).
🤬9
Вясна | Брэст
🟥 В "список террористов" КГБ позавчера добавило жителя Брестчины. Это ненастоящий террорист Речь про 44-летнего Александра Степановича. Мы нашли в архивах Интернета его профиль в соцсетях: это брестчанин, окончил в Бресте школу, бывал в 🇺🇦 Украине (последняя…
🟥 В "список террористов" КГБ вчера добавило трех жителей Брестчины. Капуза, Капуза и Капуза

КГБ вчера объявило трех жителей Дрогичинского района "террористами". Это 36-летний Капуза Дмитрий, 35-летняя Капуза Ольга и 40-летний Капуза Владимир.

Мы разобрались, из-за чего этих трох беларуские власти назвали громким словом "террористы" (спойлер: как и в случае многих других беларусов, скорее всего, им дали такое звание абсолютно незаслуженно).
Читайте на карточках ☝️
🤯4🤬4