Вясна | Брэст
472 subscribers
4.8K photos
53 videos
4.42K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
Роўна 2 гады таму быў арыштаваны Віталь Чопік. Ён за кратамі — але замест гэтага ён мог бы... Мог бы зрабіць шмат што. Бо ён чалавек з разнастайнымі інтарэсамі і здольнасцямі. І ён дакладна варты таго, каб пазнаёміцца з ім бліжэй! ☝️Распавядаем пра палітвязня…
📚 Кніжныя рэкамендацыі ад палітвязня-праваабаронцы

Лета — час чытаць кнігі. І іншыя сезоны года таксама. Наколькі нам вядома, палітвязень Віталь Чопік да свайго затрымання шмат чытаў. І з ахвотай раіў кнігі сваім сябрам і знаёмым.

📖 Людзі, якім Віталь рэкамендаваў кнігі вышэй, па нашай просьбе паспрабавалі ўзгадаць, як Віталь раіў гэтыя творы і чаму прапаноўваў менавіта іх да чытання.

Паглядзіце спіс кніг ад Віталя Чопіка — мяркуем, знойдзеце нешта і для сябе.
7👍6💔2👀1
Праваабаронца "Вясны" паспрабаваў даведацца, чаму яго TikTok-профіль прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Маладэчанскі суд яму адмовіў.

Падрабязнасці распавёў сам Леанід Судаленка ў сваім тэлеграм-канале. Чытайце.
🤬3🤨3👀2
Forwarded from MAYDAY.TEAM
🇩🇪🇵🇱Журналист и правозащитник из Могилёва Александр Бураков был задержан в аэропорту Берлина.

Как он сообщил MAYDAY TEAM, его не пустили на территорию Германии после вылета из Молдовы. Причиной назвали запрет нахождения в зоне ЕС, который наложила Польша в апреле 2026 года.

🔻Напомним, в 2021 году Польша уже накладывала такой же запрет на Буракова, в результате чего он не имел права въезжать в Еврозону вплоть до 2026 года. Тогда же журналисту и правозащитнику пришлось выехать из Беларуси из-за угрозы репрессий сначала в Грузию, а затем в Молдову, где он получил беженство.

👀На протяжении всех пяти лет Бураков при помощи адвокатов и Белорусской ассоциации журналистов пытался выяснить причину запрету на въезд со стороны польских властей, однако в итоге в объяснениях ему было отказано.

В марте 2026 года срок запрета истек. 13 апреля Бураков получил подтверждение, что теперь он имеет право нахождения в Евросоюзе.

4 июня журналист вылетел из Кишинева в Берлин, однако немецкие пограничники отказались впускать его на территорию Германии. По их словам, никаких проблем с документами у Александра Буракова не было. Выяснилось, что проблема в очередном запрете от польских властей. Как пояснили немецкие пограничники, 16 апреля Польша вновь ввела запрет на посещение Еврозоны для Буракова - до 2031 года. Причины этого запрета, как и прошлого, журналисту и правозащитнику неизвестны.
😱3😢3👀2🤬1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 24.05.2026, у вобласці 185 палітвязняў 💂 Партыя "Белая Русь" масава парушае заканадаўства ў Берасцейскай вобласці. Праводзяць партыйную дзейнасць у адукацыйных установах, хаця гэта прама забаронена Рэпрэсіі:…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 08.06.2026, у вобласці 188 палітвязняў

🥇Берасцейскае незалежнае выданне BGmedia стала лаўрэатам "Зялёнай прэміі — 2026" у адной з намінацый. Перамогу ім прынёс артыкул «Летучие мыши в городах Беларуси: почему гибнут и как не навредить им зимой»

Рэпрэсіі: стала вядома пра прысуд 21-гадовай Яне Галімскай з Пінска

📚 Кніжныя рэкамендацыі ад палітвязня-праваабаронцы Віталя Чопіка
👍4👀1
❗️Вобшукі па справе ЕГУ дайшлі і да Берасцейскай вобласці

Па інфармацыі @viasna_brest, у межах справы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) ёсць вобшукі і на тэрыторыі Берасцейшчыны.

Нагадаем, што з 2 чэрвеня па ўсёй Беларусі ідуць ператрусы як у дзейных, так і былых студэнтаў універсітэта (а таксама іх сваякоў). Перад гэтым улады абвясцілі цэлы ўніверсітэт "экстрэміцскім фармаваннем".

Як паводзіць сябе падчас вобшука? Як паводізць сябе на допытах? З гэтымі пытаннямі можаце звяртацца да праваабаронцаў.

Напісаць нам | Наш Instagram
🤬10
Вясна | Брэст
Двух былых кіраўнікоў баранавіцкага выдання Intex‑press асудзілі на 12 ды 14 гадоў калоніі Як даведалася БАЖ, 26 лютага 2026 суворыя прысуды атрымалі Уладзімір Янукевіч і Андрэй Пакаленка. Такое рашэнне вынес Берасцейскі абласны суд. Янукевіча і Пакаленку…
Вярхоўны суд Беларусі змяніў прысуд былым кіраўнікам баранавіцкага выдання Intex‑press

Як даведалася БАЖ, учора адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на вырак Уладзіміру Янукевічу і Андрэю Пакаленку. У выніку Янукевічу пакінулі тэрмін без зменаў (14 гадоў калоніі) — а Пакаленку тэрмін зменшылі на год (з 12 да 11 гадоў калоніі).

Нагадаем, што абодва абвінавачваліся ў "здрадзе дзяржаве" (арт.356 КК). Пры гэтым дакладная сутнасць абвінавачвання невядомая, а суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Супрацоўнікаў (ўжо закрытага) незалежнага выдання Intex‑press затрымалі напрыканцы 2024 года. Потым былі асуджаны 4 былыя журналісты гэтага медыя: Наталля Семяновіч, Мікіта Пятроўскі, Руслан Равяка і Людміла Зелянькова атрымалі "хатнюю хімію" за нібы "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт.361-4 КК).

📸 Пакаленка і Янукевіч. Калаж: БАЖ
👀3🤬1💔1
⚡️Алесь Бяляцкі стварае Фундацыю для барацьбы з глабальным крызісам правоў чалавека

Пасля вызвалення і прымусовага выдварэння з Беларусі старшыня «Вясны» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі абвясціў пра стварэнне Фундацыі Алеся Бяляцкага (The Ales Bialiatski Foundation).

Новая арганізацыя будзе працаваць на стратэгічным скрыжаванні правоў чалавека, мірабудаўніцтва і рэгіянальнай бяспекі, узмацняючы глабальны праваабарончы альянс ва ўмовах беспрэцэдэнтнага геапалітычнага крызісу.

Праз сістэму спецыяльных стыпендый, ментарства і маладзёжную прэмію Алеся Бяляцкага, арганізацыя будзе забяспечваць новых лідараў неабходнымі навыкамі, міжнароднымі сеткамі кантактаў для эфектыўнай працы нават ва ўмовах геапалітычнага крызісу. Пры гэтым нязменным прыярытэтам Алеся Бяляцкага застаецца і падтрымка свабоднай і суверэннай Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120457

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👍6🔥32
✈️ 21-гадовага хлопца з Берасця асудзілі. Відаць, па "справе Гаюна"

Берасцейскі абласны суд вынес прысуд Вадзіма Кузняцову. У пятніцу яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

✈️ На імя маладзёна звярнула ўвагу Наша Ніва. Як высветліла выданне, Кузняцоў родам з Берасця. Пасля школы паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі — элітную вучэльню з высокімі прахаднымі баламі. Падчас вучобы ў сталіцы Вадзім быў актыўным студэнтам, уваходзіў у курсанцкі медыяцэнтр.

✈️ Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што Кузняцову закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн").

✈️ МУС у спісе адзначыў, што ў хлопца "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "дамашнюю хімію".
💔5🤬31😢1
Вясна | Брэст
✝️ Адразу 6 парафій Берасцейскай вобласці засталіся без святароў праз рашэнне ўладаў. Юрыст-праваабаронца прааналізаваў сітуацыю: "Ёсць прыкметы парушэння права на свабоду веравызнання" Адам Страчынскі і Павел Кручэк служылі ў Беларусі 11 і 20 гадоў адпаведна.…
✝️ У Берасці змясцілі ў ізалятар маладую дзяўчыну. Яна сястра былога палітвязня

Як паведамляе "Отдел Заступничества МСЦ ЕХБ", Наталля Бандарук была затрымана 9 чэрвеня і змешчана ў берасцейскі ІЧУ. Нагодай для гэтага стала тое, што на Вялікдзень 12.04.2026 яна стаяла на вул.Савецкай у Берасці ды распавядала мінакам пра Хрыста.

✝️ Як звяртае ўвагу баптысцкая арганізацыя, да Наталлі 2 месяцы не было ніякіх прэтензій з боку ўладаў. Але на 9 чэрвеня яе выклікаў участковы і абвінаваціў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Наталля паспела паведаміць пра затрыманне бацькам, а таксама што ўчастковы капітан міліцыі Вайтко яе запужваў, прымушаў назваць імёны іншых вернікаў, якія ў той дзень непадалёк ад Наталлі займаліся той жа дзейнасцю.

Таксама ўчастковы Вайтко, паводле таго ж паведамлення, заявіў што Наталля мусіць "кормить клопов в камере" за сваю ўпартасць.

✝️ На дадзены момант 23-гадовая Наталля Бандарук знаходзіцца ў ІЧУ. Яна родная сястра экс-палітвязня Даніла Бандарука, які адбыў 5 гадоў калоніі за пратэсты 2020 года.

Upd. Як заўважыла "Хрысціянская візія" днём 11 чэрвеня, Наталля ўжо на волі, пра што напісала ў сваіх сацсетках. Але яшчэ 10 чэрвеня яе ў ізалятары наведваў адвакат.
🤬6🤯4
Вясна | Брэст
✝️ У Берасці змясцілі ў ізалятар маладую дзяўчыну. Яна сястра былога палітвязня Як паведамляе "Отдел Заступничества МСЦ ЕХБ", Наталля Бандарук была затрымана 9 чэрвеня і змешчана ў берасцейскі ІЧУ. Нагодай для гэтага стала тое, што на Вялікдзень 12.04.2026…
Наталлю Бандарук аштрафавалі за "несанкцыянаванае пікетаванне" і вызвалілі з ІЧУ

Пра гэта ўчора ўвечары паведаміў "Отдел Заступничества МСЦ ЕХБ". Дзяўчыне далі штраф памерам 225 рублёў.

Нагадаем, што Наталлю затрымалі 9 чэрвеня і змясцілі ў ізалятар за тое, што на Вялікдзень 12 красавіка стаяла на вул.Савецкай у Берасці ды распавядала мінакам пра Хрыста.

Гэта не першы выпадак, калі вернікаў і святароў на Берасцейшчыне караюць па артыкуле 24.23 КоАП. Так, паўтары гады таму ў Маларыце аштрафалі на 800 рублёў пратэстанскага пастара за тое, што правёў абрад хрышчэння.
🤬3👀2💔1
Вясна | Брэст
📸 Фота са Шпетным і Казлянка апублікаваў Джон Коўл Крайні справа — Павел Шпетны Лявей — Аляксандр Казлянка Яны аказаліся сярод палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву
Інтэрв'ю з Паўлам Шпетным — маладзёнам з Берасцейскай вобласці, адным з вызваленых падчас апошняга групавога памілавання

"Вясна" пагутарыла з Паўлам пра многае:
👉 што хлопец ніколі не лічыў сябе анархістам, хаця яго асудзілі (сярод іншага) за "ўдзел у анархісцкай арганізацыі"
👉 як не паспеў азнаёміцца з крымінальнай справай, па якой яго асудзілі
👉 як адаптуецца да свабоды пасля 5 гадоў, праведзеных у няволі

Напрыканцы артыкула прыведзены доўгі спіс падзяк Паўла. Да праваабарончых арганізацый і асобных палітыкаў — і да неабыякавых людзей, якія дасылалі яму за краты лісты падтрымкі, рабілі перадачы.

Чытайце цалкам:
https://spring96.org/be/news/120456
👍6
Затрыманы берасцеец Віктар Клімус у Арменіі

Як піша "Вясна", Віктар прыляцеў з Польшчы ў Ерэван. Але ў аэрапорце яго затрымалі. Армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку.

Нагадаем, на берасцейскіх пратэстах 2020 года менавіта ён арганізоўваў калонку з музыкай для маршаў (але ўлады настойліва канфіскоўвалі яе). Пасля 2020 года, з-за асобнай хвалі вобшукаў ды пераследу, разам з сям'ёй вымушана з'ехаў за мяжу.

📸 Віктар Клімус / фота з яго FB
😱2🤬2
Вясна | Брэст
Затрыманы берасцеец Віктар Клімус у Арменіі Як піша "Вясна", Віктар прыляцеў з Польшчы ў Ерэван. Але ў аэрапорце яго затрымалі. Армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку. Нагадаем, на берасцейскіх пратэстах 2020 года…
⚡️Віктар Клімус на волі

Мужчына напісаў у сваім Facebook:
"Жывы. Здаровы. На волі.
Дзякуй ўсім хто хваляваўся і падтрымліваў!"


Нагадаем, што пра затрыманне актывіста з Берасця стала вядома сёння. Яго затрымлівалі ў Ерэване (Арменія) з-за таго, што імя Клімуса знайшлося ў міжнароднай базе вышуку. Вядома, што Віктара Клімуса па запыце беларускіх уладаў дадалі ў тым ліку ў базы вышуку РФ.

Сам Клімус пасля 2020 года жыве за межамі Беларусі. На радзіме яго пераследвалі з-за актыўны ўдзел у пратэстах.
🕊75