Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🎉 -1 политзаключенный: вышел на свободу «хороводник»

По информации «Весны», в начале месяца освободился из ИУОТ-49 Максим Жаров. Он полностью отбыл срок.

Напомним, что Жарова приговорили к 2 годам «химии» по «хороводному делу» (уголовное дело за то, что 13.09.2020 в Бресте протестующие водили хоровод на перекрестке, пока их не разогнал водомет).
9👍2
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

10 чэрвеня
Заноўскі Аляксандр — айцішнік з Берасця. У канцы красавіка Аляксандру прысудзілі 1.5 гады калоніі за 2 каментары пад публікацыямі тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга". У абодвух выпадках убачылі публічную абразу Лукашэнкі. Апеляцыя на прысуд будзе разглядацца 16.06.2023 — да гэтага часу можна паспець падтрымаць грашовым пераводам!
Адрас для падтрымкі і віншаванняў:
📮 СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Заноўскі Аляксандр Пятровіч

11 чэрвеня
Цяліпка Леў — асуджаны да 3.5 гадоў калоніі з-за берасцейскай акцыі пратэсту 10 жніўня 2020. Спаўняецца 21 год.
Павіншаваць хлопца можна па адрасе:
📮 ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Цяліпка Леў Сяргеевіч
4👍1
Вясна | Брэст
💔 Апошні (трэці) прысуд палітвязню з Баранавічаў Уладзіміру Гундару пакінулі без зменаў. 20 год калоніі агулам, 2.5 гады па апошняй справе 6 чэрвеня Гродзенскі абласны суд разглядаў апеляцыйную скаргу на апошні прысуд Уладзіміру Гундару. Трое суддзяў (адзін…
⚡️Палітвязня Гундара раптоўна этапавалі у калонію. Праз гэтае жонка не паспела атрымаць спатканне з ім у турме

Як стала вядома берасцейскай «Вясне», 7 чэрвеня, адразу пасля апеляцыі на апошні (трэці) прысуд баранавіцкага палітвязня Уладзіміра Гундара пачалі этапаваць у бабруйскую калонію.

Хаця 6 чэрвеня жонцы Гундара суд сказаў на запыт на спатканне, каб жанчына патэлефанавала 9 чэрвеня і тады атрымае дазвол на спатканне.

Такім чынам, падтрымліваць Гундара трэба будзе па новым адрасе:
📮ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Гундар Уладзімір Тадэвушавіч
🤬7😢2
⚡️ «Шкура лукашистская». В Бресте осудили мужчину за комментарии про двух омоновцев

Геннадия Дорожкина
обвиняли по статье 369 УК из-за 2 телеграм-комментариев про сотрудников ОМОНа. На суде он находился под стражей.

Мы нашли комментарии Дорожкина целиком. Подробнее о них (и о деле): 👉 https://brestspring.org/tpost/cl52fja4a1

16 мая судья Евгений Бреган признал мужчину виновным и назначил ему три месяца ареста.

На фото: сотрудники ОМОНа, проходившие «потерпевшими по делу». Им будет положена денежная «моральная компенсация»
🤬10
Памятка: как почистить облачные хранилища Google Фото, Google Диск, iCloud

Правозащитникам брестской «Весны» известно о случаях проверки телефонов при въезде в Беларусь, включая проверку облачных хранилищ. Неожиданно для проверяемых, там могут сохраниться фотографии или видео с протестов. Как удалить их?

Очень подробная инструкция по очистке Google Фото, Google Диск от издания «Наша Ніва»: 👉 на сайте (а тут зеркало сайта).

Краткая инструкция по очистке Google Фото, Google Диск, iCloud от Еврорадио: 👉 на сайте (а тут зеркало сайта).

Остались вопросы? Рекомендуем проект по цифровой безопасности @cyberbeaver, куда можно обратиться за консультацией по безопасному использованию Ваших девайсов.

Фото: Наша Ніва
👍6
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

12 чэрвеня
Іванюковіч Віталь — жыхар Каменца. У ліпені 2022 асуджаны да 2 гадоў калоніі па справе Зельцара (гэта калі завялі крымінальную справу з-за каментароў, якія людзі пакідалі пра перастрэлку айцішніка Зельцара і супрацоўнікаў КДБ).
Дасылайце заказныя лісты па адрасе:
📮 ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
Іванюковіч Віталь Міхайлавіч

12 чэрвеня
Талкачоў Сцяпан — быў асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі па справе Зельцара (гэта калі завялі крымінальную справу з-за каментароў, якія людзі пакідалі пра перастрэлку айцішніка Зельцара і супрацоўнікаў КДБ). Сцяпан тады напісаў: "Адным КДБшнікам больш, адным менш. [Не трэба] без запрашэння ў чужыя хаты ўрывацца".
Адрас для падтрымкі:
📮 ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Талкачоў Сцяпан Віктаравіч
6
З'явілася інфармацыя аб затрыманнях на аграсядзібе «Стулы», якая знаходзіцца ў Пружанскім раёне

Гаворка можа ісці аб як мінімум 5 затрыманых. Папярэдне, людзі знаходзяцца ў пружанскім РАУС і чакаюць суда ў панядзелак па «экстрэмісцкім» артыкуле, паведамляе @viasna96.

Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманні маглі прайсці падчас ці пасля батлеечнага спектакля, якія ладзяць на аграсядзібе.
🤬12
✍️Праваабаронцы працягваюць збор і дакументаванне фактаў катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:

Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

Таксама сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» ў Telegram @Viasnainfo

❗️Пры жаданні вы можаце распавесці сваю гісторыю ананімна
👍8
У Варшаве адбылася панэльная дыскусія пра беларускіх палітвязняў. Прымалі ўдзел у тым ліку былыя палітзняволеныя з Берасцейшчыны

Учора ў польскай сталіцы адбылася дыскусія "Палітзняволеныя ў Беларусі для беларусаў і беларусак, сусвету, праваабаронцаў і СМІ". Прысутнічала каля 50 чалавек, у тым ліку былыя палітвязні Берасцейшчыны (Аляксандр Кабанаў, Алег Кулеша).

Таксама бралі ўдзел 2 прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета — па сацыяльных пытаннях Марыя Гарбунова і нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

🔸Абмяркоўвалі, ці ўплывае статус палітвязня на ўмовы ў зняволенні, як асвятляецца тэма беларускіх палітзняволеных у СМІ (і ў чым асвятленне магло бы быць лепш). Падымалася пытанне таго, што сядзець у беларускіх турмах дорага, і на гэта не хапае матэрыяльных сродкаў сем'яў (і дапамогі звонку).

Рэпартаж цалкам чытайце на нашым сайце: 👉 https://brestspring.org/tpost/kbjdscxjr1
👍6
Па пастанове пракурора Брэсцкай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу flirck.cоm

Падставай для прыняцця гэтага рашэння сталі шматлікія парушэнні названым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» (далей – Закон аб СМІ).

Так, на партале неаднаразова друкавалася Інфармацыя, якая відавочна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў.

Верагодна дзяржаўныя крыніцы памыліліся і гаворка ідзе пра фотахостынг Flickr.com — але адзначым, што ён дагэтуль без праблем адкрываецца ў Беларусі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу 12 чэрвеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
😱3🤬2
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

15 чэрвеня
Смірноў Вячаслаў — жыхар Ляхавічаў. Асуджаны разам з бацькам за расклейку пратэсных ўлётак. Сыну прысудзілі 2 гады "хіміі", бацьку — калонію.
Павіншаваць можна па адрасе:
📮 ПУАТ № 55. 220021, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 7
Смірноў Вячаслаў Генадзевіч

20 чэрвеня
Кандрасюк Андрэй — берасцеец, сустракае трэці запар Дзень нараджэння за кратамі. Асуджаны з-за акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 ў Берасці. У той дзень ён хацеў адвесці ў бок ад АМАПу жанчыну, пасля чаго яго схапілі сем сілавікоў і моцна збілі. У РАУС міліцыя выклікала хуткую, бо Андрэй увесь быў у крыві. Ён трапіў у бальніцу: ў яго была траўма галавы, гематомы па ўсім целе, яму накладалі швы.
Па факце збіцця Кандрасюка крымінальную справу так і не ўзбудзілі, а яму прысудзілі 4 гады калоніі.
Падтрымаць можна заказнымі лістамі на адрас:
📮 ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Кандрасюк Андрэй Уладзіміравіч
6
Вясна | Брэст
⚡️Оставили без изменений приговор политзаключенному Гапонюку, осужденному по «хороводному делу» По информации брестской «Весны», 19.05.2023 областной суд (под председательством судьи Веры Филоник) рассмотрел апелляцию на приговор районного суда Гапонюку Дмитрию.…
⚡️Политзаключенный Гапонюк, осужденный по «хороводному делу», этапирован в колонию

Дмитрия Гапонюка недавно перевели в шкловскую колонию №17, пишет @prisoners_spring96.

Напомним, Гапонюк был задержан 9 января 2023 года в рамках уголовного дела, возбужденного в Бресте по событиям 13 сентября 2020 года, когда во время акции протеста люди водили хоровод на проезжей части (так называемое «хороводное дело»).

Позже его осудили на полтора года колонии по ст. 342 УК (Активное участие в групповых действиях, грубо нарушающих общественный порядок).

📮Поддержите мужчину письмом:
ИК-17, 213004, г. Шклов, ул.1-я Заводская, 8
Гапонюк Дмитрий Юрьевич
😢4💔3🤬1
Вясна | Брэст
В списке «экстремистского» пополнение и... исчезновение позиций Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случились очередные изменения. Кроме добавления новых позиций (о них позже), из Списка убрали добавленные накануне тг-канал «Беларусы…
Что объединяет популярные телеграм-каналы вроде "Белые Халаты. News" со страницами в соцсетях филиалов "Весны"? Правильно, их недавно признали "экстремистскими материалами" судьи Брестской области

Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Во-первых, туда вернули:
🔸тeлеграм-канал "Беларусы Грузии / BY in Georgia" (впервые в Списке появился 30 мая, чтобы 6 июня пропасть — и вот сегодня канал вернули в "список экстремистского").

Кроме того, "благодаря" решениям судей Брестской области, впервые в списке появились:
🔹телеграм-канал «Kłub "Lićviny"»
🔸Фейсбук-аккаунт "Гомельская Весна"
🔹Youtube-канал "PravaVic"
🔸Youtube-канал "bierasciejskajaviasna"
🔹Фейсбук-аккаунт "Палеская вясна"
🔸телеграм-канал "Белые Халаты. News" на 16 тыс подписчиков
🔹телеграм-канал "Посмотри, брехня?" с 7.8 тыс подписчиков

Кто из судей стоит за признанием этих мест в Интернете «экстремистскими», как всегда рассказываем на нашем сайте: 👉 https://brestspring.org/tpost/abeube33x1
🤬9
Вясна | Брэст
З'явілася інфармацыя аб затрыманнях на аграсядзібе «Стулы», якая знаходзіцца ў Пружанскім раёне Гаворка можа ісці аб як мінімум 5 затрыманых. Папярэдне, людзі знаходзяцца ў пружанскім РАУС і чакаюць суда ў панядзелак па «экстрэмісцкім» артыкуле, паведамляе…
Затрыманая ўладальніца аграсядзібы «Стулы». Сёння над ёй прайшоў суд па «экстрэмісцкім» артыкуле

Сілавікі затрымалі Ларысу Быцко, паведамляе @mediazona_by са спасылкай на свае крыніцы.

Згодна з інтэрнэт-раскладам суда, сёння Ларысу судзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), але вынік пакуль невядомы.

Нагадаем, у нядзелю на аграсядзібе «Стулы» было затрымана мінімум 5 чалавек.

🔹Паведаміць пра затрыманні, вобшукі 👉 @BrestSOS
Там жа можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі
🤬9👍2
🗣«Уплывае не статус палітвязня, а артыкул». Былыя вязні і праваабаронца пра статус палітвязня і апублічванне рэпрэсій

У Беларусі сёння налічваецца ўжо амаль 1500 палітычных зняволеных. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу.

Паразмаўлялі з былымі палітвязнямі і праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.

«Уплывае на тваё становішча ў турме не статус палітвязня, а артыкул. Калі будзе ўказ прэсаваць, то значыць будуць прэсаваць. Калі такога ўказання няма, то будзеш сядзець спакойна, як і іншыя зняволеныя».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3Jujvwe

✍️Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам
😢4👍1