Вясна | Брэст
472 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
✝️ У Берасці змясцілі ў ізалятар маладую дзяўчыну. Яна сястра былога палітвязня Як паведамляе "Отдел Заступничества МСЦ ЕХБ", Наталля Бандарук была затрымана 9 чэрвеня і змешчана ў берасцейскі ІЧУ. Нагодай для гэтага стала тое, што на Вялікдзень 12.04.2026…
Наталлю Бандарук аштрафавалі за "несанкцыянаванае пікетаванне" і вызвалілі з ІЧУ

Пра гэта ўчора ўвечары паведаміў "Отдел Заступничества МСЦ ЕХБ". Дзяўчыне далі штраф памерам 225 рублёў.

Нагадаем, што Наталлю затрымалі 9 чэрвеня і змясцілі ў ізалятар за тое, што на Вялікдзень 12 красавіка стаяла на вул.Савецкай у Берасці ды распавядала мінакам пра Хрыста.

Гэта не першы выпадак, калі вернікаў і святароў на Берасцейшчыне караюць па артыкуле 24.23 КоАП. Так, паўтары гады таму ў Маларыце аштрафалі на 800 рублёў пратэстанскага пастара за тое, што правёў абрад хрышчэння.
🤬3👀2💔1
Вясна | Брэст
📸 Фота са Шпетным і Казлянка апублікаваў Джон Коўл Крайні справа — Павел Шпетны Лявей — Аляксандр Казлянка Яны аказаліся сярод палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву
Інтэрв'ю з Паўлам Шпетным — маладзёнам з Берасцейскай вобласці, адным з вызваленых падчас апошняга групавога памілавання

"Вясна" пагутарыла з Паўлам пра многае:
👉 што хлопец ніколі не лічыў сябе анархістам, хаця яго асудзілі (сярод іншага) за "ўдзел у анархісцкай арганізацыі"
👉 як не паспеў азнаёміцца з крымінальнай справай, па якой яго асудзілі
👉 як адаптуецца да свабоды пасля 5 гадоў, праведзеных у няволі

Напрыканцы артыкула прыведзены доўгі спіс падзяк Паўла. Да праваабарончых арганізацый і асобных палітыкаў — і да неабыякавых людзей, якія дасылалі яму за краты лісты падтрымкі, рабілі перадачы.

Чытайце цалкам:
https://spring96.org/be/news/120456
👍6
Затрыманы берасцеец Віктар Клімус у Арменіі

Як піша "Вясна", Віктар прыляцеў з Польшчы ў Ерэван. Але ў аэрапорце яго затрымалі. Армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку.

Нагадаем, на берасцейскіх пратэстах 2020 года менавіта ён арганізоўваў калонку з музыкай для маршаў (але ўлады настойліва канфіскоўвалі яе). Пасля 2020 года, з-за асобнай хвалі вобшукаў ды пераследу, разам з сям'ёй вымушана з'ехаў за мяжу.

📸 Віктар Клімус / фота з яго FB
😱2🤬2
Вясна | Брэст
Затрыманы берасцеец Віктар Клімус у Арменіі Як піша "Вясна", Віктар прыляцеў з Польшчы ў Ерэван. Але ў аэрапорце яго затрымалі. Армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку. Нагадаем, на берасцейскіх пратэстах 2020 года…
⚡️Віктар Клімус на волі

Мужчына напісаў у сваім Facebook:
"Жывы. Здаровы. На волі.
Дзякуй ўсім хто хваляваўся і падтрымліваў!"


Нагадаем, што пра затрыманне актывіста з Берасця стала вядома сёння. Яго затрымлівалі ў Ерэване (Арменія) з-за таго, што імя Клімуса знайшлося ў міжнароднай базе вышуку. Вядома, што Віктара Клімуса па запыце беларускіх уладаў дадалі ў тым ліку ў базы вышуку РФ.

Сам Клімус пасля 2020 года жыве за межамі Беларусі. На радзіме яго пераследвалі з-за актыўны ўдзел у пратэстах.
🕊75
Милиционер из Бреста заявил, что дружинники могут "проверять документы" у граждан. Это распространили многие СМИ. Но это неправда

В районках и нейтральных беларуских СМИ в последние дни выходят похожие статьи. Все они рассказывают про добровольных дружины, их полномочия — и обязательно про ответственность за неисполнение требований дружинников. Первоисточник этой информации — разъяснения брестского участкового Родиона Борисюка.

Милиционер Борисюк заявил: члены добровольных дружин "могут требовать от граждан соблюдать правопорядок, не нарушать закон, предъявлять документы, пресекать правонарушения и преступления, и даже задерживать и передавать в правоохранительные органы нарушителей".

Мы проверили, действительно ли в беларуском законодательстве предусмотрены все эти полномочия для дружинников. И оказалось, что могут всё перечисленное, кроме проверки документов.

Что интересно, это сами дружинники имеют обязанность предъявлять по требованию граждан удостоверение.

Подробнее (со ссылками на законодательство, на которое мы опирались в своем анализе) читайте на сайте.
👀4🤬1💯1
📝70-гадовы ліквідатар ЧАЭС з анкалогіяй у СІЗА: Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе вызваліць Уладзіміра Целяпуна

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека — FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў — OMCT) выступіла з экстранай заявай у сувязі з адвольным затрыманнем і крымінальным пераследам 70-гадовага праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна з Мазыра.

Міжнародныя арганізацыі заклікаюць да неадкладных дзеянняў, заяўляючы пра пагрозу для жыцця зняволенага. Праваабаронцы расцэньваюць дзеянні беларускіх уладаў як прамую спробу здушыць законную праваабарончую дзейнасць і заяўляюць аб грубых парушэннях міжнародных стандартаў. 

Заява цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/120499

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢4🤬1💔1
⏱️ У Берасці паставілі "арт-аб'ект". Яго ўжо рэкламуюць як праслаўленне "важнасці захавання гістарычнай памяці", вось толькі сам аб'ект адлюстроўвае зацэнзураваную версію вядомай сцэны

17 чэрвеня 2026 у горадзе на скрыжаванні бульвараў і пр-та Машэрава паставілі "арт-аб'ект".

Гэта ўвасабленне вядомага здымка, дзе савецкія салдаты трымаюць савецкі сцяг над будынкам берлінскага Рэйхстага ў 1945 годзе.

⏱️ Вось толькі існуюць розныя версіі гэтага фота. На арыгінальным бачна, што салдат, які прытрымоўвае пабраціма са сцягамі, мае некалькі гадзіннікаў: адзін на левай руцэ, другі на правай.

⏱️ Гэтае ўскоснае сведчанне марадзёрства савецкай арміі амаль адразу ж зацэнзураваў сам аўтар здымкаў, іголкай прыбраўшы гадзіннік з правай рукі на негатыве фатаграфіі. Але фактычна тады было зроблена не адно фота, а цэлая серыя. І можна пабачыць на іншых падобных здымках, што двое гадзіннікаў усё ж былі.

⏱️ Але як бачна з відэа пра новую скульптуру ў Берасці, ўсталяваную летам 2026 года, там ніжні салдат падтрымлівае сцяганосца ўвогуле без гадзіннікаў на руках. Магчыма, каб не чапаць тэму савецкай цэнзуры і тэму злачынстваў савецкай арміі (а марадзёрства з'яўляецца злачынствам). Тым не менш, медыі і блогеры напісалі, што "гэтая малая архітэктурная форма стане напамінам аб захаванні гістарычнай памяці".

Прычым гэта не часовы аб'ект. Медыі пішуць, што ён у горадзе "назаўсёды".
👎6🤨3🖕1👀1
🇪🇺 Еўрапарламент прыняў грунтоўную рэзалюцыю па барацьбе з транснацыянальнымі рэпрэсіямі. Чаму гэта важна

Выкарыстанне міжнародных баз вышуку для палітычнага пераследу, пагрозы для сваякоў якія засталіся на радзіме, сфальсіфікаваныя завочныя справы — гэта толькі частка механізмаў, якія адносяцца для транснацыянальных рэпрэсій.

І Еўразвяз збіраецца змагацца з гэтымі парушэннямі, і нават паставіць іх у адзін шэраг з такімі трансгранічнымі злачынствамі, як гандаль людзьмі, кантрабанда наркотыкаў і кантрабанда зброі.

Што Еўразвяз збіраецца рабіць з транснацыянальнымі рэпрэсіямі, якія закрануюць людзей на яго тэрыторыі. І чаму гэта важна для беларусаў, распавядаем у артыкуле на нашым сайце:
https://brestspring.org/tpost/bzra9cao91
👍7👀1
Вясна | Брэст
🏠 Улады не змаглі прадаць з аўкцыёна кватэру праваабаронцы ў Горадні На ўчора быў прызначаны аўкцыён па продажы гарадзенскай кватэры Ўладзіміра Хільмановіча. Але ён не адбыўся, паколькі не знайшлося ахчовых узяць удзел у аўкцыёне. 🏠 Раней улады такім жа…
🏠 Улады ў 2-і раз спрабуюць прадаць з аўкцыёна кватэру праваабаронцы ў Горадні

А таксама яго лецішча — ў 5-ы раз.

🏠Гаворка пра беларускую маёмасць гарадзенскага праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча (на фота). Сам ён з 2021 года знаходзіцца за мяжой.

🏠З-за палітычнага прысуду, беларускія ўлады хочуць прымусова прадаць нерухомасць Хільмановіча. Яны выстаўлялі на аўкцыён спярша толькі яго лецішча — але ахвочых не знайшлося (і так 4 разы). Потым на аўкцыён выставілі таксама кватэру Хільмановіча ў Горадні. З першай спробы кватэру ніхто не купіў, таму ўлады знізілі цану для таргоў (было 126.000 р, стала 100.800 р).

Новыя аўкцыёны прызначаны на 23 чэрвеня (лецішча) і 30 чэрвеня (кватэра).
🤬6😢1
📅 20 чэрвеня — Сусветны дзень уцекачоў

Гэта дзень, які арганізуецца ААН, каб нагадаць: кожны і кожная, хто быў вымушаны пакінуць сваю краіну, варты павагі і абароны.

З гэтай нагоды ўспомнім, што мы ўжо пісалі пра міграцыю і ўцякацтва:
Кожны з нас мігрант_ка (або нашчадак мігрант_кі). Не верыце? Зараз дакажам
Якія правы ў бежан_ак? І да чаго тут Жэнэўская канвенцыя ды Дублінскае пагадненне?
3👍2💯1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 08.06.2026, у вобласці 188 палітвязняў 🥇Берасцейскае незалежнае выданне BGmedia стала лаўрэатам "Зялёнай прэміі — 2026" у адной з намінацый. Перамогу ім прынёс артыкул «Летучие мыши в городах Беларуси:…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 21.06.2026, у вобласці 186 палітвязняў

👮‍♂️ Міліцыянт з Берасця заявіў, што дружыннікі могуць "правяраць дакументы" ў грамадзян. Гэта распаўсюдзілі шматлікія медыі. Але гэта няпраўда

Рэпрэсіі: вобшукі па справе ЕГУ прайшлі і ў Берасцейскай вобласці. 21-гадовага Вадзіма Кузняцова асудзілі, відаць, па "справе Гаюна". У Берасці затрымлівалі і аштрафалі Наталлю Бандарук за тое, што размаўляла на вуліцы з мінакамі пра Хрыста. Знізілі тэрмін з 12 да 11 гадоў для Андрэя Пакаленкі, былога кіраўніка Intex‑press.

Рэпрэсіі праз межы: па прылёце ў Арменію затрымлівалі берасцейскага актывіста Віктара Клімуса.

🚩У Берасці паставілі "арт-аб'ект" з імітацыяй узняцца савецкага сцяга над Рэйхстагам. Што з ім не так?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2👀1
Вясна | Брэст
К журналистам вышел с 🇧🇾 флагом. Кто этот брестчанин, который отбыл почти 5 лет колонии — и за 3 месяца до конца срока его выдворили в Литву 11 сентября из беларуских колоний освободили 52 человека. Среди них был брестский политзаключенный Яков Шафаренко.…
💛 Збор на BySOL для берасцейскага экс-палітвязня — і яго мамы, якая таксама цяпер вымушана за мяжой

Якаў Шафарэнка аказаўся на волі, але за мяжой. Гэта адбылося ў выніку групавога вызвалення 11.09.2025 (тады беларускія ўлады выслалі палітвязняў ў Літву).

Мы гутарылі з Якавам пасля вызвалення, і гэта была шматбаковая размова, пачытайце.

Але пазней сілавікі пачалі турбаваць маці Якава Таццяну. Правяралі тэлефон, казалі пра новую справу Якава — пакуль не папярэдзілі пра допыт з ператрусам. Тады Таццяна вырашыла тэрмінова з'язджаць.

Якаў толькі нядаўна атрымаў дазвол на працу. Яго маці знаходзіцца разам з сынам у Літве, але толькі збіраецца афармляць дакументы. І пакуль яны не маюць стабільнага прыбытку.

💛 Дапамагчы Якаву і яго маці Таццяне можна праз збор BySOL:
https://bysol.org/be/private/yakov_and_tatiana/
6🖕1
Вясна | Брэст
📚 Кніжныя рэкамендацыі ад палітвязня-праваабаронцы Лета — час чытаць кнігі. І іншыя сезоны года таксама. Наколькі нам вядома, палітвязень Віталь Чопік да свайго затрымання шмат чытаў. І з ахвотай раіў кнігі сваім сябрам і знаёмым. 📖 Людзі, якім Віталь рэкамендаваў…
35 кіламетраў па гарах. Актывісты прысвяцілі шпацыр берасцейскаму палітвязню Чопіку

На выходных актывісты з Берасця прайшлі 35 кіламетраў у польскіх гарах, і зрабілі гэта ў межах салідарнасці з Віталём Чопікам. Адзін з удзельнікаў шпацыра быў у адмысловай цішотцы з фатаграфіямі Чопіка.

📍Нагадаем, што Віталь Чопік — праваабаронца, палітвязень з Берасця. На дадзены момант за кратамі: адбывае 7-гадовы тэрмін за тое, што хадзіў на "палітычныя" суды. Апроч вялікага тэрміну, берасцейцу далі штраф памерам 40 тысяч рублёў. З-за гэтага несправядлівага штрафа, ўлады прымусова прадалі яго кватэру з аўкцыёна.
8👍3🕊3
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Рудчик Александр Владимирович (на фото) — бывший военный из Бреста. С 2022 года жил за границей, но потом по неизвестным…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше

Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Левый Дмитрий Александрович (ИУОТ-48) — прописан в Ивановском р-не. Приговорен Брестоблсудом к 3 годам "химии".
▪️Станиславчик Павел Павлович (ИУОТ-43) — житель Барановичей. Был осужден в конце 2025 года по делу "Гаюна". Получил 3 года "химии".

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 852 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 188.

Написать нам | Наш Instagram
😢3
Вясна | Брэст
🏠 Улады ў 2-і раз спрабуюць прадаць з аўкцыёна кватэру праваабаронцы ў Горадні А таксама яго лецішча — ў 5-ы раз. 🏠Гаворка пра беларускую маёмасць гарадзенскага праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча (на фота). Сам ён з 2021 года знаходзіцца…
🏠 Улады ўсё-ткі прадалі з аўкцыёна лецішча гарадзенскага праваабаронцы — з пятай спробы. На чарзе яго кватэра

Учора ўсё-ткі адбыўся аўкцыён, на якім прадавалі лецішча ў в.Навасёлкі (Мастоўскі р-н). Яго шматгадовы ўладальнік — праваабаронца з Горадні Уладзімір Хільмановіч.

У мінулыя 4 аўкцыёны план уладаў зарабіць на лецішчы Хільмановіча не спрацоўваў: не знаходзіліся ахвочыя паўдзельнічаць у аўкцыёне. Але гэтым разам лецішча прадалі.

А праз тыдзень будзе яшчэ адзін аўкцыён з продажам нерухомасці Хільмановіча — там з малатка пусцяць кватэру праваабаронцы. Аднак аўкцыён можа не адбыцца, калі ізноў не набяруцца ўдзельнікі.

🏠 Нагадаем, што ўлады прымусова распрадаюць маёмасць Хільмановіча з-за палітычнага прысуда. Сам праваабаронца, журналіст і публіцыст з 2021 года знаходзіцца за мяжой. Тым не менш, яго асудзілі ў яго адсутнасць (завочна). Хільмановічу завочна далі калонію, а таксама вялізны штраф памерам 40 тысяч рублеў. Менавіта з-за гэтага несправядліва прызначанага штрафа ўлады пазбаўляюць Хільмановіча яго маёмасці.
🤬7
Вясна | Брэст
Отправлен в отставку брестский судья Сергей Маручек По этому поводу вспоминаем его богатую репрессивную биографию. Богатую, потому что он выносил политические решения еще до протестов 2020 года — хотя потом тоже отметился. 🔨 Так что в карьере Маручека есть…
60-летний пинский судья отправлен в отставку. Вспоминаем, в каких репрессивных делах он поучаствовал

В понедельник Лукашенко подписал указ о назначении и освобождении судей. Среди имен, кого затронуло это решение — пинский судья Игорь Климович.

Климович не всегда выносил репрессивные приговоры. Так, в начале 00-х, признал незаконным отказ в Дне Воли в Пинске

🔨 Однако с 2017 года его замечают за штрафами и арестами для людей, которые выходили против "налога для тунеядцев". А с августа 2020 года — для тех, кто выходил ради честных результатов выборов. А когда 27.02.2022 пинчане выходили на антивоенные пикеты, Климович оштрафовал женщин за это.

🔨Кроме того, Климович вынес уголовные приговоры как минимум для 10 человек, которые мы относим к политическим приговорам. В основном это дела за протесты 2020 года.

🔨 От несправедливых судебных решений Климовича пострадало минимум 66 репрессированных.

Подробнее про судебную карьеру Климовича читайте на нашей сайте.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🖕2👎1👀1