Вясна | Брэст
472 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🪖 Прынамсі частка замежнікаў, якіх Расея завербавала для ўдзелу ў вайне, могуць разглядацца як ахвяры гандлю людзьмі

Да такой высновы прыйшлі ў дакладзе, падрыхтаваным праваабаронцамі з FIDH, украінскай праваабарончай арганізацыі Truth Hounds і Казахстанскага праваабарончага бюро па правах чалавека і захавання законнасці.

🔸У дакладзе разглядаліся не толькі выпадкі, калі ёсць відавочныя прыкметы прымусу (пагрозы, пазбаўленне пашпарта), але і выкарыстанне ўразлівага становішча людзей.

🔸Па ацэнках экспертаў, менавіта паўтаральнасць (сістэмнасць) некаторых прыкмет сведчыць, што гаворка не пра разавыя гісторыі, але выбудаваныя сістэмы з мэтай эксплуатаваць людзей для вайны. Да такіх прыкмет аднеслі, што замежнікам часта абяцаюць неармейскія работы (будаўніцтва, с/х работы, праца ў ахове) або "небаявыя задачы, ўдалечыні ад фронту" (але раз за разам тых, хто паверыў абяцанням, адпраўляюць менавіта на фронт).

🔸Беларусь у 2003 годзе ратыфікавала Пратакол ААН аб супрацьдзеянню гандлю людзьмі. І згодна з пратаколам, Беларусь мае абавязак не толькі папярэджваць такія выпадкі, але і караць вінаватых.

🔸А праваабаронцы ў сваім дакладзе раяць розным краінам пачаць правяраць, ці не трапілі іх грамадзяне пад такую эксплуатацыю, расследваць шляхі вербавання, ўсталёўваць пасярэднікаў. І садзейнічаць вяртанню ахвяр з Расеі (ды ўкраінскага палону).

Падрабязней пра даклад чытайце на сайце Бі-бі-сі:
https://www.bbc.com/russian/articles/c4g0zej7299o

Сам даклад (на ўкраінскай мове)
👀3🤬1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Жданюк Виктор Викторович (ИУОТ-43) — брестчанин. В июле 2025 года его осудил Брестоблсуд по политическому делу (по…
В Брестской области стало на 5 политзаключенных больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Гадун Юрий Николаевич (ИУОТ-46) — житель Барановичей. Мужчину осудили за мирное участие в барановичских протестах 2020 года. Суд состоялся в начале 2025 года по ст.342 УК. Получил 2.5 года "химии".
▪️Граничный Артур Сергеевич — брестчанин. В марте-2025 его осудили за мирное участие в протестах 2020 года. Получил 2 года "химии".
▪️Жук Максим Валерьевич (ИУОТ-39) — житель Барановичей. В январе-2025 его осудили за мирные протесты 2020 года. Получил "химию".
▪️Колб Андрей Владимирович (ИУОТ-46) — пинчанин. В феврале-2025 его осудили за мирное участие в протестах 2020 года. Получил 2 года "химии".
▪️Шакалида Дмитрий Николаевич (ИУОТ-49) — житель Березы. В середине 2025 года его осудили за мирные протесты 2020 года, проходившие в Березе. Получил 2 года "химии".

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 842 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 189.

Написать нам | Наш Instagram
😢5
❗️Мазырскі праваабаронца Целяпун нядаўна змешчаны ў СІЗА. Ён хварэе на рак, распавёў іншы праваабаронца

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка распавёў журналістам "Радыё Свабода" пра затрыманага нядаўна Ўладзіміра Целяпуна:

«Ён хворы на рак, цяпер у стадыі рэмісіі. Хто яго бачыў перад арыштам, адзначаюць, што вельмі схуднеў. Ясна, што патрэбны дагляд, увага лекараў, але ў СІЗА гэта забяспечыць будзе складана, ведаю па сабе, год там быў. Нават невядома, ці атрымлівае ён патрэбныя лекі. Была надзея, што зменяць меру стрымання на падпіску, улічаць ягоны ўзрост і стан здароўя, але на такі гуманны крок следства не пайшло».


Целяпун — праваабаронца з Мозыра, ліквідатар аварыі на ЧАЭС. Нядаўна яго затрымалі ды змясцілі ў СІЗА. Па інфармацыі праваабаронцаў, 70-гадоваму мужчыне прад'явілі 2 палітычных артыкула (паклёп на Лукашэнку, садзейнічанне "экстрэмісцкай" дзейнасці).

📸 Уладзімір Целяпун. Архіўнае фота
🤬9
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 5 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Гадун Юрий Николаевич (ИУОТ-46) — житель Барановичей. Мужчину осудили за мирное участие в барановичских протестах…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Алдасев Сергей Алексеевич (ИУОТ-46) — военный летчик, прописан в Барановичах. В начале 2025 года в Лиде его осудили за "публичное оскорбление А.Лукашенко". Получил 3 года "химии".
▪️Смирнов Максим Александрович (ИУОТ-36) — в марте-2025 его осудили прямо в стенах БрГТУ. Его обвинили в том, что в январе-2025 в Телеграме написал "публичное оскорбление А.Лукашенко". Получил 2 года "химии".

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 848 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 191.

Написать нам | Наш Instagram
😢4
Вясна | Брэст
У Берасці "Русский дом" зладзіў тэст для моладзі. У пытанні пра Другую сусветную вайну дадалі ўкрапіны пра "СВО" — ды ўвод войск СССР у Венгрыю ў 1956 годзе Тэст пад назвай "Диктант победы" праводзілі ў Берасці для беларускіх студэнтаў, навучэнцаў каледжаў…
У Берасце з мерапрыемствамі прыехаў прадстаўнік 🇷🇺 расейскай арганізацыі, якая пад санкцыямі за дапамогу вайне РФ

Школьнікам уручаў прызы за эсе, ў крэпасць перадаў лампадку. Такія на першы погляд бескрыўдныя рэчы робіць сёння ў Берасці Аляксандр Асташонак (былы саліст гурта "Корни")

🇷🇺 Але ён у Берасці як прадстаўнік «Народного фронта "За Россию"», і нават у фірмовым адзенні гэтай ініцыятывы.

Еўразвяз яшчэ напачатку 2023 года дадаў гэтую расейскую арганізацыю ў санкцыйныя спісы за падтрымку расейскай агрэсіі. Так, менавіта гэтай арганізацыі належаць аўтарскія правы на літару-сімвал "Z".

🇷🇺🪖 Арганізацыя і не хавае, што дапамагае менавіта расейскім вайскоўцам: проста цяпер самая апошняя навіна на сайце арганізацыі — пра перадачу матацыклаў, аўтамабіляў і дэтэктары дронаў для расейскіх "падраздзяленняў, якія ваююць на самых гарачых напрамках ад Херсонскай да Сумской абласцей".

🇷🇺🪖 Апроч таго, на сайце арганізацыі прапаноўваецца "поддержать бойцов на передовой" банкаўскім пераводам, таксама вядзецца шмат збораў для канкрэтных відаў расейскіх войск.

📍Нагадаем, што агрэсія Расеі супраць Украіны стала самым буйным ваенным канфліктам у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. Расейскій войскі, згодна з сабранымі сведчаннямі з боку шматлікіх арганізацый, адказныя за шырокі спектр ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці (напрыклад, катаванні, напады на цывільнае насельніцтва, сэксуалізаваны гвалт, марадзёрства культурнай спадчыны).
🤬71🤨1
🌳У Бярозаўскім раёне высаджваюць дрэвы ў "Сад памяці абаронцаў Айчыны". Пачыналі з падпольшчыкаў часоў Другой сусветнай вайны, а паступова перайшлі на 🇷🇺 расейскіх захопнікаў (і людзей, ніяк не звязаных з Беларуссю)

У аг.Першамайская (Бярозаўскі раён) у 2024 высадзілі 26 яблынь. Разам тыя дрэвы стварылі "Сад міра і памяці". Кожная яблыня — на гонар чальцоў камуністычнага падполля, якое дзейнічала з 23.06.1941 у тым раёне.

🌳Сёлета сад пашырылі: туды дадалі "Алею жаночай славы" з 26 яблынямі на гонар жанчын удзельніц Другой сусветнай вайны, а таксама тых хто развіваў рэгіён пасля.

🌳Але самае вялікае пашырэнне сада адбылося летась. Тады высадзілі 54 яблыні. Але выклікае пытанні, каму прысвяцілі частку з тых дрэў. Так, адну яблыню ўрачыста пасадзіў генконсул РФ у Берасці — і тое дрэва прысвечана генерал-майору Канстанціну Энгелю (1839-1902). Пра яго вядома, што ён усё жыццё (з 16-гадовага ўзроста) служыў у Расейскай імператарскай арміі, адзначыўся ў заваяванні Каўказа ў 1863-1864 гадах. З Беларуссю яго нічога не звязвае: толькі той факт, што ў складзе 151 пяхотнага палка, пакуль той кватэраваўся пад Бярозай, адслужыў тут пару год (1894-1896 гг.) Тым не менш, на дрэве, якое нядаўна высадзілі пад Бярозай, стаіць надпіс "Беларусь помнит!"

🌳Аналагічныя яблыні з бэйджам "Беларусь помнит!" высадзілі на гонар яшчэ мінімум 1 вайскоўца таго ж палка і святара палка часоў Расейскай імперыі.

Падрабязнасці на сайце.
👎4🤯3🤨2👀1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 27.04.2026, у вобласці 184 палітвязняў 🇺🇳 КПЧ ААН пастанавіў: беларускія ўлады парушаюць правы чалавека, караючы за журналістыку без акрэдытацыі. Такая выснова зроблена ў тым ліку на прыкладзе журналісткі…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 10.05.2026, у вобласці 191 палітвязня

🪵 Па Берасцейскай вобласці высякаюць дрэвы

🇷🇺 Прадпрыемства "Бярозабудматэрыялы" бярэ для сваёй вытворчасці сыравіну з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны

Рэпрэсіі праз межы: новая (палітычная) крыміналка Ганны Курыс, якую раней выслалі з Беларусі

✍️ Інтэрв'ю Наталлі Малец, якая адсядзела за дапамогу палітвязням: "Напісала ў нататнік у спіс жаданняў, што хоча стаць сведкай на працэсе супраць сваёй суддзі"
👍2😢2
Адаптацыя пасля зняволення: чэк-ліст ад «Вясны»👣

«Вясна» запусціла цыкл матэрыялаў, як палітзняволеным і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды. Турма разбурае давер да свету і ўласнага цела. Якія парады першасныя?

Павольны тэмп. Не спрабуйце кампенсаваць гады разлукі за тыдзень. Траўма патрабуе часу і не любіць паскарэнняў.
Празрыстыя дамоўленасці. Абмяркоўвайце з блізкімі быт і асабістыя межы.
Тэхнікі «зазямлення». Канцэнтруйцеся на дыханні і адчуванні ступняў на падлозе, каб вярнуць кантроль над станам.
Кантакт з прыродай. Назіранне за тым, што не змяняецца, вяртае псіхіцы пачуццё парадку.
Права на маўчанне. Вы не абавязаны адказваць на пытанні, якія выклікаюць дыскамфорт.
Прызнанне зменаў. Прыміце, што вы і блізкія сталі іншымі. Варт знаёміцца наноў.

🆘 Звяртайцеся да спецыяліста, калі адчуваеце ярасць, страту сэнсу жыцця, бачыце начныя кашмары.

🔗Падрабязнасці чытайце на сайце
5👍2
Ураджэнца Берасцейскай вобласці затрымалі па вяртанні з-за мяжы. За каментары пра міліцыянтаў

З затрыманым міліцыянты запісалі "пакаяльнае" відэа і ўставілі ў сваё афіцыйнае паведамленне пра затрыманне.

І ўзбудзілі крымінальную справу па арт.369 КК.

Чаты, дзе пісаліся каментары, міліцыя назвала "экстрэмісцкімі".

Гэта выпадак яскрава сведчыць, што рэпрэсіі ў краіне працягваюцца.

Напісаць нам | Наш Instagram
🤬6👎3😢31
🚂 Мужчыну з Бярозы асудзілі па палітычнай справе. Верагодна, па "справе Гаюна"

У Берасці вынеслі прысуд Аляксандру Давідовічу. Паўтары тыдні таму яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🚂 Як высветліла "Наша Ніва", Давідовіч родам з-пад Бярозы, апошнім часам жыў у самой Бярозе. Адвучыўся ў Берасцейскім дзяржаўным каледжы чыгуначнага транспарту. Раней быў вайскоўцам: служыў у в/ч 55782, 927‑ай знішчальнай авіябазе ВПС у Бярозе. Але пасля 2007 года звестак пра ваенную службу няма, а месцы працы звязаны з чыгункай.

🚂 Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што Давідовічу закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн").

МУС у спісе адзначыў, што Давідовіч "адбывае пакаранне". Гэта зазвычай азначае, што мужчыне прысудзілі альбо "хімію", альбо калонію.
😢32🤬2
Вясна | Брэст
🟥 КДБ абвясціла мужчыну з Баранавічаў "тэрарыстам". Гэта несапраўдны тэрарыст У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 10 беларусаў. Сярод іх Дзмітрый Баніт з Баранавічаў. Нядаўна яго асудзілі завочна (ў яго адсутнасць). Падставай…
🟥 Мужчыну з Берасця абвясцілі "тэрарыстам". Яго асудзілі па артыкулах, па якіх судзілі ветэранаў Палка Каліноўскага

Учора КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў".

Адтуль прыбралі імя Дзяніса Карабана — экс-палітвязня з Жабінкі, які быў асуджаны па "справе Зельцара". Мужчына вызваліўся 2 гады таму.

🔹Адначасова КДБ дадало ў спіс жыхара Берасця Аляксандра Рудчыка (на фота). Журналісты "Нашай Нівы" высветлілі, што вядома пра мужчыну, і за што яго маглі асудзіць.

🔹Паводле выдання, Рудчык нарадзіўся ў Расеі, там скончыў Вайсковы фінансава-эканамічны інстытут. Пазней служыў лейтэнантам. Потым пераехаў у Беларусь. З 2003 да 2019 меў у Беларусі ІП. У сацсетках не хаваў свае антыпуцінскія і антылукашэнкаўскія погляды. У 2022 годзе пераехаў у Польшчу, і яшчэ напачатку 2025 года выкладваў фота адтуль. Але па невядомых прычынах апынуўся ў Беларусі.

🔹А па вяртанні з-за мяжы над Рудчыкам адбыўся суд, высветлілі журналісты. Справу разгледзеў Берасцейскі абласны суд па артыкулах "Стварэнне злачыннай арганізацыі" (ч.2 арт.285), "Удзел у тэрарыстычнай дзейнасці" (арт.290-3, ч.2 арт.290-4) і "Удзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы" (ч.1 арт.361-3).

Журналісты падкрэслілі: па такіх артыкулах раней судзілі толькі ветэранаў Палка Каліноўскага. Пры гэтым невядома, ці ваяваў сам Рудчык. Але вядома, што яму прысудзілі пазбаўленне волі.
😢5🤬2
🗣«Доля моцных — дараваць». Размова з Марфай Рабковай пасля пяці з паловай гадоў за кратамі

Не прайшло і двух месяцаў з моманту вызвалення, а Марфа Рабкова ўжо поўнасцю ўключылася ў праваабарончую дзейнасць. На сябе няма часу. Дзіўная ўласцівасць некаторых людзей, і Марфы ў тым ліку: думаць перш за ўсё пра іншых.

2009 дзён — столькі яна правяла за кратамі: два з паловай гады ў СІЗА, тры ў калоніі. Сумны рэкорд сярод жанчын: «Спадзяюся, яго ніхто не паб'е», — кажа Марфа, не хаваючы, што ўсе яе намаганні зараз накіраваныя на тое, каб спрыяць больш хуткаму вызваленню палітвязняў.

У інтэрв'ю Марыне Золатавай Марфа расказвае, як змянілася сама за гэтыя пяць з паловай гадоў, як перажыла смерць бацькі, як пазбавілася нянавісці і навучылася дараваць. А яшчэ шмат пра тое, як разглядзець чалавека і ў сукамерніцы, і ў супрацоўніку адміністрацыі. І пра тое, навошта гэта патрэбна.

Чытаць па спасылцы
👍42🖕1👀1
Вясна | Брэст
Экс-политзаключенные Брестской области, журналисты и политики. Кто попал в базу розыска в России Медиазона.Беларусь отслеживает, кого из беларусов добавляют в розыск в РФ. Сегодня издание опубликовало, кого из беларусов добавили в базу за последние 6 месяцев…
🔍 Экс-палітвязні Берасцейскай вобласці. Хто трапіў у базу вышуку ў РФ

Медыязона.Беларусь адсочвае, каго з беларусаў дадаюць у вышук у Расеі. Сёння выданне апублікавала, каго дадалі ў адпаведную базу за апошнія паўгады (больш за 1100 чалавек!)

Мы знайшлі, хто быў асуджаны па палітычных справах у Берасцейскай вобласці, і апошнімі месяцамі трапіў у вышук (спіс непоўны):
Дзмітрый Баніт (асуджаны завочна), экс-палітвязні Мікіта Лосік, Уладзіслаў Ефімовіч, Сяргей Наліўка, Якаў Шафарэнка, Антон Арцюх.

Праверыць сябе і сваіх знаёмых можна тут (прагартайце да канца артыкула, там пошук): 👉
https://mediazonaby.com/article/2026/05/13/wanted_rb
🤬3🖕1
Вясна | Брэст
Новая крымінальная справа для дзяўчыны з Баранавічаў. Яна ўжо сядзела па палітычнай справе, і яе прымусова выслалі з краіны ў снежні-2025 Супраць Ганны Курыс завялі новую палітычную справу. Гэтым разам за інтэрв'ю "Вясне". Пра гэта распавяла сама Ганна. …
💛 Экс-палітзняволеная з Баранавічаў просіць падтрымкі

Ганна Курыс была асуджана за інтэрнэт-пасты і сторыз да калоніі. Штосьці тычылася расейска-ўкраінскай вайны, штосьці было пра Лукашэнку. Ганну асудзілі да пазбаўлення волі.

Пра адно з абвінавачанняў, за якое дзяўчыну адправілі ў калонію, яна распавяла так:

"У мяне была сторыз, дзе я пісала, што з тэрыторыі Беларусі па Украіне ляцелі ракеты. На пасяджэнні суддзя заявіў, што гэта няпраўда, і прызнаў мяне вінаватай у дыскрэдытацыі нашай краіны".


Дзяўчыну выпусцілі з калоніі раней — і адразу выслалі ва Ўкраіну. Ужо пасля высылкі, супраць дзяўчыны завялі новую крымінальную справу (за інтэрв'ю "Вясне"). Таксама сілавікі зацікавіліся малодшым братам Ганны, і ён вымушана з'ехаў.

💛 Падтрымаць Ганну (з братам) можна праз збор (BySOL):
https://bysol.org/be/private/anna_support/
8
❗️Партыя "Белая Русь" масава парушае заканадаўства ў Берасцейскай вобласці. Праводзяць партыйную дзейнасць у адукацыйных установах, хаця гэта прама забаронена

Як мы высветлілі, члены партыі "Белая Русь" у нашай вобласці:
уручаюць партыйныя білеты проста ў школах
праводзяць партыйныя мерапрыемствы ў адукацыйных установах, дзе абіраюць свае партыйныя выбарныя ворганы
ладзяць агітацыю сярод вучняў і педагогаў

Хаця арт.2 Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь прама забараняе дзейнасць палітычных партый ва ўстановах адукацыі.

Сабралі больш за паўсотні выпадкаў з пачатку 2025 года.
Падрабязнасці на сайце.
🤬10👎1
🇮🇹Асацыяцыя «Талака» ладзіць анлайн-курсы італьянскай мовы (A2–B2) — выкладаць будзе Наталля Дуліна

Хто можа ўдзельнічаць?
🔻беларусы з дадатковай абаронай ці статусам уцекача;
🔻асобы, якія падалі на абарону і чакаюць рашэння;
🔻асобы з дакументальнымі пацверджаннямі палітычнага пераследу (нават без статусу).

⚠️Іншыя удзельнікі могуць трапіць на курсы пры наяўнасці свабодных месц, піша @belarusinitalia.

Важна:
🔸удзел бясплатны;
🔸магчымы набор на С1 (платны);
🔸апрацоўка персанальных дадзеных і верыфікацыя ўдзельнікаў — абавязковыя;
🔸арганізатары аддаюць перавагу тым, хто жыве ў Італіі.

Запаўняйце форму 👉 https://forms.gle/Sdx9295xJPYkAg769
👍5
У школе патрабуюць запоўніць дакумент са звесткамі, дзе і ў каго дзіцё будзе на канікулах. Гэта законна?

Перад канікуламі ў некаторых беларускіх школах настаўнікі просяць бацькоў запоўніць паперу і пазначыць, у якіх месцах будзе знаходзіцца дзіцёнак на канікулах. Звычайна там жа патрабуюць пазначыць такія звесткі, як адрас, тэлефон, іншыя персанальныя дадзеныя кантактных асоб.

Ці адукацыйная ўстанова мае права збіраць такую інфармацыю?

На гэтае пытанне ўжо даваў адказ Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных Беларусі. І калі коратка:
адукацыйныя ўстановы не могуць збіраць такія звесткі

Выключэнні прадугледжаны заканадаўствам, але гэта тычыцца не самых распаўсюджаных выпадкаў (напрыклад, калі сям'я стаіць на ўліку СНС — сацыяльна небяспечнае становішча, рус. СОП).
👍4👀1
💡Адукацыйная магчымасць: школа па правах чалавека з 2 частах

"Прававая ініцыятыва" праводзіць школу пад назвай "Правы чалавека ў дзеянні". Яна арыентавана на актывістаў і усіх, хто цікавіцца тэмай правоў чалавека.

🗓 Першая сесія: 21—24 траўня 2026
🗓 Другая сесія: 18—21 чэрвеня 2026
📍Месца: Вільнюс (Літва)

Што чакае:
✔️ Прынцыпы і метады праваабарончай дзейнасці
✔️ Асноўныя міжнародныя дакументы ў сферы абароны правоў чалавека
✔️ Міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека

Арганізатар_кі забяспечваюць харчаванне. Пражыванне забяспечваецца людзям не з Вільнюса. Праезд за ўласны кошт.

👉 Падрабязнасці і рэгістрацыя 👈
⚡️ Дэдлайн падачы заявак: 18 траўня (ўключна)
👍3🔥21
💛 Экс-палітзняволеная Алена Гнаўк просіць падтрымкі

Алена Гнаук з Пружаншчыны стала вядомая далёка за межамі свайго раёна пасля 2020 года. Пенсіянерку асудзілі некалькі разоў па палітычных справах — яна правяла за кратамі амаль 4 гады.

Жанчына апынулася на свабодзе ў снежні, але не ў Беларусі. Яе вытурлілі з краіны разам з яшчэ сотняй палітвязняў.

Гнаук просіць падтрымкі на самае неабходнае: на арэнду жытла, харчаванне.

💛 Падтрымаць яе можна праз збор BySOL:
https://bysol.org/be/private/elena_gnauk/
4👍2