Намеснік пракурора Берасцейскай вобласці правёў прыём у калоніі "Воўчыя норы" пад Івацэвічамі
Данііл Дзярабін ніякіх скарг на ўмовы ў ПК-22 не атрымаў, хаця ў гэтай калоніі:
❌у красавіку-2026 адміністрацыя калоніі перашкаджала самаарганізацыі сваякоў вязняў: супрацоўнікі калоніі патрабавалі ад зняволеных перадаць блізкім, каб тыя выдаліліся з адмысловага Viber-чата, хаця чат нават не меў "экстрэмісцкага" статуса
❌ у сакавіку-2026 здзейсніў чарговую — трэцюю — спробу самагубства Сцяпан Латыпаў
❌ у лютым-2026 у маразы -25°C была аварыя ацяплення, з-за якой ацяпленне адсутнічала
❌ у студзені-2026 стала вядома, што Аляксандр Камлёнак з калоніі скардзіўся, што палітвязням не даюць атрымоўваць адукацыю, а яго скаргу ў Мінадукацыі адміністрацыя калоніі не прапускала. Калі ж абыходнымі шляхамі мужчына ўсё-ткі даслаў скаргу ў Мінадукацыі, ў калоніі яго пакаралі
❌ у снежні-2025 аб'яўляў галадоўку Сяргей Ботвіч (ён мае патрэбу ў асаблівых леках, і гэтыя лекі сваякам не дазвалялі перадаць)

🤬4
📚 Беларуская турэмная літаратура ў кантэксце сусветнай. Ад Максіма Танка да Якуба Коласа, ад Аляхновіча — да Бяляцкага
Ліля Ільюшына распавяла пра турэмную літаратуру як жанр, адкуль яна бярэ свой пачатак. Таксама вылучыла прыкметныя творы з беларускай турэмнай літаратуры, як найноўшыя — так і XX стагоддзя.
Атрымалася вялікая гутарка. Чытайце цалкам:
https://brestspring.org/tpost/rsun8orn11

👍3❤2
16 жніўня ў Варшаве адбылася акцыя беларусаў
Пачалі з хвіліны маўчання, былі запалены свечкі. Такім чынам ушанавалі памяць ахвяр пратэстаў 6 гадовай даўніны: Аляксандра Віхора, Аляксандра Тарайкоўскага ды берасцейца Генадзя Шутава.
Затым выступоўцы выказаліся за тое, што пакаранне для вінаватых у тых забойствах, у садызме, мусіць прыйсці раней ці пазней.
Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам.

👍5
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️ Каментар ПЦ "Вясна" ў сувязі са ўзломам сайта "Палеская вясна"
Сёння ў блізкіх да сілавікоў тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя пра ўзлом рэгіянальнага праваабарончага сайту “Палеская вясна” і нібыта атрыманне доступу да паштовага сэрвісу, “прывязанага да адмінкі” сайта. У сувязі з гэтым ПЦ “Вясна” паведамляе наступнае.
Сайт “Палеская вясна” сапраўды быў узламаны. Пры гэтым важна адзначыць, што сайт не абнаўляўся амаль два гады і на гэты момант фактычна існаваў як архіў ранейшых публікацый.
Сайт “Палескай вясны” і згаданы паштовы сэрвіс, пра які ідзе гаворка, не былі звязаныя з цэнтральным сайтам арганізацыі spring96.org і іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі “Вясны”. Гэтыя рэсурсы, а таксама афіцыйныя электронныя скрыні і, адпаведна, звароты, якія накіроўваюцца праз іх, знаходзяцца ў бяспецы.
На дадзены момант ПЦ "Вясна" працягвае высвятляць сітуацыю з паштовай скрыняй, пра якую ідзе гаворка ў паведамленні сілавікоў, і магчымым доступам да яе.
Таксама падкрэсліваем, што інфармацыя пра нібыта “ўцечку” даных пра фінансы арганізацыі не адпавядае рэчаіснасці. Такія заявы не маюць пад сабой падставаў і з’яўляюцца часткай спробаў сілавых структур у чарговы раз дыскрэдытаваць дзейнасць арганізацыі.
“Вясна” будзе надалей інфармаваць пра сітуацыю.

❤2👀2🤬1