Вясна | Брэст
479 subscribers
4.63K photos
49 videos
4.29K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🎉Сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» ўганараваны спецыяльнай адзнакай прэміі імя Алеся Адамовіча за 2024 год

Беларускі ПЭН адзначыў spring96.org спецыяльнай адзнакай «За 25-гадовае паслядоўнае ўсебаковае асвятленне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі».

«Сёлетняя спецыяльная адзнака ганаруе шматгадовую руплівую працу — працу, якая не толькі дакументуе рэальнасць сённяшняга дня, але і захоўвае памяць для будучыні, ствараючы падмурак для праваабарончай дзейнасці і фармаванне грамадзянскай супольнасці, а значыць падмурак для справядлівага і сумленнага свету», — сказала Вольга Шпарага, прадстаўніца Рады Беларускага ПЭНа.

29 снежня адбылася анлайн-цырымонія ганаравання прэміяй імя Алеся Адамовіча.

«Гэтая прэмія — знак салідарнасці і падтрымкі нашай працы, але перадусім — прызнанне мужнасці і самаахвярнасці тых, хто сёння пазбаўлены волі за сваю праваабарончую дзейнасць. Нашы сябры і калегі — праваабаронцы, юрысты, журналісты — плацяць высокую цану за тое, каб правы чалавека ў Беларусі не знікалі з публічнай прасторы. Мы прысвячаем гэтую ўзнагароду ім.

Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае «Вясну», дапамагае нам працягваць фіксаваць праўду і захоўваць голасы тых, каго спрабуюць прымусіць маўчаць
», — сказала ў прамове словы падзякі журналістка і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
👍9
Вясна | Брэст
⚡️Сёння вызвалілі 123 палітвязня Іх адразу ж вывезлі за мяжу. Лічбу вызваленых падаюць розныя медыі, ў тым ліку праўладныя. Сярод вызваленых ёсць знакавая палітвязынка — Марыя Калеснікава. Нагадаем, што вызваленне адбылося пасля візіта амерыканскага дыпламата…
⚡️Вызваляюць яшчэ 20 палітвязняў

Сёння Лукашэнка падпісаў загад пра памілаванне 22 чалавек. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу А.Лукашэнкі.

З паведамлення афіцыйных крыніц вынікае, што сярод "памілаваных" 20 палітвязняў.

Праваабаронцы віталі ранейшыя падобныя вызваленні палітвязняў. Аднак нагадвалі, што па справядлівасці трэба вызваляць усіх палітвязняў (іх застаецца больш за тысячу). Апроч таго, вызваленых трэба рэабілітаваць (зняць асуджанасць, кампенсаваць шкоды здароўю, маральныя і матэрыяльныя страты).

Калі Вам вядомыя імёны вызваленных палітвязняў, паведамляйце праваабаронцам: 👉
@BrestSOS або @Viasnainfo
🕊5
🌟 Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Нашыя пажаданні на наступны год:

Палітвязням — волі.
Правы чалавека — ўсім!

З павагай,
ваша Берасцейская Вясна
141🎄1
Вясна | Брэст
В Минске осудили футболиста из Березы. И его жену. За протесты 4-летней давности Как пишет телеграм-канал про Березу "Белое и Черное", минский суд вынес приговор футболисту Соловью Андрею Викторовичу и его жене Оксане Игоревне. Оба уроженцы Березы. Обоих…
⚽️ Футбаліст з Бярозы, які ў 2024 годзе быў асуджаны за пратэсты 2020 года, быў памілаваны

Андрэй Салавей, які мае тытул "Найлепшы футбаліст Беларусі 2021 года", адбыў менш за 1 год (з прысуджаных 2 гадоў) "хатняй хіміі". Гэта высветліла спартовае выданне "Трыбуна".

Па дадзеных журналістаў, гэта адбылося праз тое, што Салавей быў памілаваны. Хутчэй за ўсё, 16 верасня 2025.

⚽️ Таксама, па інфармацыі "Трыбуны", Салавей меў досыць лагодныя (як для асуджанага па палітыцы) абмежаванні. У выніку Андрэй Салавей мог як якасна трэнавацца, так і паспяхова выступаць на футбольных матчах.

Нагадаем, што Андрэй Салавей родам з Бярозы. Яго разам з жонкай асудзілі ў лістападзе 2024 года ў Менску. Вырак вынеслі з-за пратэстаў 2020 года. Той прысуд, які і сотні падобных, быў чарговым прыкладам пераследу за ажыццяўленне сваіх правоў (а менавіта права на мірны пратэст).
2👀2
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 21.12.2025, у вобласці 199 палітвязняў. Адбылося вызваленне вялікай групы (18 жыхароў вобласці аказаліся сярод 123 палітвязняў, вызваленых 13 снежня). Але ўсіх адразу выслалі з краіны. 🚧 На мяжы дапытвалі…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 04.01.2025, у вобласці 206 палітвязняў

📝Прымусовая высылка парушае права на свабоду перамяшчэння. і яшчэ некаторыя з правоў. Заява праваабаронцаў па людзях, якіх "памілавалі" — і адразу выслалі з Беларусі

Што распавялі экс-палітзняволеная з Баранавічаў Ганна Курыс і экс-палітвязень з Лунінеччыны Аляксей Капліч у Вільнюсе. Пра затрыманне, вызваленне, і чаму не збіраюцца маўчаць
👀3👍1
Вясна | Брэст
🟥 Молодого брестчанина объявили "террористом". Это ненастоящий террорист Сегодня КГБ добавило 7 беларусов в список "террористов". Среди них Иван Замятин из Бреста. За донаты, за телеграм-сообщения и, видимо, за попытку присоединиться к плану "Перамога" парня…
🟥 Пінчука абвясцілі "тэрарыстам". Гэта несапраўдны тэрарыст

Сёння КДБ дадало 6 беларусаў у спіс "тэрарыстаў". Сярод іх Павел Шарко з Пінска.

Шарко раней асудзілі, мяркуючы па ўсім, за спробу далучыцца да палка Каліноўскага. За гэта яму прысудзілі калонію. Гэты прысуд праваабаронцы прызналі палітычна матываваным, а самаго Шарко — палітзняволеным.

І менавіта гэты (палітычны) прысуд КДБ пазначыла як нагоду, чаму яны далі Шарко статус "тэрарыста".

Нагадаем, што беларускія ўлады прыкрываюцца паняццямі "экстрэмізма" і "тэрарызма" для рэпрэсій.
🤬6👎1
❤️‍🔥Шосты дзень народзінаў за кратамі

Сёння дзень народзінаў у каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай. Ёй спаўняецца 31 год.

Вельмі складана і невыносна балюча ўсведамляць, што гэта ўжо шосты дзень народзінаў, які нашая смелая Марфа сустракае не разам з сям'ёй і сябрамі, а за кратамі.

Марфа была асужданая амаль на 15 гадоў зняволення за мірную праваабарончую дзейнасць.

Мы працягваем казаць пра яе несправядлівае зняволенне і чакаем Марфу на волі. Не заставайцеся ў баку, падтрымайце праваабаронцу «Вясны»!

FreeViasna.org
8💔3
Вясна | Брэст
Продолжение истории с задержаниями людей в приграничье. ГосТВ подтвердило, что в Дрогичинском районе стреляли в человека. Местных обвинили в "терроризме" ГосТВ опубликовало ролик, где раскрыло подробности январского рейда КГБ на деревню Сварынь Дрогичинского…
Мужа с женой из Дрогичинского района осудили на огромные сроки. Им предъявляли помощь 🇺🇦Украине

Капуза Дмитрий получил 24 года колонии, а его жена Ольга — 21 год. Такую информацию получили правозащитники "Весны".

За что их именно осудили, точно неизвестно. Но почти 2 года назад, когда супругов задержали, про них выходил сюжет на ОНТ. Тогда пропагандисты говорили, что на беларуско-украинской пограничье задержали контрабандистов. По версии госТВ, Дмитрий не просто нелегально переправлял вещи через границу, но делал это по заданию спецслужб Украины. А жена Ольга фотографировала тайники.

По данным "Весны", кроме больших сроков, Дмитрию и Ольге также присудили огромные штрафы.
💔7🤬5
Айцішніцу ў Берасці асудзілі па палітычнай крымінальнай справе

Гаворка пра Алену Кулікову. У пятніцу яе дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

На імя жанчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Выданне піша, што Кулікова працавала як QA-інжынерка ў сферы IT. Таксама яна ратавала катоў, а ў інтэрнэце дзялілася сваім вязаннем. Журналісты высветлілі, што Кулікова знікла з сацсетак у чэрвені-2025, а вярнулася ў снежні-2025. Меркавана, гэты час жанчына знаходзілася ў СІЗА да суду.

Са спісу вынікае, што жанчыне закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў "Беларускі Гаюн").

МУС у спісе адзначыў, што у Куліковай "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "дамашнюю хімію".
😢6🤬3
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 7 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Буневич Николай Сергеевич (ИК-15) — житель Лунинца. За сообщения в соцсетях получил 3 года колонии. Суд состоялся…
В Брестской области стало на 5 политзаключенных больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Чиж Александр Александрович — житель Березы. Его осудили в июне 2024 года за "публичное оскорбление А.Лукашенко". Получил 2 года колонии.

А в среду правозащитники объявили аналогичное решение по:
▪️Ворон Николай Андреевич (ИК-15) — брестчанин. В мае 2024 года его осудили за протесты, которые проходили в августе-2020 в Бресте. Приговорен к колонии (но на какой срок — правозащитникам точно неизвестно).
▪️Горун Сергей Анатольевич — брестчанин. В марте 2025 года его осудили за протесты, проходили в Бресте после выборов в августе 2020 года. Приговорен к колонии.
▪️Карпов Вадим Александрович — брестчанин. В марте 2025 года его осудили за протесты, которые проходили в августе-2020 в Бресте. Приговорен к колонии.
▪️Левша Максим Александрович (ИК-15) — пинчанин. В ноябре 2024 года его осудили за протесты, которые проходили в августе-2020 в Пинске. Приговорен к колонии.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1146 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 207. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org
😢7
🖼 Фотафакт: экс-палітзняволеная Алена Гнаук атрымала карціну, зробленую ў яе гонар

Гэтай навіной падзялілася ў сацсетак аўтарка карціны Вольга Якубоўская.

Нагадаем: былая палітзняволеная з Пружаншчыны Алена Гнаук датэрмінова была вызваленая 13 снежня. Яе адразу прымусова выслалі з краіны, як і яшчэ больш за сотню палітвязняў. Далей 68-гадовая Гнаук трапіла ў Еўразвяз.
10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧐 У женщин в Беларуси нет разницы в зарплатах с мужчинами? Так ли это — разбирался антифейк проект WTF

На госТВ развивают тему "года беларуской женщины". И председательница БСЖ (Беларуского Союза Женщин) заявила, что в Беларуси нет разницы в оплате труда женщин и мужчин. И чтобы якобы "если женщина захочет стать директором предприятия, ей никто не будет мешать".

Почему это не совсем так, с цифрами и фактами разобрались в последнем выпуске WTF. Смотрите целиком
👀32👍2👎1
💡Адукацыйная магчымасць: Уводны курс па правах чалавека і лідарству (анлайн)

Хочаш разабрацца, як працуюць правы чалавека — проста, практычна і па-беларуску? Тады далучайся да анлайн-курсу ад ініцытывы "Гэта База".

Што чакае:
▫️ 9 інтэрактыўных сэмінараў
▫️ рэальныя кейсы і дыскусіі
▫️ запрошаныя экспэрт_кі
▫️ нетворкінг і ментарства пасля курсу

Даты правядзення: 20.01—20.03.2026
Дзе: анлайн
Працоўная мова: беларуская

👉 Форма рэгістрацыі на курс 👈
⚡️ Дэдлайн падачы заявак: 20.01.2026
👍21
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 04.01.2025, у вобласці 206 палітвязняў 📝Прымусовая высылка парушае права на свабоду перамяшчэння. і яшчэ некаторыя з правоў. Заява праваабаронцаў па людзях, якіх "памілавалі" — і адразу выслалі з Беларусі…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 18.01.2025, у вобласці 207 палітвязняў

Рэпрэсіі: стала вядома пра суворы прысуд Вользе і Дзмітрыю Капузе, мужу з жонкай з Драгічыншчыны, за нібы дапамогу ўкраінскім спецслужбам. Айцішніцу з Берасця Алену Кулікову асудзілі па палітычнай крымінальнай справе. А КДБ абвясціла пінчука Паўла Шарко "тэрарыстам" (хаця ён ніякі не тэрарыст).

🧑‍🏫 Новыя абмежаванні для тых, хто быў асуджаны па палітычных крымінальных справах. Ад 17.01.2026 такім людзям пажыццёва забаранілі працу з дзецьмі. Раней такое абмежаванне (на паперах) было толькі для тых, хто ўнесены ў спіс "экстрэмістаў" ад МУС — але далёка не ўсе рэпрэсаваныя траплялі ў гэты спіс (апроч таго, забарона была часовай і здымалася пасля 5 гадоў ад даты пагашэння асуджанасці; плюс забарона тычылася толькі "рэалізацыі зместу адукацыйных праграм" — а не любой працы з дзецьмі). Такім чынам, у Беларусі пашыраецца дыскрымінацыя рэпрэсаваных.
🤬21👍1👀1
Эканамістку асудзілі па палітычнай крымінальнай справе ў Берасці

Гаворка пра Анастасію Уласавец. Тыдзень таму яе дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

На імя жанчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Выданне піша, што Анастасія родам з Івацэвічаў. Скончыла БрДТУ, далей засталася ў Берасці і працавала напачатку бухгалтаркай, потым эканамісткай.

Са спісу вынікае, што жанчыне закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў "Беларускі Гаюн").

МУС у спісе адзначыў, што ва Уласавец "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "хатнюю хімію".
😢6🤬1
Вясна | Брэст
Брест: журналиста приговорили к 3 годам колонии. По политическому делу Как сообщает БАЖ (Беларуская Ассоциация Журналистов), 8 августа вынесли приговор Олегу Супрунюку. Журналисту, который ранее сотрудничал с независимым изданием "Першы рэгіён", дали 3 года…
Берасцейскаму журналісту ў калоніі не даюць карыстацца слыхавым апаратам. Без яго палітвязень нічога не чуе

Пра побыт Алега Супрунюка, берасцейскага журналіста, распавёў Аляксандр Фядута для БАЖ. Яны разам сядзелі ў магілёўскай калоніі ПК-15:

«Спачатку мы адзін аднаго не пазналі. Толькі на трэці дзень я запытаўся ў яго: "Вы журналіст? — А Вы Фядута?" Слыхавога апарата ён не меў і быў цалкам глухі. Я размаўляў з ім так, каб ён мог чытаць па вуснах. Іншыя зняволеныя так, на жаль, не ўмеюць, і таму Супрунюку нават не было з кім паразмаўляць».


З тых кароткіх размоў Фядута даведаўся, што за непрацяглы час знаходжання ў калоніі журналіст ужо пабываў у штрафным ізалятары.

Паводле Фядуты, іншыя вязні ставяцца да Супрунюка добразычліва і спагадліва — разумеюць, што праз глухату і без слыхавога апарата яму цяжка камунікаваць. У вольны час Алег, як і усе, шмат чытае, "нават больш за іншых, бо бавіць час у размовах ён не можа, і таму застаецца практычна ў адзіноце".

📸 Алег Супрунюк да зняволення
😢3🤬21🤯1
Дэсантніка з Берасця асудзілі па палітычнай крыміналцы

У Берасці вынеслі прысуд Максіму Дударгу. У пятніцу яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🪖 Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра ўраджэнца Лунінца, які ўсё сваё дарослае жыццё прысвяціў спорту і вайсковай службе. Ён бегаў марафоны і паўмарафоны ў складзе клуба "Вікторыя", удзельнічаў у велапрабегах клуба "ВелоБрест".

🪖 Дударга служыў у 38‑й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Берасці. У лютым 2020 года дзяржаўныя медыі пісалі пра яго: "гвардыі старшы лейтэнант Дударга стаў найлепшым камандзірам дэсантнага ўзвода сіл спецыяльных аперацый па выніках спаборніцтваў па палявой вывучцы". Пазней даслужыўся да капітана. Незразумела, ці заставаўся ён на ваеннай службе пасля, ці звольніўся.

🪖 Са спісу вынікае, што яму закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў "Беларускі Гаюн").

🪖 МУС у спісе адзначыў, што ва Дударга "адбывае пакаранне". Гэта азначае, што прысудзілі альбо "хімію", альбо калонію.
😢3🤬2
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 5 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Чиж Александр Александрович — житель Березы. Его осудили в июне 2024 года за "публичное оскорбление А.Лукашенко".…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Капуза Ольга Геннадьевна и Капуза Дмитрий Павлович муж с женой из Дрогичинского района. Суть их дела достоверно неизвестна (суд проходил в закрытом режиме). Но в начале 2024 года, после задержания, на госТВ выходил ролик, где их обвиняли в контрабанде из Украины. По мнению пропагандистов, таким образом супруги работали на украинские спецслужбы. В декабре-2025 обоим вынесен приговор: Дмитрию 24 года колонии, Ольге 21 год колонии.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1158 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 209.

Написать нам | Наш Instagram
😢7👍1
Палітзняволеная ілюстратарка Наталля Левая зацяжарыла ў калоніі пасля спаткання з мужам

Пра гэта ў Facebook напісала былая палітвязняволеная Марынa Золатава.

«Больш за ўсё сёння мяне хвалюе Наташа Левая. Адбыўся цуд: пасля спаткання з мужам яна зацяжарыла. Да гэтага пара доўгі час не магла завесці дзяцей. Нараджаць Наташы прыкладна ў сакавіку. Так хочацца, каб гэта адбылося ў іншых умовах».


Наталля — ілюстратарка з Брэста. Яна некаторы час жыла ў Польшчы і працавала 2D-мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай. Імаверна, пасля пачатку вайны яна выехала ў Польшчу. У снежні 2023-га Наталля звольнілася і вырашыла вярнуцца на радзіму. Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, напісаў у сацсетках, што калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца ў дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і мае паперу ад КДБ.

Наталлю затрымалі на мяжы. Пазней суддзя Мікалай Сянько прызначыў жанчыне шэсць гадоў пазбаўлення волі.
😱8😢32