Вясна | Брэст
476 subscribers
4.66K photos
49 videos
4.31K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
⚖️Працягваюцца масавыя суды за атрыманне "дапамогі" праз INeedHelpBY

Падчас рэйду КДБ напрыканцы студзеня за атрыманне прадуктовай дапамогі ад ініцыятывы INeedHelpBY пад пераслед трапілі не менш за 275 чалавек. Па адміністрацыйным справам асудзілі мінімум 115 чалавек, 85 з якіх — паводле арт. 24.15 КаАП (выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі). Суды прызначаюць вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы аплаты ў Е-дастаўцы. 

❗️Заклікаем абскарджваць рашэнні судоў. Гэта дае шанец на адмену пастановы, а таксама дазваляе адцягнуць час для выплаты штрафа (мінімум на два месяцы).

📲Каб абскардзіць штраф, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў "Вясны": Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў
🔹
У Беларусі пачалі судзіць за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці"
🔹Мінімум 85 чалавек судзяць за атрыманне "замежнай дапамогі" праз INeedHelpBY
🤬3😢2👀1
Жителя Брестской области задержали за "оскорбление представителей власти" на выборах

Телеграм-канал брестского ГУБОПа сегодня опубликовал "покаянное видео" с задержанным. На видео он стоит в наручниках и говорит что оставил комментарии, так как "не обладал достаточной информацией о событиях в стране" и "подвергся влиянию экстремистских сайтов".

Согласно тому же каналу, мужчину поместили в СИЗО. Его подозревают по статьям 368 и 369 УК (оскорбление А.Лукашенко и представителей власти).
🤬7
Вясна | Брэст
Гундару дайшла пасылка з новымі наканечнікамі для мыліц. Папярэднія гумавыя наканечнікі сцерліся, і праз гэта палітвязень не мог выходзіць на прагулкі Палітвязень з Баранавічаў Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць праз адсутнасць адной нагі, ізноў зможа…
😔 Баранавіцкі палітвязень Уладзімір Гундар ужо 5 месяцаў у камеры-адзіночцы

Па нашай інфармацыі, пасля пераводу ў "крытую" турму ў Магілёве, Уладзіміра Гундара амаль адразу змясцілі ў камеру-адзіночку. Падставы для гэтага невядомыя.

Нагадаем, што Ўладзіміра Гундара асудзілі па некалькіх палітычных справах агульным тэрмінам 20 гадоў зняволення.
😢7🤬2
Вясна | Брэст
😎 Адукацыйная магчымасць нумар раз: новы набор заявак на Уводны курс па правах чалавека Уводны курс — гэта 3-дзённая праграма навучання правам чалавека ад Беларускай Праваабарончай Школы ў афлайне! Падчас курса вы даведаецеся, што такое Правы чалавека, роўнасць…
🕊 Навошта навучацца правам чалавека, калі вы не праваабаронца?

Беларуская праваабарончая школа спытала тых, хто праходзіў іхныя адукацыйныя курсы па правах чалавека. Людзі розных прафесій, з розным досведам (журналісты, праграмісты) знайшлі для сябе карысць ад падобных курсаў. Адказы людзей глядзіце на выявах вышэй ☝️

А мы нагадаем, што проста зараз можна запісацца на 3-дзённую праграму гэтай ініцыятывы (пройдзе 15-17 сакавіка афлайн у Літве) — або на 7-дзённую Базавую школу па правах чалавека (20-26 сакавіка, таксама афлайн у Літве).

Спяшайцеся запісацца! Рэгістрацыя на адну з гэтых праграм закрыецца ўжо сёння ⚡️⚡️⚡️
2👍2
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

26 лютага
Рубец Алег — пінчук. У жніўні 2020 года было 18 год. Ноччу з 9 на 10 жніўня 2020 быў моцна збіты, затрыманы, з таго часу за кратамі. Сустракае ўжо чацвёрты запар Дзень нараджэння у няволі. Асуджаны да 5 год 6 месяцаў калоніі. Шмат разоў змяшчаўся у ШІЗА, затым у ПКТ, пасля пакаранне ўзмацнілі ды перавялі ў "крытую" турму.
Падтрымаць можна заказнымі лістамі па адрасе:
📮 Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Рубец Алег Віктаравіч

26 лютага
Міхнюк Аляксей — жыхар Жабінкі. Сустракае другі запар Дзень нараджэння у няволі. Асуджаны да 1 года 6 месяцаў калоніі за абразу Лукашэнкі і Наталлі Эйсмант (па крымінальных артыкулах 368 і 369 адпаведна).
📮 Калі вы ведаеце, у якой калоніі знаходзіцца Міхнюк Аляксей Андрэявіч 1975 года нараджэння, напішыце нам у @BrestSOS
7
Силовики задержали жителя Бреста за участие в протестах 2020 года

В милицейском видео он говорит, что вышел на проезжую часть, чтобы пофотографировать. Силовики пишут, что завели против мужчины дело по ст.342 УК.

На видео, опубликованным ГУБОПом, очевидно акция протеста 10 августа 2020 года, происходившая в Бресте. А именно момент стычки на перекрестке бульваров и проспекта Машерова.
😢6🤬1
Вясна | Брэст
Гарбата мужчынам, якія галасуюць 23 лютага А моладзі — канстытуцыя ды нататнікі з сімволікай "БРСМ". @BGazeta зрабіла агляд, як па вобласці "стымулююць" датэрміновае галасаванне: 👉 чытайце на сайце (а гэта спасылка працуе без впн).
Каменец: делаем прогноз, кто станет депутатами райсовета

В Каменецком райсовете 28 депутатских кресел. На этих выборах* на каждое кресло претендует ровно по 2 человека. Казалось, бы вот они, настоящие, альтернативные выборы.

Но мы уверены, что это только видимость альтернативы, и фамилии "победителей" властям известны заранее.

☝️ Давайте проверим: прикладываем изображения с нашими ставками по всем 28 избирательным округам. Желтым цветом мы выделили тех, кого считаем (заранее определенными) победителями в борьбе за места в Каменецкий райсовет.

Отметим, что свой прогноз мы делали только по тому, как выглядят программы кандидатов на сайте каменецкого райисполкома — но и этого нам оказалось достаточно.

p.s. Оксана Высокогроцкая, обещавшая в своей предвыборной программе "военно-патриотический центр" Каменцу, судя по всему, обязательно попадает в райсовет
👀6👎1😱1
🎧 Падкасты пра экалогію, гарады і пра ўсіх нас. Рэкамендуем!

БАЖ зрабіў падборку беларускіх падкастаў "на любы густ". Мы вылучым з іх рэкамендацый два праекты:

💛 "Утульны горад"

Пра што падкаст?

Вядучая Дар'я Гарадзейчык расказвае, як мяняюцца беларускія гарады падчас перадвыбарных кампаній, чым яны жывуць зімой і летам, як зрабіць іх больш інклюзіўнымі для ўсіх жыхароў, якім чынам фарміруецца гарадскі бюджэт і не толькі. А яшчэ спрабуе зразумець на прыкладзе Горадні, як зрабіць нашы гарады ўтульнымі.

Дзе слухаць?
На Apple Podcasts, Spotify, Google Podcasts, Castbox.

💚 "Природа очистилась"

Пра што падкаст?

Перажываеце аб змене клімату, верагодным недахопе пітной вады і мностве іншых праблем, якія чакаюць у будучыні? Тады экалагічны падкаст "Зялёнага партала»"ці прымусіць нервавацца яшчэ больш, ці растлумачыць, што шанцы на выжыванне ёсць.

Дзе слухаць?
На Apple Podcasts, Spotify, Google Podcasts, Castbox.
👍52
✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам

Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў.

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.

🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў*@ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні —
@zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз
Google-форму
👍4
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці Выйшаў на волю "карагоднік" Арцём Ласкі. Аляксандр Варонін прызнаны палітвязнем. Станам на 18.02.2024, у вобласці 276 вязняў. Рэпрэсіі: у Баранавічах затрымана 4 чалавекі. У Лунінцы прысудзілі 15 сутак 74-гадоваму…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

Станам на 25.02.2024, у вобласці 275 вязняў.

Рэпрэсіі: ў Берасці за пратэсты 2020 года затрыманыя Андрэй Салапура і невядомы мужчына. Жыхара Берасцейскай вобласці затрымалі за "абразу прадстаўнікоў улады" на выбарах. Палітзняволенаму Канстанціну Саламіюку прысудзілі 2 гады калоніі за абразу Лукашэнкі. 5 гадоў калоніі запатрабавалі айцішніку за данат у памеры 12,91$.

Баранавіцкі палітвязень Уладзімір Гундар ужо 5 месяцаў у камеры-адзіночцы.

Лічба тыдня 637 — столькі "экстрэмісцкіх" злачынстваў налічылі за 2023 год у вобласці.

👀 Як сайты райвыканкамаў (не) выкарыстоўваюць беларускую мову.

🤓 Навошта навучацца правам чалавека, калі вы не праваабаронца? Адказваем.

🎧 Падкасты пра экалогію, гарады і пра ўсіх нас
👍3👀2
❗️Палітвязня Алега Рубца, якому сёння споўнілася 22 гады, заўтра пачнуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі турмы"

Рубец Алег — пінчук. У жніўні 2020 года было 18 год. Ноччу з 9 на 10 жніўня 2020 быў моцна збіты, затрыманы, з таго часу за кратамі. Сустракае ўжо чацвёрты запар Дзень нараджэння у няволі. Асуджаны да 5 год 6 месяцаў калоніі. Шмат разоў змяшчаўся у ШІЗА, затым у ПКТ, пасля пакаранне ўзмацнілі ды перавялі ў "крытую" турму.

І, як паведамляе "Вясна", заўтра, 27 лютага 2024, у Жодзіне над Алегам распачнецца чарговы суд. Яго абвінавачваюць паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Самусева. Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.
🤬3💔3😢1