Вясна | Брэст
479 subscribers
4.64K photos
49 videos
4.3K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🪖 Как у детей крадут детство. Доклад про милитаризацию несовершеннолетних в Беларуси

В прошлую пятницу НАУ и BELPOL опубликовали обширный доклад о том, как после 2020 года беларуские власти выстроили многоуровневую систему милитаризации детей. От отдельных мероприятий в школах — до отдельных классов под кураторством силовиков.

В результате несовершеннолетних учат обращаться с боевым оружием, а в некоторых местах — управлять дронами и проводят "обкатку танком".

Целиком доклад читать тут.

А мы ранее обращали внимание на такие случаи в Брестской области:
👉 Маленьких детей из ивацевичской школы на каникулах возили в военную часть, и там давали автоматы в руки.
👉 В Брестской крепости подростков знакомят с российским симулятором боевых дронов-камикадзе.
🤬5👎1
Брестскому политзаключенному добавили еще 2 года (к 6-летнему сроку)

Как пишет @belarus_abc, 8 октября у Павла Шпетного состоялся еще один суд. Брестчанинс добавили 2 года лишения свободы. Такое решение вынесли за якобы неподчинение администрации колонии (статья 411 УК).

Напомним, что раньше Павлу присудили 6 лет колонии по делу анархистов. Его задержали в начале 2021 года, и с тех пор он в неволе.
У Павла было 3 пункта обвинения: ст.342 за "марш тунеядцев" в Бресте в 2017 году; ст.339 за брошенную дымовую шашку в здание ГУБОПа в 2016 году; и ст.285 (участие в преступной организации) из-за анархистской организации "Революционное действие". Беларуские правозащитники признали всех осужденных в рамках этого дела политзаключенными.


Недавно двум другим брестчанам, фигурантам того же дела анархистов, также увеличили сроки: Головко добавили полгода колонии, Козлянко — полтора года.
🤬4👎1😢1
Інжынера з Берасця асудзілі па 2 палітычных артыкулах

У пятніцу ў "спіс экстрэмістаў" дадалі 48-гадовага Ігара Бахаўчука. МУС у спісе адзначыў, што гэта жыхар Берасця, і яго асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1 арт.368 (абраза Лукашэнкі) і арт.361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў "экстрэмізме" для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.

Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра інжынера, што скончыў універсітэт у Берасці. Працаваў у менскіх ды берасцейскіх кампаніях. З траўня 2022 года мужчына шукаў працу ў Літве. Мае сям'ю, жонку і сына.

МУС у спісе адзначыў, што у Бахаўчука «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што мужчыне прысудзілі "дамашнюю хімію".
😢51🤬1
У Баранавічах, відаць, прадаюць гараж рэпрэсаванага. На аўкцыёне арыштаванай маёмасці

На 13 лістапада прызначаны аўкцыён па продажу гаража. Уласнікам пазначаны Крыцкі Барыс Мікалаевіч. Гэта імя цалкам супадае з імём мужчыны, якога год назад асудзілі па 2 артыкулах, якія часта выкарыстоўваюцца ў палітычных прысудах.

Гараж плошчай 17.4 кв.м па вуліцы Вільчкоўскага ў Баранавічах. Стартавая цана 2520 рублёў.

Нам невядома, за што менавіта асудзілі Крыцкага. Як і невядомы дакладны вырак. Але мяркуючы па ўсім, мужчыне далі калонію і штраф. І з-за нясплачанага штрафа дзяржава цяпер хоча прадаць яго гараж.

Напісаць нам | Наш Instagram
🤬8👎1
💡Адукацыйная магчымасць: Уводны курс па правах чалавека (афлайн)

Што гэта: 3-дзённая праграма навучання правам чалавека ад Тэрыторыі Правоў

Падчас курса вы даведаецеся, што такое правы чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя — і што рабіць, калі правы чалавека парушаюцца.

🗓 Даты правядзення: 27–30 лістапада (27 лістапада — дзень заезду)
📍 Месца: Варшава (Польшча)
💬 Працоўныя мовы: беларуская, руская

Арганізатары забяспечваюць праезд, пражыванне і харчаванне. Аднак візавая падтрымка не аказваецца.

👉 Форма рэгістрацыі на праграму 👈
⚡️ Дэдлайн падачы заявак: 16.11.2025 (уключна)

Не адкладвайце рэгістрацыю на пазней:
Пры іншых роўных, прыярытэт у адборы ў кандыдатак і кандыдатаў, якія падалі свае заяўкі раней.
👍3🔥1
Вясна | Брэст
Выйшла на волю шматдзетная маці, палітзняволеная з Пружаншчыны Вызвалілася Юля Лаптановіч. Жанчына ўжо з'ехала з краіны. Па нашай інфармацыі, Юля цалкам адбыла тэрмін (4 гады 9 месяцаў пазбаўлення волі). За мяжой яе чакала сям'я — муж, экс-палітвязень Ігар…
💛 Збор на BYSOL для шматдзетнай сям'і з Пружаншчыны, дзе рэпрэсавалі абодвух бацькоў

Юля Лаптановіч нядаўна з'ехала з Беларусі. Яна цалкам адбыла тэрмін (4 гады 9 месяцаў калоніі) па некалькіх палітычных справах.

Яе мужа Ігара таксама асудзілі да калоніі (па "карагоднай справе"), ён вызваліўся раней і з'ехаў за мяжу з трыма дзецьмі.

Цяпер сям'я ўз'ядналася і просіць падтрымкі на першы час.

💛 Падтрымаць:
https://www.bysol.org/be/private/yulia_laptanovich/
8🕊2
Колькі вуліц Берасця патрабуюць перайменавання. Алесь Чайчыц зрабіў даследванне

24.2% сучасных назваў вуліц Берасця маюць антыбеларускі характар: звязаныя з дзеячамі расейскай ці савецкай улады, альбо гісторыяй гэтых акупацыйных рэжымаў.

З аднаго боку, сярод абласных цэнтраў сітуацыя не самая катастрафічная: напрыклад, у Горадні такіх вуліц 34,1%, у Менску 41,5%, у Магілёве ажно 48%.

Але гэта значыць, што нават у Берасці сярод 778 тапанімічных назваў (назваў вуліц, плошчаЎ і т.п.) трэба перайменаваць 189.

Падрабязней чытайце на сайце @BGazeta: 👉
https://bgmedia.site/society/kolki-vulicz-u-brescze-nazvana-u-gonar-rasiyan-dasledavanne/

А тут слайды з прэзентацыі даследвання.
👍8👀2
📚 Беларуская суддзя праз фантастычны збег абставінаў мяняецца целамі са звычайнай гамяльчанкай. Куды гэта можа прывясці?

Кніга "Перамена месцаў" аўтаркі Югасі Каляды пачынаецца з перамены целамі. Але далей дзеянні разгортваюцца ў самай сапраўднай Беларусі (ўзору 2017 года).

Па сюжэце, перад беспрацоўнай Маняй стаіць выклік: выдаваць сябе за суддзю. А суддзя намагаецца разабрацца, як вярнуцца назад у сваё цела і да свайго зразумелага жыцця.

Чаму мы раім кнігу? Бо ў ёй знайшлося месца і беларускім праваабаронцам (хаця з імі звязана мала старонак аповеду). А яшчэ твор атрымоўвае шмат станоўчых водгукаў ад беларускіх чытачоў.
👍6
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 26.10.2025, у вобласці 232 палітвязня. Стала вядома пра вызваленне экс-журналіста з Пінска Яўгена Нікалаевіча (цалкам адбыў калонію за пратэсты, ў якіх не ўдзельнічаў) 🌟 Берасцейскі праваабаронца Ўладзімір…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 9.11.2025, у вобласці 232 палітвязня. Стала вядома пра вызваленне шматдзетнай маці з Пружаншчыны Юлі Лаптановіч

Рэпрэсіі: пінскага коміка экстрадавалі з Расеі і змясцілі ў баранавіцкае СІЗА з-за каментара пра міліцыянтку. Берасцейскаму палітвязню Паўлу Шпетнаму дадалі яшчэ 2 гады калоніі па арт.411 (па якім можна судзіць бясконца). У Баранавічах, відаць, прадаюць гараж рэпрэсаванага

🏹 Кожны пяты тапонім (назвы вуліц, плошчаў) у Берасці мае анты-беларускі характар. І таму іх трэба будзе перайменаваць. Даследванне Алеся Чайчыца

🤖 Не давярайце бездумна ChatGPT і іншым чат-ботам. Яны хлусяць і памыляюцца

🖌 Сабралі вершы экс-палітвязня Алега Кулешы. Не толькі пра турму
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍41👀1
Вясна | Брэст
Виталию Чопику присудили 7 лет колонии по политическому делу. Ранее он сам ходил на множество политических судов 15 ноября Брестоблсуд огласил приговор политзаключенному из Бреста Виталию Чопику. Судья Евгений Бреган постановил: дать 7 лет колонии, а также…
❗️У Берасці прадаюць кватэру палітвязня, які хадзіў на мноства судоў

Пакуль Віталь Чопік адбывае 7-гадовы тэрмін, дзяржава вырашыла прадаць яго кватэру. Адпаведная аб'ява з'явілася на аўкцыёне арыштаванай маёмасці.

Гэта кватэра па адрасе вул. Дуброўская д.25 кв.62, Берасце.

Як вынікае з дзяржаўнага сайту, стартавая цана 2-пакаёвай кватэры 103 тысячы рублёў. На дадзены момант збіраюцца заяўкі на ўдзел у аўкцыёне, які пройдзе 25 лістапада.

📍Нагадаем, што апроч вялікага тэрміну Віталю прысудзілі штраф памерам 40 тысяч рублёў. Гэты штраф, а таксама пазбаўленне волі берасцейцу прысудзілі ў асноўным за тое, што ён хадзіў на палітычныя суды.
🤬10😱51👎1😢1
Сярод беларуса_к шмат мігранта_к. І гаворка не толькі пра тых, хто з'ехаў з Беларусі пасля 2020 года

Разам з @humanconstanta разбіраліся, як так атрымалася.
Гартайце карткі ☝️
3👀1
Вясна | Брэст
"Очень заинтересовало, как я отношусь к геям". Что писали в чатах о допросах на границе Беларуси за последнюю неделю @BGazeta снова мониторит ситуацию с допросами при пересечении границ Беларуси с ЕС. Для этого издание проверило чаты по пересечению границы.…
"Сфоткали список вызовов в телефоне". Как на границе с Польшей беларуские силовики проводят допросы

@BGazeta продолжает мониторить ситуацию с допросами при пересечении беларуско-польской границы. Для этого издание следит за чатами по пересечению границы. В чатах такие допросы "неблагонадежных", включая проверки их телефонов, часто завуалированно называют беседами, разговорами или собеседованиями.

🚧 Как видно по чатам, под проверки попадают:
- иностранные граждане (особенно граждане Украины)
- включенные в "протестные" базы беларусы
- в некоторых случаях беларусы не приезжавшие на родину более года.

Подробнее читайте на сайте BGmedia (самая актуальная подборка сообщений про ситуацию на границе):
👉 https://bgmedia.site/society/sfotkali-spisok-vyzovov-v-telefone-kak-prohodyat-doprosy-na-granicze/

Ваших близких или знакомых задержали на границе?
Напишите нам, мы поможем
👀3🤬1