Вясна | Брэст
479 subscribers
4.4K photos
36 videos
4.15K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 22.06.2025, у вобласці 247 палітвязняў. 🛏 Па 10-15 чалавек на 5 ложкаў. Цяпер гэта не толькі палітычныя камеры ў ІЧУ, але і "каранцін"у івацэвіцкім ЛПП. 🥀 Стала вядома, што напачатку года пасля палітычнага…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 06.07.2025, у вобласці 239 палітвязняў.

Рэпрэсіі: стала вядома пра палітычны прысуд экс-кіраўніку берасцейскага гістарычнага клуба "Міндоўг" Алегу Зелянко. Цягам аднаго тыдня івацэвіцкія міліцыянты двойчы наведваліся да маці экс-журналіста Белсата Сяргея Скулаўца. У Бярозаўскім раёне сілавікі адсправаздачыліся пра барацьбу з экстрэмізмам палітычны пераслед з пачатку года (распачата 5 крымінальных спраў, складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў).

🎪 Дзіўнае: "экстрэмісцкай" прызналі ВК-старонку з радыкальна праўладнай берасцейскай піццэрыі "Культ Пицца"

🛠 Патрэбныя рабочыя, але не людзі. Што не так са стаўленнем беларусаў да мігрантаў@BGazeta пагутарыла на такую тэму з праваабаронцай. Шчыра раім пачытаць гэты тэкст
😢2👍1
❗️Дзеці з аўтаматамі ў руках. Што адбывалася ў летнім лагеры адной са школ вобласці

У івацэвіцкай СШ №3, як шмат у якіх школах краіны, летам дзеці маглі хадзіць у прышкольны лагер. Актыўнасці для маленькіх дзяцей былі прадугледжаны на кожны дзень, калі мяркаваць па сайту школы. То экскурсія ў музей, то гульні-конкурсы. А 17 чэрвеня дзяцей адвезлі ў в/ч № 7404.

⚠️ Як бачна па фота са справаздачы школы з таго дня, некалькі малых дзецяй бралі ў рукі агнестрэльную зброю. Гэта, відавочна, было па ініцыятыве дарослых вайскоўцаў (большасць з якіх хавалі свае твары).

Школа на сваім сайце апісала тое, што адбылося, наступным чынам: дзеці "знаёміліся з вайсковай амуніцыяй і службовымі сабакамі розных парод", што нібыта "развівае цікавасць маладога пакалення да вернасці Радзіме".

Мы жа бачым у такіх мерапрыемствах небяспеку для здаровага развіцця дзіцячай псіхікі. Дзеці маюць права на дзяцінства!
🤬6🤯2
Распавядайце пра катаванні сёння, каб справядлівасць аднавілася заўтра

Катаванні — гэта не толькі збіццё. Прымяненне электрашокеру, прымус доўга знаходзіцца ў нязручнай позе, і нават дэпрывацыя сну (арганізаванне побыту так, каб чалавек спаў менш за 6 гадзін ў суткі) — усё гэта віды катаванняў.

Навошта падрабязна распавядаць праваабаронцам гэтыя гісторыі проста сёння?
З часам нейкія дэталі забываюцца, гэта натуральна для чалавечай памяці (асабліва ў выпадку траўматычных успамінаў). Таму важна запісаць Вашую гісторыю, пакуль яна свежая і Вы памятаеце максімум падрабязнасцей. Так вінаватыя ў катаваннях з меншай верагоднасцю пазбегнуць адказнасці.
Як задакументаваць катаванні? Куды звяртацца?
Пішыце да @ViasnaDOC або viasnadoc@spring96.org
😢31👍1
У Мікашэвічах арыштаваны прадпрымальнік. Меркавана, за падтрымку Ўкраіны

З 18 чэрвеня 2025 перасталі працаваць крамы 52-гадовага мікашэвіцкага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, ровары і іх рамонт. Прычынай прыпынення працы стаў арышт уладальніка крамаў.

Па нашых дадзеных, цяпер Арол знаходзіцца ў СІЗА-7 Берасця. А прычынай арышту стаў ці то лайк, ці то каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.
🤬8🤯1
🏳️‍🌈 Беларускія ўлады збіраюцца ўводзіць у КоАП адказнасць за "прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці". Праваабаронцы супраць

Законапраект ужо прыняты абедзвюма палатамі заканадаўчага воргана. Каб ён набыў моц, застаецца толькі подпіс А.Лукашэнкі.

Законапраект прадугледжвае з'яўленне новага артыкулу ў Кодэксе адміністратыўных правапарушэнняў — арт.19.16 "Прапаганда гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі". Караць збіраюцца штрафамі, а калі інфармацыю пабачыць непаўналетні, то больш буйныя штрафы і арышт.

Пераслед ЛГБТК-людзей тычыцца не толькі ЛГБТ-супольнасць. Ён тычыцца кожнага і кожную з нас. Таму што па досведу Расеі можна бачыць, што з-за гамафобнай рыторыкі ўладаў значна ўзрастае колькасць нападаў на людзей за тое, што ў іх "нестандарная" знешнасць (пад чым могуць разумецца пафарбаваныя валасы ці проста нейкай незвычайная фрызура).

Сёння беларускія праваабаронцы выпусцілі сумесную заяву, дзе даюць ацэнку: заканапраект накіраваны на парушэнне правоў на свабоду выказвання, права на недыскрымінацыю і права на асабістае жыццё. Таму трэба адмовіцца ад яго прыняцця.

Что такое чайлдфри, трансгендерность и сексуальные ориентации. И почему их не надо запрещать. ЧИТАТЬ
👍4🤬2👎1👀1
Вясна | Брэст
Суд адмяніў рашэнне міграцыйнай службы Грузіі па Раману Кісляку. Раней міграцыйная служба адмовіла ў наданні прытулку Кісляку Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк распавёў Белсату, што сёння (26 сакавіка) суд у Тбілісі адмяніў рашэнне міграцыйнай службы…
Грузія канчаткова адмовілася даць палітычны прытулак берасцейскаму праваабаронцу

Учора апеляцыйны суд у Тбілісі адмовіў Раману Кісляку ў міжнароднай абароне. Пра гэта паведаміла выданне "Позірк" са спасылкай на самаго Кісляка.

Праваабаронца з Берасця, Раман Кісляк абскарджваў адпаведнае рашэнне грузінскага Дэпартамента міграцыі, але апеляцыйны тбілісскі суд пакінуў яго без зменаў. Такім чынам, рашэнне набывае моц і не засталося механізмаў, каб яго абскардзіць у Грузіі.

Тым не менш, Кісляк мае намер звяртацца структуры ААН (Арганізацыі Аб'яднаных Нацый).

🙅 Праваабаронца падкрэслівае, што ў 2019-2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнай заявы беларусаў на атрыманне палітычнага прытулку.
😢7🤬2
4 гады таму арыштавалі праваабаронцаў "Вясны" Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча

14 ліпеня 2021 года ў Беларусі арыштавалі праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзя Лабковіча. Пазней іх асудзілі адпаведна на 10, 9 і 7 гадоў турмы.

Вясноўцаў фактычна асудзілі за тое, што яны дапамагалі людзям (абвінавачванне так і гучала: дапамагалі аплачваць адвакатаў, адміністрацыйныя штрафы).
😢7🤬4
❗️В Бресте были массовые "превентивные" задержания перед 3 июля

По нашей информации, перед госпраздником 3 июля брестская милиция массово задерживала людей по спискам. Задержанных помещали на 3 суток в брестский ИВС, после чего отпустили.

Кроме того, в брестском ИВС практически постоянно есть кто-то, кого задержали на границе.

Обе эти категории задержанных относятся к "политическим", и по последним свидетельствам, до сих пор условия в брестском ИВС для них особо жестокие (матрацы на ночь не выдают, по коридорам водят в наручниках в позе "ласточки", а по ночам мешают спать — будят дважды за ночь и заставляют называть ФИО и административную статью).
🤬9
Вясна | Брэст
🟥 В "список террористов" КГБ позавчера добавило жителя Брестчины. Это ненастоящий террорист Речь про 44-летнего Александра Степановича. Мы нашли в архивах Интернета его профиль в соцсетях: это брестчанин, окончил в Бресте школу, бывал в 🇺🇦 Украине (последняя…
🟥 В "список террористов" КГБ вчера добавило трех жителей Брестчины. Капуза, Капуза и Капуза

КГБ вчера объявило трех жителей Дрогичинского района "террористами". Это 36-летний Капуза Дмитрий, 35-летняя Капуза Ольга и 40-летний Капуза Владимир.

Мы разобрались, из-за чего этих трох беларуские власти назвали громким словом "террористы" (спойлер: как и в случае многих других беларусов, скорее всего, им дали такое звание абсолютно незаслуженно).
Читайте на карточках ☝️
🤯4🤬4
Вясна | Брэст
4 гады таму арыштавалі праваабаронцаў "Вясны" Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча 14 ліпеня 2021 года ў Беларусі арыштавалі праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзя Лабковіча. Пазней іх асудзілі адпаведна на 10, 9 і 7 гадоў турмы.…
У Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасці з нагоды гадавіны затрымання "вясноўцаў"

20 ліпеня (ў нядзелю) ў Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасці з нагоды чацвёртай гадавіны затрымання "вясноўцаў".

📍Дзе: Помнік Каперніку, Варшава (Pomnik Mikołaja Kopernika)
📅 Калі: ў нядзелю 14:00

Нагадаем, што 14 ліпеня 2021 года ў Беларусі арыштавалі праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзя Лабковіча. За праваабарончую дзейнасць іх асудзілі адпаведна на 10, 9 і 7 гадоў турмы.
🕊41
Вясна | Брэст
🟥 В "список террористов" КГБ вчера добавило трех жителей Брестчины. Капуза, Капуза и Капуза КГБ вчера объявило трех жителей Дрогичинского района "террористами". Это 36-летний Капуза Дмитрий, 35-летняя Капуза Ольга и 40-летний Капуза Владимир. Мы разобрались…
🟥 КГБ снова изменило список "террористов". Вычеркнули одного жителя Брестчины (и еще 2 репрессированных)

КГБ вчера добавило 11 беларусов в список "террористов" — и одновременно вычеркнуло оттуда Евгения Трушко из Иваново (Брестской области). Напомним, что Евгению дали 2 года колонии за 3 телеграм-комментария (два из них были про силовиков, еще одно про Лукашенко). При этом комментарии про силовиков суд признал якобы "разжиганием вражды" — хотя современные стандарты в области прав человека гласят, что сотрудники правоохранительных органов не могут являться уязвимой группой в делах о "‎разжигании вражды".

Значит, беларуский суд в данном случае нарушил право Трушко на свободу слова. И именно из-за комментариев про силовиков Трушко внесли в "список террористов", однако теперь вычеркнули из списка (что можно оценить положительно, ведь Трушко на самом деле никакой не террорист).

📍Кроме Евгения Трушко из Иваново (Брестская область), КГБ убрало из "списка террористов" Егора Михаленко из Гродненской области и Ивана Паршина из Минска. Обоих также в свое время признали "террористами" из-за интернет-сообщений и судили по той же статье, что и Трушко (по статье 130 УК РБ).
👍1🤬1🕊1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 06.07.2025, у вобласці 239 палітвязняў. Рэпрэсіі: стала вядома пра палітычны прысуд экс-кіраўніку берасцейскага гістарычнага клуба "Міндоўг" Алегу Зелянко. Цягам аднаго тыдня івацэвіцкія міліцыянты двойчы…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 20.07.2025, у вобласці 238 палітвязняў.

😱 Малыя дзеці са зброяй у руках. Што адбываецца ў летніх школьных лагерах

Рэпрэсіі: у Мікашэвічах арыштаваны Арол, меркавана за падтрымку Украіны. Стала вядома, што ў Берасці перад святам 3 ліпеня масава "прэвентыўна" затрымлівалі людзей па спісах.

🌎 Замежжа: Грузія канчаткова адмовілася даць палітычны прытулак берасцейскаму праваабаронцу Кісляку.
👍1🤬1👀1
💛 Добрая навіна: збор на BySOL для мужчыны з Берасцейскай вобласці паспяхова закрыты

Мікалай* (імя зменена) сядзіць у СІЗА і чакае суду па "справе Гаюна".

"Хацеў, каб Украіна ведала пра перамяшчэнні войск [па беларускай тэрыторыі] і была гатовая. Каб людзі маглі ратавацца ад прылётаў ракет". Так яго дачка апісвае, чаму Мікалай дасылаў фота ў "Беларускі Гаюн".

З-за гэтага мужчыну затрымалі сёлета вясной і спачатку пагражалі тэрмінам у 15 гадоў калоніі. Потым артыкул змянілі (але на які — сям'я не ведае). Тым не менш, мужчына застаецца ў СІЗА і чакае суду. Сям'я разумее, што справядлівы (апраўдальны) прысуд не варта чакаць у сённяшніх умовах, і рыхтуюцца да доўгага зняволення свайго блізкага.

На адваката і перадачы для Мікалая 2 месяцы таму быў распачаты збор грошай. Шчэ тыдзень таму збору не хапала крыху больш за 300 еўра, але перад самым завяршэннем людзі дапамаглі, ды ўсё атрымалася 💛

Падрабязней пра справу Мікалая можна прачытаць у артыкуле выдання "Зеркало".
2👍1💔1
Вясна | Брэст
Группы в Одноклассниках на 2-3 тысячи (или всего на 11 человек). Пополнение в списке цензуры Вчера обновился список того, что беларуские власти считают "экстремистскими материалами". Мы проверили, что туда попало стараниями судей Брестской области: 🔸 ОК…
Старонку ў Instagram "Берасцейская вясна" прызналі "экстрэмісцкай". Папаўненне ў спісе цэнзуры

Мы даўно не асвятлялі змены ў так званым "спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў" — а сёння ёсць важная нагода для гэтага. Сёння ў спісе з'явілася інстаграм-старонка "brest.viasna".

Як ні дзіўна, гэта не паўторнае прызнанне. Так, толькі цяпер гэтая інстаграм-старонка атрымала ад беларускіх уладаў званне "экстрэміцскіх матэрыялаў" 🎪

Калі Вы па-за межамі Беларусі і гэта для вас бяспечна, можаце падпісацца на яе.
🤬4👀1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенным на Брестчине: ▪️Невар Александр Анатольевич (ИК-17) — пинчанин. В конце 2024 года осужден за протесты, которые проходили в августе…
В Брестской области стало на 4 политзаключенных больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Арцименя Максим (СИЗО-7) — брестчанин. Задержан по "делу Гаюна". До суда помещен под стражу.
▪️Зеленко Олег Петрович — историк, жил под Брестом. Некоторое время возглавлял исторический клуб "Міндоўг". В декабре-2024 мужчину дважды судили по политическому административному делу. Потом завели уголовное. Приговорен по ст.361-4 УК (по статье, которую беларуские власти активно используют для репрессий). Точный приговор неизвестен.
▪️Клебанович Валентин Евгеньевич (СИЗО-7) — житель Бреста. Также задержан по "делу Гаюна". До суда помещен под стражу.
▪️Нестеров Юрий Юрьевич (СИЗО-7) — житель Барановичей. Тоже задержан по "делу Гаюна". До суда помещен под стражу

"Дело Гаюна" — это массовое репрессивное уголовное дело против людей, которые с февраля 2022 года сообщали про перемещение российских войск по беларуской террритории в инициативу "Беларускі Гаюн".


Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1157 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 242. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
🤬3😢3
🔈Павел Сапелка: "Дзяржава імкнецца зрабіць пераслед нябачным, але не менш жорсткім"

Паводле праваабаронцы "Вясны", зніжэнне ўвагі ў СМІ да тэматыкі палітычных рэпрэсій не азначае іх скарачэння. Наадварот, улады свядома пераключыліся на "ціхі рэжым":

"Мы маем справу са зменай стратэгіі дзяржавы: яна імкнецца зрабіць пераслед нябачным, менш шумным, але не менш жорсткім. Форма і механізмы могуць змяняцца — напрыклад, замест гучных палітычных спраў з паведамленнямі на дзяржаўных прапагандысцкіх рэсурсах – нябачная для астатніх хваля пасадак. Цяпер замест гучных заяваў афіцыйных асобаў пра тысячы ўзбуджаных новых “экстрэмісцкіх” спраў – спробы замаўчаць вядомыя вялікія справы, фігуранты якіх практычна без выключэння трапляюць у СІЗА".


Таму важна падтрымліваць арганізацыі, якія займаюцца дакументаваннем, распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і веды пра бяспечны абмен інфармацыяй.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118329

Паведаміць пра палітычны пераслед 👉 @viasna_bot | @ViasnaSOS
🤬3😢2