Вясна | Брэст
479 subscribers
4.4K photos
36 videos
4.15K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🏳️‍🌈 Сёння адзначаецца дзень IDAHOT — дзень супраць гамафобіі і трансфобіі

Чаму гэта тычыцца ўсіх нас, усё беларускае грамадства, чытайце на картках ☝️

Читайте также:
Что такое чайлдфри, трансгендерность и сексуальные ориентации. И почему их не надо запрещать
6👎2🤯1
Forwarded from MAYDAY.TEAM
🤝Праваабаронцы «Вясны» прынялі ўдзел у Дне салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

🔻18 траўня ў Вільні праваабаронцы цэнтра «Вясна» далучыліся да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі — напярэдадні 21 траўня, калі адзначаюцца чацвёртыя ўгодкі з дня смерці Вітольда Ашурка ў шклоўскай турме. Гэта дата стала сімвалам смутку і непакоры, а таксама днём памяці і падтрымкі ўсіх, хто несправядліва пазбаўлены волі за сваю грамадзянскую пазіцыю.

🏃У рамках акцыі прадстаўнік «Вясны» Алег Мацкевіч узяў удзел у сімвалічным забегу ад Сейма Літвы да Кафедральнай плошчы — 2334 метры. Гэтая адлегласць не выпадковая: яна адпавядае нумару артыкула 23.34 беларускага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паводле якога тысячы мірных пратэстоўцаў былі затрыманыя і асуджаныя.

Падчас забегу Алег быў апрануты ў майку з выявай Алеся Бяляцкага — зняволенага кіраўніка «Вясны» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.

«
Сёняшні прабег — гэта памяць, каб не здавацца», — адзначыў Мацкевіч.
«Наша роля як праваабаронцаў — не толькі дакументаваць парушэнні, але і захоўваць памяць, падтрымліваць тых, хто за кратамі, і натхняць іншых на штодзённую салідарнасць».


Падчас мітынгу на Кафедральнай плошчы слова ўзяў яшчэ адзін прадстаўнік «Вясны», Леанід Судаленка — былы палітвязень, які сам прайшоў праз беларускія турмы. Ён звярнуўся да прысутных з заклікам:

«
Напісаць хаця б адзін ліст на тыдзень — гэта ўжо ўнёсак. Пералічыць хоць 5–10 еўра ў фонд для сямей палітвязняў — гэта ўжо падтрымка. Згадаць імя палітвязня — гэта ўжо справа. Найлепшая салідарнасць — гэта салідарнасць штодзённая, ціхая і ўпартая!»


🫀Праваабаронцы «Вясны» не спыняюць сваёй дзейнасці нават ва ўмовах рэпрэсій, крымінальнага пераследу і пагроз. Іхная прысутнасць у Вільні — гэта працяг змагання за справядлівасць і годнасць, а таксама напамін пра тое, што галасы з-за кратаў усё яшчэ чутны.
2👍1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенную больше Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенной на Брестчине: ▪️Шимко Татьяна Александровна (ИК-4) — женщину судили в ноябре-2024 в Брестоблсуде. В чем именно ее обвиняли — неизвестно…
В Брестской области стало на 1 политзаключенную больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенной на Брестчине:
▪️Пучинская Алла Ивановна (ИК-4) — женщину судили в феврале-2024 в Брестоблсуде. В чем именно ее обвиняли — неизвестно, суд проходил в закрытом режиме (туда не могла попасть публика). Однако судя по статье (женщину обвиняли по ч.2 ст.361-3 УК), ее могли судить за донаты полку Калиновского. Известен приговор Пучинской: 5 лет колонии.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1177 человека политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 251. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
😢3🤬1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенную больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенной на Брестчине: ▪️Пучинская Алла Ивановна (ИК-4) — женщину судили в феврале-2024 в Брестоблсуде. В чем именно ее обвиняли — неизвестно…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенным на Брестчине:
▪️Солоп Максим Васильевич — брестчанин. Работал инженером на БелЖД. В феврале-2025 года мужчину судили в закрытом режиме в Брестоблсуде. Вероятно, Солопа судили из-за комментария в Интернете: ему предъявляли ч.3 ст.361 УК (Призывы к санкциям или вреду нацбезопасности, сделанные в СМИ или Интернете). Точный приговор неизвестен, но он связан с лишением свободы.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1182 человека политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 252. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
😢3
Сёння — Дзень палітвязня. Што можна зрабіць з гэтай нагоды?

Роўна ў гэты дзень за кратамі сканаў палітвязень Вітольд Ашурак. Гэта адбылося 21 траўня 2021 года. З таго часу ў зняволенні памерлі яшчэ мінімум 7 палітвязняў. І рэжым робіць усё магчымае, каб схаваць рэпрэсіі, каб схаваць пакуты палітзняволеных. Беларускія ўлады запужваюць палітвязняў і сваякоў, каб пераканаць: яны засталіся сам-насам.

📍Але беларусы не згодныя, каб забывацца на тое, што за кратамі застаецца каля 1200 палітзняволеных.

І сёння добры дзень нагадаць, што кожнае малое дзеянне на падтрымку палітвязняў мае неверагодную моц. Яно паказвае, што палітвязні не забытыя, што дапамога ім актуальная, што салідарнасць мацнейшая за ўсё.

За мяжой праходзяць шмат акцый і мерапрыемстваў з нагоды Дня палітвязня. Далучайцеся да іх! Спіс акцый знойдзеце па спасылцы.

Што яшчэ можна зрабіць, як паўдзельнічаць?
Распавядзіце ў сацсетках пра тое, як вы падтрымлівалі рэпрэсаваных ці іх сем'і — ці нааадварот, як вас падтрымлівалі. Больш людзей мусяць ведаць, што салідарнасць жыве!
Ахвяруйце правераным фондам і ініцыятывам.
Калі вы знаходзіцеся за мяжой, пагутарыце з людзьмі з Беларусі пра апошнія навіны пра палітвязняў. Незалежныя медыі, якія пішуць пра рэпрэсіі (ў тым ліку пра такія балючыя падзеі, як смерці палітвязняў), з Беларусі чытаць рызыкоўна і цяжка. Дапамажыце распаўсюджваць праўду.
3👍2
❗️Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў

Беларускія праваабароныя арганізацыі выступілі з сумесным зваротам у Дзень палітвязняў.

«Мы перакананыя, што вызваленне ўсіх палітычных зняволеных не толькі магчымае, але і абсалютна неабходнае. Гэта не толькі гуманітарны абавязак, але і важны крок да пераадолення найглыбейшага крызісу, які працягваецца ў Беларусі.

Цяпер настаў момант разглядзець і паслядоўна задзейнічаць усе даступныя шляхі, якія спрыяюць іх вызваленню, у тым ліку гуманітарныя перамовы і дыпламатычныя ініцыятывы.

Падпішыце маніфест на адмысловым сайце! Падпісваючы гэты маніфест, вы падтрымліваеце рэальныя крокі па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі».


Маніфест цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117982
2🕊1
😎 Адукацыйная магчымасць: 5-дзённая школа па міжнароднаму гуманітарнаму праву (афлайн)

Што гэта: Летняя школа ад "Прававой ініцыятывы", прысвечаная асноўным пытанням і праблемам міжнароднага гуманітарнага права.

У праграме:
✔️ Уводзіны ў міжнароднае гуманітарнае права: базавыя прынцыпы, класіфікацыя канфліктаў.
✔️ Абарона параненых, ваеннапалонных, грамадзянскіх асоб і ўразлівых груп ва ўмовах узброеных канфліктаў.
✔️ Вядзенне ўзброенай барацьбы: прававыя абмежаванні.
✔️ Механізмы рэалізацыі норм міжнароднага гуманітарнага права. Роля міжнародных арганізацый.
✔️ Дакументаванне парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права.

Запрашаюцца беларускія актывісты, студэнты і ўсе ахвочыя.

🗓 Даты правядзення: 18-22 чэрвеня
📍Месца: Вільнюс (Літва)

Арганізатары_кі забяспечваюць пражыванне і харчаванне на працягу праграмы. Аднак выдаткі на праезд не пакрываюцца, візавая падтрымка не аказваецца.

👉 Форма рэгістрацыі на праграму 👈
⚡️ Дэдлайн падачы заявак: 10 чэрвеня (ўключна)
👍2👀1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 11.05.2025, у вобласці 252 палітвязня. Статус палітвязняў атрымалі Таццяна Шымко, Дзмітрый Руткевіч ды Аляксей Шпакоўскі. Рэпрэсіі: супраць берасцейскай актывісткі Паліны Шарэнда-Панасюк завялі новыя крымінальныя…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 25.05.2025, у вобласці 252 палітвязня. Статус палітвязняў атрымалі Алла Пучынская, Максім Салоп.

🥀 Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай

МУС абвясціла так званым "экстрэміцскім фармаваннем" ліквідаваную партыю БСДП (Грамада). Датычнымі пазначылі жыхароў Берасцейшчыны і шматлікія мясцовыя інтэрнэт-суполкі кшталту "мой лунинец:>", "микашевичиРБ"

🗿У вёсцы Малыя Сяхновічы (Жабінкоўскі раён) улады прыбралі бюст Тадэвуша Касцюшкі. Помнік стаяў ля раённага музея, які ствараўся менавіта для ўшанавання памяці Касцюшкі — але замест бюста цяпер стаіць клумба. Змяніўся і сам музей: адтуль знікла экспазіцыя пра славутага ўраджэнца беларускай зямлі. Апроч таго, з сайта музея зніклі ўсе згадкі пра асобу Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, ЗША, Польшчы і Літвы.
🤬5👍1💔1
Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?

1️⃣ Першы крок: змяніць паролі ад усіх акаўнтаў, у якія вы ўваходзілі з тэлефона — iCloud / Google Account, пошта, сацсеткі, месенджары. Прычым рабіць гэта трэба з прылады, якая не была ў руках у сілавікоў.

2️⃣ Другі крок: тэлефон, які быў у руках сілавікоў, трэба скінуць да заводскіх налад. Гэта надзейны спосаб выдаліць тыя праграмы сачэння, якія маглі ўсталяваць на ваш тэлефон.

Важна: пры скідванні да завадскіх налад знікне ўся інфармацыя з гаджэта. Таму калі вам важна нешта з яго захаваць — зрабіце гэта загадзя.

⏺️ Альтэрнатыўны спосаб: прадаць скампраметаваны тэлефон (але перад тым усё роўна варта скінуць тэлефон да завадскіх налад, каб новы ўладальнік не змог атрымаць доступ да вашых дадзеных).

Заснавана на інструкцыі ад КіберБабра, якую яны падрахтывалі для Нашай Нівы.
Больш парад па лічбавай бяспецы шукайце ў сацсетках КіберБабра (туды ж можна звяртацца па прыватныя кансультацыі) 👉 @CyberBeaverBot
👍2👀1
Вясна | Брэст
​Брест: приговор сразу по трем статьям УК за (ре)посты в соцсети Неделю назад, 17 сентября, в Брестском областном суде огласили приговор 55-летнему Богдан Валерию Павловичу. Брестчанину, который с 18 мая 2021 был под стражей, вменялось совершение преступлений…
Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго былога палітвязня. 58-гадовы берасцеец

Наша Ніва паведаміла, што напачатку года памёр Валер Богдан. 58-гадовы мужчына вызваліўся ў сакавіку-2024, цалкам адбыўшы тэрмін (тры гады калоніі). Такім чынам ён памёр праз 9 месяцаў пасля вызвалення.

Паводле дадзеных ад крыніц Нашай Нівы, Валер Богдан памёр, бо ў яго адарваўся тромб.

Пасля вызвалення мужчына пісаў, што яму складана рэабілітавацца і ён "ходзіць па бальніцах".

Нагадаем, што Валер Богдан атрымаў рэальны тэрмін з-за інтэрнэт-паведамленняў. Адно з іх складалася са слова "шызануты" — гэта расцанілі як абразу А.Лукашэнкі. Таксама мужчыне закідвалі яшчэ 2 палітычных абвінавачванні. У выніку атрымаў тры гады калоніі, якія адбыў цалкам.

📸 Валер Богдан / фэйсбук
💔5😱1😢1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні — яго асудзілі наўпрост у СІЗА У судзе Маскоўскага раёна Брэста да аднаго года калоніі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча. Справу за фота з «абразлівым надпісам» у Instagram…
"Рыхтаваўся з'ехаць, але не паспеў". Берасцейскі палітвязень, які выйшаў з калоніі, атрымаў новы палітычны тэрмін

Люстэрка апублікавала артыкул пра Ігара Неміровіча — гэта берасцеец, які звярнуўся ў камісію па вяртанні, прыехаў з Польшчы у Беларусь і пасля гэтага атрымаў 1 год калоніі па палітычнай справе.

Выданне паведаміла пра другую палітычную справу мужчыны.

Пасля вызвалення летам 2024 года, па інфармацыі Люстэрка, мужчыну досыць хутка затрымалі. Калі першым разам яго асудзілі за інстаграм-публікацыю, дзе "негатыўна ацэньваўся А.Лукашэнка" — то новы прысуд быў за так званае "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Гэтым разам берасцейцу прысудзілі тры гады калоніі.

Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў "экстрэмізме" для цэнзуры і пераследу за іншадумства.
🤬6😢2
Распавядайце пра катаванні сёння, каб справядлівасць аднавілася заўтра

Катаванні — гэта не толькі збіццё. Прымяненне электрашокеру, прымус доўга знаходзіцца ў нязручнай позе, і нават дэпрывацыя сну (арганізаванне побыту так, каб чалавек спаў менш за 6 гадзін ў суткі) — усё гэта віды катаванняў.

Навошта падрабязна распавядаць праваабаронцам гэтыя гісторыі проста сёння?
З часам нейкія дэталі забываюцца, гэта натуральна для чалавечай памяці (асабліва ў выпадку траўматычных успамінаў). Таму важна запісаць Вашую гісторыю, пакуль яна свежая і Вы памятаеце максімум падрабязнасцей. Так вінаватыя ў катаваннях з меншай верагоднасцю пазбегнуць адказнасці.
Як задакументаваць катаванні? Куды звяртацца?
Пішыце да @ViasnaDOC або viasnadoc@spring96.org
👍2😢2
В Бресте собираются судить журналиста. Он в СИЗО

Прокуратура сегодня сообщила, что передала в суд дело журналиста из Бреста. Ему поставили в вину то, что он входил в Беларускую Асоциацию Журналистов (БАЖ). Это объединение журналистов беларуские власти без суда объявили так называемым "экстремистским формированием", поэтому журналиста обвиняют по ч.3 ст.361-1 УК.

Имя журналиста ведомство не назвало. Но отметило, что он житель Бреста и находится под стражей (в СИЗО).

Напомним, что беларуские власти используют обвинения в "экстремизме" для цензуры и преследования за инакомыслие.
🤬4😱2👍1
💛 Распачаты збор на BySOL для "карагодніка", якога потым асудзілі шчэ па адной палітычнай справе

Сяргей Наліўка спачатку атрымаў "хімію" па "карагоднай справе" (крымінальная справа за мірную акцыю пратэста, якая праходзіла 13 верасня 2020 у Берасці, калі людзі вадзілі карагод на скрыжаванні дарог).

Але падчас адбыцця "хіміі" Сяргея асудзілі яшчэ раз. Цяпер з-за інтэрнэт-каментара пра берасцейскага вайскоўца, які прымушаў таптацца па бчб-сцягу. Пасля гэтага Сяргея адравілі ў калонію.

Напрыканцы 2024 года мужчына вызваліўся. І праз нейкі час з'ехаў у Польшчу. Пакуль што жыве ў шэлтары ў Варшаве, але неўзабаве будзе вымушаны з'ехаць і жыць самастойна.

Падтрымаць Сяргея Наліўку можна па спасылцы: 👉
https://bysol.org/be/private/sergei_nalivko/
3