Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

25 траўня
Жараў Максім споўніцца 36 гадоў. Атрымаў 2 гады "хіміі" па справе "карагодаў" 13 верасня 2020 года ў Берасці. Адбывае тэрмін з 06.06.2021, таму зусім хутка будзе вызваляцца 🎉.
Лісты і паштоўкі дасылаць па адрасе:
📮 ПУАТ-49. 213010, г. Шклоў, вул. Маладзёжная, 2б
Жараў Максім Сяргеевіч

26 траўня
Вінакураў Ігар — берасцеец. Спаўняецца 22 гады! Фігурант "карагоднай справы". Акрамя таго, дадаткова яго абвінавачвалі ў пашкоджанні дзвюх камер "Белтэлекама" і нанясенні "цынічных надпісаў". Агулам, Ігар атрымаў 2.5 гады "хіміі".
Адрас для падтрымкі:
📮 ПУАТ-17. 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2
Вінакураў Ігар Алегавіч
4
Былы палітвязень Дзмітрый Абрамук пакінуў Беларусь. Цяпер ён у бяспецы

Дзмітрый цалкам адбыў тэрмін 22 красавіка і выйшаў на волю. Сёння ён пакінуў краіну.

"Я з'ехаў з Беларусі ў мэтах бяспекі. Цяпер я хачу ўз'яднацца з сям'ёй — нявестай і яе дачкой, якія таксама былі вымушаныя пакінуць краіну з-за мяне. Дарэчы, у маёй дачкі Дзень народзінаў — хочацца павіншаваць яе па магчымасці", — кажа Дзмітрый.

Першапачаткова палітвязня асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў». Пасля яму дадалі яшчэ 1 год зняволення за «абразу Лукашэнкі»

Пакуль Абрамук адбываў пакаранне ў ПУАТ №9, ён сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі — яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Праз гэта яму замянілі хімію на калонію. Больш за год Дзмітрый утрымліваўся ў калоніі № 1, дзе таксама зазнаў ціск.
10👍1
У Баранавічах затрымалі кіроўцу птушкафабрыкі "Дружба" Аляксандра Яскевіча, паведамляе @viasna96

Гэта адбылося 23 траўня. Дакладная прычына затрымання высвятляецца. Вядома, што яго раней затрымлівалі па палітычных матывах і прызначалі адміністрацыйны арышт

🔹Паведаміць пра затрыманні, вобшукі 👉 @BrestSOS
Там жа можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі
🤬5
😔Барыса Вітко, асуджанага да 2 гадоў "хатняй хіміі", затрымалі ў межах новай крымінальнай справы

У Брэсцкай вобласці затрыманы 68-гадовы Барыс Вітко, якога раней асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі". Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал. Супрацоўнікі АМАП у бронікамізэльках з драбавікамі затрымалі мужчыну на тэрыторыі прыватнай хаты. На апублікаваным відэа Барыс кажа, што яго затрымалі па падазрэнні ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Нагадаем, 20 студзеня 2022 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў Вітко вінаватым паводле арт. 391 КК за абразлівы каментар у адносінах да баранавіцкага суддзі Мікалая Кміта. Сваю віну Барыс не прызнаў.
🤬6😱1
Вясна | Брэст
❗️Палітзняволены Уладзімір Гундар аглух у карцары, паведамляе @viasna96 Як стала вядома «Вясне», Уладзімір стаў дрэнна чуць у апошні дзень 7-дзённага знаходжання ў карцары. Пасля выхаду адтуль, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі…
💔Да палітвязня Уладзіміра Гундара часткова вярнуўся слых

Па інфармацыі @viasna96, Уладзіміру выклікалі ларынголага з паліклінікі. Пасля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку.

Нагадаем, з 29 красавіка па 6 траўня Гундара ўтрымлівалі ў карцары, дзе ён стаў дрэнна чуць у апошні дзень тэрміну. Пасля выхаду, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Выкліканы лекар даў яму цытрамон і ібупрафен, абяцаў выклікаць лора. Аднак дагэтуль невядома, ці наведаў палітвязня спецыяліст.

Спагнанне Гундару было вынесена яшчэ ў пачатку красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі з-за адсутнасці вольнага месца.

📮Падтрымайце Уладзіміра пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі:
Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1
Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
6
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
😔Барыса Вітко, асуджанага да 2 гадоў "хатняй хіміі", затрымалі ў межах новай крымінальнай справы У Брэсцкай вобласці затрыманы 68-гадовы Барыс Вітко, якога раней асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі". Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал. Супрацоўнікі…
Стала вядома імя другога затрыманага падчас хапуна ў Берасцейскай вобласці

Гэта 30-гадовы жыхар Баранавічаў Зелянко Павел Сяргеевіч. Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал. Меркавана, яго, як і 68-гадовага Барыса Вітко, затрымалі супрацоўнікі АМАП у бронікамізэльках з драбавікамі.

На апублікаваным відэа Павел кажа, што яго затрымалі за каментары ва «Укантакце» пад пастом пра Лукашэнку.

🔹Паведаміць пра затрыманні, вобшукі 👉 @BrestSOS
Там жа можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі
🤬9👍1
Вясна | Брэст
❗️Паліну Шарэнду-Панасюк працягваюць утрымліваць у ШІЗА Пра гэта паведаміў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда: "З Палінай зноў знікла сувязь, яна зноў у ШІЗА жаночай калоніі №24 (Зарэчча). Паліну кінулі ў карцар яшчэ 2 траўня, і па стане на 15 траўня яна…
❗️Паліна Шарэнда-Панасюк адмаўляецца ад беларускага грамадзянства на знак пратэсту супраць катаванняў

Такую заяву ад імя сваёй жонкі даслаў «Белсату» муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда:

«[...] Яна больш не хоча мець нічога агульнага з акупацыйным рэжымам, што ўсталяваўся на Беларусі. Рэжымам, які знішчае незалежнасць Беларусі. Рэжымам, які ўдзельнічае ў акупацыйнай вайне. Рэжымам, які забівае яе і іншых палітвязняў у турмах. З моманту адмовы ад грамадзянства. Паліна перастае ўважаць сабе падуладнай усялякім законам акупацыйнай улады, і адмаўляецца выконваць усе патрабаванні [...].

Паліна падкрэслівае, што застаецца беларускай і патрыёткай сваёй Радзімы – Беларусі, і будзе да канца жыцця змагацца за яе свабоду. Паліна просіць міжнародныя гуманітарныя і праваабарончыя арганізацыі сачыць за яе лёсам, і зрабіць усё магчымае для вызвалення яе і ўсіх палітзняволеных».

🔻Пасля гэтай заявы Паліну этапавалі з калоніі №24 для праходжання судова-псіхіятрычнай экспертызы.
10👍3
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы ўтрымліваюць у СІЗА Былога байкера Ігара Шумілава затрымалі 23 лютага. На наступны дзень яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала…
😔Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы будуць судзіць па трох крымінальных артыкулах

Былога байкера Ігара Шумілава затрымалі 23 лютага. На наступны дзень яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 сутак.

Пазней супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). Суд над ім распачнецца 30 траўня ў Баранавічах. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Кміта.

Шумілаў мае інваліднасць трэцяй групы. 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і згубіў нагу.

📮Падтрымайце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі:
СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В
Ігар Юр'евіч Шумілаў
🤬6
Вясна | Брэст
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 30 человек, из них 7 из Брестской области Сегодня МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов"). Из нашего…
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 68 человек, из них 14 из Брестской области

Сегодня МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

Из нашего региона туда включили 14 человек (в том числе 6 политзаключенных активистов анархистского движения): Цыпак Андрей, Кухарчук Михаил, Король Николай, Гапонюк Дмитрий, Грановский Кирилл, Семишкин Сергей, Лебединский Сергей, Кушнеревич Игорь, а также фигуранты «анархистского дела» Головко Алексей, Марач Андрей, Шпетный Павел, Козлянко Александр, Дранец Никита, Чуль Даниил. Для всех причиной добавления в Список указано "вступление в силу приговора" (по политическим статьям). Подробнее про этих людей: 👉
https://brestspring.org/tpost/fodgv39t91

⚠️ А пинчанин Николай Климович, который три недели назад был включен в "список экстремистов", все еще остается в нем. Напомним, что 7 мая стало известно, что мужчина умер в колонии.
🤬7
🎉 Павіншуйце палітзняволенага Уладзіміра Гундара з Днём народзінаў

Уладзімір — актывіст і краязнаўца з Баранавічаў, мае інваліднасць другой групы (мужчына не мае нагі). З 2020 года палітвязня ўжо тройчы асудзілі па крымінальных справах. Апошні суд быў за тое, што падчас папярэдняга суду па "справе Аўтуховіча" Гундар нібыта публічна абразіў пракурорку. Агулам па трох справах мужчыне прызначылі 20 год калоніі. Нядаўна пасля знаходжання ў карцары Гундар аглух. Праз некаторы час слых вярнуўся, але часткова.

Уладзімір займае свой турэмны час малітвамі і чытаннем Бібліі, па сюжэтах якой піша біблейскія складанкі, датычныя кожнага дня яго ў няволі:
«Божа, я іду праз выпрабаванні і пакуты
І Ты са мной, і страх мой супакойваеш,
Для мяне стол з яствамі рыхтуеш,
Суцяшаеш мяне Ты і чакаеш...»

Сення Уладзімір адзначае 63-годдзе.

Падтрымаць тэлеграмай, грашовым пераводам (гэта можна рабіць, паколькі Гундар быў выключаны са "спіса тэрарыстаў"):
📮Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
Гундар Уладзімір Тадэвушавіч
7
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

30 траўня
Лапух Аляксандр — спаўняецца 41 год! Сустрэне свой трэці Дзень народзінаў у няволі. За акцыю пратэсту, якая адбылася 9 жніўня 2020 года ў Пінску, асуджаны да 5.5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Павіншаваць Аляксандра можна па адрасе:
📮 ПК-15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Лопух Аляксандр Уладзіміравіч

31 траўня
Васількоў Рыгор — жыхар Брэста, з лістапада 2020 года па сакавік 2022 года жыў ва Украіне. Пасля вяртання ў Беларусь яго асудзілі на год калоніі па «карагоднай справе».
📮 Калі вы ведаеце, у якой калоніі знаходзіцца Васількоў Рыгор Мікалаевіч , паведаміце нам у @BrestSOS
4👍1
Вясна | Брэст
Суды области признали 2 телеграм-канала и чат «экстремистскими материалами» Cегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили: 🔸Телеграм-канал "Приключения беларусов…
Суды области признали телеграм-канал и две польские книги «экстремистскими материалами»

В Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔸Телеграм-канал «Толькi пра мову!» (больше 3 тысяч подписчиков), имеющий идентификатор [ссылка] — решением барановичского суда от 22.05.2023;
🔹Книга на польском и русском языке «История Польши с древнейших времен до наших дней» и сборник патриотических польских песен «Polskie piesni patriotyczne» — решением барановичского суда от 25.05.2023;

Как следует из расписания суда за 22.05.2023 и 25.05.2023, решение принимала барановичская судья Утлик Вера.

Таким образом, по нашим подсчетам, с июля 2020 года суды Брестской области напризнавали «запрещенными» те или иные протестные чаты, каналы, сайты (и другие места в Интернете) не менее 175 раз.
🤬5
Экстрэмізм ці не? Тэст 🤓

"Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" у Беларусі пастаянна дапаўняецца. Сёння зразумець, што ўжо "экстрэмізм", а што яшчэ не, досыць складана.

Ці зможаце вы зразумець логіку чыноўнікаў? @euroradio падрыхтавала адпаведны тэст. Прайсці яго можна на сайце "Еўрарадыё".

А мы скапіравалі большасць пытанняў ды для зручнасці публікуем іх ніжэй👇
👍2
1
А якая з гэтых песень дакладна ёсць у "чорным" спісе?
Anonymous Quiz
69%
"Наш дом Беларусь"
10%
"Любимую не отдают"
21%
"Саня останется с нами"
1
Адгадайце, якую кнігу Альгерда Бахарэвіча пакуль можна трымаць дома?
Anonymous Quiz
26%
"Сабакі Еўропы"
28%
"Апошнія кніга пана А."
46%
"Белая муха, забойца мужчын"
1
Ці сапраўды экстрэмізмам прызнанае нават гэта: "фотография, на которой на переднем плане наклонена красная тележка с навозом и плакатом, пронзенными вилами"?
Anonymous Quiz
87%
Так, вядома
13%
Не, гэта вы выдумляеце
1🤯1
Гэты парадыйны паблік таксама ёсць у спісе "экстрэмісцкага"
Anonymous Quiz
23%
"Грустный Коленька"
72%
"Чай з малинавым варэннем"
4%
"Беларуские МЕМЫ"
1
У "пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў" на канец траўня — 599 старонак. Колькі з іх, на вашу думку, з'явілася ад пачатку існавання дакумента (2008) да выбараў 2020-га?
Anonymous Quiz
15%
Прыблізна палова старонак — усё, што было да выбараў 2020-га
78%
За 12 гадоў да выбараў у спісе набралася менш за 80 старонак
7%
Спіс папаўняецца больш-менш раўнамерна па працягу ўсяго часу існавання
1😱1