Вясна | Брэст
472 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.44K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Forwarded from ІншыЯ
🎄🌿 Як экалагічна адзначаць святы?

Атрыбуты навагодніх святаў — гэта не толькі падарункі, елка і феерверкі. Але і тоны выкінутай ежы, выкарыстаных петардаў, бутэлек і непатрэбных падарункаў, якія пакідаюць вялікі экаслед і найчасцей апынаюцца на палігоне, дзе будуць гніць дзясяткі — а то і сотні — гадоў.

🌿 Мы разам з Экадомам падрыхтавалі для вас парады (а яшчэ і тэст-інструкцыю), каб дапамагчы зрабіць святы вясёлымі не толькі для вас, але і для навакольнага асяроддзя.

👉🏻 А больш падрабязнасцей і тэст-інструкцыю шукайце па спасылцы

#newyear #ecofriendly #eco #thebest #happynewyear #advice #ecoadvice
👍2🎄2
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

26 снежня
Дубік Сяргей — быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў Іванаве. Потым мужчыну судзілі адразу па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу за паведамленні, рэпосты і фотаздымкі ў «ВКонтакте». У выніку Сяргею прызначылі 3 гады калоніі.
Падтрымаць можна заказнымі лістамі:
📮 ПК-2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Дубік Сяргей Васільевіч


27 снежня
Хвескавец Андрэй — пінчук, спаўняецца 26 год. Быў асуджаны да 5 год калоніі за акцыю пратэсту, якая прайшла ў Пінску 9 жніўня 2020 года. На той момант хлопец працаваў ратавальнікам у МНС. Сустракае трэці запар Дзень народзінаў за кратамі.
Павіншаваць заказным лістом можна па адрасе:
📮ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Хвескавец Андрэй Сяргеевіч
3
Силовики на границе задержали брестчанина

В его телефоне нашли фотографии с бчб-флагом. @mediazona_by выяснила, что задержанного зовут Дмитрий Федорович.

На "покаянном видео" мужчина говорит, что фотографии с "бчб-флагом и экстремистской символикой" делал в Польше. В чем именно обвиняют брестчанина, на данный момент неизвестно.
😢6🤬2
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці Выйшлі на волю палітзняволеныя бацька і сын: Генадзь і Вячаслаў Смірновы. Станам на 17.12.2023, у вобласці 278 палітвяняў. Рэпрэсіі: Аляксандру Плескацэвічу далі 3 гады калоніі за малюнкі і надпісы ў яго вёсцы. 52…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

Прызнаны палітвязнем Андрэй Цалюк. Станам на 24.12.2023, у вобласці 279 палітвязняў.

Не толькі міліцыянты, але і супрацоўнікі КДБ. Хто цяпер мае права складаць адміністрацыйныя пратаколы па "палітычных" артыкулах

Шмат новых "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (раз, два)

Рэпрэсіі: жанчыне перад пенсіяй прысудзілі калонію "за абразу Лукашэнкі". Цяпер напэўна: грамадзянку Украіны Кацярыну Бруханаву асудзілі на 2.5 гады калоніі за тое, што пад Менскам зняла Z-тэхніку на відэа. І чарговае затрыманне на мяжы.

Амерыканца мусілі растраляць. Але пасля 48 гадоў за кратамі, яго апраўдалі. Як так атрымалася (спойлер: з-за судовай памылкі), ды што гэта нам кажа пра ідэю смяротнага пакарання

🎧 Слухаем аўдыёкнігу "Справа Бяляцкага" (ці чытаем электронную версію)

🎄Як адзначаць святы экалагічна? Глядзіце карткі ад Экадому і ініцыятывы "Іншыя"
👍2👀2
Вясна | Брэст
❗️З 01.01.2023 падвышаецца базавая велічыня. Гэта значыць, што штрафы таксама "падаражэюць" Мы мала пішам пра тое, што беларусаў працягваюць судзіць па палітычных адміністрацыйных справах. Але ж гэтыя справы нікуды не падзеліся, і штомесяц дзясяткі людзей…
С 1 января вырастет базовая величина. Значит, по штрафам нужно будет платить больше

С 01.01.2024 базовая величина будет размером 40 рублей.

Для сравнения: в 2020 году беларусы платили из расчета "1 б.в. = 27 рублей". В 2021 году базовая была уже 29 рублей. В 2022 — 32 рубля. В уходящем 2023-м году базовая равнялась 37 рублей.

Напомним, что от базовой величины зависит:
- сумма "отоварки" для заключенных в колонии (политзаключенным часто ограничивают до 2 б.в. на месяц)
- размер штрафов (как по административным делам, так и по уголовным)
- оплата "питания на сутках" (0.5 базовой за день административного ареста)
👍3👎3🤬3
Хапун у Баранавічах: затрыманыя не менш за восем чалавек

Сярод затрыманых — 37-гадовы Дзмітрый Міхальцэвіч, 25-гадовы Дзмітрый Філіповіч, 32-гадовы Мікалай Лосік (на фота вышэй), 31-гадовы Арцём Дзёгцеў і, па звестках @mediazona_by, Іван Дрык, якому мусіць быць каля 20 гадоў.

Таксама паказалі траіх іншых затрыманых, сярод якіх ёсць зусім маладыя людзі. Усіх васьмярых вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Імаверна, вылічылі іх па відэазапісах з пратэстаў, якія дэманструюцца ў кадры.

Крыніца: Наша Ніва
🤬7
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

27 снежня
Барысюк Андрэй — берасцеец, асуджаны за інтэрнэт-каментар пра Лідзію Ярмошыну. Сустракае другі запар Дзень народзінаў у няволі. Яму прызначылі 2 гады "хіміі".
Падтрымаць паштоўкай, лістом можна па адрасе:
📮 ПУАТ № 39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2
Барысюк Андрэй Ёганаві


28 снежня
Малюга Антон — жыхар Драгічына, судзілі ў закрытым паседжанні. Але ж вядома, што мужчыну вінавацілі ў тым, што 28 лютага 2022 ён на машыне выехаў з Пінску ды "шляхам візуальнага назірання сабраў звесткі аб месцазнаходжанні вайсковых частак ды падраздзяленняў", пасля чаго даслаў гэтыя звесткі чалавеку з Украіны. А напярэдадні, 27 лютага, дасылаў нейкія тэксты ў "экстрэмісцкі тэлеграм-бот". Па гэтых дзвюх "злачынных" эпізодах Антону прысудзілі 3 гады калоніі.
Падтрымаць заказнымі лістамі можна па адрасе:
📮 ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Малюга Антон Паўлавіч
7
У Мікашэвічах затрыманы Алег Стахаевіч — былы лідар незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве "Граніт". Адбыў 15 сутак, але пасля на волю не выйшаў

Па інфармацыі @viasna_brest, з 2020 году мужчына жыў у Літве, часам ездзіў у Беларусь. У Беларусі прымаў удзелы ў розных забегах. Вось і ў лістападзе ён паехаў на радзіму "на тры тыдні" (як сказаў сябрам).

12 лістапада ў Сілічах прыняў удзел у кросе Bison XC на 5000 метраў. Прыбег 7-ым, вынікае з сайту мерапрыемству.

А недзе праз тыдзень быў затрыманы. Спачатку па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак. Але па сканчэнню тэрміна не выйшаў. Па інфармацыі ад блізкіх, у дачыненні да Алега Стахаевіча распачалі афіцыйную праверку "на магчымую датычнасць да экстрэмісцкай дзейнасці".

Нагадаем, што у пачатку 2010-х Стахаевіч працаваў на мікашэвіцкім прадпрыемстве "Граніт". У 2011 годзе рабочыя спрабавалі зладзіць незалежны прафсаюз, Стахаевіч стаўся лідарам гэтай суполкі. Хутка яго звольнілі з прадпрыемства, як і іншых актывістаў.

📸 Фота: Алег Стахаевіч / Вконтакте
🤬3👍2😢2
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

29 снежня
Гарбавец Уладзімір — берасцеец. Асуджаны да 2 год «хіміі» па «карагоднай справе» (крымінальная справа за тое, што 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Павіншаваць паштоўкай, лістом можна па адрасе:
📮ПУАТ № 43. 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А
Гарбавец Уладзімір Уладзіміравіч


1 студзеня
Дранец Мікіта — жыхар Бярозы. Затрыманы ў сакавіку 2021 года, сустракае трэці запар Дзень народзінаў за кратамі. Асуджаны да 6 год калоніі па справе анархістаў. У лістах наволю малюе. Мікіту ўнеслі ў "спіс экстрэмістаў"
Падтрымаць грашовым пераводам, лістом можна па адрасе:
📮 ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
Дранец Мікіта Вадзімавіч
5
Вясна | Брэст
🟥 Третье «экстремистское формирование» в Брестской области. Телеграм-чат «Солидарность Ивацевичи» Беларуское МВД обновило список того, что считает «экстремистскими формированиями». Так, сегодня туда добавили: 🔻«Солидарность Ивацевичи» — как поясняет милицейское…
🟥 Новое "экстремистское формирование" в стране. Среди 4 людей, которые МВД указало как участников, двое точно из Бреста

Сегодня на сайте МВД обновился список т.н."экстремистских формирований". В соответствии с решениями КГБ туда включили платформу "Новая Беларусь" и фейсбук-группу "Письма Солидарности Беларусь 2020".

Ведомство указало, что считает участниками "Писем Солидарности Беларусь 2020" четыре человека: Марину Косинерову, Ивана Дешука, Наталью Малец и Ирину Погодаеву.

⚠️ Пенсионерка Наталья Малец, напомним, сидит в брестском СИЗО с сентября. А Ирина Погодаева, по информации @viasna_brest , тоже жительница Бреста, ее судьба уточняется.
🤬7
Forwarded from MAYDAY.TEAM
🥲За одну наклейку с «Погоней» в книге про Иисуса, лежавшей в шкафу, жителю Ганцевичского района присудили 10 суток ареста

Суд Ганцевичского района в начале декабря рассмотрел административное дело в отношении жителя агрогородка Люсино Владимира Рылко. Дело получилось необычным.

🔻11 октября 2023 в частном доме у мужчины прошел обыск. В ходе обыска, в детской комнате, в шкафу, в книге автора Дэниля Ропса «Иисус и Его время», силовики обнаружили 6 старых наклеек. На пяти из них было изображено красное крыло с надписью «Свобода», ещё на одной – «Погоня». Именно к последней и возникли претензии милиции.

Мужчина в ходе процесса пояснил, что эти наклейки находились у него ещё с 2005 года, когда их ему вкинули в почтовый ящик. После этого с ними играли какое-то время дети, затем они оказались в книге и остались забыты.

Председателя суда Ганцевичского района Оксану Зоткину, которая вела процесс, такое объяснение не устроило. По её мнению, Рылко совершил правонарушение по ч.2 ст. 19.11 КоАП РБ (распространение экстремистских материалов).

⚖️Согласно постановлению, найденному в Республиканской базе судебных документов, наклейка с «Погоней» в книге про Иисуса в шкафу частного дома – это «хранение в общедоступном месте для неограниченного круга лиц в книге общего доступа самоклеящейся наклейки с изображением всадника на коне с мечом и щитом в руках, включённой в республиканский список экстремистских материалов».

По итогам заседания, мужчине присудили 10 суток ареста.
🤬7😢1
Вясна | Брэст
Апошні прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк пакінулі без зменаў Як паведаміў берасцейскай "Вясне" муж Паліны Андрэй Шарэнда, калегія Гомельскага суду пакінула прысуд па ч.2 арт.411 без зменаў. То бок Паліне падоўжылі тэрмін у калоніі яшчэ на 1 год. Нагадаем, што…
❤️‍🩹 Кранальная паштоўка ад Паліны Шарэнды-Панасюк. Яе дзецям, якіх яна не бачыла ўжо тры гады

28 снежня нечакана дайшла віншавальная паштоўка ад Паліны яе дзецям, Славаміру і Стаху:

«Мае любыя Славамір і Стах! Гэта мама, якая гвалтоўна зьнікла з вашага жыцьця тры гады таму. Стала туманнаю плямаю, як піша хто-ніхто. Але вы ўвесь час перад маімі вачыма, па рэдкіх фота, якія прарываюцца да мяне праз усе перашкоды. Бачу, як вы выраслі. Кожны дзень гляджу на вашыя здымкі і мару ўбачыць увачавідку, абняць, прытуліць. Хлопцы! Я віншую тату і вас з Раством! Сустрэньце яго годна!

Добра адпачыць на вакацыях! Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!

Мама, ХІІ. 2023»


Па словах мужа Паліны Андрэя Шарэнды, гэта першая вестачка ад Паліны за некалькі апошніх месяцаў, дасланая яшчэ з СІЗА №3 г. Гомеля.

Тыдзень таму Паліну вывезлі з гомельскага СІЗА. Хутчэй за ўсё, у калонію №24.
9👍1
По возвращении из-за границы задержали брестчанина, приехавшего в Беларусь на праздники

Мужчина больше года прожил в Польше, но решил встретить Новый год дома. Сейчас он задержан.

"Наша Ніва" установила имя брестчанина: Станислав Дубовский. Также издание обратило внимание, что на видео силовиков в момент, когда СОБР врывался в квартиру Дубовского, его лицо целое — а на "покаянном видео" уже заметны ссадины в области правого виска.

На "покаянном видео" Станислав говорит, что участвовал в протестах в 2020 году. Силовики сопровождают это фотографиями от 10 августа 2020 года в Бресте.
🤬6😢3
Вясна | Брэст
❗️16 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенным на Брестчине: ▪️Цалюк Андрей Валерьевич — 30-летний житель Бреста. Был задержан за распространение личных данных сотрудников…
❗️14 политзаключенных в стране. Из них +3 в Брестской области

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Кронда Максим Михайлович (СИЗО-7) — осужден прямо в СИЗО за оскорбление Лукашенко по ч.1 ст.368 УК. Точный приговор неизвестен.
▪️Лукьянчук Владимир (СИЗО-7) — приговорен к 1 году колонии за 1 телеграм-комментарий про Лукашенко. В сообщении Александр Григорьевич был назван словом, которое значит "балабол" (но в матерной форме).
▪️Санковская Ирина (СИЗО-7) — за телеграм-комментарии про Караева, Лукашенко, и картинку "надругательство над госфлагом" осуждена на 1.5 года колонии. Женщине оставался всего год до пенсии.

Также политзаключенными в стране признаны:
▪️Алещик Андрей
▪️Гусев Вадим
▪️Казаков Дмитрий
▪️Куропаткин Илья
▪️Масевич Александр
▪️Мелехов Виктор
▪️Неделин Павел
▪️Ольховик Юрий
▪️Пашукевич Павел
▪️Стражевич Анна
▪️Щербак Юрий

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1455 человек политическими заключенными. Из них в Брестской области 282. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
😢7
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці Прызнаны палітвязнем Андрэй Цалюк. Станам на 24.12.2023, у вобласці 279 палітвязняў. Не толькі міліцыянты, але і супрацоўнікі КДБ. Хто цяпер мае права складаць адміністрацыйныя пратаколы па "палітычных" артыкулах…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

+3 новых палітвязні: Максім Кронда, Уладзімір Лук'янчук і Ірына Санкоўская. Станам на 30.12.2023, у вобласці 282 палітвязня.

Рэпрэсіі: у Баранавічах затрымана не менш за 8 чалавек. У дачыненні да былога лідара незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве "Граніт" Алега Стахаевіча ідзе праверка на датычнасць да экстрэмісцкай дзейнасці. За адну налепку з "Пагоняй" у кнізе пра Езуса мужчыне прысудзілі 10 сутак арышту. Пасля вяртання з-за мяжы затрымалі Станіслава Дубоўскага.

Новае "экстрэмісцкае фарміраванне" ў краіне. Сярод 4 людзей, якія МУС паказала як удзельнікаў, ёсць две берасцейкі.

З 01.01.2024 базавая велічыня будзе памерам 40 рублёў — па штрафах трэба будзе плаціць больш.

❤️‍🩹 Кранальная паштоўка ад Паліны Шарэнды-Панасюк яе дзецям, якіх яна не бачыла ўжо тры гады
👀3👍2😢1
🎉 Вышли на свободу 3 политзаключенных из Бреста

По информации @dissidentBY, сегодня (30 декабря) вышли на свободу 3 политзаключенных брестчанина:

Сергей Гацкевич — был задержан еще несовершеннолетним. Из-за акции протеста, которая прошла 10 августа 2020 в Бресте, получил 3 года воспитательной колонии. Отбывал срок в ВК-2 (воспитательная колония №2 в Бобруйске).

Николай Малюта — тоже был осужден к 3 годам колонии из-за акции протеста, которая прошла 10 августа 2020 в Бресте. Строитель. На второй день после задержания у него родился ребенок. Освободился из ИК-17 (Шклов).

Никита Дмитриев — был приговорен к 2 годам "химии" по "хороводному делу" (из-за акции протеста 13.09.2020, когда протестующие в Бресте водили хоровод на перекрестке, пока их не разогнал водомет). Вышел из ИУОТ-49.

Фото слева направо: Малюта, Дмитриев, Гацкевич.
11👍3
Віншуем усіх з Калядамі і Новым годам 🤍

Каманда @viasna_brest жадае, каб у наступным годзе вы не гублялі веру ў добрае і чалавечнае. Каб усе маглі абняць сваіх блізкіх. І каб здолелі зберагчы сябе.

А мы працягваем сваю працу, нягледзячы ні на што. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто застаецца з намі.

З павагай,
ваша Берасцейская Вясна 💙
83🎄1