Вясна | Брэст
🟥 КГБ объявило трех жителей Брестчины "террористами". Это ненастоящие террористы. Одного из них заочно осудили за протесты Сегодня КГБ добавило 6 беларусов в список "террористов". Среди них Игорь Калуев из Микашевичей, а также пинчане Евгений Невар и Андрей…
🟥 Молодого брестчанина объявили "террористом". Это ненастоящий террорист
Сегодня КГБ добавило 7 беларусов в список "террористов". Среди них Иван Замятин из Бреста.
За донаты, за телеграм-сообщения и, видимо, за попытку присоединиться к плану "Перамога" парня судили сразу по 4 статьям. В результате Брестоблсуд приговорил молодого человека к 7 годам 6 месяцам колонии. Беларуские правозащитники признали дело политически мотивированным, а самого Замятина — политзаключенным.
И именно этот (политический) приговор КГБ указало как причину, почему ведомство признало парня "террористом".

🤬9
⚡️Сёння вызвалілі 123 палітвязня
Іх адразу ж вывезлі за мяжу. Лічбу вызваленых падаюць розныя медыі, ў тым ліку праўладныя.
Сярод вызваленых ёсць знакавая палітвязынка — Марыя Калеснікава.
Нагадаем, што вызваленне адбылося пасля візіта амерыканскага дыпламата Джона Коўла. Ён абвясціў, што амерыканцы здымуць санкцыі з беларускага калію. За гэта Лукашэнка вызваляе (паліт)вязняў.

❤11🕊2
Вясна | Брэст
⚡️Сёння вызвалілі 123 палітвязня Іх адразу ж вывезлі за мяжу. Лічбу вызваленых падаюць розныя медыі, ў тым ліку праўладныя. Сярод вызваленых ёсць знакавая палітвязынка — Марыя Калеснікава. Нагадаем, што вызваленне адбылося пасля візіта амерыканскага дыпламата…
⚡️На волі Алесь Бяляцкі
Сёння вызвалілі заснавальніка "Вясны", нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага!

🔥6🕊3❤2👍1
Вясна | Брэст
⚡️На волі Алесь Бяляцкі Сёння вызвалілі заснавальніка "Вясны", нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага!
⚡️ Таксама на волі Раман Галуза
Пра яго вызваленне першымі паведаміла Наша Ніва.
Нагадаем, што Раман — ураджэнец Жабінкі. 9 гадоў пражыў у Польшчы, летам 2022 года вярнуўся на радзіму і быў затрыманы. Пазней яго асудзілі за "здраду дзяржаве" (ў чым была сутнасць абвінавачванняў — невядома).
Вядома, што Раман апроч беларускага, мае грамадзянства Польшчы.
📸 На фота Раман да зняволення

❤6🕊5🔥1
Вясна | Брэст
⚡️ Таксама на волі Раман Галуза Пра яго вызваленне першымі паведаміла Наша Ніва. Нагадаем, што Раман — ураджэнец Жабінкі. 9 гадоў пражыў у Польшчы, летам 2022 года вярнуўся на радзіму і быў затрыманы. Пазней яго асудзілі за "здраду дзяржаве" (ў чым была…
⚡️ Вызвалілі яшчэ вясноўца Уладзя Лабковіча
Першапачаткова паведамлялася, што ў спісах на вызваленне ёсць Уладзь Лабковіч і Валянцін Стэфановіч. Інфармацыя пра Стэфановіча пакуль не пацверджана.
Абодва праваабаронцы, як і Алесь Бяляцкі, былі ў зняволенні з ліпеня 2021 года.
📸 Злева Лабковіч, справа Стэфановіч (архіўныя фоты)

🕊7❤6
Вясна | Брэст
⚡️ Вызвалілі яшчэ вясноўца Уладзя Лабковіча Першапачаткова паведамлялася, што ў спісах на вызваленне ёсць Уладзь Лабковіч і Валянцін Стэфановіч. Інфармацыя пра Стэфановіча пакуль не пацверджана. Абодва праваабаронцы, як і Алесь Бяляцкі, былі ў зняволенні…
⚡️ Таксама вызвалілі 68-гадовую Алену Гнаук
Палітзняволеная Гнаук з Пружаншчыны на волі, паведамляюць медыі.

Нагадаем, што актывістку Гнаук з 2020 года асудзілі ажно па 4 разы па палітычных крымінальных справах. Першы раз па "карагоднай" справе (за мірную акцыю пратэста, якая адбылася 13 верасня 2020 у Берасці). Потым за "публічную абразу" Лукашэнкі (за тое, што падчас 1-га суду Гнаук назвала таго "не зусім псіхічна здаровым чалавекам"). Потым за пасты ў Facebook і Instagram, дзе Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі, яе адправілі ў калонію. Чацвёртай справай супраць Алены стала справа па арт.411 за нібы "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі", тады тэрмін жанчыне працягнулі на яшчэ 1 год.
❤6🕊5🔥1
Вясна | Брэст
⚡️ Таксама вызвалілі 68-гадовую Алену Гнаук Палітзняволеная Гнаук з Пружаншчыны на волі, паведамляюць медыі. Нагадаем, што актывістку Гнаук з 2020 года асудзілі ажно па 4 разы па палітычных крымінальных справах. Першы раз па "карагоднай" справе (за мірную…
📸 Першыя фоты Алены Гнаук на волі
Яе вывезлі ва Украіну.
Апроч Гнаук, у гэтую краіну дэпартавалі яшчэ 113 чалавек (са 123 вызваленых сёння).

❤6🕊5
Вясна | Брэст
📸 Першыя фоты Алены Гнаук на волі Яе вывезлі ва Украіну. Апроч Гнаук, у гэтую краіну дэпартавалі яшчэ 113 чалавек (са 123 вызваленых сёння).
⚡️ Вызвалена Наталля Малец з Берасця
Імя 65-гадовай палітвязынкі ёсць сярод вызваленых сёння.
Наталлю Малец судзілі па палітычных крымінальных справах двойчы. Першы раз за тэлеграм-каментар пра Церцеля (старшыню КДБ). Другі раз — за грашовыя пераводы палітвязням (за гэтае далі 3.5 гады калоніі).
Нагадаем, што сёння вызвалілі 123 палітвязня. Гэта адбылося пасля візіта амерыканскага дыпламата Джона Коўла. Ён абвясціў, што амерыканцы здымуць санкцыі з беларускага калію. За гэта Лукашэнка вызваляе палітвязняў.

🕊3💔3❤2
Вясна | Брэст
⚡️ Вызвалена Наталля Малец з Берасця Імя 65-гадовай палітвязынкі ёсць сярод вызваленых сёння. Наталлю Малец судзілі па палітычных крымінальных справах двойчы. Першы раз за тэлеграм-каментар пра Церцеля (старшыню КДБ). Другі раз — за грашовыя пераводы палітвязням…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔5🕊3❤2
Вясна | Брэст
📸 Першае відэа Алеся Бяляцкага на Волі Яго прывезлі ў Вільнюс (Літва) Крыніца відэа: @belsat
⚡️Вызвалены ўкраінец, што жыў у Кобрыне
Па звестках @viasna_brest , сёння таксама вызвалены Арцём Макавей.
Арцём мае ўкраінскае грамадзянства, але жыў у Беларусі з 2009 года (з 10-гадовага ўзросту). Перад затрыманнем працаваў у Берасці, Кобрыне дыджэям.
Мужчыну затрымалі напачатку 2023 года і абвінавацілі ў "агентурнай дзейнасці". Пазней асудзілі да 6 гадоў калоніі. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Па нашых дадзеных, Арцём Макавей ужо патэлефанаваў сваім сваякам ва Украіне і едзе да іх.
📸 Арцём Макавей сёння. Скрыншот відэа з тэлеграм-канала Кірыла Буданава

❤4🕊4👍1
Вясна | Брэст
⚡️Вызвалены ўкраінец, што жыў у Кобрыне Па звестках @viasna_brest , сёння таксама вызвалены Арцём Макавей. Арцём мае ўкраінскае грамадзянства, але жыў у Беларусі з 2009 года (з 10-гадовага ўзросту). Перад затрыманнем працаваў у Берасці, Кобрыне дыджэям.…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Вызвалены палітвязень з Кобрына, ён меў цяжкі стан здароўя
Па нашых звестках, сёння таксама вызвалены Аляксандр Краўчук.
Гэта палітвязень з Кобрынскага раёну.
Яго таксама вывезлі ва Украіну. На відэа бачна, што ён ідзе на мыліцах, бо ў мужчыны інваліднасць (даўно страціў адну нагу падчас няшчаснага выпадку).
Краўчука асудзілі напрыканцы 2024 года і далі 4.5 гады калоніі. Падчас зняволення з-за праблем са здароўем Краўчука нават вывозілі ў бальніцу па-за межамі калоніі.
📸 Арыгінал відэа: тэлеграм-канал "Проект Хочу жить"

❤10🕊4
Вясна | Брэст
⚡️ Вызвалены палітвязень з Кобрына, ён меў цяжкі стан здароўя Па нашых звестках, сёння таксама вызвалены Аляксандр Краўчук. Гэта палітвязень з Кобрынскага раёну. Яго таксама вывезлі ва Украіну. На відэа бачна, што ён ідзе на мыліцах, бо ў мужчыны інваліднасць…
⚡️ Сталі вядомы імёны яшчэ 3 палітвязняў з Берасцейскай вобласці, якіх вызвалілі сёння
Ала Дзясяцік з Берасця. Яе затрымалі напачатку 2024 года і асудзілі ажно па 6 палітычных артыкулах. Атрымала 3 гады калоніі.
Таццяна Шымко з Пінска. Жанчыну асудзілі па 2 палітычных артыкулах да 2.5 гадоў калоніі.
Пінчук Алег Рубец. Першапачаткова быў асуджаны за акцыю пратэсту, якая адбылася ў Пінску пасля выбараў 9 жніўня 2020. Потым маладзёну дадалі яшчэ паўтары гады калоніі па арт.411 (за нібы непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
Іх імёны з'явіліся ў поўным спісе тых, каго сёння вызвалілі з беларускіх калоній — ды вывезлі ва Украіну.
📸 Ала Дзясяцік, Алег Рубец. Архіўныя фоты

❤8🕊2
Вясна | Брэст
⚡️ Сталі вядомы імёны яшчэ 3 палітвязняў з Берасцейскай вобласці, якіх вызвалілі сёння Ала Дзясяцік з Берасця. Яе затрымалі напачатку 2024 года і асудзілі ажно па 6 палітычных артыкулах. Атрымала 3 гады калоніі. Таццяна Шымко з Пінска. Жанчыну асудзілі па…
⚡️ Апошнія імёны палітвязняў з Берасцейскай вобласці, якіх вызвалілі сёння
Мы знайшлі яшчэ імёны сярод тых, каго сёння вызвалілі (і каго адразу дэпартавалі ва Украіну). Гэта:
🔸 Ігар Варановіч — берасцеец. У 2024 годзе яго асудзілі за берасцейскія пратэсты жніўня 2020 года.
🔸 Ганна Курыс — жыхарка Баранавічаў. Яе асудзілі па 4 палітычных артыкулах.
🔸 Мікіта Яхімовіч — берасцеец. У 2024 годзе асуджаны на 2.5 гады калоніі за берасцейскія пратэсты жніўня-2020.
🔸 Ігар Ільюкевіч — настаўнік фізкультуры з Баранавічаў. У 2024 годзе асуджаны па 4 палітычных артыкулах да калоніі.
🔸 Аляксей Капліч — з Лунінецкага раёну. Быў затрыманы 18-гадовым. Мяркуючы па артыкулу, хлопца асудзілі да спробу далучыцца да добраахвотнікаў на баку Украіны.
🔸 Валерый Іванін — жыхар Баранавічаў. Затрыманы сёлета. Быў асуджаны па 2 палітычных артыкулах.
🔸 Віталь Гіра — берасцеец. У 2024 годзе асуджаны за берасцейскія пратэсты жніўня-2020.
🔸 Аляксей Герман — жыхар Баранавічаў. У 2024 годзе асуджаны па 5 палітычных артыкулах на 5 гадоў калоніі і вялізны штраф.
🔸 Мікалай Ліс — жыхар Баранавічаў. Затрыманы сёлета. Быў асуджаны па 1 палітычнаму артыкулу ("Заклікі да санкцый").
📸 Злева Варановіч, справа Яхімовіч. Архіўныя фоты

❤9🕊2
Вясна | Брэст
⚡️ Апошнія імёны палітвязняў з Берасцейскай вобласці, якіх вызвалілі сёння Мы знайшлі яшчэ імёны сярод тых, каго сёння вызвалілі (і каго адразу дэпартавалі ва Украіну). Гэта: 🔸 Ігар Варановіч — берасцеец. У 2024 годзе яго асудзілі за берасцейскія пратэсты…
⚡️Лічба дня: 18 палітвязняў з Берасцейскай вобласці сёння вызваліліся
upd. першапачаткова мы напісалі пра 17 — але мы памылкова не ўлічылі Аляксандра Цярэшку з Пінска.

❤13🕊3
Вясна | Брэст
⚡️Лічба дня: 18 палітвязняў з Берасцейскай вобласці сёння вызваліліся upd. першапачаткова мы напісалі пра 17 — але мы памылкова не ўлічылі Аляксандра Цярэшку з Пінска.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каліноўцы пагутарылі з Аленай Гнаук і спыталі, чым могуць дапамагчы
Жанчына адказала, што ёй і іншым вельмі не хапае тэлефонаў. З-за гэтага многа хто не можа камунікаваць са сваімі блізкімі.
Сама размова адбылася анлайн, каліноўцы патэлілі вывезеным ва Украіну беларусам.
Відэа размовы беларускія добраахвотнікі апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале.

❤5👀1
Нобелеўскі лаўрэат, старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі даў першае інтэрв'ю "Вясне"
Сярод іншага, праваабаронца сказаў:
Пра гэта, а яшчэ коратка пра вызваленне Бяляцкага, чытайце на сайце: 👉
https://spring96.org/be/news/119269
Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую
Сярод іншага, праваабаронца сказаў:
«Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Адной рукой улады выпускаюць палітвязняў, другой — зноў набіраюць. Вельмі важна данесці гэтую думку да міжнароднай супольнасці: мы павінны спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Бо проста выпускаць палітзняволеных — гэтага мала. Інакш гэты гандаль палітвязнямі будзе працягвацца бясконца.
Мы хочам карэнных зменаў сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі. Стоп палітвязням у Беларусі. Немагчыма, каб гэтая сітуацыя працягвалася далей.
Я буду працягваць праваабарончую працу па меры сваіх магчымасцяў — у тым ліку магчымасцяў, якія ў мяне цяпер ёсць у сувязі з Нобелеўскім лаўрэацтвам»
Пра гэта, а яшчэ коратка пра вызваленне Бяляцкага, чытайце на сайце: 👉
https://spring96.org/be/news/119269
Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую
❤10💯3
Вясна | Брэст
Нобелеўскі лаўрэат, старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі даў першае інтэрв'ю "Вясне" Сярод іншага, праваабаронца сказаў: «Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Адной рукой улады выпускаюць палітвязняў, другой — зноў набіраюць. Вельмі важна данесці гэтую думку да міжнароднай…
Вызвалены без пашпарту. Праваабаронца "Вясны" Уладзь Лабковіч выступіў перад журналістамі.
Сёння на прэс-канферэнцыі ва Украіне выступілі 4 з вызваленых учора беларускіх палітвязняў. Сярод іх праваабаронца Уладзь Лабковіч.
Ён сказаў, што яго вызвалілі без пашпарту. Далі толькі даведку, дзе сказана, што яго вызвалілі і пералічаны пашпартныя дадзеныя.
Праваабаронца падзякаваў украінскім уладам, што яго (і іншых вызваленых) прынялі без дакументаў — без пашпартоў.
📸 Уладзь Лабковіч / Скрыншот трансляцыі Суспільне Новини

❤5🤬4
Вясна | Брэст
Вызвалены без пашпарту. Праваабаронца "Вясны" Уладзь Лабковіч выступіў перад журналістамі. Сёння на прэс-канферэнцыі ва Украіне выступілі 4 з вызваленых учора беларускіх палітвязняў. Сярод іх праваабаронца Уладзь Лабковіч. Ён сказаў, што яго вызвалілі без…
🇺🇦 Пажадаю толькі адно — застацца жывымі. Так праваабаронца Уладзь Лабковіч адказаў на пытанне пра беларускіх добраахвотнікаў (якія ваююць за Украіну)
Падчас прэс-канферэнцыі ва Украіне ўсім прысутным было зададзена пытанне, што яны хацелі б сказаць беларускім добраахвотнікам, што ваююць на баку Украіны. Прывядзем адказ праваабаронцы "Вясны" Лабковіча цалкам:
— Я вельмі бы хацеў, каб вайна скончылася ўчора, пазаўчора. Яна мусіць скончыцца і як мага хутчэй. Бо гэта не тое, чым людзі мусяць займацца ні ў 21-м стагоддзі, ні ў іншых стагоддзях. Гэта недапушчальная рэч, і яна павінна быць скончаная. Беларускіх добраахвотнікаў я не буду ацэньваць, бо гэта праўда маральны выбар, як вельмі слушна было сказана. Я пажадаю ім толькі застацца жывымі.

❤8
Вясна | Брэст
🇺🇦 Пажадаю толькі адно — застацца жывымі. Так праваабаронца Уладзь Лабковіч адказаў на пытанне пра беларускіх добраахвотнікаў (якія ваююць за Украіну) Падчас прэс-канферэнцыі ва Украіне ўсім прысутным было зададзена пытанне, што яны хацелі б сказаць беларускім…
Уладзь Лабковіч пра першыя званкі па вызваленні: спярша Бяляцкаму, потым жонцы, затым дзецям
Працягваецца трансляцыя прэс-канферцыі ва Украіне. На пытанне, каму зрабілі першыя званкі пасля вызвалення, праваабаронца "Вясны" распавёў:
— Напэўна, жонка будзе сварыцца, але першай патэлефанаваў не ёй. Першаму я пазваніў Бяляцкаму, які сказаў: "5 гадоў адпачылі, зараз трэба працаваць"
— Другой пазваніў жонцы. І пазваніў дзецям, гэта быў вельмі хвалюючы момант. Я апошні раз бачыў дачку, калі ёй было толькі 13 гадоў. Я ні разу не бачыў яе за ўвесь гэты час. Толькі меў некалькі фотаздымкаў, якія мне прыходзілі. А ёё праз тыдзень 18 [гадоў]. І гэта цяжкі і хвалюючы для мяне момант.

❤10
Вясна | Брэст
Уладзь Лабковіч пра першыя званкі па вызваленні: спярша Бяляцкаму, потым жонцы, затым дзецям Працягваецца трансляцыя прэс-канферцыі ва Украіне. На пытанне, каму зрабілі першыя званкі пасля вызвалення, праваабаронца "Вясны" распавёў: — Напэўна, жонка будзе…
Праваабаронца "Вясны" Лабковіч пра планы на бліжэйшую будучыню сказаў, што працягне займацца праваабаронай
І расказаў думкі ў свой першы дзень на волі:
— [Сёння] зранку я адчуў сорам, бо прачнуўся, было так цёпленька на матрасе, які я не бачыў ужо вельмі даўно. І такі клопат вакол мяне. І я проста злавіў сябе на думцы, што адбываецца з усімі тымі, праз што я праз вельмі многае прайшоў, якія засталіся ТАМ. Так што сапраўды самае важнае для нас усіх — каб як мага хутчэй ЯНЫ змаглі правесці гэтую прэс-канферэнцыю.
— І вельмі важны момант, пра які мы не павінны забывацца — што ўвесь гэты працэс мусіць быць спынены. Трэба дамагчыся, каб увогуле пагрозы з'яўлення новых палітвязняў у Беларусі не было. Таму што гэты працэс можа стаць бясконцым. Мы зараз вызвалім 1000, 2000, 3000, і вось на сайце Вясны можна будзе закрыць рубрыку палітвязняў Беларусі — а праз паўгадзіны зноўку адкрыць, бо з'явіліся новыя.