Вясна | Брэст
479 subscribers
4.63K photos
49 videos
4.29K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Нобелеўскі лаўрэат, старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі даў першае інтэрв'ю "Вясне"

Сярод іншага, праваабаронца сказаў:

«Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Адной рукой улады выпускаюць палітвязняў, другой — зноў набіраюць. Вельмі важна данесці гэтую думку да міжнароднай супольнасці: мы павінны спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Бо проста выпускаць палітзняволеных — гэтага мала. Інакш гэты гандаль палітвязнямі будзе працягвацца бясконца.

Мы хочам карэнных зменаў сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі. Стоп палітвязням у Беларусі. Немагчыма, каб гэтая сітуацыя працягвалася далей.

Я буду працягваць праваабарончую працу па меры сваіх магчымасцяў — у тым ліку магчымасцяў, якія ў мяне цяпер ёсць у сувязі з Нобелеўскім лаўрэацтвам»


Пра гэта, а яшчэ коратка пра вызваленне Бяляцкага, чытайце на сайце: 👉
https://spring96.org/be/news/119269

Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую
10💯3
Вясна | Брэст
Нобелеўскі лаўрэат, старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі даў першае інтэрв'ю "Вясне" Сярод іншага, праваабаронца сказаў: «Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Адной рукой улады выпускаюць палітвязняў, другой — зноў набіраюць. Вельмі важна данесці гэтую думку да міжнароднай…
Вызвалены без пашпарту. Праваабаронца "Вясны" Уладзь Лабковіч выступіў перад журналістамі.

Сёння на прэс-канферэнцыі ва Украіне выступілі 4 з вызваленых учора беларускіх палітвязняў. Сярод іх праваабаронца Уладзь Лабковіч.

Ён сказаў, што яго вызвалілі без пашпарту. Далі толькі даведку, дзе сказана, што яго вызвалілі і пералічаны пашпартныя дадзеныя.

Праваабаронца падзякаваў украінскім уладам, што яго (і іншых вызваленых) прынялі без дакументаў — без пашпартоў.

📸 Уладзь Лабковіч / Скрыншот трансляцыі Суспільне Новини
5🤬4
Вясна | Брэст
Вызвалены без пашпарту. Праваабаронца "Вясны" Уладзь Лабковіч выступіў перад журналістамі. Сёння на прэс-канферэнцыі ва Украіне выступілі 4 з вызваленых учора беларускіх палітвязняў. Сярод іх праваабаронца Уладзь Лабковіч. Ён сказаў, што яго вызвалілі без…
🇺🇦 Пажадаю толькі адно — застацца жывымі. Так праваабаронца Уладзь Лабковіч адказаў на пытанне пра беларускіх добраахвотнікаў (якія ваююць за Украіну)

Падчас прэс-канферэнцыі ва Украіне ўсім прысутным было зададзена пытанне, што яны хацелі б сказаць беларускім добраахвотнікам, што ваююць на баку Украіны. Прывядзем адказ праваабаронцы "Вясны" Лабковіча цалкам:

— Я вельмі бы хацеў, каб вайна скончылася ўчора, пазаўчора. Яна мусіць скончыцца і як мага хутчэй. Бо гэта не тое, чым людзі мусяць займацца ні ў 21-м стагоддзі, ні ў іншых стагоддзях. Гэта недапушчальная рэч, і яна павінна быць скончаная. Беларускіх добраахвотнікаў я не буду ацэньваць, бо гэта праўда маральны выбар, як вельмі слушна было сказана. Я пажадаю ім толькі застацца жывымі.
8
Вясна | Брэст
🇺🇦 Пажадаю толькі адно — застацца жывымі. Так праваабаронца Уладзь Лабковіч адказаў на пытанне пра беларускіх добраахвотнікаў (якія ваююць за Украіну) Падчас прэс-канферэнцыі ва Украіне ўсім прысутным было зададзена пытанне, што яны хацелі б сказаць беларускім…
Уладзь Лабковіч пра першыя званкі па вызваленні: спярша Бяляцкаму, потым жонцы, затым дзецям

Працягваецца трансляцыя прэс-канферцыі ва Украіне. На пытанне, каму зрабілі першыя званкі пасля вызвалення, праваабаронца "Вясны" распавёў:

— Напэўна, жонка будзе сварыцца, але першай патэлефанаваў не ёй. Першаму я пазваніў Бяляцкаму, які сказаў: "5 гадоў адпачылі, зараз трэба працаваць"

— Другой пазваніў жонцы. І пазваніў дзецям, гэта быў вельмі хвалюючы момант. Я апошні раз бачыў дачку, калі ёй было толькі 13 гадоў. Я ні разу не бачыў яе за ўвесь гэты час. Толькі меў некалькі фотаздымкаў, якія мне прыходзілі. А ёё праз тыдзень 18 [гадоў]. І гэта цяжкі і хвалюючы для мяне момант.
10
Вясна | Брэст
Уладзь Лабковіч пра першыя званкі па вызваленні: спярша Бяляцкаму, потым жонцы, затым дзецям Працягваецца трансляцыя прэс-канферцыі ва Украіне. На пытанне, каму зрабілі першыя званкі пасля вызвалення, праваабаронца "Вясны" распавёў: — Напэўна, жонка будзе…
Праваабаронца "Вясны" Лабковіч пра планы на бліжэйшую будучыню сказаў, што працягне займацца праваабаронай

І расказаў думкі ў свой першы дзень на волі:

— [Сёння] зранку я адчуў сорам, бо прачнуўся, было так цёпленька на матрасе, які я не бачыў ужо вельмі даўно. І такі клопат вакол мяне. І я проста злавіў сябе на думцы, што адбываецца з усімі тымі, праз што я праз вельмі многае прайшоў, якія засталіся ТАМ. Так што сапраўды самае важнае для нас усіх — каб як мага хутчэй ЯНЫ змаглі правесці гэтую прэс-канферэнцыю.

І вельмі важны момант, пра які мы не павінны забывацца — што ўвесь гэты працэс мусіць быць спынены. Трэба дамагчыся, каб увогуле пагрозы з'яўлення новых палітвязняў у Беларусі не было. Таму што гэты працэс можа стаць бясконцым. Мы зараз вызвалім 1000, 2000, 3000, і вось на сайце Вясны можна будзе закрыць рубрыку палітвязняў Беларусі — а праз паўгадзіны зноўку адкрыць, бо з'явіліся новыя.
8
Вясна | Брэст
Праваабаронца "Вясны" Лабковіч пра планы на бліжэйшую будучыню сказаў, што працягне займацца праваабаронай І расказаў думкі ў свой першы дзень на волі: — [Сёння] зранку я адчуў сорам, бо прачнуўся, было так цёпленька на матрасе, які я не бачыў ужо вельмі…
«У мяне было "турнэ" па розных месцах зняволення. Мне казалі: ты ж праваабаронца, ты павінен паглядзець на ўсё» — Лабковіч

Далей на прэс-канферэнцыі праваабаронца "Вясны" адказваў на пытанне, ў які момант даведаўся, што яго вязуць ва Украіну — і што гэта не звычайны "этап" (у іншае месца няволі).

Лабковіч адказаў:

«Я ўвогуле не ведаў, што я буду вызвалены. За амаль 5 гадоў майго пазбаўлення волі я шмат якія месцы змяніў. У мяне, напэўна, было з вялікіх такіх "турнэ". Мне казалі: ты ж праваабаронца, ты павінен паглядзець на ўсё. І мяне пакаталі па розных турмах, і я сапраўды на ўсё паглядзеў. І я думаў, што гэта чарговая такая паездка, чарговае "турнэ". Мяне ўжо так вазілі ў машыне, дзе я не мог нічога бачыць, у верасні 2025 года з магілёўскай турмы ў СІЗА КДБ. Таму я падумаў, што гэта чарговая паездка туды.

Але ж калі я пабачыў, што мы ездем доўга, тады ўпершыню з'явілася надзея. Потым калі ў аўтобусе нам зрабілі лягчэйшымі рухі, я пабачыў чалавека ў грамадзянскай вопратцы, які нас здымаў на тэлефон. І ён увесь час так казаў: "Почему вы не улыбаетесь? Почему не улыбаетесь?" А я падумаў, што яны зусім ужо абнаглелі. Яны ітак столькі нас здымалі, навошта яшчэ рабіць клаўнаду і яшчэ нас здымаць.

І стала бачна, што чалавек таксама неяк разгубіўся: ён хацеў ад нас нейкіх пазітыўных эмоцый, а ўсе такія злыя на яго глядзелі. А аказалася, што гэта ўжо супрацоўнік украінскага боку, які аказвае нам усю дапамогу. І неяк нават перад ім сорамна стала, што яго не прывіталі, нічога. І толькі калі я пабачыў на будынку герб Украіны, я зразумеў, што гэта Украіна».
7💔4
Вясна | Брэст
«У мяне было "турнэ" па розных месцах зняволення. Мне казалі: ты ж праваабаронца, ты павінен паглядзець на ўсё» — Лабковіч Далей на прэс-канферэнцыі праваабаронца "Вясны" адказваў на пытанне, ў які момант даведаўся, што яго вязуць ва Украіну — і што гэта…
Лабковіч: "У мяне ў галаве дзясяткі нумароў, мне трэба ў першую чаргу пазваніць сваякам людзей, якія яшчэ ТАМ"

Пра канкрэтныя планы на бліжэйшы час праваабаронца сёння расказаў:

— Я ведаў, што калі мяне раптам калісьці вызваляць, то ўсе мае запісы (у тым ліку кантакты, тэлефоны) знікнуць. Таму ў першую чаргу, калі мне дадуць тэлефон — у мяне з дзясятак тэлефонных нумароў у галаве, і мне трэба тэрмінова пазваніць родным і сваякам тых, хто яшчэ ТАМ. Гэта проста тое, што мне трэба зрабіць неадкладна, як мага хутчэй.

— А другое — гэта сям'я, дзеці. Я атрымаў ад жонкі ліст, апошні, і аказваецца, што нашыя малыя хлопчыкі яшчэ вераць у Санта-Клауса. Таму трэба іх не падвесці.


Апошнія словы Уладзі Лабковіч казаў са ўсмешкай на твары.
9💔2
Вясна | Брэст
Лабковіч: "У мяне ў галаве дзясяткі нумароў, мне трэба ў першую чаргу пазваніць сваякам людзей, якія яшчэ ТАМ" Пра канкрэтныя планы на бліжэйшы час праваабаронца сёння расказаў: — Я ведаў, што калі мяне раптам калісьці вызваляць, то ўсе мае запісы (у тым…
"Ваенныя злачынствы мусяць быць пакараныя". Правабаронца адказаў на пытанне ўкраінскага журналіста пра стаўленне да расейскай агрэсіі

Падчас канферэнцыі адзін з украінскіх журналістаў вярнуўся да пытання, як вызваленыя ставяцца да беларускіх добраахвотнікаў. І паспрабаваў увесці ў кантэкст, апісаўшы што адбывалася напачатку вайны непадалёк ад месца, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя. Журналіст нагадаў, што расейскія вайскоўцы садзілі грамадзянскае насельніцтва ў падвалы, а самі ў той час займаліся рабаваннем дамоў (забіраючы нават такія дробязі, як майткі і станікі).

Лабковіч (пасля Бабарыкі, Калеснікавай і Фядуты) адказаў наступнае:

Хачу падкрэсліць, што ўсе ваенныя злачынствы мусяць быць расследваныя, вінаватыя пакараныя. Чалавецтва, якое рабіла шмат памылак у сваёй гісторыі, ўвязваючы ў войны, аформіла пэўныя міжнародныя нарматыўныя акты. І таму любы злачынец, які здзяйсняў пад час вайны злачынства, мусіць быць пакараны.

Пасля гэтага ўкраінскі журналіст спытаў, ці падтрымлівае Лабковіч беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Правабаронца адказаў:

— Я безумоўна разумею выбар беларускіх добраахвотнікаў. Мне зразумела, якімі пачуццямі яны карыстаюцца. І я вельмі-вельмі спадзяюся, што ніхто з іх не загіне. І я вельмі спадзяюся, што гэта вайна скончыцца як мага хутчэй.

Далей Вадзім Кабанчук патлумачыў Лабковічу і іншым вызваленым, што ўжо ёсць загінулыя беларускія добраахвотнікі. З тых беларусаў, што ваяявалі за Украіну, ўжо каля 80 ахвяр.
😢6💯31
Прэзідэнт Літвы сустрэўся з Алесем Бяляцкім

«Мы з вялікай палёгкай успрынялі навіну аб тым, што пасля многіх гадоў несправядлівага зняволення вы нарэшце на волі. Ваша вытрымка, маральная сіла і нязменная адданасць чалавечай годнасці — нават у самую змрочную гадзіну — натхняюць усіх нас», — сказаў Гітанас Наўседа.

Ён таксама адзначыў, што Літва заўсёды падтрымлівала і будзе працягваць падтрымліваць намаганні Злучаных Штатаў Амерыкі па вызваленні ўсіх беларускіх палітычных зняволеных.

«Разам мы паслядоўна падкрэсліваем, што беларускі рэжым павінен спыніць усе палітычныя рэпрэсіі і не пачынаць новыя, што ў Беларусі павінны адбыцца дэмакратычныя, свабодныя і справядлівыя выбары, і што любая падтрымка рэжымам Лукашэнкі агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны павінна быць спынена», — сказаў прэзідэнт Літвы.
👍4💯2
🎥 Першыя відэаінтэрв'ю Алеся Бяляцкага на волі

Старшыня "Вясны", нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі даў некалькі інтэрв'ю беларускім журналістам.

Коратка для DW (20 хвілін):
https://youtu.be/488WEGa2QPQ
👉 Пра фізічны і маральны стан пасля вызвалення з турмы
👉 Што вядома пра Валянціна Стэфановіча, Марфу Рабкову, Насту Лойку
👉 Як адабралі рукапісы ўласных 2 новых кніг
👉 Чым другое зняволенне адрознівалася ад першага
👉 Як у калідоры СІЗА даведаўся пра Нобелеўскую прэмію

Для Радыё Свабода (50 хвілін):
https://youtu.be/v1E5qAS3vEI
👉 Чаму ў 2021-м годзе вырашыў заставацца ў Беларусі, разумеючы маштаб рэпрэсіяў
👉 Як даведаўся пра напад Расеі на Ўкраіну і ці ўсе вязні разумелі, хто ў гэтай вайне агрэсар
👉 Паралелі паміж сённяшняй Беларуссю і савецкімі рэпрэсіямі 1920-1930-х гадоў
👉 Ці паўплывала Нобелеўская прэмія на яго побыт за кратамі

Глядзіце любое відэа (на ваш густ) — ці абодва.
6👀1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Шлома Игорь Иванович — пинчанин. Мужчину в марте-2025 осудили за пинские протесты 2020 года. В результате, по данным…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Панасюк Валентин Юрьевич (ИК-22) — учитель немецкого и английского языков. Был задержан в марте 2024 года. Осужден по 2 статьям, одна из которых "измена государству". Дело рассматривал в закрытом режиме Брестоблсуд, подробности обвинения неизвестны. Получил 15 лет колонии.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1111 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 199. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

Написать нам | Наш Instagram
😢4😱1
Вясна | Брэст
"Ваенныя злачынствы мусяць быць пакараныя". Правабаронца адказаў на пытанне ўкраінскага журналіста пра стаўленне да расейскай агрэсіі Падчас канферэнцыі адзін з украінскіх журналістаў вярнуўся да пытання, як вызваленыя ставяцца да беларускіх добраахвотнікаў.…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🩹 Вызвалены "вясновец" Уладзь Лабковіч сустрэўся са сваёй сям'ёй у Вільнюсе

Праваабаронца "Вясны" Лабковіч быў затрыманы 14.07.2021 і з таго часу знаходзіўся за кратамі.

Яго вызвалілі датэрмінова 13 снежня 2025 — адразу выслалі ва Украіну. Сёння ён з часткай іншых вызваленых даехаў да Літвы.

Відэа: @nashaniva
8👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Уладзь Лабковіч: «Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца за кратамі, у турмах, героі сёння ідуць у ШІЗА»

Таксама вызвалены праваабаронца паведаміў, што падчас знаходжання ва Украіне палітвязні амаль кожныя 2 гадзіны спускаліся ў бомбасховішчы.

Відэа: @nashaniva
4👍1🕊1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вызвалены Уладзь Лабковіч хоча працягнуць займацца праваабарончай дзейнасцю

Ён таксама распавёў, што калі б ён застаўся за кратамі, то ў хуткім часе яго б маглі асудзіць паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі).

Таксама яму казалі супрацоўнікі калоніі, што яго тэрмін не мае значэння — ён будзе заставацца за кратамі столькі, колькі яны захочуць.

Відэа: @radiosvaboda
🕊63👍1
Вясна | Брэст
"Сфоткали список вызовов в телефоне". Как на границе с Польшей беларуские силовики проводят допросы @BGazeta продолжает мониторить ситуацию с допросами при пересечении беларуско-польской границы. Для этого издание следит за чатами по пересечению границы.…
На границе допрашивают тех, кого раньше не трогали. Из-за ВНС?

@BGazeta продолжает мониторить ситуацию с допросами при пересечении беларуско-польской границы. Для этого издание следит за тематическими чатами.

🚧 В последние несколько дней на границе на допросы стали вызывать необычно много людей. Есть примеры, когда на допросы уводили половину автобуса.

🚧 Еще одна особенность последних допросов — туда массово вызывают студентов (даже несовершеннолетних без присутствия родителей).

🚧 Массовые допросы начались 16-17 декабря и именно на границе с Польшей. Пользователи чатов связали такую активность силовиков на границе с ВНС (Всебеларуским Народным Собранием, провластным мероприятием, которое проходит 18-19 декабря)

Подробнее читайте на сайте BGmedia: 👉
https://bgmedia.site/society/na-granicze-massovo-doprashivayut-belarusov-iz-za-vns/
👎1🤬1🤨1👀1
Вясна | Брэст
Завялі крымінальную справу супраць журналіста з Берасця Алеся Ляўчука Алесь Ляўчук доўга працаваў у Берасці журналістам. Пасля вымушанай эміграцыі ў 2021 годзе працягвае сваю дзейнасць з-за мяжы, ў тым ліку піша калонкі для "Белсату". І, як паведаміў Белсат…
Берасцейскаму журналісту напісалі дзіўнае паведамленне. "Мяркую, гэбісты капаюць"

Алесь Ляўчук, які ўжо некалькі гадоў знаходзіцца ў выгнанні, днямі атрымаў незвычайнае паведамленне ў Telegram. Яму прапанавалі 100 еўра за заданне: зняць на відэа шэлтар у Беластоку. Падрабязнасці распавядае БАЖ.

🧐 Але праблема ў тым, што ў Беластоку няма шэлтара. А акаўнт, які прапанаваў "падзарабіць", прадставіўся "прыватным прадпрыемствам", але адмаўляўся назваць канкрэтную назву ды даць спасылку. І хутка перайшоў на агрэсіўны тон, калі журналіст стаў задаваць пытанні на ўдакладненне.

Ляўчук лічыць, што гэта праца беларускіх спецслужбаў. І яны рыхтуюць матэрыял пра смерць у Польшчы беларуса Уладзіміра Усера. Бо іншым беларусам у Telegram надоечы прыходзілі таксама дзіўныя паведамленні — просьбы "сказаць некалькі добрых словаў" пра "актывіста і палітвязня" Уладзіміра Усера. Але Усер не меў статуса палітвязня, бо не сядзеў у турме і з'ехаў з Беларусі, як толькі з'явілася крымінальная справа.

Усе гэтыя акалічнасці, на думку Ляўчука, гавораць пра тое што "гэта стыль гэбістаў".

📍Алесь Ляўчук — журналіст з Берасця. Вымушана з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, бо яго пераследвалі за журналісцкую дзейнасць. Працягвае працаваць па прафесіі за мяжой.
🤬1🤨1👀1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 07.12.2025, у вобласці 226 палітвязняў. 🏠 У Берасці прадалі арыштаваную кватэру палітвязня Віталя Чопіка, які хадзіў на мноства судоў Рэпрэсіі: за няпоўны 2025 год асудзілі мінімум 8 чалавек з Лунінецкага…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 21.12.2025, у вобласці 199 палітвязняў. Адбылося вызваленне вялікай групы (18 жыхароў вобласці аказаліся сярод 123 палітвязняў, вызваленых 13 снежня). Але ўсіх адразу выслалі з краіны.

🚧 На мяжы дапытвалі тых, каго раней не чапалі. Здымаюць на "размовы" да паловы аўтобуса.

Рэпрэсіі: Алену Хартановіч, папулярную тыкток-блогерку з Лунінца, асудзілі па палітычнай справе. А КДБ абвясціла жыхара Берасця Івана Замяціна "тэрарыстам" (хаця ён ніякі не тэрарыст).

Стала вядома, што за няпоўны 2025 год на тэрыторыі вобласці ўпалі 42 расейскіх беспілотніка.
👀2👍1👎1
Экс-палітзняволеная з Баранавічаў і экс-палітвязень з Лунінеччыны выступаюць сёння на прэс-канферэнцы за мяжой. Абодва — сярод тых 123 чалавек, каго 13 снежня выслалі з краіны

Сёння ў Вільнюсе праходзіць прэс-канферэнцыя, ў якой бяруць удзел Аляксей Капліч (родам з Лунінеччыны) і Ганна Курыс (з Баранавічаў).

Аляксей Капліч распавёў, што яго затрымалі ў мінскім аэрапорце, калі ён ехаў далучыцца да абароны Ўкраіны 🇺🇦 Ён меў намер уступіць у 3-ю штурмавую брыгаду. 30 сакавіка 2025 года яму споўнілася 18 гадоў, а затрымалі ў аэрапорце 31 сакавіка (на наступны дзень).

Ганна Курыс падзякавала ўкраінцам, якія прынялі іх "невероятно дружелюбно и по-человечески". Яна адзначыла: "после 2 лет, когда тебя не считают за человека, не считают за личность, такое отношение человечное это очень ценно и очень важно". На гэтых словах Ганны прысутныя іншыя палітвязні ў кадры ківалі ў знак згоды са сказаным.

Таксама Ганна Курыс падзякавала літоўцам, якія "предоставили свободу, безопасность. Наконец-то без страха могу говорить то, что хочу говорить".

📸 Злева Курыс, справа Капліч. Выкарастаны скрыншоты з відэа-трансляцыі прэс-канферэнцыі
🕊32
Вясна | Брэст
Экс-палітзняволеная з Баранавічаў і экс-палітвязень з Лунінеччыны выступаюць сёння на прэс-канферэнцы за мяжой. Абодва — сярод тых 123 чалавек, каго 13 снежня выслалі з краіны Сёння ў Вільнюсе праходзіць прэс-канферэнцыя, ў якой бяруць удзел Аляксей Капліч…
Ганна Курыс, распавяла, чаму не збіраецца маўчаць на волі

Працягваем распавядаць, што расказваюць экс-палітвязні Берасцейшчыны на сённяшняй прэс-канферэнцыі. Ганна Курыс напачатку заявіла:

— Хотелось бы очень много чего рассказать из своего личного опыта, начиная вообще с самого-самого начала, от изолятора, от СИЗО. Но...

Тут дзяўчына зрабіла паўзу з-за хвалявання. І працягнула:

— Я очень долго думала в колонии, когда я выйду, говорить или не говорить [про опыт заключения]. И в колонии я прочитала книгу Солженицына "В круге первом". И там был момент, один из героев сидел и думал, что люди выйдут из тюрьмы через многие свои года, и все тюремные проблемы покажутся им настолько незначительными, настолько неважными на фоне новой жизни, новой свободы — что все будут просто молчать, все об этом просто забудут. И если никто об этом не будет говорить, то должен сказать он.

— Тогда я поняла, что я тоже не смогу просто молча сидеть, пока я знаю как ТАМ сидят люди, как там сидят мои друзья, в каких условиях они сидят, как к ним относятся. Поэтому я считаю, что мы должны привлекать внимание общественности — и делать всё возможное, чтобы все люди, которые сидят потому что кому-то просто так захотелось, были на свободе.


📍Ганна Курыс — экс-палітзняволеная з Баранавічаў. Яе датэрмінова вызвалілі з калоніі 13 снежня і адразу выслалі з краіны.
🕊32
Вясна | Брэст
Ганна Курыс, распавяла, чаму не збіраецца маўчаць на волі Працягваем распавядаць, што расказваюць экс-палітвязні Берасцейшчыны на сённяшняй прэс-канферэнцыі. Ганна Курыс напачатку заявіла: — Хотелось бы очень много чего рассказать из своего личного опыта…
Аляксей Капліч пра рашэнне стаць добраахвотнікам на баку Ўкраіны

Журналістка з залі спытала Аляксея Капліча, як ён прыняў рашэнне пайсці ваяваць за Ўкраіну. Хлопец з Лунінеччыны, якому сёння 18 гадоў, распавёў:

"В первый день, когда началась [полномасштабная] война я также, как и многие украинцы, сначала услышал звуки самолётов. Сначала не понимал, что происходит. Ближе к утру стало понятно, что на Украину напали, что убивают мирных людей. Я не мог на это всё так просто смотреть. И я для себя решил, что когда мне исполняется 18 лет, я сразу еду.

И вот мне исполнилось 18 лет, я поехал, проходил паспортный контроль [на выезде из Беларуси]. Подходит пограничник и говорит: "Пойдёмте, посмотрите в другую камеру, эта Вас плохо распознаёт". Я согласился. Он заходит в какой-то кабинет, а понимаю: "Всё, это за мной".

Захожу в кабинет, мне накидывают мешок на голову, сразу лицом в стол, обыскивают, заводят на первый допрос в день же моего задержания. Допрос шёл до 4 часов утра, по-моему. 12 дней я жил в кабинете. Никто не знал из моих родных, где я, что со мной".


📍Аляксей Капліч — экс-палітзняволены з Лунінецкага раёну. Яго вызвалілі з-за кратаў 13 снежня і адразу выслалі з краіны.
3🕊2💔1