Вясна | Брэст
472 subscribers
4.83K photos
54 videos
4.44K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Составить протокол по "административке" теперь могут и в КГБ, заметила @mediazona_by

С 23 декабря вступит в силу постановление, согласно которому сотрудники КГБ наделяются новыми полномочиями.

От завтра сотрудники ведомства смогут составлять протоколы и вести дела по ряду административных статей. Например, за распространение нацистской символики (статья 19.10 КоАП) и распространение "экстремистских материалов" (статья 19.11 КоАП).

Полный текст постановления опубликован на Национальном правовом портале.
👎4🤬3👍1
Forwarded from ІншыЯ
🎄🌿 Як экалагічна адзначаць святы?

Атрыбуты навагодніх святаў — гэта не толькі падарункі, елка і феерверкі. Але і тоны выкінутай ежы, выкарыстаных петардаў, бутэлек і непатрэбных падарункаў, якія пакідаюць вялікі экаслед і найчасцей апынаюцца на палігоне, дзе будуць гніць дзясяткі — а то і сотні — гадоў.

🌿 Мы разам з Экадомам падрыхтавалі для вас парады (а яшчэ і тэст-інструкцыю), каб дапамагчы зрабіць святы вясёлымі не толькі для вас, але і для навакольнага асяроддзя.

👉🏻 А больш падрабязнасцей і тэст-інструкцыю шукайце па спасылцы

#newyear #ecofriendly #eco #thebest #happynewyear #advice #ecoadvice
👍2🎄2
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

26 снежня
Дубік Сяргей — быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў Іванаве. Потым мужчыну судзілі адразу па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу за паведамленні, рэпосты і фотаздымкі ў «ВКонтакте». У выніку Сяргею прызначылі 3 гады калоніі.
Падтрымаць можна заказнымі лістамі:
📮 ПК-2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Дубік Сяргей Васільевіч


27 снежня
Хвескавец Андрэй — пінчук, спаўняецца 26 год. Быў асуджаны да 5 год калоніі за акцыю пратэсту, якая прайшла ў Пінску 9 жніўня 2020 года. На той момант хлопец працаваў ратавальнікам у МНС. Сустракае трэці запар Дзень народзінаў за кратамі.
Павіншаваць заказным лістом можна па адрасе:
📮ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Хвескавец Андрэй Сяргеевіч
3
Силовики на границе задержали брестчанина

В его телефоне нашли фотографии с бчб-флагом. @mediazona_by выяснила, что задержанного зовут Дмитрий Федорович.

На "покаянном видео" мужчина говорит, что фотографии с "бчб-флагом и экстремистской символикой" делал в Польше. В чем именно обвиняют брестчанина, на данный момент неизвестно.
😢6🤬2
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці Выйшлі на волю палітзняволеныя бацька і сын: Генадзь і Вячаслаў Смірновы. Станам на 17.12.2023, у вобласці 278 палітвяняў. Рэпрэсіі: Аляксандру Плескацэвічу далі 3 гады калоніі за малюнкі і надпісы ў яго вёсцы. 52…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

Прызнаны палітвязнем Андрэй Цалюк. Станам на 24.12.2023, у вобласці 279 палітвязняў.

Не толькі міліцыянты, але і супрацоўнікі КДБ. Хто цяпер мае права складаць адміністрацыйныя пратаколы па "палітычных" артыкулах

Шмат новых "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (раз, два)

Рэпрэсіі: жанчыне перад пенсіяй прысудзілі калонію "за абразу Лукашэнкі". Цяпер напэўна: грамадзянку Украіны Кацярыну Бруханаву асудзілі на 2.5 гады калоніі за тое, што пад Менскам зняла Z-тэхніку на відэа. І чарговае затрыманне на мяжы.

Амерыканца мусілі растраляць. Але пасля 48 гадоў за кратамі, яго апраўдалі. Як так атрымалася (спойлер: з-за судовай памылкі), ды што гэта нам кажа пра ідэю смяротнага пакарання

🎧 Слухаем аўдыёкнігу "Справа Бяляцкага" (ці чытаем электронную версію)

🎄Як адзначаць святы экалагічна? Глядзіце карткі ад Экадому і ініцыятывы "Іншыя"
👍2👀2
Вясна | Брэст
❗️З 01.01.2023 падвышаецца базавая велічыня. Гэта значыць, што штрафы таксама "падаражэюць" Мы мала пішам пра тое, што беларусаў працягваюць судзіць па палітычных адміністрацыйных справах. Але ж гэтыя справы нікуды не падзеліся, і штомесяц дзясяткі людзей…
С 1 января вырастет базовая величина. Значит, по штрафам нужно будет платить больше

С 01.01.2024 базовая величина будет размером 40 рублей.

Для сравнения: в 2020 году беларусы платили из расчета "1 б.в. = 27 рублей". В 2021 году базовая была уже 29 рублей. В 2022 — 32 рубля. В уходящем 2023-м году базовая равнялась 37 рублей.

Напомним, что от базовой величины зависит:
- сумма "отоварки" для заключенных в колонии (политзаключенным часто ограничивают до 2 б.в. на месяц)
- размер штрафов (как по административным делам, так и по уголовным)
- оплата "питания на сутках" (0.5 базовой за день административного ареста)
👍3👎3🤬3
Хапун у Баранавічах: затрыманыя не менш за восем чалавек

Сярод затрыманых — 37-гадовы Дзмітрый Міхальцэвіч, 25-гадовы Дзмітрый Філіповіч, 32-гадовы Мікалай Лосік (на фота вышэй), 31-гадовы Арцём Дзёгцеў і, па звестках @mediazona_by, Іван Дрык, якому мусіць быць каля 20 гадоў.

Таксама паказалі траіх іншых затрыманых, сярод якіх ёсць зусім маладыя людзі. Усіх васьмярых вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Імаверна, вылічылі іх па відэазапісах з пратэстаў, якія дэманструюцца ў кадры.

Крыніца: Наша Ніва
🤬7
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

27 снежня
Барысюк Андрэй — берасцеец, асуджаны за інтэрнэт-каментар пра Лідзію Ярмошыну. Сустракае другі запар Дзень народзінаў у няволі. Яму прызначылі 2 гады "хіміі".
Падтрымаць паштоўкай, лістом можна па адрасе:
📮 ПУАТ № 39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2
Барысюк Андрэй Ёганаві


28 снежня
Малюга Антон — жыхар Драгічына, судзілі ў закрытым паседжанні. Але ж вядома, што мужчыну вінавацілі ў тым, што 28 лютага 2022 ён на машыне выехаў з Пінску ды "шляхам візуальнага назірання сабраў звесткі аб месцазнаходжанні вайсковых частак ды падраздзяленняў", пасля чаго даслаў гэтыя звесткі чалавеку з Украіны. А напярэдадні, 27 лютага, дасылаў нейкія тэксты ў "экстрэмісцкі тэлеграм-бот". Па гэтых дзвюх "злачынных" эпізодах Антону прысудзілі 3 гады калоніі.
Падтрымаць заказнымі лістамі можна па адрасе:
📮 ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Малюга Антон Паўлавіч
7
У Мікашэвічах затрыманы Алег Стахаевіч — былы лідар незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве "Граніт". Адбыў 15 сутак, але пасля на волю не выйшаў

Па інфармацыі @viasna_brest, з 2020 году мужчына жыў у Літве, часам ездзіў у Беларусь. У Беларусі прымаў удзелы ў розных забегах. Вось і ў лістападзе ён паехаў на радзіму "на тры тыдні" (як сказаў сябрам).

12 лістапада ў Сілічах прыняў удзел у кросе Bison XC на 5000 метраў. Прыбег 7-ым, вынікае з сайту мерапрыемству.

А недзе праз тыдзень быў затрыманы. Спачатку па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак. Але па сканчэнню тэрміна не выйшаў. Па інфармацыі ад блізкіх, у дачыненні да Алега Стахаевіча распачалі афіцыйную праверку "на магчымую датычнасць да экстрэмісцкай дзейнасці".

Нагадаем, што у пачатку 2010-х Стахаевіч працаваў на мікашэвіцкім прадпрыемстве "Граніт". У 2011 годзе рабочыя спрабавалі зладзіць незалежны прафсаюз, Стахаевіч стаўся лідарам гэтай суполкі. Хутка яго звольнілі з прадпрыемства, як і іншых актывістаў.

📸 Фота: Алег Стахаевіч / Вконтакте
🤬3👍2😢2
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

29 снежня
Гарбавец Уладзімір — берасцеец. Асуджаны да 2 год «хіміі» па «карагоднай справе» (крымінальная справа за тое, што 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Павіншаваць паштоўкай, лістом можна па адрасе:
📮ПУАТ № 43. 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А
Гарбавец Уладзімір Уладзіміравіч


1 студзеня
Дранец Мікіта — жыхар Бярозы. Затрыманы ў сакавіку 2021 года, сустракае трэці запар Дзень народзінаў за кратамі. Асуджаны да 6 год калоніі па справе анархістаў. У лістах наволю малюе. Мікіту ўнеслі ў "спіс экстрэмістаў"
Падтрымаць грашовым пераводам, лістом можна па адрасе:
📮 ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
Дранец Мікіта Вадзімавіч
5
Вясна | Брэст
🟥 Третье «экстремистское формирование» в Брестской области. Телеграм-чат «Солидарность Ивацевичи» Беларуское МВД обновило список того, что считает «экстремистскими формированиями». Так, сегодня туда добавили: 🔻«Солидарность Ивацевичи» — как поясняет милицейское…
🟥 Новое "экстремистское формирование" в стране. Среди 4 людей, которые МВД указало как участников, двое точно из Бреста

Сегодня на сайте МВД обновился список т.н."экстремистских формирований". В соответствии с решениями КГБ туда включили платформу "Новая Беларусь" и фейсбук-группу "Письма Солидарности Беларусь 2020".

Ведомство указало, что считает участниками "Писем Солидарности Беларусь 2020" четыре человека: Марину Косинерову, Ивана Дешука, Наталью Малец и Ирину Погодаеву.

⚠️ Пенсионерка Наталья Малец, напомним, сидит в брестском СИЗО с сентября. А Ирина Погодаева, по информации @viasna_brest , тоже жительница Бреста, ее судьба уточняется.
🤬7