Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
20 гадоў ліквідацыі "Вясны" як юрыдычнай асобы. Як гэта было?

Пасля гэтага "Вясна" шмат разоў спрабавала ізноў зарэгістравацца, але ёй гэта так і не дазволілі.
Праз фармальную адсутнасць афіцыйнай рэгістрацыі, старшыню "Вясны" Алеся Бяляцкага судзілі як у 2011 годзе, так і ў 2023 годзе гэты факт фігураваў як важная частка абвінавачвання.

📍А суддзя, якая выносіла рашэнне аб ліквідацыі "Вясны" як юрыдычнай асобы, у снежні 2021 трапіла ў санкцыйныя спісы Еўразвязу. Гэтая ж суддзя ўжо ў 2023 выносіла рашэнне аб ліквідацыі апазіцыйнай Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ.

Храналогію падзей 20-гадовай даўніны чытайце цалкам на сайце "Вясны": 👉 https://spring96.org/be/news/113190

📸 Фота: акцыя пратэсту 28 кастрычніка 2003 на падлозе ў залі Вярхоўнага суду (пасля таго як суддзя агалосіла рашэнне). Прысутныя паўтаралі "Ганьба!". Пазней іх выносілі з судовай залі міліцыянты.
👀5👍1🤬1
Вясна | Брэст
20 гадоў ліквідацыі "Вясны" як юрыдычнай асобы. Як гэта было? Пасля гэтага "Вясна" шмат разоў спрабавала ізноў зарэгістравацца, але ёй гэта так і не дазволілі. Праз фармальную адсутнасць афіцыйнай рэгістрацыі, старшыню "Вясны" Алеся Бяляцкага судзілі як у…
☝️Камітэт па правах чалавека ААН разглядаў скаргу на ліквідацыю беларускімі ўладамі юрыдычнай асобы "Вясны". КПЧ ААН прыняў бок "Вясны"

У 2003 годзе беларускія ўлады ліквідавалі юрыдычную асобу Праваабарончага цэнтру"Вясна". У 2004 годзе КПЧ ААН (Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый) зарэгістраваў скаргу Алеся Бяляцкага і 10 асобаў, дзе тыя звярталі ўвагу на парушэнне правоў сябраў аб'яднання.

У 2007 годзе КПЧ ААН вынес рашэнне: прызнаць беларскую дзяржаву адказнай у парушэнні права на свабоду асацыяцый па справе "Вясны".

Беларускай дзяржаве было прапанавана аднавіць рэгістрацыю "Вясны". Беларускія ўлады так гэтага і не зрабілі.
👀6👍1
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

30 кастрычніка
Агіевіч Уладзімір — за каментар «Хороший кгбшник — мертвый кгбшник» асуджаны па «справе Зельцара» (масавая крымінальная справа за каментары пра забойства айцішніка Зельцара і супрацоўніка КДБ Федасюка) да 3 гадоў калоніі. Сустракае трэці запар Дзень народзінаў за кратамі.
Дасылайце хлопцу словы падтрымкі па адрасе:
📮 ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Агіевіч Уладзімір Віктаравіч

4 лістапада
Лагодзіч Дзмітрый — жыхар Брэста. Асуджаны да 3,5 гадоў калоніі па «справе Зельцара». Сустракае трэці запар Дзень народзінаў за кратамі.
Падтрымаць тэлеграмай можна па адрасе:
📮 ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
Лагодзіч Дзмітрый Юр'евіч
6👍1
Как беларуские рабочие добивались своего забастовками. Всего 30 лет назад это было не утопией, а реальностью

Издание "Медиазона. Беларусь" заглядывает в недавнее прошлое и рассказывает, как в начале 90-х власти прислушались к заводчанам, а милиция не разгоняла протестующих:

https://mediazona.by/article/2023/10/27/strike

Не работает ссылка? Читайте здесь
🔥2👀2👍1
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці Выйшлі на волю 3 палітвязні: Дзмітрый Сямак, Міхаіл Шабалюк і Якавук Антон. +5 новых палітвязняў. Па стане на 22.10.2023, у вобласці 277 палітвязняў. Суды: 6 гадоў калоніі прысудзілі Леаніду Райчонку за данаты.…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

+4 новых палітвязняў. Па стане на 29.10.2023, у вобласці 281 палітвязень.

Рэпрэсіі: берасцейца Аляксандра Бойка затрымалі за відэа з расейскай ваеннай тэхнікай. Алену Міхалюк асудзілі да 1 года калоніі за «абразу Лукашэнкі». Берасцейскага палітвязня Паўла Рэзановіча збіраюцца перавесці на турэмны рэжым.

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": забаранілі тг-канал, дзе дапамагаюць украінскім вайсковым, інстаграм-акаўнт брэсцкага музычнага гурта "Дай Дарогу!", 2 каналы ў тэлеграм ды старонкі культурнай прасторы і СМІ.

У спіс "тэрарыстаў" дадалі двух жыхароў вобласці: Сяргея Еўдакіменка і Кірыла Гняздзілава.

Аднавілася сувязь з баранавіцкім палітвязнем Гундарам. Ад яго не было звестак 2.5 месяцы.

Навіны пра Паліну Шарэнда-Панасюк: прадуктовую перадачу зноў не ўзялі, але сваякі змаглі з ёй сустрэцца.

Экс-палітвязень Алег Кулеша распавёў пра Паўла Рэзановіча.

💔 20 гадоў ліквідацыі "Вясны" як юрыдычнай асобы. Як гэта было?

🤝 Праграмма перанавучання былых палітвязняў.
2😢1
-2 политзаключенных на Брестчине. Отбыли 3 года на двоих

По данным брестской «Весны», вышли на свободу Игорь Новиков и Алексей Мигно.

69-летний брестчанин Игорь Новиков был осужден за надписи в подъезде про А.Лукашенко. Мужчине за это назначили 2 года колонии. С учетом времени, проведенного в СИЗО (5 месяцев), в первых числах октября 2023 года Новиков должен был освободиться из ИК-2.

Житель Ивацевичского района Алексей Мигно был приговорен к 1 году колонии за сорванный госфлаг. Мужчину задержали в октябре 2022, он месяц провёл в СИЗО, потом месяц на домашнем аресте, а затем снова помещен в СИЗО. В какой колонии мужчина отбывал срок, правозащитникам неизвестно. По подсчетам брестской "Весны", Мигно также вышел на свободу.

📸 На фото: слева Алексей Мигно, справа Игорь Новиков
8👍1
🤍❤️🤍Берасцейку аштрафавалі за пікетаванне бранзалетам з арнаментам

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 5 кастрычніка адбыўся суд над мясцовай жыхаркай, якую абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пастановай суда, жанчына ўвечары 6 верасня ў Брэсце правяла пікет, размясціўшы на правай руцэ бранзалет з выявай бел-чырвона-белага сцяга з арнаментам.

На судзе берасцейка прызнала сваю віну. У вінуку суд пастанавіў аштрафаваць яе на 10 базавых велічыняў (370 рублёў).

📸Фота ілюстрацыйнае.
🤬63
Вясна | Брэст
❗️Баранавічы: затрыманаму пасля прыезду з-за мяжы анкахвораму прысудзілі калонію 28-гадовага Пугач Анатоля затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследванне, бо за мяжой у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне.…
-1 палітвязень: выйшаў на волю Анатоль Пугач з Баранавічаў

Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", 23 кастрычніка Пугач вызваліўся з калоніі. Нагадаем, яму прысудзілі 1 год пазбаўлення волі за рэпосты відэа пра Лукашэнку (відэа палічылі абразамі Аляксандра Рыгоравіча).

⚠️Палітвязня змяшчалі пад варту ды прысудзілі калонію, нягледзячы на анкалагічнае захворванне (менавіта праз хваробу хлопец вярнуўся ў Беларусь з Польшчы).

Свой тэрмін хлопец адбываў у наваполацкай калоніі (ПК-1). Ён цалкам адбыў пакаранне.
14
Вясна | Брэст
Брестский суд запретил страницы культурного пространства и СМИ, которые закрылись более 2 лет назад из-за давления Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:…
Суды области запретили 2 тикток-аккаунта, а также крупный телеграм-канал

Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔸тикток-аккаунт "timur5212" (на данный момент 1.5 тыс подписчиков, 13.5 тыс лайков)
🔹тикток-аккаунт "ksenia.mija" (приведенная в списке "экстремистского" ссылка написана с ошибкой, но у аккаунта с таким названием в тиктоке на сегодня 2.8 тыс подписчиков и 63.5 тыс лайков)
🔸телеграм-канал "Беларусь Сейчас" (имеет 12.7 тыс подписчиков, согласно сервису TgStat замыкает топ-30 кананалов беларуского сегмента телеграм в категории "политика")

Как следует из расписания суда, 2 тикток-аккаунта попали в реестр "экстремистских материалов" стараниями пинского судьи Николая Коледы.

А телеграм-канал "Беларусь Сейчас" признала "экстремистскими материалами" барановичская судья Ольга Романюк.
🖕4🤬1👀1
Вясна | Брэст
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 30 человек, из них 6 из Брестской области Позавчера МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов"). На…
🟨 Очередное пополнение "списка экстремистов". За 2 недели по стране добавили 49 человек, из них 2 из Брестской области

МВД продолжает обновлять список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

В прошлую пятницу туда включили 1 человека из нашего региона: 55-летнего Андрея Холупко из Барановичей. А сегодня в список добавили брестчанина Николая Роя, которому в Минске присудили 12 лет колонии.

А сам список, будет не лишним напомнить, состоит исключительно из людей, осужденных по политическим уголовным делам.

Что этот статус значит для самого человека, можно прочесть здесь.

На фото: Андрей Холупко
🤬7😢1
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

5 лістапада
Самасюк Валянцін — жыхар Баранавічаў, працаваў на чыгунцы. Быў затрыманы па абвінавачванні ў тым, што ў сакавіку 2022 года адправіў у Telegram-чаце некалькі фотаздымкаў чыгуначнай тэхнікі з каментарамі. Валянціна асудзілі да пазбаўлення волі, але тэрмін невядомы.
📮 Калі вы ведаеце, дзе знаходзіцца Самасюк Валянцін Вячаслававіч, напішыце нам у @BrestSOS

7 лістапада
Качаткоў Радзівон — скончыў БНТУ ў Мінску, ва ўніверсітэцкія гады захапляўся баскетболам і стрытболам. Затым некаторы час жыў за мяжой, а пасля вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Быў асуджаны за каментары да 2.5 гадоў калоніі па арт.130 КК (Распальванне варожасці). Радзівона ўнеслі ў спіс "тэрарыстаў".
📮 Калі вы ведаеце, у якой калоніі цяпер знаходзіцца Качаткоў Радзівон Уладзіміравіч, напішыце нам у @BrestSOS
6👍1
Вясна | Брэст
💜 Марафон Салідарнасці: колькі грошай ужо пералічана і якая колькасці людзей іх атрымала? Па стане на 4 кастрычніка, лічбы былі такія: ▫️218 900 € ужо паступілі на рахункі арганізацый ▫️з іх 41 357 € ужо атрымалі палітзняволеныя (такіх палітвязняў 45 чалавек)…
💜 Што там з грашыма з Марафону Салідарнасці? Распавядаем

Учора Аб’яднаны Пераходны Кабінет паведаміў актульныя лічбы, колькі грошай з Марафону "Нам не ўсё адно" ўжо пералічана і якая колькасць людзей іх атрымала.

▫️197 100 € ўжо пераведзена палітзняволеным і іх сем’ям
▫️дапамогу атрымалі па 232 заяўках

Усяго, нагадаем, будзе пераведзена 545 740,22 € (агульная сума, якая засталася пасля аплаты камісіі). Яшчэ каля 12 000 € пакуль захоўваецца ў крыптавалюце. Гэтую неверагодную суму для дапамогі беларускім палітвязням сабралі літаральна за дзень. Незалежныя медыя ўвесь дзень марафону вялі сумесны стрым пра палітзняволеных. Прадстаўнікі незалежных медыя (Белсат, Еўрарадыё, Зеркала ды інш.) ўвайшлі ў назіральную камісію па размеркаванню грошай са збору.
3👍3
Беларуса затрымалі на пагранпераходзе ў Брэсце: у яго была бірулька з «Пагоняй», піша «Люстэрка»

У Брэсце на памежным пункце пропуску «Варшаўскі мост» у сярэдзіне кастрычніка затрымалі беларуса, на сумцы якога заўважылі бел-чырвона-белую бірульку з гербам «Пагоня».

Мужчына з'яўляецца ўраджэнцам і жыхаром Гомельскай вобласці, мае дваіх дзяцей.

«Правеў масавае мерапрыемства — адзіночнае пікетаванне без дазволу Брэсцкага гарвыканкама шляхам размяшчэння на дарожнай сумцы бірулькі з металу жоўтага колеру з выявай у выглядзе „бела-чырвона-белага“ сцяга з гербам „Пагоня“, які знаходзіцца на ім», — гаворыцца ў пратаколе.

Справа разглядалася 16 кастрычніка. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў па ч. 1 арт. 24.23 КаАП. У выніку яму прызначылі штраф памерам 30 базавых велічыняў — 1110 рублёў.
🤬7👍1
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці +4 новых палітвязняў. Па стане на 29.10.2023, у вобласці 281 палітвязень. Рэпрэсіі: берасцейца Аляксандра Бойка затрымалі за відэа з расейскай ваеннай тэхнікай. Алену Міхалюк асудзілі да 1 года калоніі за «абразу…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

Выйшлі на волю 3 палітвязні: Ігар Новікаў, Аляксей Мігно і Анатоль Пугач. Па стане на 05.11.2023, у вобласці 278 палітвязняў.

Рэпрэсіі: берасцейку аштрафавалі за пікетаванне бранзалетам з арнаментам. Беларуса затрымалі на пагранпераходзе ў Брэсце за бірульку з «Пагоняй».

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": суды вобласці забаранілі 2 цікток-акаўнта, а таксама буйны тэлеграм-канал "Беларусь Сейчас".

У вобласці стала 575 "асоб-экстрэмістаў": у адпаведны спіс дадалі 55-гадовага Андрэя Халупку і Нікалая Роя, якому ў Менску далі 12 гадоў калоніі.

💜 Што там з грашыма з Марафону Салідарнасці? Распавядаем.
😢5👍1
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

8 лістапада
Аўчук Вячаслаў — жыхар Пінска. Быў асуджаны на 2 гады "хіміі" за слова "олух" пад навіной з цытатай Лукашэнкі.
Падтрымаць можна па адрасе:
📮 ПУАТ-39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2
Аўчук Вячаслаў Аляксандравіч


9 лістапада
Верамей Ілля — спаўняецца 30 год! Сустракае трэці запар Дзень народзінаў за кратамі. За ўдзел у акцыі пратэсту 10.08.2020 у Берасці асуджаны да 4 год калоніі.
Павіншаваць заказным лістом можна па адрасе:
📮 ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Верамей Ілля Юр'евіч
6
Барановичи: прямо в СИЗО осудили двух мужчин за сорванные 🇧🇾 госфлаги. Один из них на суде говорил, что забрал с собой флаг в Москву "на память"

31 октября в барановичском СИЗО №6 рассматривали уголовные дела против двух местных жителей. В клетке на суде был Борисов Вадим Сергеевич, а также Волк Олег Александрович. Обоих обвиняли по ст.370 УК РБ в т.н. надругательстве над госсимволами. Обоим присудили по 1 году колонии.

Подробнее: 👉 https://brestspring.org/tpost/cxgsulv9i1

Фото: Виктория Пакунова, судившая обоих мужчин / ТРК Брест
😢8🤬2
Вясна | Брэст
Брестский суд запретил страницы культурного пространства и СМИ, которые закрылись более 2 лет назад из-за давления Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:…
Недавно суд внес в список "экстремистских материалов" ВК-страницу "Прасторы КХ". Издание @BGazeta поговорило с администраторкой группы Светланой Гайдалёнок о том, что она делала после этого решения (экстренно восстанавливала доступ к ВК и долго удаляла группу), о значении "экстремизма" сегодня — и о том, чем Светлана теперь занимается в Польше

Читайте на сайте издания

А эта ссылка откроется без впн

Фото: Светлана Гайдалёнок / BGmedia
7👀2