💛Добрыя справы, якія можна зрабіць тут і зараз! Змагаемся з пачуццём бездапаможнасці ў гэтыя цяжкія часы
Гартайце карткі пра тое, якія маленькія (але важныя) справы можна зрабіць, каб зрабіць лепей іншым (ды сабе).
Спасылкі на данаты:
Патрэон Вясны
Аднаразовы данат Вясне праз Stripe
Патрэон DissidentBy
Патрэон Палітвязынкі
Розныя варыянты падтрымкі Partyzanka
Спасылкі на ініцыятывы, праз якія можна пісаць палітвязням:
Майстэрня паштовак салідарнасці
письмо.бел
DissidentBy
Спасылкі з карыснай інфармацыяй:
* Як выдаляць гісторыю вашых інстаграм-сторыс
* Як прыбрацца ў Google Cloud, iCloud, Google Photo
* Нюрнбергскі працэс над юрыстамі. Чаму аргумент "мы ўсё рабілі згодна з законам" не змог на гістарычным судзе апраўдаць рашэнні нацыстскіх судзяў ды пракурораў
* Квіз па правах чалавека (з тлумачэннямі і адказамі)
На гэты пост натхніла ініцыятыва "ІншыЯ" (прасоўваюць ідэі недыскрымінацыі, інклюзіі). Дарэчы, падпішыцеся на іх.

❤8👍1
Вясна | Брэст
⚡️Нягледзячы на з'езд экс-палітвязня з краіны, ціснуць на яго сям'ю. Таксама пагражаюць пазбавіць яго (і жонку) грамадзянства Шматдзетны бацька Віталь Жук з'ехаў з сям'ёй з Кобрына ў Італію і адкрыта распавядае пра сваё зняволенне. 🔻А сёння, па інфармацыі…
«Усе ператрусы праходзілі на вачах у дзяцей, то-бок дзеці ўсе бачылі і разумелі, таму для іх міліцыя ўжо была нядобрая»
Пакуль кобрынец Віталь Жук адбываў пакаранне "за абразу прэзідэнта", дома яго чакалі чацвёра дзяцей: 11-гадовая Аляксандра, 8-гадовы Арцём, 6-гадовая Анастасія і 3-гадовая Маша. Яны малявалі і адпраўлялі сотні паштовак палітвязням, якім, акрамя іх, амаль ніхто не пісаў.
— Калі яны мяне спыталі, чаму затрымалі тату, я патлумачыла: тата выказаў сваё меркаванне, хацеў для вас лепшага жыцця, ён ні ў чым не вінаваты, а злыя міліцыянты яго затрымалі. Усё як ёсць, — расказвае @euroradio жонка Віталя Маргарыта Жук.
Як дзеці перажылі ўвесь тэрмін затрымання бацькі чытайце тут 👉https://euroradio.fm/abvodzili-nozhku-kab-tata-bachyu-yak-rasce-lyos-syami-eks-palitvyaznya
Гэтая спасылка адкрыецца без VPN

❤9👍2
📆 Тыдзень супраць катаванняў. Праграма анлайн-мерапрыемстваў
З 19 да 26 чэрвеня беларускія арганізацыі правядуць Тыдзень супраць катаванняў. У праграме як мерапрыемствы па-за межамі Беларусі, так і анлайн-частка. Далучайцеся 👇
📍19.06 (панядзелак) 19:00 па менскім часе
Анлайн: прэзентацыя ацэнкі стану права на свабоду ад катаванняў у 2022 годзе ў межах Нацыянальнага Індэксу правоў чалавека
Прадстаўнікі Беларускага Хелькінскага камітэту распавядуць пра Індэкс, распавядуць пра яго паказчыкі на 2022 год, а таксама адкажуць на пытанні зацікаўленых.
✅ Зарэгістравацца можна тут
📍26.06 (нядзеля) 12:00 па менскім часе
Анлайн-лекцыя Імке Хахсан "Як падтрымаць людзей с досведам катаванняў"
На лекцыі будуць асвятляцца наступныя пытанні:
* Як цела сігналізуе аб траўматызацыі?
* Як чалавек, які мае досвед гвалту, аднаўляе давер і сувязь з іншымі людзьмі?
* Як прапаноўваць і даваць падтрымку такім людзям?
* У чым сутнасць падтрымкі?
* Як дапамагаць беражліва?
Будзе карысна людзям, якія сутыкнуліся з катаваннямі, іх сваякам і блізкім, калегам, а таксама праваабаронцам, журналістам і іншым спецыялістам, якія працуюць па гэтай тэме.
✅ Спасылку на рэгістрацыю шукайце тут
Цалкам праграму (якая ўключае мерапрыемствы ў Вільні, Варшаве, Познані) глядзіце тут. Будуць квізы і кінапрагляды, лекцыі, спектаклі і майстар-класы — адным словам, насычаная праграма 🔥

👍6❤1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🎥Як выжыць у беларускай турме? Парады юрыста
Штотыдзень сілавікі затрымліваюць беларусаў, якія часта пад ціскам следчага агаворваюць сябе і іншых. «Настоящее Время. Беларусь» паразмаўлялі з юрыстам, псіхолагам і медыкам, якія адказваюць на пытанні, з якімі людзі сутыкаюцца ў турмах і СІЗА.
У першым выпуску журналісты пагаварылі з юрыстам «Вясны» Паўлам Сапелкам, які растлумачыць як паводзіць сябе на допыце, ці можна палепшыць умовы ўтрымання ў турме, што важна казаць, а што нельга падпісваць.
https://youtu.be/bIpPhWzOPf0

YouTube
"Будьте сдержанными" - юрист о том, как выжить в белорусской тюрьме.
Что вы будете делать, если завтра окажетесь в тюрьме? Каждую неделю силовики задерживают белорусов, которые под давлением следователя оговаривают себя и других. Мы поговорили с юристом, психологом и медиком, которые отвечают на вопросы, с которыми люди сталкиваются…
👍6
🎉 -1 палітвязень: выйшаў з калоніі жыхар Каменца. Ён цалкам адбыў пакаранне
Па інфармацыі «Вясны», Віталь Іванюковіч выйшаў з калоніі №3 на папярэднім тыдні, 16 чэрвеня.
Нагадаем, што мужчыну асудзілі да 2 год калоніі па «справе Зельцара» (масавая крымінальная справа з-за каментароў, якія людзі пакідалі пра перастрэлку айцішніка Зельцара і супрацоўнікаў КДБ).

🎉 І яшчэ -1 палітвязень: выйшаў на волю пружанец Ігар Лаптановіч
Па інфармацыі «Вясны», з калоніі «Віцьба» выйшаў палітзняволены Ігар Лаптановіч. Нагадаем, што мужчыне прысудзілі 2.5 гады калоніі за тое, што ён нібыта зрабіў паклёп на выбарчую камісію (што тыя фальсіфікавалі выбары ў 2020 годзе), а таксама за ўдзел у акцыі пратэсту з карагодам у Берасці.
Жонка Ігара Юля Лаптановіч тым часам застаецца ў калоніі. Яе, нагадаем, судзілі па палітычных справах двойчы (ў першы раз таксама па «карагоднай справе»). Дома чакаюць трое дзяцей.

❤12👍3
Вясна | Брэст
❗️+23 политзаключенных в стране. Из них +4 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Борис Геннадий Николаевич (ИУОТ-43) — 55-летний ветеран войны в Афганистане, житель Барановичей. Осужден…
❗️+9 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области
Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенным на Брестчине:
▪️Козека Владимир Георгиевич (Ленинский ИВС, Брест) — житель Дрогичинского района, задержан 9 мая 2023 года на пограничном переходе Тересполь-Брест, когда возвращался в Беларусь. Известно, что его уже несколько раз судили по ч.2 ст.19.11 КоАП (распространение экстремистских материалов) и каждый раз давали арест. Последний раз ему присудили 15 суток.
Также политзаключенными в стране признаны:
▪️Богаченко Дмитрий (СИЗО-3)
▪️Гемза Владимир
▪️Заголовец Дмитрий (СИЗО-2)
▪️Кондратюк Александр (СИЗО-1)
▪️Корнеенко Анна (СИЗО-1)
▪️Сакович Ярослав (СИЗО-1)
▪️Скударнов Виталий (ИК-1)
▪️Шагаев Алексей (ИК-22)
Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1497 человек политическими заключенными. Из них в Брестской области 263. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org
#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя

😢5
У Івацэвічах рэдактара незалежнага інтэрнэт-рэсурсу выклікалі «на размову»
Раніцай 19 чэрвеня дадому да рэдактара інтэрнет-рэсурсу ganc-chas.by Паўла Дайліда прыйшлі супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС і прапанавалі паехаць у пастарунак «на размову».
Як стала вядома @bajby, адзін з наведвальнікаў быў у міліцэйскай форме, другі — у цывільным адзенні.
Супрацоўнік у форме паведаміў, што з рэдактарам хочуць паразмаўляць у Івацэвіцкім РАУС наконт сітуацыі, якая адбылася 17 чэрвеня каля крамы «Санта» ў Івацэвічах, дзе затрымалі аўтамабіль на расейскіх нумарах. Пры гэтым супрацоўнік міліцыі сказаў, каб Дайлід узяў з сабой тэлефон.
На пытанне рэдактара, у якасці каго і па якой справе яго выклікаюць, міліцыянер не адказаў. Але адзначыў, што ні падазраваным, ні абвінавачаным Павел Дайлід не з'яўляецца: проста з ім нехта хоча «паразмаўляць».

🤬6
Вясна | Брэст
⚡️ Жыхара Брэста затрымалі з-за меркаванага распальвання варожасці, распаўсюд асабістых дадзеных сілавікоў і суддзяў, а таксама абразу Лукашенкі Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Андрэя Цалюка. На «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што быў…
«Пакінуў больш за дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў»: у Мінску пачынаюць судзіць жыхара Брэста
У Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 20 чэрвеня пачнуць судзіць жыхара Брэста Андрэя Цалюка, паведамляе @viasna96. Справу разглядае суддзя Анжаліка Данілава.
Раней у праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што Андрэй быў затрыманы за распаўсюд асабістых дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікі да гвалтоўных дзеянняў. Да суда Цалюк утрымліваўся ў СІЗА №1 у Мінску.
У мужчыны ёсць жонка і малалетняе дзіця.
Яго абвінавачваюць адразу па васьмі артыкулах КК 👉https://brestspring.org/tpost/2ck0n2nza1

🤬8
📅 20 чэрвеня — Сусветны дзень уцекачоў. Гэта дзень, які арганізуецца ААН, каб нагадаць: кожны і кожная, хто быў вымушаны пакінуць сваю краіну, варты павагі і абароны
Праблема мігрантаў і ўцекачоў апошнімі гадамі ў Беларусі выйшла на новы ўзровень. Як сотні тысяч беларусаў з'ехалі (ўцяклі) са сваёй краіны, так і грамадзяне іншых краін апынуліся на тэрыторыі Беларусі ў пошуках бяспечнага месца (часта для ніх Беларусь толькі часовая кропка).
І ва ўсім свеце колькасць уцекачоў расце.
Мы тут хочам нагадаць:
✅ Кожны і кожная маюць права шукаць прытулку. Імкненне да бяспекі — гэта базавае права, якога нельга пазбаўляць.
Падрабязней пра міграцыю і ўцекачоў чытайце на картках вышэй.

❤4👍3
Бяроза: мужчыну асудзілі на паўтары гады калоніі за інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі, паведамляе @viasna96
У судзе Бярозаўскага раёна першага чэрвеня асудзілі Вадзіма Говіна паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі, злучаная з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства) Крымінальнага кодэкса.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у сацсетцы Вконтакте пакінуў абразлівы каментарый у бок Лукашэнкі, у якім абвінавачваў палітыка ў здзяйсненні злачынства супраць чалавечнасці і акту тэрарызма. Да суда Вадзім утрымліваўсся пад вартаю. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Вадзіму адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вадзім Говін мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працаваў зваршчыкам.
Крыніца: Вясна

🤬7
⚡️Пад відэа з Лукашэнка пакінуў каментар, дзе цэнзурна выказаў нязгоду з ягонымі словамі. Стаў вядомы прысуд у Пінску
1 чэрвеня пінскі суд разглядаў справу супраць Дашэвіча Ягора Віктаравіча. Яму закідалі публічную абразу Лукашэнкі, ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса.
Як вынікае з тэксту прысуду, Ягор пакінуў у тэлеграме каментар. У тым паведамленні судовая экспертыза не знайшла прыкмет нецэнзурнасці (а толькі "негатыўную ацэнку" Лукашэнкі).
Тым не менш, за крытыку словаў Лукашэнкі суддзя Вольга Лубнік прызначыла Ягору Дашэвічу 2 гады "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову).