Вясна | Брэст
480 subscribers
4.4K photos
36 videos
4.15K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
Силовики заявили про задержание создательницы чата "Белыя крылы Барановичи". По информации НН, это это жительница Барановичей, но она не была даже администратором чата Неофициальный телеграм-канал ГУБОПа в пятницу выложил пост про задержание женщины, которую…
Маладой дзяўчыне з Баранавічаў прысудзілі калонію па палітычнай справе. За тэлеграм-чат і пратэсты

Вользе Мікалаевай з Баранавічаў прысудзілі пазбаўленне волі, даведалася Наша Ніва. Але дакладны тэрмін ёй невядомы.

Шчэ ў снежні-2024 сілавікі заяўлялі пра затрыманне жанчыны. Яе назвалі "стваральніцай тэлеграм-чата Белыя крылы Барановичи" (той чат напярэдадні абвясцілі "экстрэмісцкім фармаваннем"). Гэты раённы чат быў зусім малым ды даўно неактыўным, а сама Вольга (па інфармацыі журналістаў) не была яго стваральніцай (хаця магла быць яго мадэратаркай).

Нагадаем, што беларускія ўлады з 2020 года актыўна выкарыстоўваюць абвінавачванні ў "экстрэмізме ды тэрарызме" ў мэтах рэпрэсій.

Апроч абвінавачванняў з-за тэлеграм-чата, Мікалаеву асудзілі за пратэсты 2020 года. Гэта вынікае з апошняга "спісу экстрэмістаў", бо там пазначана, што набыў моц прысуд яшчэ і па арт.342 КК.

🥁 Як раней пісала Наша Ніва, Вольга Мікалаева родам з Баранавічаў, скончыла вну ў Менску ды вярнулася ў родны горад. Любіць падарожнічаць, у студэнцтве грала ў музычных гуртах бубначкай.
😢61🤬1
Вясна | Брэст
🎉 -1 палітзняволеная: выйшла на волю Людміла Рамановіч з Маларыты Людміла Рамановіч — актывістка БНФ. Затрымана пасля таго, як напісала адкрыты зварот да Адміністрацыі Лукашэнкі з асуджэннем удзела ў вайне. Пасля супраць жанчыны завялі крымінальную справу…
"Прыходзілі па тры разы за дзень. Ноччу правяралі з АМАПам". Пенсіянерка, экс-палітзняволеная з Маларыты распавяла, як пасля калоніі ўлады кантралявалі яе 2 гады

60-гадовая Людміла Рамановіч распавяла ў сацсетках пра свае апошнія два гады. Прыводзім яе аповед цалкам. Гартайце карткі ☝️
🤬5👀32
Вясна | Брэст
Брест: журналист Олег Супрунюк не выходит на связь. Вероятно, задержан по уголовному делу Как пишет БАЖ со ссылкой на знакомых журналиста, Олег Суупрунюк перестал отвечать на звонки после 22 января 2025. В соцсетях мужчина также не появляется. Сперва знакомые…
Брест: журналиста приговорили к 3 годам колонии. По политическому делу

Как сообщает БАЖ (Беларуская Ассоциация Журналистов), 8 августа вынесли приговор Олегу Супрунюку. Журналисту, который ранее сотрудничал с независимым изданием "Першы рэгіён", дали 3 года колонии.

Ранее прокуратура опубликовала заявление (не называя имя, но детали указывали на Супрунюка), что тот "входил в состав экстремистского формирования БАЖ" и в этом качестве написал минимум 43 статьи. Власти подвели это под статью 361-1 УК (Вхождение в состав экстремистского формирования).

Напомним, что беларуские власти после протестов 2020 года активно используют обвинения в "экстремизме" для цензуры и политических репрессий.

Как обращает внимание БАЖ, у Супрунюка имеются проблемы со здоровьем (в сентябре ему исполнится 58 лет, имеет инвалидность).
😢5🤬3
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше В пятницу беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Царук Дмитрий (СИЗО-7) — дизайнер из Бреста. Задержан в июле-2025. По предварительной информации, мужчине вменяют…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Супрунюк Олег (СИЗО-7) — журналист из Бреста. Получил 3 года колонии по политическому делу (за якобы "вхождение в состав экстремистского формирования БАЖ", а на самом деле за работу журналистом, в т.ч. для независимых изданий).

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1193 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 249. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
😢7
У гэты дзень: роўна 10 гадоў таму памёр першы беларус на вайне Украіны супраць Расеі. Ён з Берасця

Алесь Чаркашын родам з Берасця. Нарадзіўся ў 1982 годзе, актыўна ўдзельнічаў у дэмакратычным беларускім руху. Нейкі час узначальваў гарадскую ячэйку БХД у Берасці, прымаў удзел у Плошчы-2010. У 2014 годзе пайшоў добраахвотнікам абараняць Украіну.

Атрымаў цяжкае раненне 10 жніўня 2015 на Данбасе. Памёр 28 жніўня 2015 у шпіталі пасля некалькіх тыдняў комы.

🪦 Гэта стала першай смерцю сярод беларускіх добраахвотнікаў, што абаранялі Украіну ад расейскай агрэсіі ў бягучай вайне.

Пахаваны ў Берасцейскім раёне (в.Камяніца Жыравецкая).
😢11
🎥«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі

Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека? Адказ на гэтае пытанне шукайце ў новай серыі гістарычных відэа «Прававыя летапісы».

Першае відэа прысвечана Статутам ВКЛ. У ім гледачы адшукаюць адказы на пытанні:

• Ці было Вялікае Княства Літоўскае прававой дзяржавай?
• Ці з’яўляецца статут ВКЛ канстытуцыяй?
• Ці ўсе былі ў тыя часы роўныя перад законам?

https://youtu.be/pDkB-bT9t40
👍5👀1
Пенсіянерка ў Бярозе хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію. Замест прыёму атрымала 10 сутак

Як стала вядома @viasna_brest, падчас прыезду Лукашэнкі 13 чэрвеня ў Бярозаўскі раён мясцовыя жыхары атрымалі загад не выходзіць са сваіх дамоў.

А адна з пенсіянерак хацела ўжывую паскардзіцца Лукашэнку на малыя пенсіі. Атрымаць аўдыенцыю не атрымалася, жанчыну пасля выхаду з дома затрымалі і змясцілі ў ІЧУ Бярозаўскага раёна на 10 содняў.
🤬9
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 17.08.2025, у вобласці 248 палітвязняў. 🔫 Мілітарызацыя дзяцей ідзе далей. Ізноў дзецям давалі ў рукі зброю. Гэтым разам у лагеры пад Берасцем. Рэпрэсіі: берасцейцу палітвязню Даніле Палянскаму далі 10…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 31.08.2025, у вобласці 249 палітвязняў.

Рэпрэсіі: стала вядома, што Вользе Мікалаевай з Баранавічаў далі калонію па палітычнай справе (за тэлеграм-чат і пратэсты). Журналісту ў Берасці агучылі прысуд: Алег Супрунюк атрымаў 3 гады калоніі з-за сваіх артыкулаў. Пенсіянерка ў Бярозе правяла 10 содняў у ІЧУ з-за таго, што хацела ўжывую паскардзіцца Лукашэнку на малыя пенсіі.

⛓️‍💥 "Прыходзілі па тры разы за дзень. Ноччу правяралі з АМАПам". Пенсіянерка, экс-палітзняволеная з Маларыты распавяла, як пасля калоніі ўлады кантралявалі яе 2 гады
😢21
🌍 Спіс краін, куды бяспечна (ці небяспечна) ехаць беларусам-палітэмігрантам

Старонка ад праваабаронцаў з "Прававой ініцыятывы":
https://safetravel.legin.info/

Аналагічны праект ад Народных амбасад Беларусі і Офіса Святланы Ціханоўскай:
https://pashpart.org/travel-safety/

Абедзве старонкі арыентаваны на беларусаў замежжа, якія падчас выбараў 2020 года ці пасля іх:
👉 прымалі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі;
👉 данацілі;
👉 каментавалі, ставілі падабайкі, паказвалі сваю антырэжымную і антываенную пазіцыю у сацсетках;
👉 вялі, як публічна, так і не, іншую актыўную дзейнасць, накіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі

Для Еўропы ды Азіі мы сабралі дадзеныя на картках вышэй (паводле праекта Пашпарт). На сайтах таксама прадстаўлены і іншыя рэгіёны свету. Але раім перад кожнай паездкай спраўджваць дадзеныя (бо сітуацыя ў той ці іншай краіне можа мяняцца).
👍9
🎥«Беззаконне ў часы Расійскай імперыі». Новы выпуск «Прававых летапісаў» — пра рэпрэсіі падчас і пасля паўстання 1863-1864 гадоў

Становішча сялян і шляхты, пік беззаконня ў 1863-1864 гадах, рэпрэсіі супраць жанчын, прымусовае перасяленне ў Сібір, катастрафічныя наступствы і нечаканыя сацыяльныя эфекты... Пра гэта прапануюць узгадаць «Прававыя летапісы» — у новым выпуску «Беззаконне ў часы Расійскай імперыі».

У новым выпуску вядучы, гісторык і гід па Варшаве Юрась распавядае пра тое, як чыніліся рэпрэсіі ў Расійскай імперыі ў перыяд паўстання 1863-1864 гадоў і пасля яго:

«Падчас вобшукаў жандармы шукалі “экстрымісцкую сімволіку” ці забароненую літаратуру — вэлкам за краты. Асобна падчас вобшукаў праглядалі фотаальбомы, а тады ж была мода — рабіць фота ў патрыятычных строях, са зброяй — гэта ўсё таксама ставала доказамі на судах».


https://youtu.be/HEfErxy__Mk
1👍1👀1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Супрунюк Олег (СИЗО-7) — журналист из Бреста. Получил 3 года колонии по политическому делу (за якобы "вхождение…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Николаева Ольга Анатольевна — уроженка Барановичей. В декабре-2024 силовики заявили о ее задержании из-за телеграм-чата "Белыя крылы Барановичи" (вероятно, была его модераторкой). Кроме того, девушку обвинили в участии в мирных протестах. В результате присудили колонию (но на какой срок, на данный момент неизвестно).
▪️Трухан Дмитрий Викторович (ИК-15) — житель Барановичей. В конце 2023 года Брестоблсуд приговорил мужчину к 5 годам колонии. Подробности дела не публиковались, но известно, что мужчине вменяли 2 политические статьи (ч.1 и ч.2 ст.361-4 УК и ч.1 ст.368 УК).

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1198 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 247. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
😢4
🤳 Штучны інтэлект усё часцей становіцца часткай нашага жыцця — ад сацсетак і генератыўнага кантэнту ў медыцыне і працы. Але разам з новымі магчымасцямі ён нясе і новыя рызыкі: парушэнне прыватнасці, праблемы з аўтарствам, распаўсюд дыпфэйкаў. Як у гэтай рэальнасці абараніць сябе і свае правы?

На вебінары пагаворым пра:
дзе і як выкарыстоўваецца ШІ і што гэта значыць для кожнага з нас;
як тэхналогіі ўплываюць на правы чалавека і прыватнасць;
простыя спосабы абароны ад дыпфэйкаў і незаконнага выкарыстання вашага твару.

Спікер: Дзмітрый Лазовік — адвакат (у мінулым, у Беларусі), цяпер спецыяліст па інтэлектуальнай уласнасці.

📅 Дата: 10 верасня
🕢 Час: 18:00 па Варшаве (19:00 па Мінску)

📌 Анлайн, удзел бясплатны

👉 Рэгістрацыя на вебінар тут!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3