Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

22 красавіка
Нікановіч Глеб — атрымаў 1.5 гады "хіміі" па "карагоднай справе" (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
📮 ПУАТ-24. 230025, г. Гродна, вул. Лідская, 29б
Нікановіч Глеб Віктаравіч

Макарэвіч Уладзімір — атрымаў прысуд у 2.5 года "хіміі" па той жа "карагоднай" справе.
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
📮 ПУАТ-9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
Макарэвіч Уладзімір Віктаравіч
5
⚡️ Берасце: затрымалі ахвяру фэйкавай рассылкі нібыта ад плана «Перамога»

Пра затрыманне Рамана Яхіна, экс-палітвязня, паведамляе «Вясна».

На «пакаяльным відэа» Яхін кажа, што затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў — да гэтага ён распавядае, што перайшоў па фэйкавай спасылцы нібыта ад плана «Перамога». На відэа ён таксама кажа, што пісаў у Полк Каліноўскага словы падтрымкі і што раней задумваўся пра тое, каб далучыцца да байцоў, але з-за стану здароўя не зрабіў гэта. У сваім допісе сілавікі назвалі ўраджэнца Баку «ісламістам-радыкалам».

Паведамляецца, што Раман затрыманы паводле ч.3 арт.361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Раней Яхіна быў асуджаны да 2 гадоў «хатняй хіміі» па «карагоднай справе».
🤬5😢4
❗️Палітвязня Уладзіміра Гундара асудзілі да 2,5 гадоў зняволення па трэцяй крымінальнай справе

У кастрычніку баранавіцкага актывіста прыгаварылі да 18 гадоў па «справе Аўтуховіча». Шляхам частковага складання суд прызначыў Гундару 20 гадоў пазбаўлення волі.

На гэты раз Уладзіміра абвінавацілі ў абразе пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па «справе Аўтуховіча».

Суддзя Алена Пятрова прызнала палітвязня вінаватым і прызначыла яму яшчэ два з паловай гады пазбаўлення волі — менавіта столькі і прасіў пракурор.

💌Падтрымайце Уладзіміра пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі:
Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
🤬8
😡 За надпись на бюллетене для голосования жителя Иваново осудили за хулиганство дважды. Итог — колония

10 апреля ивановский судья Стасевич вынес приговор Жидко Дмитрию Ивановичу. Мужчине ставили в вину то, что во время референдума 27.02.2022 тот написал на бюллетене «Лукашенко и Путин, .... ужасным образом». Бюллетень развернул и показал членам комиссии (чем, по мнению обвинения, «нарушил работу избирательного участка»).

При этом известно, что Дмитрия Жидко уже судили за этот эпизод по ст.19.1 КоАП (Хулиганство): 1 марта прошлого года судья Кудласевич назначил мужчине 15 суток ареста. Это не помешало прокурорке предъявить еще и уголовное обвинение.

В результате Дмитрию Жидко присудили 1 год колонии по ст.339 УК (Хулиганство).

⚠️ Юристы «Весны» подчеркивают, что нельзя за одно и то же деяние судить дважды. Эта норма закреплена как в международном праве, так и в беларуском законодательстве (ч.2 ст.155 Конституции, ч.1 ст.14 Кодекса о судоустройстве, ст.14.1 ПИКоАП).
🤬9
Актывістка з Пружанаў Людміла Царану з'ехала з Беларусі

У 2021 Царану асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі» за рэпост аб участковым у тэлеграме. А за актыўнасць пасля выбараў адміністрацыя пружанскай школы мастацтваў намагалася звольніць жанчыну з працы.

Пасля адбыцця тэрміну пераслед і ціск на актывістку не спыніўся — яе ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў», што стала апошнім довадам на карысць эвакуацыі, піша @stryzhak.

Падтрымаць жанчыну ў новай краіне можна па спасылцы.
7👍3
У Брэсце затрыманы 55-гадовы Уладзімір Здановіч

Сілавікі паведамляюць, што мужчына нібыта быў адміністратарам «экстрэмісцкага» Telegram-чата «Северный 97», прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога», а таксама распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/41uCoXG

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬10
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

25 красавіка
Шпетны Павел — сустракае ўжо трэці(!) запар Дзень народзінаў у няволі. Быў асуджаны да 6 гадоў калоніі ў межах справы анархістаў Берасцейшчыны.
Дасылайце заказныя лісты па адрасе:
📮 ПК-2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Шпетны Павел Аляксандравіч

26 красавіка
Шафарэнка Якаў — спаўняецца 23 гады. За акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Брэсце асуджаны да 5.5 гадоў калоніі.
Падтрымаць хлопца можна па адрасе:
📮 ПК-17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Шафарэнка Якаў Аляксандравіч
9
Вясна | Брэст
Брестский судья признал телеграм-канал правозащитников «экстремистскими материалами» Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили: 🔸Telegram-канал с названием…
Судьи признали «экстремистскими» в телеграме: чат Dzik Pic, канал Partyzanka. Еще «запретили» чат, который больше года назад уже запретили

Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔹Telegram-чат "Ruzhany 97%" — решением пружанского суда.
🔸Telegram-канал "Dzik Pic Chat" — решением барановичского суда.
🔹Telegram-канал "Partyzanka"— решением барановичского суда.

Однако для чата «Ruzhany 97%» по указанной ссылке поиск в Телеграме ничего не находит. Возможно, таким образом второй раз хотели признать «экстремистским» чат, который 12.01.2022 уже внесли в список «запрещенного».

Второй чат является группой для беларуских it-релокантов в Польше. На данный момент там около 1 тыс. участников.

Третий канал является крупным сборником информации для беларусов, которые были вынуждены уехать в Польшу. На текущий момент там около 8.5 тысяч подписчиков.
🤬11
🤯 Лунинец: за «класс» в «Одноклассниках» отправили в колонию. Это посчитали публичной клеветой на Лукашенко

29 марта лунинецкий суд рассматривал уголовное дело против Каравай Тамары Степановны. Женщину обвиняли в клевете на Лукашенко по ч.1 ст.367 УК РБ. До суда Каравай держали под стражей. Известно, что у нее есть несовершеннолетний ребенок. В роли судьи выступала Екатерина Клевжиц. Судебное заседание проходило в выездном режиме, в актовом зале местного предприятия.

🔻 Каравай обвиняли в том, что в соцсети «Одноклассники» она поставила реакцию «класс» публикации одного сообщества. В публикации было видео про А.Лукашенко, в записи использовалось слово «диктатор», а сам политик «негативно оценивался». Таким образом, согласно обвинению, Каравай публично умышленно разместила клевету про Лукашенко.

В результате судья Клевжиц постановила: признать виновной, назначить в качестве наказания 2 года колонии общего режима. А телефон конфисковать в доход государства (как средство совершения преступления).
🤬15
Палітзняволеную Алену Гнаук выдалілі з судовай залі: ўчора быў суд па новай крымінальнай справе

Па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Суд над ёй распачаўся 11 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу разглядае суддзя Яраслаў Парэмскі.

☝️Учора дапытвалі сведкаў, якія блыталіся ў адказах, а спадарыню Алену ўвогуле выдалілі з судовай залі, піша інстаграм Гнаук.

Працяг суду адбудзецца 28 красавіка.

📮Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі:
ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук
🤬11😢3
У Брэсцкай вобласці затрымалі траіх чалавек пасля рэйда сілавікоў па сацсетках, паведамляе @viasna96

Затрыманы мінімум адна жанчына і два мужчыны. У аднаго затрыманага выявілі на старонцы «Укантакце» выявы з нацыянальнай сімволікай. Жанчыну затрымалі за рэпост публікацыі з тэлеграм-канала Белсат.

Яшчэ ў аднаго хлопца знайшлі ў тэлефоне ў прыватным ліставанні рэпост з тэлеграм-канала NEXTA. Хлопец паведамляе, што яго маці таксама затрыманая міліцыянтамі.

🔹Паведаміць пра затрыманні, вобшукі 👉 @BrestSOS
Там жа можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі
🤬11👍1
Вясна | Брэст
🎉 -1 палітзняволеная: выйшла на волю Ганна Баран з Пружан Па інфармацыі «Вясны», сёння выйшла з жаночай калоніі Ганна Баран. Актывістка цалкам адбыла пакаранне (паўтары гады калоніі). Нагадаем, што такі тэрмін Баран прысудзілі па «карагоднай справе». Нягледзячы…
💜 Былую палітзняволеную Ганну Баран эвакуявалі з Беларусі. Пра гэта паведаміла іншая экс-палітзняволеная

Пружанка Ганна Баран атрымала тэрмін у 1 год і 6 месцаў калоніі па «карагоднай справе». У лютым яна цалкам адбыла пакаранне выйшла на волю.

І, як паведамляе іншая экс-палітзняволеная, журналістка Вольга Класкоўская, Баран выехала з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў бяспечным месцы.
19👍4
У Пружанах на прадпрыемствах шукаюць людзей, што маюць родных ва Украіне

Па інфармацыі @viasna96, гэта пачалося прыкладна два тыдні таму.

Вядома, што як мінімум аднаго чалавека звольнілі, бо знайшлі ў яго сваякоў ва Украіне.

🔹Паведаміць пра затрыманні, вобшукі 👉 @BrestSOS
Там жа можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі
🤬13
Вясна | Брэст
Падтрымайце шматдзетнага бацьку з Кобрына Віталя Жука, які пасля вызвалення з калоніі быў вымушаны з'ехаць з сям'ёй з Беларусі Мужчыну асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі за каментар пра Лукашэнку. Палітвязня двойчы змяшчалі ў штрафны ізалятар, зрабілі…
⚡️Нягледзячы на з'езд экс-палітвязня з краіны, ціснуць на яго сям'ю. Таксама пагражаюць пазбавіць яго (і жонку) грамадзянства

Шматдзетны бацька Віталь Жук з'ехаў з сям'ёй з Кобрына ў Італію і адкрыта распавядае пра сваё зняволенне.

🔻А сёння, па інфармацыі берасцейскай «Вясны», сілавікі зладзілі ператрусы ў сваякоў Віталя. З вобшукам прыйшлі да яго бацькоў, да бацькоў жонкі, да таго ж завіталі ў кватэру з'ехаўшай сям'і.

Таксама вядома, што сілавікі агучылі, што могуць пазбавіць грамадзянства як Віталя Жука, так і яго жонку Маргарыту.

Адзначым, што Віталь Жук быў у калоніі праз інтэрнэт-каментар, у якім пракурор і суддзя вынайшлі абразу Лукашэнкі. Мужчына цалкам адбыў пакаранне (паўтары гады калоніі) ды пасля гэтага з'ехаў разам з сям'ёй за мяжу, дзе чакае палітычнага прытулку. У эміграцыі Віталь адкрыта распавядае пра свой палітычны пераслед, умовы ўтрымання палітвязняў.

Меркавана, менавіта актыўная пазіцыя Віталя, тое што за мяжой ён дае шмат інтэрв'ю, стала падставай для ператрусаў у яго блізкіх.
🤬16
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

27 красавіка
Мацук Андрэй — сустракае ўжо трэці(!) запар Дзень народзінаў у няволі. За акцыю пратэсту 9 жніўня ў Пінску асуджаны да 4.5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
📮 ПК-3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Моцук Андрэй Уладзіміравіч

29 красавіка
Ланкевіч Уладзімір — жыхар Баранавічаў. За замыканне чыгуначных рэек атрымаў 3 гады калоніі.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
📮 ПК-3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Ланкевіч Уладзімір Аляксандравіч
5
Вясна | Брэст
📝 Беларусы перадалі зварот у канцэлярыю прэзідэнта Польшчы. З патрабаваннямі жорсткай рэакцыі ў выпадку, калі беларускія ўлады не адпусцяць палітвязняў першай чаргі Учора сустаршыня Руху Салідарнасці «Разам» Алена Талстая і сябра партыі «Народная грамада»…
Варшава: другі чацвер запар праходзіла акцыя беларусаў. Патрабуюць узмацненне санкцый дзеля вызвалення беларускіх палітзняволеных

Учора ля беларускай амбасады ў Варшаве праходзіла акцыя, якая пакрысе робіцца традыцыйнай. Прадстаўнікі БХД, Народнай грамады, руху салідарнасці «Разам» заклікаюць Еўразвяз узмацняць ціск на беларускія ўлады дзеля вызвалення беларускіх палітзняволеных.

🤝 Арганізатары просяць беларусаў далучацца да іх акцый, якія праходзяць па чацвяргах з 17 да 18 гадзіны.
👍7