Вясна | Брэст
479 subscribers
4.63K photos
49 videos
4.29K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
⚡️Усяго сёння "памілавалі" 250 палітвязняў Гэта вынікае з паведамлення дзяржаўных медыя (БелТА). 15 з іх з калоній вывезлі адразу ў Літву. Такім чынам, упершыню за некалькі гадоў колькасць палітвязняў у краіне стане менш за 1000 чалавек. Бо яшчэ ўчора…
Сярод вызваленых, каму дазволілі застацца ў Беларусі, ёсць берасцейка

Надзею Лескавец затрымалі ў студзені 2024 года, калі сілавікі рабілі "рэйд салідарнасці" — затрыманні людзей, якія дапамагалі палітвязням. Жанчыну абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, і за дапамогу палітвязням далі 3 гады калоніі.

❗️Заўвага: гэты пост быў зменены 2 разы пасля публікацыі, паколькі інфармацыя пра вызваленне Лескавец спярша не пацвердзілася, але потым аказалася, што Лескавец усё-ткі памілавана

📸 Надзея Лескавец, архіўнае фота
10🕊3
Вясна | Брэст
Сярод вызваленых, каму дазволілі застацца ў Беларусі, ёсць берасцейка Надзею Лескавец затрымалі ў студзені 2024 года, калі сілавікі рабілі "рэйд салідарнасці" — затрыманні людзей, якія дапамагалі палітвязням. Жанчыну абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай…
⚡️ Вызвалены журналіст з Берасцейскай вобласці

Алег Супрунюк быў затрыманы год таму. Атрымаў 3 гады калоніі з-за сваіх артыкулаў па палітычнай справе.

Супрунюк працаваў як рэпарцёр, асвятляў грамадска значныя праблемы рэгіёна. За час у прафесіі працаваў у газеце "Брестский курьер", анлайн-выданні "Пёршы рэгіён", супрацоўнічаў з іншымі незалежнымі выданнямі.

Сёння Супруюка вызвалілі. І дазволілі застацца ў Беларусі.

📸 Алег Супрунюк, архіўнае фота
9🕊5🔥1
Праваабаронца "Вясны" па вызваленні

Валянцін Стэфановіч перадаў падзякі беларусам, а таксама расказаў пра жанчыну, якая села ў турму за тое, што перавяла яму 20 рублёў

Відэа: @zerkalo_io
💔82🔥1
Вясна | Брэст
⚡️ Вызвалены журналіст з Берасцейскай вобласці Алег Супрунюк быў затрыманы год таму. Атрымаў 3 гады калоніі з-за сваіх артыкулаў па палітычнай справе. Супрунюк працаваў як рэпарцёр, асвятляў грамадска значныя праблемы рэгіёна. За час у прафесіі працаваў…
⚡️Лічба дня: 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці памілаваны ўчора

19 сакавіка было аб'яўлена, што беларускія ўлады памілавалі 250 рэпрэсаваных. Мы склалі поўны спіс людзей з Берасцейскай вобласці, каго гэта закранула:

🔸трое палітвязняў, якіх адразу выслалі ў Літву
🔸29 палітвязняў, якім дазволілі застацца ў краіне
🔸і яшчэ 2 рэпрэсаваных, якія адбывалі "хатнюю хімію"

Агулам 34 асобы з Берасцейскай вобласці.

Заўвага: пост быў зменены пасля публікацыі. Дадалі дзвюх палітвязняў, які таксама аказаліся ва ўдакладненых спісах памілаваных
7🕊2🔥1
Вясна | Брэст
⚡️Лічба дня: 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці памілаваны ўчора 19 сакавіка было аб'яўлена, што беларускія ўлады памілавалі 250 рэпрэсаваных. Мы склалі поўны спіс людзей з Берасцейскай вобласці, каго гэта закранула: 🔸трое палітвязняў, якіх адразу выслалі…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 1]

🔸Амельянюк Станіслаў — жыхар Івацэвічаў. Улетку 2023 года яго асудзілі да "хатняй хіміі" па арт.370 КК (Знявага дзяржсымбалаў). Але праз год пакаранне ўзмацнілі і адправілі ў калонію.

🔸Андрашчук Андрэй — берасцеец. У 2025 годзе яго асудзілі за мірны ўдзел у пратэстах 2020 года. Адбываў тэрмін у ПУАТ на "хіміі".

🔸Бялькевіч Яўген — жыхар Баранавічаў. Мужчыну асудзілі ў 2025 годзе па 1 палітычным артыкуле (арт.368 КК).

🔸Буневіч Мікалай — жыхар Лунінца. За інтэрнэт-каментары ў 2025 годзе яму прысудзілі 3 гады калоніі.

🔸Вахлакоў Павел — мужчына з Баранавічаў. У 2025 годзе яго асудзілі да "хіміі" па 1 палітычным артыкуле (арт.361-4 КК).

🔸Галалюк Мікалай (на фота) — жыхар Берасця. У сваім TikTok публікаваў відэа на падтрымку ВСУ. Напачатку 2024 года мужчыну асудзілі па 2 палітычных артыкулах ды адправілі ў калонію.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
4
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 1] 🔸Амельянюк Станіслаў — жыхар Івацэвічаў. Улетку 2023 года яго асудзілі да "хатняй хіміі" па арт.370 КК (Знявага дзяржсымбалаў). Але праз год пакаранне ўзмацнілі і адправілі…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 2]

🔸Жыгар Наталля (на фота злева) — пенсіянерка з Берасця. Падтрымлівала вязняў, пакуль тыя сядзелі ў СІЗА. За гэта жанчыну затрымалі ў 2024 годзе, абвінавацілі ў "экстрэмізме" і далі 3 гады калоніі.

🔸Зелянко Алег (на фота ў цэнтры) — гісторык і прадпрымальнік, жыў пад Берасцем. Быў затрыманы ў снежні-2024. Потым атрымаў прысуд па 1 палітычнаму артыкулу (арт.361-4 КК).

🔸Зініч Сяргей — быў асуджаны ў Драгічыне ў ліпені-2024. Мужчыне далі 4 гады “хіміі” па 1 палітычнаму артыкулу (арт.367 КК).

🔸Калуеў Ігар (на фота справа) — жыхар Мікашэвічаў. Затрыманы напрыканцы 2024 года, атрымаў калонію ажно па 4 палітычных артыкулах.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
5
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 2] 🔸Жыгар Наталля (на фота злева) — пенсіянерка з Берасця. Падтрымлівала вязняў, пакуль тыя сядзелі ў СІЗА. За гэта жанчыну затрымалі ў 2024 годзе, абвінавацілі ў "экстрэмізме"…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 3]

🔸Кароль Мікалай (на фота злева) — берасцеец. Затрыманы ў 2022 годзе. Атрымаў 4 гады калоніі па 5 артыкулах. Яго вінавацілі ў тым, што пісаў паведамленні пра суддзяў, старшыню ЦВК, а таксама паведамленні пра перасоўванне ваенных самалётаў у раёне горада.

🔸Кінеў Алег (на фота ў цэнтры) — дойлід з Бярозаўскага раёна. У 2025 годзе яго асудзілі адразу па 4 артыкулах (усе часта выкарыстоўваюцца ў палітычных справах). Атрымаў калонію.

🔸Клачко Ігар (на фота справа) — асуджаны за мірны ўдзел у пратэстах, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Берасці. За гэта атрымаў 2 гады "хіміі". Суд адбыўся ў 2025 годзе.

🔸Кузаўка Ігар — берасцеец. Напрыканцы 2024 года асуджаны да калоніі. Суд праходзіў у Менску адразу па 4 артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў палітычных справах.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
6
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 3] 🔸Кароль Мікалай (на фота злева) — берасцеец. Затрыманы ў 2022 годзе. Атрымаў 4 гады калоніі па 5 артыкулах. Яго вінавацілі ў тым, што пісаў паведамленні пра суддзяў,…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 4]

🔸Лагвіновіч Сяргей — жыхар Ганцавічаў. Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА. Напрыканцы 2025 года атрымаў 3 гады "хіміі" па 1 палітычнаму артыкулу (арт.361-4 КК).

🔸Лескавец Надзея — затрымана ў студзені 2024 года, калі сілавікі рабілі "рэйд салідарнасці" — затрыманні людзей, якія дапамагалі палітвязням. Жанчыну абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, і за дапамогу палітвязням далі 3 гады калоніі.

🔸Леўша Максім — пінчук. У 2024 годзе асуджаны за мірны ўдзел у пратэстах 4-гадовай даўніны. Атрымаў калонію.

🔸Ліцвінка Сяргей — жыхар Століна. У 2025 годзе яго асудзілі па 2 палітычных артыкулах да калоніі.

🔸Максімчук Віталь (на фота) — шматдзетны бацька. Ураджэнец Івацэвічаў. Быў затрыманы ў 2023 годзе за адміністраванне чата "Солидарность Ивацевичи". Асуджаны на 6 гадоў калоніі.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
6
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 4] 🔸Лагвіновіч Сяргей — жыхар Ганцавічаў. Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА. Напрыканцы 2025 года атрымаў 3 гады "хіміі" па 1 палітычнаму артыкулу (арт.361-4 КК). 🔸Лескавец Надзея…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 5]

🔸Петручук Віталь — шматдзетны бацька з прапіскай у Жабінкоўскім раёне. Жыў з сям’ёй у Берасці ды Менску. Напачатку 2025 года адбыўся суд па 1 палітычным артыкуле (арт.361-4 КК). Дакладны прысуд невядомы.

🔸Сахарчук Валерый — быў асуджаны летам 2024 года ў Берасці. Яго вінавацілі па 1 палітычным артыкуле (368 КК). Атрымаў калонію.

🔸Сіцько Яўген — напрыканцы 2024 года мужчыну асудзілі ў Берасці. Далі калонію за нібы абразу Лукашэнкі.

🔸Супрунюк Алег (на фота) — журналіст. За доўгі час у прафесіі працаваў у розных выданнях Берасцейскай вобласці: "Брестский курьер", "Пёршы рэгіён", супрацоўнічаў з іншымі незалежнымі выданнямі. Напачатку 2025 года яго затрымалі, і за журналісцкую дзейнасць асудзілі да 3 гадоў калоніі.

🔸Сычугоў Вадзім — жыхар Баранавічаў. У 2023 годзе яго асудзілі адразу па 3 палітычных артыкулах (арт.368, 369, 370 КК). Атрымаў калонію.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
5
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 5] 🔸Петручук Віталь — шматдзетны бацька з прапіскай у Жабінкоўскім раёне. Жыў з сям’ёй у Берасці ды Менску. Напачатку 2025 года адбыўся суд па 1 палітычным артыкуле (арт.361…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 6]

🔸Трухан Дзмітрый (на фота злева) — жыхар Баранавічаў. Быў асуджаны ў 2023 па 2 палітычных артыкулах (361-4 КК ды 368 КК). Адбываў 5 гадоў калоніі.

🔸Хітрык Павел — таксама з Баранавічаў. У 2025 годзе яму прысудзілі "хімію" па палітычным артыкуле (361-4 КК).

🔸Шаціловіч Сяргей (на фота ў цэнтры) — быў асуджаны за мірны ўдзел у пратэстах, якія прайшлі ў Берасці ў 2020 годзе. Суд над мужчынай адбыўся ў 2025 годзе. Адбываў 2 "хіміі"

🔸Шумілаў Ігар (на фота справа) — актывіст з Баранавічаў. Мае інваліднасць. Быў затрыманы ў 2023 годзе, і па 3 палітычных артыкулах атрымаў 4.5 гады калоніі.

🔸Шыла Альберт — яшчэ адзін жыхар Баранавічаў. Яго затрымалі ў 2025 годзе. Быў асуджаны па 2 палітычных артыкулах. Знаходзіўся ў калоніі.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
8
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 6] 🔸Трухан Дзмітрый (на фота злева) — жыхар Баранавічаў. Быў асуджаны ў 2023 па 2 палітычных артыкулах (361-4 КК ды 368 КК). Адбываў 5 гадоў калоніі. 🔸Хітрык Павел — таксама…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 7, заключная]

Апроч адзначаных вышэй палітвязняў, таксама ў спісах "на памілаванне" ёсць 2 жыхара вобласці, якія ўжо даўно ў статусе экс-палітвязняў (бо яны ўжо выйшлі з СІЗА і асуджаны да "хатняй хіміі"):

🔸Царук Дзмітрый (на фота) — дызайнер з Берасця. Быў затрыманы летам 2025 года па справе "Гаюна". Да суду быў у СІЗА. Атрымаў "хатнюю хімію".
🔸Шумскі Павел — быў затрыманы летам 2025 у Пружанах. Былы афіцэр, юрыст. Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА. Быў асуджаны па 1 палітычным артыкуле (арт.361-4 КК).

Пералічаныя вышэй 31 чалавек могуць (пры жаданні і спрыяльных умовах) заставацца ў Беларусі.

А яшчэ 3 палітвязняў вобласці былі ўчора высланы ў Літву, хаця яны грамадзяне РБ. Пра іх учора мы пісалі падрабязна, нагадаем іх імёны:
🔸Казлянка Аляксандр
🔸Маўшук Сяргей
🔸Шпетны Павел
7🕊2
Вясна | Брэст
Валянцін Стэфановіч: "Самае галоўнае — змагацца, каб быў мараторый на пераслед, інакш патрабаванні вызвалення палітвязняў будуць бясконцыя" Відэа: @nashaniva
"Адчуваю сябе як чалавек, які правёў у коме некалькі гадоў — і зараз ён прачнуўся"

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч даў "Вясне" першае інтэрв’ю пасля вызвалення.

Пра яго першыя эмоцыі ды думкі, коратка пра турму — і пра далейшыя планы.

Пра ўсё гэта чытайце ў артыкуле: 👉
https://spring96.org/be/news/119861
🕊64
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше В пятницу беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Черешнев Алексей Игоревич — прописан в д.Шестаково (Каменецкий р-н) Брестской области. Мужчину осудил Минский…
В Брестской области стало на 3 политзаключенных больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Билибуха Артур Олегович (ИУОТ-21) — в Березе был осужден за протесты, которые проходили в августе-2020. Суд состоялся в начале 2025 года. Получил 2 года "химии".
▪️Настюшкин Владислав Владимирович (ИК-17) — мужчина из Кобрина. Его в 2024 году судили за протесты, которые проходили в августе-2020 в городе. С учетом предыдущего дела, окочательно получил 3.5 года колонии.
▪️Шуляковский Антон Геннадьевич (ИУОТ-29) — весной 2025 года мужчину задержали, потом осудили за брестский протесты 2020 года. Получил 2 года "химии".

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 889 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 179.

Написать нам | Наш Instagram
😢3🕊2
Адзіны, хто на сёння ў Беларусі пазначаны ў спісах як зняволены праваабаронца — гэта берасцеец Віталь Чопік

Пасля апошняй хвалі памілаванняў-дэпартацый апынуліся на волі Наста Лойка, Марфа Рабкова, Валянцін Стэфановіч. Гэтыя людзі аддалі праваабароне шмат гадоў свайго жыцця, за што беларускія ўлады і трымалі іх за кратамі.

Але адзін чалавек, пра якога стаіць пазнака "праваабаронца" ў спісе палітвязняў, усё яшчэ ў няволі. Гэта Віталь Чопік з Берасця.

Нагадаем, што Чопік быў затрыманы ў сакавіку-2024. Яго асудзілі да 7 гадоў калоніі. Асноўным абвінавачаннем была, па сутнасці, праваабарончая дзейнасць (яму ставілі ў віну тое, што хадзіў у Берасці на палітычныя суды).
6🕊5😢4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Алесь Бяляцкі павіншаваў беларусаў з Днём Волі

«Я ўпэўнены, я перакананы, я вельмі спадзяюся, што ў рэшце рэшт усе мы агульнымі намаганнямі даб'емся незалежнасці, дэмакратычнасці, свабоды для беларускага народа і для наша края».
🔥107👍3
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 3 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Билибуха Артур Олегович (ИУОТ-21) — в Березе был осужден за протесты, которые проходили в августе-2020. Суд состоялся…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Крицкий Борис Николаевич (ИК-17) — житель Барановичей. В конце 2024 года Брестоблсуд осудил его по политическому делу по 2 уголовным статьям. Получил 7 лет колонии.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 898 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 180.

Написать нам | Наш Instagram
😢51
Вясна | Брэст
📍 «Рана ці позна гэтая стабільнасць трэсне і пасыплецца». Як зараз жыве суддзя з Пінску, які адмовіўся караць пратэстоўцаў ды страціў сваю працу Аляксей Пацко 5 год працаваў суддзёй ў Пінску. У жніўні-2020 яму загадалі: прысуджаць усім пратэстоўцам па 15…
У Пінску прымусова прадаюць кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў

На 7 красавіка прызначаны аўкцыён па продажу кватэры Аляксея Пацко, заўважыла Наша Ніва. Выданне спытала самаго экс-суддзю, ці сапраўды гэта кватэра яго. Пацко пацвердзіў, што гаворка менавіта пра яго нерухомасць.

🔨 Пацко адзначыў, што не атрымліваў ніякіх дакументаў наконт продажу кватэры, таму не ведае, як яна трапіла на аўкцыён.

🔨Таксама Пацко падкрэсліў, што кватэра была ўзята ў іпатэку, ўнёскі банку выплочвае спраўна. Адзінае, што магла быць невялікая запазычанасць па камунальных паслугах.

🔨 Па назіраннях @viasna_brest, гэта ўжо другая спроба беларускіх уладаў прадаць пінскую кватэру Аляксея Пацко. Першы аўкцыён мусіў адбыцца 19.02.2026, але тады не знайшліся зацікаўленыя.

Нагадаем, што Пацко працаваў суддзёй у Пінску, і калі ў жніўні-2020 атрымаў загад даваць усім пратэстоўцам па 15 сутак - адмовіўся (таму спачатку быў вымушаны сысці з пасады, а потым сам сутыкнуўся з пераследам). Знаходзіцца за мяжой.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬8💔1
30 перамог Вясны ў ААН

Роўна праз месяц, 30 красавіка, "Вясне" споўніцца 30 гадоў. За гэтыя дзесяцігоддзі ў гісторыі праваабарончай арганізацыі назбіралася немала перамог.

Таму праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка публікуе серыю пастоў, дзе ўзгадвае 30 перамог "Вясны" ў КПЧ ААН (Камітэце па правах чалавека).

Адна з такіх гісторый звязана з імём берасцейскага праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна. Ён быў адным з заяўнікам па справе, дзе ўлады забаранілі раздаваць Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека ў Берасці. Падрабязнасці чытайце на выяве вышэй — або тут:
👉 Калі раздача дэкларацый правоў чалавека стала забароненым "пікетам"

Новыя пасты з серыі "30 перамог" усё яшчэ выходзяць. Сачыць за імі можна ў тг-канале Судаленкі.
🔥7👍2