Вясна | Брэст
479 subscribers
4.4K photos
36 videos
4.15K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Калуев Игорь Александрович — житель Микашевичей. Недавно его осудили по длинному списку статей: оскорбление представителя…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Кравчук Василий Прокофьевич — уроженец Пинска, многолетний участник КВН. В 2022 году его осудили из-за телеграм-комментария про сотрудницу милиции. Комментарий обыгрывал шутку из КВН, Василий заменил только имя. То сообщение было написано под новостью, что инспекторка по делам несовершеннолетних с матами кричит на детей. Василия приговорили к "домашней химии", но почти сразу он уехал из Беларуси и 3 года прятался. Его задержали в России 16 октября 2025. Сейчас находится в Беларуси в СИЗО.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1254 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 233. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

Написать нам | Наш Instagram
😢2👍1
❤️‍🩹 Онлайн/офлайн: сустрэча з псіхалагіняй "Траўматычны крызіс Беларусі 2020 — як пераадольваць наступствы?"

Асацыяцыя беларускіх палітвязняў "Да волі" праводзіць семінар па тэме траўмы і яе пераадолення.

🗓 Калі: 1 лістапада
📍 Дзе: афлайн Варшава, анлайн паўсюль!

Удзельнікі даведаюцца:
✓як праяўляецца калектыўная і асабістая траўма ў беларускім грамадстве;
✓якія эмоцыі і рэакцыі з’яўляюцца натуральнымі пасля перажытых падзеяў;
✓калі патрэбная асаблівая ўвага і прафесійная дапамога;
✓як можна крок за крокам вяртаць адчуванне бяспекі, сэнсу і ўнутранай раўнавагі.

🔆 Вядоўца семінара:
Алена Грыбанова — крызісная псіхолагіня, спецыялістка па працы з траўмай з больш чым 20-гадовым прафесійным досведам.

👉 Форма рэгістрацыі на падзею 👈
2👍2
🌿Аляксандр Капуцкі: «Ад вузкай сцежкі — да Вялікага Гасцінца»

Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — 62-гадовы праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі. Ён адстойвае правы беларусаў больш за 20 гадоў, за што неаднаразова пераследваўся ўладамі.

Упершыню яго судзілі ў 1990 годзе за выкарыстанне нацыянальнага БЧБ-сцяга на грамадскім мерапрыемстве, але тады яго апраўдалі. Гэта быў адзін з першых у гісторыі БССР судовых працэсаў за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, і гэта нават адлюстравана ў энцыклапедыі «Гісторыя Беларусі». Апошнім разам нагодай для затрымання Алеся сталі перапосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў». За гэта яму чатыры разы запар прысуджалі арышты па 15 сутак. Пасля гэтага спадар Алесь з'ехаў з Беларусі.

Гэтае інтэрв'ю — частка зборніка «Голас пакалення свабоды», жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118986

✍️Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
2👍2
🤖 Не давярайце слепа ChatGPT і іншым чат-ботам. Яны хлусяць і памыляюцца

Дзясяткі медыяарганізацый праверылі, наколькі можна давяраць ChatGPT (і падобным) у пытаннях актуальных навін. І выпусцілі даследванне ў кастрычніку 2025 года. Deutsche Welle коратка пераказала асноўнае — мы пераклалі з ангельскай на беларускую, а таксама дадалі некалькі прыкладаў з беларускага кантэксту.

У выніку мы знайшлі (памылковыя) адказы, як проста сёння дабрацца з Беларусі ў Літву, а таксама знайшлі нікому невядомую кнігу Алексіевіч (бо кнігу выдумаў чатгпт) 👀

Падрабязней на картках вышэй ☝️
😱2👍1👀1
🪖 Как у детей крадут детство. Доклад про милитаризацию несовершеннолетних в Беларуси

В прошлую пятницу НАУ и BELPOL опубликовали обширный доклад о том, как после 2020 года беларуские власти выстроили многоуровневую систему милитаризации детей. От отдельных мероприятий в школах — до отдельных классов под кураторством силовиков.

В результате несовершеннолетних учат обращаться с боевым оружием, а в некоторых местах — управлять дронами и проводят "обкатку танком".

Целиком доклад читать тут.

А мы ранее обращали внимание на такие случаи в Брестской области:
👉 Маленьких детей из ивацевичской школы на каникулах возили в военную часть, и там давали автоматы в руки.
👉 В Брестской крепости подростков знакомят с российским симулятором боевых дронов-камикадзе.
🤬5👎1
Брестскому политзаключенному добавили еще 2 года (к 6-летнему сроку)

Как пишет @belarus_abc, 8 октября у Павла Шпетного состоялся еще один суд. Брестчанинс добавили 2 года лишения свободы. Такое решение вынесли за якобы неподчинение администрации колонии (статья 411 УК).

Напомним, что раньше Павлу присудили 6 лет колонии по делу анархистов. Его задержали в начале 2021 года, и с тех пор он в неволе.
У Павла было 3 пункта обвинения: ст.342 за "марш тунеядцев" в Бресте в 2017 году; ст.339 за брошенную дымовую шашку в здание ГУБОПа в 2016 году; и ст.285 (участие в преступной организации) из-за анархистской организации "Революционное действие". Беларуские правозащитники признали всех осужденных в рамках этого дела политзаключенными.


Недавно двум другим брестчанам, фигурантам того же дела анархистов, также увеличили сроки: Головко добавили полгода колонии, Козлянко — полтора года.
🤬3👎1😢1
Інжынера з Берасця асудзілі па 2 палітычных артыкулах

У пятніцу ў "спіс экстрэмістаў" дадалі 48-гадовага Ігара Бахаўчука. МУС у спісе адзначыў, што гэта жыхар Берасця, і яго асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1 арт.368 (абраза Лукашэнкі) і арт.361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў "экстрэмізме" для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.

Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра інжынера, што скончыў універсітэт у Берасці. Працаваў у менскіх ды берасцейскіх кампаніях. З траўня 2022 года мужчына шукаў працу ў Літве. Мае сям'ю, жонку і сына.

МУС у спісе адзначыў, што у Бахаўчука «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што мужчыне прысудзілі "дамашнюю хімію".
😢41🤬1
У Баранавічах, відаць, прадаюць гараж рэпрэсаванага. На аўкцыёне арыштаванай маёмасці

На 13 лістапада прызначаны аўкцыён па продажу гаража. Уласнікам пазначаны Крыцкі Барыс Мікалаевіч. Гэта імя цалкам супадае з імём мужчыны, якога год назад асудзілі па 2 артыкулах, якія часта выкарыстоўваюцца ў палітычных прысудах.

Гараж плошчай 17.4 кв.м па вуліцы Вільчкоўскага ў Баранавічах. Стартавая цана 2520 рублёў.

Нам невядома, за што менавіта асудзілі Крыцкага. Як і невядомы дакладны вырак. Але мяркуючы па ўсім, мужчыне далі калонію і штраф. І з-за нясплачанага штрафа дзяржава цяпер хоча прадаць яго гараж.

Напісаць нам | Наш Instagram
🤬6👎1