Вясна | Брэст
472 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
🟥 Пінчука, якога нядаўна (завочна) асудзілі за пратэсты 2020 года, КДБ абвясціла "тэрарыстам". Гэта несапраўдны тэрарыст Сёння КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 1 беларуса — гэта Дзяніс Дзенісенка з Пінска. Месяц таму ўлады абвясцілі…
🟥 Пінчука асудзілі, відаць, за каментары. За гэта КДБ абвясціла яго ажно "тэрарыстам"

У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 11 беларусаў. Сярод іх Сяргей Палхоўскі з Пінска.

Нядаўна яго асудзілі па шэрагу артыкулаў, якія пасля 2020 часта выкарыстоўваюцца ў палітычных справах. І менавіта гэты прысуд КДБ пазначыла як нагоду, чаму яны далі Палхоўскаму статус "тэрарыста".

Нагадаем, што беларускія ўлады прыкрываюцца барацьбой з "экстрэмізмам" і "тэрарызмам" для ажыццяўлення рэпрэсій.
🤬5😢3
🏠 Баранавіцкі раён: зямлю экс-палітвязня, ксяндза Генрыха Акалатовіча не змаглі прадаць з аўкцыёну. Ужо другі раз

На сёння быў прызначаны аўкцыён, дзе ўлады хацелі прадаць кавалак зямлі ў в.Новая Мыш (Баранавіцкі раён). Аўкцыён не адбыўся, паколькі не знайшлося ахвочых паўдзельнічаць.

🏠 Уласнікам зямлі пазначаны Генрых Акалатовіч — ксёндз, былы палітвязень.

🏠 Сённяшні аўкцыён стаў ужо другой спробай беларускіх уладаў прымусова прадаць гэты кавалак зямлі. Папярэдні аўкцыён меўся адбыцца паўтары месяцы таму — і тады таксама ніхто не захацеў паўдзельнічаць у аўкцыёне.

Нагадаем, што Генрых Акалатовіч быў затрыманы напрыканцы 2023 года. Яго абвінавацілі ажно ў "здрадзе дзяржаве" і далі 11 гадоў калоніі — але ксёндз апынуўся на волі ў лістападзе 2025 года. Акалатовіча "памілавалі" і, хаця ён грамадзянін Беларусі, выслалі за мяжу.
👀21
Вясна | Брэст
На границе допрашивают тех, кого раньше не трогали. Из-за ВНС? @BGazeta продолжает мониторить ситуацию с допросами при пересечении беларуско-польской границы. Для этого издание следит за тематическими чатами. 🚧 В последние несколько дней на границе на допросы…
🚧 Допросы въезжающих, допросы выезжающих. Что происходит на границе Беларуси и Польши

@BGazeta продолжает мониторить ситуацию с допросами при пересечении беларуско-польской границы. Для этого издание следит за чатами по пересечению границы. В чатах такие допросы "неблагонадежных", включая проверки их телефонов, часто завуалированно называют беседами, разговорами или собеседованиями.

РП — РБ, 04.04 [..] 2 часа ждали людей с допроса


Про рейс в ночь с 5 на 6 апреля из Польши в Брест:
"04:30 пустили на [беларуский] паспортный контроль. Ждем, пока соберется автобус и поговорят с украинцами".


Подробнее читайте на сайте BGmedia: 👉
https://bgmedia.site/society/zabrali-semyu-belarusov-chto-rasskazyvayut-o-doprosah-na-granicze/
🤬5
🎨 25-гадовую дызайнерку з Пінска асудзілі па палітычнай крыміналцы

У Берасці вынеслі прысуд Яне Маскалёвай. У пятніцу яе дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🎨 На імя дзяўчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Выданне піша, што Яна родам з Пінска, скончыла там каледж мастацтваў па спецыяльнасці "Дызайн і тыпаграфіка". Сярод яе работ ёсць, напрыклад, дабрачынны роспіс сцен для мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Са спісу вынікае, што ёй закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў "Беларускі Гаюн").

МУС у спісе адзначыў, што ў Маскалёвай "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "хатнюю хімію".
😢8🤬3
Вясна | Брэст
У Пінску прымусова прадаюць кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў На 7 красавіка прызначаны аўкцыён па продажу кватэры Аляксея Пацко, заўважыла Наша Ніва. Выданне спытала самаго экс-суддзю, ці сапраўды гэта кватэра яго. Пацко пацвердзіў…
🔨 У Пінску ўсё-ткі прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў

Сёння скончыўся аўкцыён, на якім беларускія ўлады прадалі кватэру Аляксея Пацко. На аўкцыёне знайшлося 2 ахвочых, якія змагаліся за яе набыццё. У выніку перамог той, хто зрабіў стаўку ў 110 040 рублёў.

🔨 Нагадаем, што сам Пацко не ведае, чаму яго нерухомасць была выстаўлена на таргі. Пра гэта ён сам распавядаў нядаўна журналістам. Кватэра была ўзята ў крэдыт, які плаціўся спраўна. Тым не менш, беларускія ўлады вырашылі прымусова пазбавіць Пацко гэтай кватэры.

Гэта не першы выпадак, калі ўлады ў Беларусі пазбаўляюць маёмасці па палітычных матывах. Так, у лістападзе 2025 у Берасці з аўкцыёна прадалі кватэру палівязня Чопіка. У тым жа месяцы ў Баранавічах прадалі гараж палітвязня Барыса Крыцкага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬8👎1
У адной з берасцейскіх школ вучні прагулялі занятак — ім прызначылі платную "адрацоўку". Гэта ўвогуле законна? Разабраліся з юрыстам

У сацсетках адна карыстальніца на днях апісала сітуацыю, якая здарылася ў адной са школ у Берасці. 12 вучняў прагулялі занятак інфарматыкі — іх бацькоў выклікалі ў школу, дзе абвясцілі што прагуляны ўрок дзецям прыйдзецца "адпрацаваць". Потым бацькам даслалі час, калі адбудзецца ўрок-адпрацоўка ды... патрабаванне пералічыць па 32 рублі з вучня "на ўмацаванне матэрыяльнай базы школы".

Людзі ў каментарах задаліся пытаннем, наколькі законна патрабаваць грошы за прагул дзіцём занятка.

Вось на што звярнуў увагу наш юрыст:
Кодэкс аб адукацыі рэгулюе адказнасць за няяўку без уважлівай прычыны на заняткі, і Кодэкс не прадугледжвае ніякіх штрафаў ці іншых грашовых спагнанняў
мэта грашовага пераводу, якую прапануе пазначыць адміністрацыя школы ("на ўмацаванне матэрыяльнай базы") не адпавядае заяўленай нагодзе "адпрацоўкі"
пытанні прыцягнення грошай для школы, згодна з пастановамі Мінадукацыі, могуць рабіць толькі папячыцельскія саветы (рады) школы — і толькі ў добраахвотным парадку

Бацькі могуць звярнуцца да адміністрацыі школы, ў аддзел адукацыі, ў Міністэрства адукацыі ды пракуратуру са скаргай.

Падрабязней чытайце ў артыкуле на нашым сайце.

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна і ананімна
🤬5👀3
❗️У Берасцейскай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія (ўніяцкія) парафіі

✝️ Як паведамляе Katolik.Life, сёння ў Вярхоўным судзе была адхілена скарга па ліквідацыі грэка-каталіцкай парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці.

✝️ Раней аналагічнае рашэнне аб ліквідацыі ўлады прынялі па грэка-каталіцкай парафіі Святых Кірылы і Мятода ў Баранавічах.

✝️ Разам з парафіяй у Івацэвічах, якая раней не прайшла перарэгістрацыю, агулам ліквідаваныя ўсе тры рэлігійныя арганізацыі грэка-католікаў у Берасцейскай вобласці.

Дакладная афіцыйная прычына ліквідацыі невядомая, аднак у адным з рашэнняў вернікі заўважылі фармулёўку аб быццам бы "пагрозе нацыянальным інтарэсам", піша Katolik.Life

✝️ Наколькі вядома вернікам, грэка-католікі вобласці спадзяюцца, што будзе дасягнута дамоўленасць служыць літургіі ў мясцовых каталіцкіх храмах. Пытанне з маёмасцю парафій пакуль вырашаецца.

📸 Фота: Будынак грэка-каталіцкай царквы ў Берасці / Радыё Свабода
😱2🤬2😢2
📝Каментар «Вясны» наконт публікацыі на прапагандысцкіх рэсурсах матэрыялаў, датычных дзейнасці арганізацыі

8 красавіка прапагандысцкія каналы распаўсюдзілі відэазапісы семінараў для былых валанцёраў і назіральнікаў «Вясны» і асобныя праектныя дакументы таго ж перыяду, падаючы іх як «сенсацыю». Матэрыялы ахопліваюць перыяд 2019-2020 г.г. і патрапілі да спецслужбаў у выніку пераследу праваабаронцаў «Вясны» ў Беларусі ў 2020-2021 г.г. з вынятых носьбітаў інфармацыі.

Мы ўважліва вывучылі і прааналізавалі змест выкладзеных матэрыялаў і пацвярджаем, што яны не ствараюць ніякіх новых выклікаў для бяспекі арганізацыі і тых, хто так ці інакш датычны да яе дзейнасці.

Гаворка ідзе пра матэрыялы, частка якіх сапраўды запісвалася і распаўсюджвалася публічна ці сярод валанцёраў «Вясны» ў той перыяд. А частка прадэманстраваных дакументаў ўжо знаходзілася ў распараджэнні сілавых органаў у 2020–2021 гадах і выкарыстоўвалася ў межах крымінальнай справы «Вясны», па якой былі асуджаныя Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Зміцер Салаўёў.

Апублікаваныя відэа з’яўляюцца сапраўднымі, аднак не ўтрымліваюць новай інфармацыі. Частка апублікававых матэрыялаў насіла публічны ці часткова публічны характар. І ўсе яны падкрэсліваюць, што ПЦ «Вясна» ажыцяўляла адкрытую легітымную дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека

Прыкметаў узлому або свежай уцечкі дадзеных няма. Таксама няма сведчанняў таго, што былі закранутыя асабістыя дадзеныя людзей, якія звярталіся і звяртаюцца ў «Вясну».

Агулам мы разглядаем сітуацыю як працяг інфармацыйнага ціску на Праваабарончы цэнтр «Вясна».
👀3👍2
Вясна | Брэст
🤯 Берасце: у судзе за "абразу Лукашэнкі" працягваюць судзіць Аляксандра Кулініча — хаця мужчына памёр у СІЗА напачатку красавіка Як заўважыла "Вясна", згодна з судовым раскладам, сёння працягваецца суд над Аляксандрам Кулінічам. Нагадаем, што мужчыну затрымалі…
🥀 Сёння роўна 2 гады, як у берасцейскім СІЗА памёр палітвязень

9 красавіка 2024 года спынілася сэрца палітвязня Аляксандра Кулініча. На той момант ён знаходзіўся ў СІЗА-7 і чакаў палітычнага суду. Як напісана ў даведцы аб смерці, прычынай стала ішамічная хвароба сэрца.

Пры гэтым, нягледзячы на смерць, суд над Кулінічам усё роўна адбыўся. Яго судзілі за інтэрнэт-каментар пра Лукашэнку.

Вядома, што пад час пратэстаў жніўня-2020 у Берасці, калі пратэстоўцаў акружылі сілавікі — Аляксандр змог дамовіцца, каб іх адпусцілі.

Нагадаем: з 2020 года ў СІЗА і калоніях Беларусі загінулі мінімум дзевяць палітвязняў. З іх трое — з Берасцейскай вобласці (пінчук Мікалай Клімовіч, берасцеец Аляксандр Кулініч, і жыхар Камянца Дзмітрый Шлетгауэр).
💔7🤬2😢2
🚛 Мужчыну родам з Ляхавіцкага раёна асудзілі па палітычнай справе. Найверагодней — па "справе Гаюна"

У Берасці вынеслі прысуд Марку Верашчагіну. Тыдзень таму яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🚛 Як піша Наша Ніва, Марк родам з Ляхавіцкага раёна. Ён працаваў на фурах у Казахстане, на Ўрале і нават у ЗША. Апошняе яго месца працы — таксістам у Баранавічах.

🚛 Таксама, як даведаліся журналісты, на пачатку 2022 года Марк жыў у Мазыры. Тады ж ён валантэрыў у пошука-выратавальным атрадзе "Сімуран", браў удзел у дзясятках пошукавых аперацый.

🚛 З сацсетак ён знік 7.10.2025. Відаць, тады ён быў затрыманы.

Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што Марку закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн").

МУС у спісе адзначыў, што ў Верашчагіна "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "хатнюю хімію".
😢5🤬2
❗️Тэлеграм-чат "СИЗО-6 Барановичи/Брест" прызнаны часткай "экстрэмісцкага фармавання"

На сайце Міністэрства Унутраных Спраў абнавіўся спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў". Пад нумарам 349 цяпер там "экстрэмісцкае фармаванне "СИЗО № 1 Колядичи" ". У прыдуманае ўладамі аб'яднанне ўключаны некалькі вайбер-чатаў, ВК-суполак і тэлеграм-чатаў.

📍Для тэлеграм-чатаў пазначаны толькі ID. Адзін з гэтых ID адпавядае чату "СИЗО-6 Барановичи/Брест".

Іншыя чаты, якія прыпісалі "фармаванню" — для сваякоў іншых СІЗА, турмаў і калоній (прычым у чатах не толькі і не столькі сваякі палітвязняў — там блізкія ўсіх зняволеных той ці іншай установы).

Што гэта значыць для ўдзельнікаў чата:
Супраць удзельнікаў чата ўлады могуць ужыць крымінальныя артыкулы 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) ці арт.361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Юрыст "Вясны" ўжо адзначыў: такія чаты ўзнікалі не з палітычных прычын, а праз недахоп афіцыйнай інфармацыі. Спроба пераследу яго ўдзельнікаў — гэта чарговая спроба задушыць нізавую салідарнасць і ўзаемадапамогу ў грамадстве.
🤬2😱1👀1
📝Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь

У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, выступіла з супольнай заявай.

«Адвольнае прызнанне пашпартоў несапраўднымі можа разглядацца як частка дзяржаўнай палітыкі, якая прадугледжвае шырокамаштабны і сістэматычны напад на насельніцтва як кантэкстуальнага элемента злачынстваў супраць чалавечнасці па сэнсе кваліфікацыі Міжнародным крымінальным судом у кантэксце расследавання па сітуацыі Літва/Беларусь».


Заява цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/120008

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👍6
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 29.03.2026, у вобласці 181 палітвязняў 🕊 Адбылося вялікае памілаванне: 3 палітвязняў вобласці выслалі ў Літву, яшчэ 31 дазволілі застацца ў РБ. Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі?…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 12.04.2026, у вобласці 183 палітвязняў

Многія чаты СІЗА і калоній прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". У тым ліку чат "СИЗО-6 Барановичи/Брест". Што гэта значыць для ўдзельнікаў?

🥀 Стала вядома пра смерць салдата тэрміновай службы родам з Бярозаўшчыны

Рэпрэсіі: палітвязню з Бярозы Мікіце Дранцу дадалі 1 год пазбаўлення волі. Стала вядома пра прысуд пінчукам Сяргею Палхоўскаму ды Яне Маскалёвай. Марка Верашчагіна з Ляхавіцкага раёна асудзілі, найхутчэй за ўсё, па "справе Гаюна"

🏠 Улады прымусова прадалі кватэру пінскага экс-суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў. А зямлю, якая належыць ксяндзу Генрыху Акалатовічу, падобным чынам улады пакуль не здолелі прадаць

🚧 Працягваюцца допыты на мяжы

🧑‍🏫 У адной з берасцейскіх школ вучні прагулялі занятак — ім прызначылі платную "адрацоўку". Гэта ўвогуле законна? Разабраліся з юрыстам

✝️ У Берасцейскай вобласці ўлады ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія (ўніяцкія) парафіі
😢3👍1
🤯 Івацэвіцкі пракурор на сустрэчы з насельніцтвам заявіў, што "обс*рать змагаров под их постами можно, и за это ничего не будет"

Ва ўсякім разе, так напісаў пра вынікі сустрэчы адзін з ейных удзельнікаў у Threads.

Як вылічыў іншы карыстальнік Threads, гаворка менавіта пра мерапрыемства з удзелам пракурорам Івацэвіцкага раёна Аляксандрам Хомічам (бо карыстальнік з тым жа нікам пісаў пра сустрэчу з Хомічам у Telegram, і нават трапіў на фота раёнкі з мерапрымества).

Нам цяжка паверыць, што пракурор сапраўды мог такое сказаць. Бо па сённяшнім беларускім заканадаўстве, абразы ў інтэрнэт-прасторы могуць трапляць пад адміністрацыйную адказнасць. А ў некаторых выпадках (напрыклад, калі ёсць прыкметы распальвання варожасці) і пад крымінальную адказнасць.
🤬8👎1🤯1
Вясна | Брэст
❗️Тэлеграм-чат "СИЗО-6 Барановичи/Брест" прызнаны часткай "экстрэмісцкага фармавання" На сайце Міністэрства Унутраных Спраў абнавіўся спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў". Пад нумарам 349 цяпер там "экстрэмісцкае фармаванне "СИЗО № 1 Колядичи" ". У прыдуманае…
♦️ У івацэвіцкай калоніі запатрабавалі, каб сваякі асуджаных выдаліліся з чата калоніі. Хаця ён не ў пераліку "экстрэмісцкага фармавання"

Адміністрацыя івацэвіцкай калоніі №22 "Воўчыя норы" праз вязняў стала патрабаваць, каб іх сваякі выдаліліся з Viber-чата для сваякоў асуджаных. Пра гэта даведаліся праваабаронцы магілёўскай "Вясны".

Гаворка пра чат пад назвай "Вместе проще". Там, як і ў іншых падобных суполках, людзі проста абменьваліся карыснай інфармацыяй пра правілы калоніі і падобнае.

Што цікава, гэты чат не ўвайшоў у пералік "экстрэмісцкага фармавання", як чаты іншых СІЗА і калоній.

🤷 Тым не менш, адміністрацыя ПК-22 усё роўна праз ціск на вязняў вырашыла патрабаваць, каб блізкія асуджаных выйшлі з чата.

Раніцай 14 красавіка Viber-суполка аказалася выдалена. Такім чынам адбыўся яе "самароспуск".
🤬3😢3😱2
Беларускія ўлады парушаюць правы чалавека, караючы за журналістыку без акрэдытацыі. Гэта вырашыў КПЧ ААН, у тым ліку на прыкладзе бярозаўскай журналісткі

Апублікавана рашэнне КПЧ ААН, якое аб'яднала адразу некалькі спраў у адну. Тамара Шчапёткіна, журналістка з Бярозы, і яшчэ некалькі чалавек у розныя гады сутыкнуліся з пакараннямі за тое, што публікавалі матэрыялы, бралі інтэрв'ю або распаўсюджвалі інфармацыю праз інтэрнэт без афіцыйнага статусу журналіста.

Шчапёткіна і іншыя падалі індывідуальныя скаргі ў КПЧ ААН. У скарзе даводзілася, што такім чынам беларускія ўлады парушаюць права на свабоду слова (некаторыя скардзіліся і на парушэнне іншых правоў чалавека).

У выніку КПЧ ААН вырашыў аб'яднаць падобныя скаргі ў адну справу, і прыйшоў да высновы што ў дадзенай сітуацыі сапраўды мела месца парушэнне права на свабоду слова.

Пазіцыя беларускіх уладаў была ў тым, што права на свабоду слова можа абмяжоўвацца (што праўда). Але не змаглі даказаць, што ў дадзеных выпадках гэтае абмежаванне было прапарцыйным і неабходным (толькі пры такой умове можна абмяжоўваць правы чалавека).

Таму КПЧ ААН прыйшоў да высновы:
👉 сапраўды парушана права на свабоду слова
👉 журналісты мусяць атрымаць кампенсацыю (улады маюць вярнуць заплачаныя штрафы па сённяшнім курсе, як і ўсе выдаткі на юрыдычнае абскарджаванне гэтых штрафаў)
👉 беларускія ўлады мусяць змяніць заканадаўства (Закон аб сродках масавай камунікацыі) і іншыя акты, каб падобных парушэнняў правоў чалавека больш не адбывалася

📸 На фота: Тамара Шчапёткіна
👍82
🚲 Маларыта: за адно і тое ж жанчыну пакаралі двойчы. Спярша па адміністрацыйным артыкуле, потым па крымінальным

6 красавіка маларыцкі суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да мясцовай жыхаркі, маці трох дзяцей Кацярыны З.

🚲 Жанчына парушыла ПДР (правілы дарожнага руху) ў снежні (ехала на электраровары па дарозе). Тады яе брутальна затрымалі з кайданкамі, і асудзілі за непадпарадкаванне міліцыі па арт.24.3 КоАП. А цяпер — за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі" па арт.364 КК — а фактычна за ўдар у плячо ў момант затрымання.

Падкрэслім: за адны і тыя ж дзеянні ў Беларусі нельга караць адначасова і па адміністратыўным, і па крымінальным Кодэксе.

🚲 Магчыма, на "класіфікацыю" дзеянняў жанчыны неяк паўплывала тое, што пасля затрымання на яе тэлефоне знайшлі падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы.

🚲 А па крымінальным судзе Кацярыне далі 2 гады "хатняй хіміі".

📸 Ілюстратыўнае фота / УУС Берасцейскага аблвыканкама
🤬3👀2👎1
🌳 Добрая навіна тыдня: тэхна-рэйв у Белавежскай пушчы перанесены, пляцоўку таксама змянілі

На 18.04.2026 у Белавежскай пушчы было запланавана гучнае музычнае мерапрыемства. Напачатку камянецкая раёнка яго рэкламавала так: "Техно-рейв в лесу! Ломаем тишину Беловежской пущи"

Людзі ў сацсетках абурыліся тым, што ў нацпарку сярод леса, дзе шмат уразлівых жывёл, адбудзецца сапраўдны рэйв.

Тым больш розныя эколагі ў сваіх каментарах медыя звярталі ўвагу на небяспеку для жывёлаў. Так, эколаг Вінчэўскі ў сваім каментары для "Анлайнера" падкрэсліваў:
запланаваная пляцоўка ля сядзібы Дзеда Мароза знаходзіцца ў самым цэнтры леса, там вялікая разнастайнасць відаў жывёл
рэйв запланаваны на вячэрні і начны час, калі жывёлы не чакаюць рэзкіх гукаў
з-за ранняй вясны сёлета, многія птушкі ўжо сядзяць на яйках — гучная музыка можа спужаць іх, і яны ўжо не вернуцца да сваіх гнёздаў

У выніку пасля грамадскага рэзанансу, кіраўніцтва Нацпарку Белавежская пушча ўсё-ткі заявіла пра перанос даты і пляцоўкі рэйва. Мерапрымества перанеслі на канец лета. А новым месцам стаў уваход у Нацпарк.
👍2👀1
📝Першыя кампаніі салідарнасці: як гэта працавала без сацсетак

Сёння дастаткова аднаго допісу, каб гісторыя разышлася на тысячы людзей. У канцы 90-х у Беларусі ўсё працавала інакш: інфармацыя перадавалася з рук у рукі, пікеты збіралі выпадковых мінакоў, а салідарнасць нараджалася не ў стужках навін, а на вуліцах, у судах і пад сценамі турмаў. Менавіта ў такіх умовах 30 год таму распачаў сваю дзейнасць Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мы паразмаўлялі з удзельніцай тых падзей пра тое, як выглядалі першыя акцыі праваабаронцаў, чым жыла грамадзянская супольнасць і як вясноўцам удавалася гаварыць пра рэпрэсіі ў эпоху без сацыяльных сетак.

«Мы неяк забыліся на наш чарговы пікет. Дык нам патэлефанавалі з міліцыі і запыталіся, ці збіраемся мы прыходзіць, бо яны нас чакаюць. Стаўленне тады было больш адэкватнае».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120060

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

✍️Матэрыял падрыхтаваны ў межах цыкла артыкулаў да 30-годдзя Праваабарончага цэнтра «Вясна»
🔥31👍1👀1