Вясна | Брэст
479 subscribers
4.4K photos
36 videos
4.15K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🤥 Фэйк ад беларускай прапаганды: на сілавікоў і армію ў Беларусі выдаткоўваецца "ўсяго толькі $50 млн". А насамрэч у 60(!) разоў больш

Чытайце разбор фэйка на картках ☝️

Фэйк першапачаткова быў прааналізаваны ў перадачы WTF.
👀3🤬1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 12.10.2025, у вобласці 243 палітвязня. З'явіўся першы чалавек у вобласці, каго вызвалілі ад крымінальнай адказнасці па арт.342 за пратэсты — але жанчыну ўсё роўна (незаконна) дадалі ў "спіс экстрэмістаў".…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 26.10.2025, у вобласці 232 палітвязня.
Стала вядома пра вызваленне экс-журналіста з Пінска Яўгена Нікалаевіча (цалкам адбыў калонію за пратэсты, ў якіх не ўдзельнічаў)

🌟 Берасцейскі праваабаронца Ўладзімір Вялічкін стаў лаўрэатам прэміі "Голас пакалення свабоды 2025"

Рэпрэсіі: КДБ абвясціла 3 жыхароў вобласці "тэрарыстамі" (гэта несапраўдныя тэрарысты). Па арт.411, па якому можна судзіць бясконца, берасцейскаму палітвязню Аляксандру Казлянка дадалі 1.5 гады калоніі, а Аляксею Галаўко паўгады. Жыхара Баранавічаў збіраюцца судзіць завочна за інтэрнэт-каментары. У Расеі затрымалі вядомага гульца КВЗ з Пінску з-за беларускай крымінальнай справы за каментар.

🏥 Цэлы тыдзень у Беларусі не рабілі аборты. Тым часам на сайтах медычных устаноў (у тым ліку бальніц Берасцейшчыны) распаўсюджваюць ненавуковыя страшылкі па тэме абортаў. Разбіраем некаторыя з міфаў па тэме перарывання цяжарнасці, якія мы сустрэлі

💰Грошы з суботніка 25.10.2025 пойдуць на берасцейскі "патрыятычны цэнтр". Праверылі, чаму там вучаць падлеткаў (спойлер: знаёмяць з расейскім сімулятарам баевых дронаў-камікадзэ)
👍1🤬1👀1
📢 Учора ў цэнтры Варшавы адбылася традыцыйная нядзельная акцыя беларусаў. Пружанец Алег Кулеша зачытаў свае вершы, напісаныя за кратамі

Штонядзелю ў польскай сталіцы адбываюцца акцыі беларусаў. У акцыях бяруць удзел і нашыя землякі. Так, на ўчорашняй акцыі былы палітвязень Алег Кулеша чытаў радкі са сваёй творчасці, якая з'явілася падчас яго зняволення.

Агулам падчас учорашняй акцыі шмат словаў гучала пра Ноч растраляных паэтаў — трагічную ноч у беларускай гісторыі, калі ў 1937 годзе за адну ноч было растраляна адразу 100+ беларускіх дзеячаў. Гадавіна той Ночы адзначаецца мерапрыемствамі 29 і 30 кастрычніка (сёлетні спіс падзей і акцый шукайце тут).
👍21💔1
Вясна | Брэст
📍Палітзняволеную з Пружанаў Юлю Лаптановіч перавялі ў калонію У снежні Юлю Лаптановіч перавялі ў гомельскую жаночую калонію №4. Нагадаем, што жанчыну ў ліпені асудзілі ў Гародні да 5 год калоніі, але Вярхоўны суд скараціў тэрмін да 4 год 9 месяцаў. Гэта…
Выйшла на волю шматдзетная маці, палітзняволеная з Пружаншчыны

Вызвалілася Юля Лаптановіч. Жанчына ўжо з'ехала з краіны.

Па нашай інфармацыі, Юля цалкам адбыла тэрмін (4 гады 9 месяцаў пазбаўлення волі). За мяжой яе чакала сям'я — муж, экс-палітвязень Ігар і трое дзяцей. Яны ўжо сустрэліся ў суботу.

📍Нагадаем, што сям'ю Лаптановічаў з Пружанскага раёну доўга рэпрэсавалі. У 2021 годзе пасадзілі мужа Юлі Ігара Лаптановіча (і ён атрымаў 2.5 гады калоніі па "карагоднай справе"). Потым тройчы асудзілі саму Юлю па палітычных крымінальных справах (першы прысуд таксама быў па "карагоду"). А сёлета вынеслі палітычны прысуд маці Юліі, якая расціла трох дзяцей Юлі і Ігара, пакуль тыя былі за кратамі.
5🕊4
Вясна | Брэст
📢 Учора ў цэнтры Варшавы адбылася традыцыйная нядзельная акцыя беларусаў. Пружанец Алег Кулеша зачытаў свае вершы, напісаныя за кратамі Штонядзелю ў польскай сталіцы адбываюцца акцыі беларусаў. У акцыях бяруць удзел і нашыя землякі. Так, на ўчорашняй акцыі…
Вершы Алега Кулешы цяпер можна знайсці ў адным месцы

Пружанец Алег Кулеша падчас падчас свайго зняволення напісаў шмат радкоў. Яго паэтычнае асэнсаванне свайго досведу дазваляе ўсім — і іншым палітвязням, і людзям без досведу зняволення — знайсці нешта для сябе.

Мы сабралі на сайце вершы Алега Кулешы і падзялілі іх на 4 катэгорыі:
▫️ па вызваленні
▫️ лірычнае (пра каханне, любоў да родных краявідаў і не толькі)
▫️ пра "карагодную справу"
▫️ пра сённяшнія рэпрэсіі і невывучаныя ўрокі мінуўшчыны

Больш за тузін вершаў сабраныя на нашым сайце. Прачытайце гэтыя пранізлівыя радкі, ў якіх адлюстраваны не толькі досвед зняволення — але і надзея, што грэла.

Чытаць:
https://brestspring.org/kulesha-vershy
7👍1🤨1
Роўна 5 гадоў таму з тэхнічнага ўніверсітэта ў Берасці адлічылі адразу 9 студэнтаў. Па палітычных матывах

28 кастрычніка 2020 стала кульмінацыяй студэнцкіх пратэстаў у БрДТУ. У гэты дзень (незаконна) пазбавілі статуса студэнтаў 9 навучэнцаў. Некаторыя спрабавалі аспрэчыць гэта ў судзе (як Міхаіл Якушэвіч — мы вялі рэпартаж з яго незвычайнага судовага разбіральніцтва). Але ў выніку нікога не аднавілі ў навучанні.

Гэтаму папярэднічалі штодзённыя зборы пратэстных студэнтаў на тэрыторыі ўніверсітэта, зняцце кіраўніка ўніверсітэта з пасады рэктара.

Мы рыхтуем вялікі артыкул, дзе разбіраем, як у 2020 годзе студэнты БрДТУ адстойвалі свае правы, і як за іх заступаліся супрацоўнікі і выкладчыкі.

Сачыце за нашымі абнаўленнямі.

Напісаць нам | Наш Instagram | Падтрымаць Вясну
😢4🤬1
🔫🦋 У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Мінску былі расстраляныя больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі

Ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы, настаўнікі. Сярод забітых у тую ноч былі 22 літаратары — празаікі, паэты, крытыкі і перакладчыкі. Гэты масавы расстрэл стаў вядомы як «Ноч расстраляных паэтаў».

Трагедыя адбылася ва ўнутранай турме НКУС у Мінску, а забітых пахавалі ў Курапатах разам з дзясяткамі тысяч іншых ахвяр рэпрэсій.

Хаця ў 1937 годзе рэпрэсіі ў БССР яшчэ не закранулі Заходнюю Беларусь, сярод расстраляных творцаў і дзеячаў былі і ўраджэнцы Брэстчыны.

Якаў Брайнштэйн (1897–1937) — родам з вёскі Бельск (цяпер 🤱 Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці), беларускі і габрэйскі літаратурны крытык і літаратуразнаўца. Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР і быў адказным сакратаром СП БССР. Арыштаваны 6 чэрвеня 1937 года, асуджаны да расстрэлу, рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Захар Кавальчук (1893–1937) — ураджэнец вёскі Крыўляны (цяпер 🪷 Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці), беларускі савецкі дзяржаўны дзяяч, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР. У 18 гадоў з'ехаў у Амерыку, дзе працаваў на сталеліцейным заводзе ў Пенсільваніі і ў Дэтройце. З-за палітычнай дзейнасці яго арыштавала паліцыя, і пасля пяці месяцаў турмы Кавальчука дэпартавалі з ЗША. У 1932 годзе ён быў абраны старшынём Цэнтральнага савета прафсаюзаў БССР, але ў 1937 годзе выключаны з партыі, а 5 жніўня — арыштаваны. Тройка НКУС прыгаварыла яго да расстрэлу як «актыўнага чальца контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі». Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Калі хочаце даведацца больш пра акцыю, якую беларусы і беларускі ладзяць у гэтую трагічную ноч па ўсім свеце, ці далучыцца да яе, пераходзьце па спасылцы: https://nochpaetau.com/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢4💔2
Вясна | Брэст
В России задержали КВНщика из Пинска — из-за дела в РБ за комментарий Как сообщает российское СМИ, 16 октября в Санкт-Петербурге (Россия) задержан Василий Кравчук. Он был в розыске, т.к. в Беларуси его приговорили к "домашней химии" за интернет-комментарий…
Коміка з Пінска змясцілі ў СІЗА ў Беларусі. Раней яго затрымалі ў Расеі

Васіль Краўчук быў экстрадаваны з Расеі ў Беларусь, і ўжо знаходзіцца ў СІЗА. Пра гэта даведаліся праваабаронцы "Вясны".

Краўчука затрымалі 2 тыдні таму ў Санкт-Пецярбургу (Расея) з-за таго, што беларускія ўлады падалі яго ў міжнародны вышук. Падставай для вышука стаў палітычны прысуд (комік пакінуў інтэрнэт-каментар пра супрацоўніцу міліцыі, дзе выкарастаў жарт з КВЗ — Клубу Вясёлых і Знаходлівых).

На ўсялякі выпадак нагадваем: з'едлівыя каментары пра міліцынятаў увогуле не мусяць быць злачынствам! Такім чынам Краўчук не зрабіў нічога такога, за што яго трэба было судзіць па крымінальнай справе
😢21🤬1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Калуев Игорь Александрович — житель Микашевичей. Недавно его осудили по длинному списку статей: оскорбление представителя…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Кравчук Василий Прокофьевич — уроженец Пинска, многолетний участник КВН. В 2022 году его осудили из-за телеграм-комментария про сотрудницу милиции. Комментарий обыгрывал шутку из КВН, Василий заменил только имя. То сообщение было написано под новостью, что инспекторка по делам несовершеннолетних с матами кричит на детей. Василия приговорили к "домашней химии", но почти сразу он уехал из Беларуси и 3 года прятался. Его задержали в России 16 октября 2025. Сейчас находится в Беларуси в СИЗО.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1254 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 233. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

Написать нам | Наш Instagram
😢2👍1
❤️‍🩹 Онлайн/офлайн: сустрэча з псіхалагіняй "Траўматычны крызіс Беларусі 2020 — як пераадольваць наступствы?"

Асацыяцыя беларускіх палітвязняў "Да волі" праводзіць семінар па тэме траўмы і яе пераадолення.

🗓 Калі: 1 лістапада
📍 Дзе: афлайн Варшава, анлайн паўсюль!

Удзельнікі даведаюцца:
✓як праяўляецца калектыўная і асабістая траўма ў беларускім грамадстве;
✓якія эмоцыі і рэакцыі з’яўляюцца натуральнымі пасля перажытых падзеяў;
✓калі патрэбная асаблівая ўвага і прафесійная дапамога;
✓як можна крок за крокам вяртаць адчуванне бяспекі, сэнсу і ўнутранай раўнавагі.

🔆 Вядоўца семінара:
Алена Грыбанова — крызісная псіхолагіня, спецыялістка па працы з траўмай з больш чым 20-гадовым прафесійным досведам.

👉 Форма рэгістрацыі на падзею 👈
2👍2
🌿Аляксандр Капуцкі: «Ад вузкай сцежкі — да Вялікага Гасцінца»

Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — 62-гадовы праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі. Ён адстойвае правы беларусаў больш за 20 гадоў, за што неаднаразова пераследваўся ўладамі.

Упершыню яго судзілі ў 1990 годзе за выкарыстанне нацыянальнага БЧБ-сцяга на грамадскім мерапрыемстве, але тады яго апраўдалі. Гэта быў адзін з першых у гісторыі БССР судовых працэсаў за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, і гэта нават адлюстравана ў энцыклапедыі «Гісторыя Беларусі». Апошнім разам нагодай для затрымання Алеся сталі перапосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў». За гэта яму чатыры разы запар прысуджалі арышты па 15 сутак. Пасля гэтага спадар Алесь з'ехаў з Беларусі.

Гэтае інтэрв'ю — частка зборніка «Голас пакалення свабоды», жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118986

✍️Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
2👍2
🤖 Не давярайце слепа ChatGPT і іншым чат-ботам. Яны хлусяць і памыляюцца

Дзясяткі медыяарганізацый праверылі, наколькі можна давяраць ChatGPT (і падобным) у пытаннях актуальных навін. І выпусцілі даследванне ў кастрычніку 2025 года. Deutsche Welle коратка пераказала асноўнае — мы пераклалі з ангельскай на беларускую, а таксама дадалі некалькі прыкладаў з беларускага кантэксту.

У выніку мы знайшлі (памылковыя) адказы, як проста сёння дабрацца з Беларусі ў Літву, а таксама знайшлі нікому невядомую кнігу Алексіевіч (бо кнігу выдумаў чатгпт) 👀

Падрабязней на картках вышэй ☝️
😱2👀1
🪖 Как у детей крадут детство. Доклад про милитаризацию несовершеннолетних в Беларуси

В прошлую пятницу НАУ и BELPOL опубликовали обширный доклад о том, как после 2020 года беларуские власти выстроили многоуровневую систему милитаризации детей. От отдельных мероприятий в школах — до отдельных классов под кураторством силовиков.

В результате несовершеннолетних учат обращаться с боевым оружием, а в некоторых местах — управлять дронами и проводят "обкатку танком".

Целиком доклад читать тут.

А мы ранее обращали внимание на такие случаи в Брестской области:
👉 Маленьких детей из ивацевичской школы на каникулах возили в военную часть, и там давали автоматы в руки.
👉 В Брестской крепости подростков знакомят с российским симулятором боевых дронов-камикадзе.
🤬4👎1