Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Важнае за тыдзень у вобласці

Выйшлі на волю 2 палітвязні: актывістка з Маларыты Людміла Рамановіч і берасцеец Іван Ракіць

11 жніўня была гадавіна смяротнага стрэлу ў Генадзя Шутава

Ваенкаматы дасылаюць павесткі тым, хто падаўся на візу праз польскі візавы цэнтр. Што вядома?

У вобласці з'явіліся новыя палітвязні: Дзмітрый Белямук, Яўген Білаброўка, Эдуард Верамчук, Аляксандр Маляўка, Вячаслаў Салодкі. Па стане на 13.08.2023, у вобласці 268 палітвязняў.

Берасцейскі суд раззлаваўся на Tiktok. Папаўненне "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Рэпрэсіі: судзілі па палітычных крымінальных справах Вольгу Мацко ў Баранавічах, Міхаіла Літвака ў Берасці. Стала вядома пра змяшчэнне ў СІЗА-7 палескага журналіста-фрылансера Аляксандра Ігнацюка, а таксама затрыманне пасля прыезду з ЕЗ кобрынца Канстанціна Біча.

Карыснае: праходзім анлайн-курс па медыяпісьменнасці 😎

📊Статыстыка тыдня: да 9 жніўня 2023 прааналізавалі "спіс асоб-экстрэмістаў". Выявілі, што Берасцейская вобласць — лідэр (пасля сталіцы). Больш цікавых лічб тут
👍2👀2
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

15 жніўня
Ярошкін Сяргей — берасцеец-бармэн. Спаўняецца 33 гады. Атрымаў 2.5 гады "хіміі" па "карагоднай справе" (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Дасылайце яму лісты ды паштоўкі па адрасе:
📮 ПУАТ-17, 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2
Ярошкін Сяргей Міхайлавіч

16 жніўня
Хабавец Данііл — асуджаны да 3.5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за берасцейскую акцыю пратэсту 10 жніўня 2020. Сустракае ўжо трэці запар Дзень народзінаў за кратамі.
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
📮 ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Хабавец Данііл Цімафеевіч
6
Баранавічы: за абразу Лукашэнкі мужчыне прысудзілі калонію, паведамляе @viasna96

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 10 жніўня вынесены прысуд 37-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Корсаку. Судзячы па сацсетках Корсака, у яго ёсць жонка і непаўналетнія дзеці.

Яго абвінавацілі паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўца – Вадзім Карачун.

Паводле абвінавачання, Сяргей Корсак на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» некалькі разоў размясціў выяву з тэкстам, які ганьбіць гонар і годнасць Лукашэнкі.

“Пры гэтым мужчына ўсведамляў, што ягоны акаўнт знаходзіцца ў адкрытым доступе, а значыць праглядзець размешчаную ў ім інфармацыю можа неабмежаваная колькасць карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт” – паведамляе “Баранавічы – Наш край”.

Суд прызнаў Сяргея Корсака вінаватым і прызначыў яму 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
🤬7
Берасце: сілавікі апублікавалі "пакаянныя відэа" мужчыны і жанчыны

Ён кажа, што затрыманы за тэлеграм-каментары пра Лукашэнку і службоўцаў.

Яна кажа, што пакідала негатыўныя каментары пра ворганы ўлады ды "СВО".

Мужчыну клічуць Барзавец Сяргей, высветліла берасцейская "Вясна".

Падрабязней: https://brestspring.org/tpost/dx5locs9a1
🤬8
Берасце: ГУБАЗ затрымаў маці экс-палітвязня і добраахвотніка Ціхана Клюкача. Гэтае заўважыла выданне "Наша Ніва"

Сёння каналы берасцейскага ГУБАЗіКа паведамілі пра затрыманне 45-гадовай Іны Калацкай. Яна маці былога палітвязня і добраахвотніка Ціхана Клюкача. Іна — псіхолаг паводле адукацыі, жыве ў Берасці.

Губазікаўцы вінавацяць жанчыну ў «датычнасці да экстрэмізму» (гэта можа значыць што заўгодна). За гэта яе, як паведамляецца, пасадзілі ў берасцейскі ІЧУ на суткі па адміністрацыйным артыкуле.

Гэта не першы выпадак, калі сілавікі ціснуць на сваякоў ваяроў.
🤬12😱2
Барановичи: присудили 2.5 года местному жителю по трем политическим статьям. Судя по всему, за посты в "Одноклассниках", где у мужчины на аватарке "Погоня" на фоне бчб

11 и 14 августа барановичский суд рассматривал уголовное дело против 42-летнего Адасько Сергея Иосифовича. Мужчину задержали еще в мае, судили по "административке" и после этого не выпустили. Коротко про приговор сообщила "Весна".

Мы нашли соцсети мужчины. Выглядит так, что он оппозиционер со стажем: еще в 2015 году в "Одноклассниках" на аватарку поставил герб "Погоня" на бело-красно-белом фоне. И регулярно делился на своей странице новостями с "Хартии-97".

Судья Артем Подолянец посчитал, что Адасько нарушил закон по ч.1 ст.368 УК (оскорблял А.Лукашенко), ст.369 (оскорбил представителей власти) и ст.370 (оскорбил госсимволы). И судья постановил: отправить Сергея Адасько на 2.5 года в колонию.

На фото: Сергей Адасько, фото из "Одноклассников" от 2015 года.
😢5🤬2👍1
Новае абнаўленне ў Telegram дазваляе ўсім выкладваць "сторыс" (як у Інстаграме). Што трэба ведаць, каб карыстацца новай функцыяй бяспечна?

Нядаўна ў Тэлеграме з'явіліся "гісторыі". Спачатку іх маглі выкладваць толькі платныя карыстальнікі, але з учорашнім абнаўленнем функцыя даступна ўсім.

Сярод плюсаў гэтай функцыі: можна абмяжоўваць, хто можа праглядзець Вашыя гісторыі, больш гнуткі чым у Інстаграме час высвятлення гісторый.

⚠️На што варта звярнуць увагу: як і ў Інстаграме, пасля сканчэння часу гісторыі, яна не выдаляецца з Вашага акаўнту, а трапляе ў архіў. Такім чынам, калі да Вашага тэлефону атрымаюць доступ сілавікі, яны змогуць пабачыць Вашыя ўжо неактуальныя "сторыс" у гэтым архіве. Таму прыйдзецца выдаляць кожную гісторыю з архіву ўручную.

Як ачышчаць архіў "гісторый" у Тэлеграме, ды як увогуле карыстацца новай функцыяй бяспечна, распавядае "Наша Ніва". Чытаць тут без впн
👌5👍2
Вясна | Брэст
😞 Лишился урожая и остался с долгом в $10 тыс. Такие итоги 43 суток задержания Владимира Козеки Владимир Козека был задержан при въезде в Беларусь из-за того, что в телефоне нашли "экстремистские материалы". Мужчина отсидел в брестском ИВС 43 суток подряд…
У драгічынскага фермера падчас паездкі ў Польшчу беларускія памежнікі патрабавалі тэлефон. І не верылі, што тэлефону ўвогуле няма

Уладзімір Казека адказваў: "няма, я іх не накупляюся, ў мяне яшчэ у траўні тэлефон быў канфіскаваны". На гэтае былі пагрозы і ўгаворванні "аддаць па-добраму", "знойдзем — дадзім 15 сутак". А яшчэ на нестандартную сітуацыю супрацоўнікі выклікалі сваіх кіраўнікоў, дайшло аж да падпалкоўніка.

Гэтая гісторыя здарылася напачатку жніўня. А ў траўні, нагадаем, пасля вяртання з Польшчы Казеку затрымлівалі, а затым тры разы запар прысуджалі арышт. Тады ён правёў у ІЧУ 43 дні. А тэлефон быў канфіскаваны пастановай аднаго з такіх судоў.

Падрабязней: https://brestspring.org/tpost/s6yikk84e1
🤬12👀1
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

17 жніўня
Байсараў Канстанцін — пінчук. 27 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну, хлопец зняў відэа з вайсковым самалётам, які пралятаў над тэрыторыяй Беларусі, і даслаў яго ў чат-бот "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала. За гэтае яму прысудзілі 2 гады калоніі. Сустракае ўжо другі запар Дзень народзінаў за кратамі.
Дасылайце словы падтрымкі Канстанціну па адрасе:
📮 ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Байсараў Канстанцін Уладзіміравіч

19 жніўня
Вінярскі Аляксандр — спаўняецца 20 год! У жніўні-2020 быў яшчэ непаўнагадовым хлопцам. Выйшаў на акцыю пратэсту 10 жніўня у Берасці, за што быў асуджаны да 3 гадоў выхаваўчай калоніі. Сустракае ўжо трэці запар Дзень народзінаў за кратамі.
Павіншаваць з юбілеем можна па адрасе:
📮 Выхаваўчая калонія № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4
Вінярскі Аляксандр Андрэевіч
5
Колония и большой штраф брестчанину по политическим статьям. Пока он сидел, у него родился третий ребенок

Олегу Прокопчуку
за решеткой исполнилось 43 года. Сперва он был задержан по административному делу, но его не выпустили на волю и поместили в СИЗО.

Затем судили за комментарий про беларуских военных: «пи*дюки» (именно так, со знаком *). А еще за якобы «публичное оскорбление Лукашенко».

Суммарно по двум статьям мужчине дали год колонии и штраф. На апелляции сторона защиты пыталась смягчить приговор, предоставив справку о том, что у мужчины родился третий ребенок. Не помогло: приговор оставили без изменений.

Подробнее: 👉 https://brestspring.org/tpost/f882e8i3t1

На фото: Олег Прокопчук в 2014 году
🤬12👍1
Вясна | Брэст
🚫 Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала берасцейскі сайт brestnote.by. Гэта заўважыла іншае берасцейскае выданне BGmedia У сераду BGmedia адзначыла, што сайт brestnote.by перастаў адкрывацца як у Беларусі, так і па-за межамі краіны. Прычынай называецца…
Міністэрства інфармацыі зняла блакіроўку з рэгіянальнага сайту BrestNote, паведамляе БАЖ

Прыблізна месяц таму сайт BrestNote раптам стаў недасяжны для карыстальнікаў. Аказалася, што інтэрнэт-рэсурс заблакаваны па рашэнню Міністэрства інфармацыі.

Як адзначала рэдактарка brestnote.by Наталля Пармон, блакіроўка адбылася раптоўна: ніякіх папярэджанняў ад Мінінфармацыі Беларусі не было.

І вось цяпер сайт ізноў працуе.

✂️ Падставай для блакіроўкі, як аказалася, была гіперспасылка на "экстрэмісцкае" медыя. Прычым артыкул з той спасылкай з'явіўся на паўтары гады раней, чым медыя стала "экстрэмісцкім". На дадзены момант тая спасылка ўжо выдалена.
👍6
Вясна | Брэст
❗️+11 политзаключенных в стране. Из них +5 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенным на Брестчине: ▪️Белемук Дмитрий Александрович (СИЗО-7) — спортсмен из Бреста. Мужчина под стражей с середины февраля 2023…
❗️+12 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенным на Брестчине:
▪️Игнатюк Александр Александрович (СИЗО-7) — журналист-фрилансер с Полесья. В конце 90-х и начале 2000-х выдавал независимую региональную газету "Вечерний Столин", был ее главным редактором. В 2003 Игнатюка осудили по ст.369 на 30 б.в. Тогда выход газеты несколько раз приостанавливал Мининформ, и в результате газета закрылась. Потом Игнатюк создал сайт "Про Столин", который работал до недавнего времени. Сам Игнатюк занимался журналистикой и блогерством. В июле 2023 задержан по обвинению по ст.361-4 УК (Содействие экстремистской деятельности).

Также политзаключенными в стране признаны:
▪️Балахонов Кирилл (СИЗО-1)
▪️Бизюк Татьяна (СИЗО-1)
▪️Добрыднев Олег (СИЗО-1)
▪️Жлобо Наталья (СИЗО-1)
▪️Ефимович Владислав (СИЗО-1)
▪️Покаташкина Анастасия (Тюрьма в Жодино)
▪️Прозецкий Дмитрий (СИЗО-1)
▪️Рукойть Владислав (СИЗО-1)
▪️Скроб Ирина
▪️Храсько Вадим (СИЗО-1)
▪️Якимец Владимир (ИК-1)

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1492 человека политическими заключенными. Из них в Брестской области 269. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
😢7
Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказвае рашучы пратэст супраць прызнання "Гомельскай Вясны" экстрэмісцкім фармаваннем

Учора стала вядома, што 9 жніўня 2023 года КДБ Беларусі прыняў рашэнне аб прызнанні «Гомельскай Вясны» экстрэмісцкім фармаваннем. эта адвольнае рашэнне крыміналізуе супрацоўніцтва з «Гомельскай Вясны» і шэрагам інфармацыйных рэсурсаў: любыя правамерныя кантакты з пералічанымі ў рашэнні інтэрнэт-рэсурсамі могуць быць кваліфікаваныя як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і пацягнуць за сабой крымінальную адказнасць – аж да пазбаўлення волі.

👉З гэтай нагоды праваабаронцы "Вясны" публікуюць заяву
💔61😱1
Баранавічы: 71-гадовага пенсіянера судзілі за абразу Лукашэнкі

26 ліпеня разглядалася крымінальная справа 71-гадовага жыхара Баранавічаў Генадзя Паляніна. Пенсіянера абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт.368 КК. Справу разглядаў суддзя Арцём Падалянец, паведамляе @viasna96.

Па матэрыялах абвінавачання, Генадзь Палянін, "выкарыстоўваючы ў якасці сродку здзяйснення злачынства персанальны кампутар у адкрытым для публічнага доступу карыстальнікаў мэсэнджара "Telegram" у чаце “Беларусь у шоку! Chat", размясціў тэкставае паведамленне, якое прыніжае гонар і годнасць асобы прэзідэнта ў непрыстойнай форме, тым самым наўмысна публічна прынізіў гонар і годнасць ягонай асобы."

Да суда Палянін знаходзіўся пад падпіскай аб невыездзе.

Суд, з улікам узросту абвінавачанага, прызначыў яму 2 гады "хатняй хіміі".

На фота: Генадзь Палянін у 2014 годзе
🤬10
Вясна | Брэст
Брестский суд разгневался на Тикток. И запретил 4 крупных (и не очень) страницы там. Суды в районах тоже не отстают Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда…
Пинский судья внес в список "экстремистских материалов" ФБ-страницу "Центр білоруських комунікацій". А судья в Бресте (опять) пошел запрещать тиктоки

Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔹ФБ-страница "Центр бiлоруськiх комунiкацiй"
🔸Тикток-аккаунт "typiczmag"

Отметим, что ссылки на оба ресурса в "списке экстремистского" нерабочие. Любой браузер говорит, что нет таких страниц. Всё из-за опечаток в "списке экстремистских материалов".

Как всегда, кто из судей стоит за этими решениями, рассказываем на нашем сайте.

И отметим, что по нашим подсчетам, с июля 2020 года суды Брестской области напризнавали "запрещенными" те или иные протестные чаты, каналы, сайты (и другие места в Интернете) уже 227 раз.
🤡6🤬1
Вясна | Брэст
Пружанскую палітзняволеную Алену Гнаук перавялі ў зарэчанскую калонію, паведамляе "Вясна: Палітвязні Беларусі" "Вясне" стала вядома пра тое, што Алену Гнаук перавялі ў калонію №24 (Зарэчча, Гомельская вобласць). ❗️Менавіта ў гэтай калоніі збівалі палітзняволеных…
🕊 Вестачка ад палітзняволенай Алены Гнаук

У канцы ліпеня пружанку Алену перавялі ў зарэчанскую калонію №24 (Зарэчча, Гомельская вобласць). Гэтая калонія вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі. Звычайна ў "Зарэчча" адпраўляюць ужо не ў першы раз асуджаных жанчын.

Днямі палітзняволеная выйшла з карантыну ды трапіла ў атрад №1.

«Атрад размешчаны на 3-м паверсе вялікага трохпавярховага будынка-казармы. У атрадзе 93 чалавекі. Людзі тут прасцейшыя, чым у ПК-4 у Гомелі. Там, у ПК-4, шмат тых, хто патрапіў упершыню са сваімі амбіцыямі. І з інтэлектам некалькі вышэй за сярэдні. Вельмі шмат ідуць па наркатычных артыкулах. А гэта людзі далёка не дурныя. І, у асноўным, працуюць заўгасамі...» пішуць сваякі ў інстаграме Гнаук.

Нагадаем, актывістка асуджана па трох крымінальных справах да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі.

Алена передае ўсім вітанні. Давайце падтрымаем яе:
📮 ПК-24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, атрад №1
Гнаук Алена Пятроўна
7💔2
Вясна | Брэст
🟨 Прошло три года с выборов. Но репрессии продолжаются по сей день, в том числе с помощью "антиэкстремистского" законодательства. Но как понять, кого преследуют наиболее активно? Мы попытались ответить на этот вопрос при помощи анализа официального "списка…
🟨 Очередное пополнение "списка экстремистов". За 2 недели по стране добавили 67 человек, из них 2 из Брестской области

Две пятницы подряд МВД традиционно обновляло список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

Из нашего региона туда включили двоих: 71-летний житель Барановичей Геннадий Полянин и 50-летний пинчанин Игорь Денисюк. Для обоих причиной добавления в "список экстремистов" указано "вступление в силу приговора" (по политическим статьям). Что нам известно про этих людей: 👉 https://brestspring.org/tpost/3472d1jfc1

К 9 августа 2023 мы (пере)проверяли число "лиц-экстремистов" в области, и нашли ранее неучтенных нами 7 человек. Так что, по нашим подсчетам, на сегодня (18.08.2023) в Брестской области 550 человек имеют статус "лица, причастного к экстремистской деятельности".

Что этот статус значит для самого человека, можно прочесть здесь.
🤬4😢3
Вясна | Брэст
❤️‍🩹 Экс-политзаку из Бреста нужна помощь после вынужденного отъезда из Беларуси. Поддержите его! Максим Силюк был осужден к 2.5 годам колонии за разные протестные акции. Это было групповое дело, всего судили 10 человек. Конкретно Силюку вменяли причастность…
🤝 Дапамога былому палітзняволенаму «рэйкаваму партызану» Сілюку Максіму

Максім — жыхар Берасця. Быў затрыманы 28 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных пуцей і развешванні пудзілаў у горадзе. Яму былі прад'яўлены абвінавачанні па ч.2 арт.339 КК (размаляваў пратэстнымі надпісамі Табакерку) і па арт. 309 КК (пастаяў побач, пакуль іншы закараціў рэйкі, ды й на судзе чыгуначнікі самі казалі, што нічога страшнага ад гэтага не магло здарыцца). Падрабязней тут.

18 траўня 2021 Максім быў асуджаны судом Ленінскага раёна Берасця на 2 гады і 6 месяцаў зняволення. Адбываў пакаранне ў ПК-17. Максім цалкам адбыў тэрмін і 1 лютага 2023 выйшаў на волю.

«У Польшчы я жыву 2 месяцы і спрабую сваімі сіламі падняцца на ногі — працую на розных працах, арандую жыллё. Заашчадзіў крыху грошай, каб адправіць сына ў школу. Але гэта вельмі складанае выпрабаванне. І мне патрэбна дапамога.

За час, пакуль я быў у калоніі, назапасіўся вялікі абавязак па аліментах перад маленькай дачкой. Таксама ёсць доўг за кватэру, у якой мы з сынам цяпер жывем у Польшчы.

Я не люблю прасіць, але быць слабым бацькам для сваіх дзяцей, быць клопатам для сяброў і сваякоў — гэта яшчэ горш. Да 2020 гада я быў паспяховым і самадастатковым шчаслівым сем'янінам. Але зараз я пачынаю новае жыццё ў новай краіне. І няма нічога горшага, чым пачынаць яго з даўгоў».

Адзначым, што на медыцынскую дапамогу грошы ўжо не збіраюцца: гэтая патрэба ўжо пакрываецца 🧡

Падтрымаць збор на BYSOL
8