Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 04.01.2025, у вобласці 206 палітвязняў 📝Прымусовая высылка парушае права на свабоду перамяшчэння. і яшчэ некаторыя з правоў. Заява праваабаронцаў па людзях, якіх "памілавалі" — і адразу выслалі з Беларусі…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці
Станам на 18.01.2025, у вобласці 207 палітвязняў
Рэпрэсіі: стала вядома пра суворы прысуд Вользе і Дзмітрыю Капузе, мужу з жонкай з Драгічыншчыны, за нібы дапамогу ўкраінскім спецслужбам. Айцішніцу з Берасця Алену Кулікову асудзілі па палітычнай крымінальнай справе. А КДБ абвясціла пінчука Паўла Шарко "тэрарыстам" (хаця ён ніякі не тэрарыст).
❌🧑🏫 Новыя абмежаванні для тых, хто быў асуджаны па палітычных крымінальных справах. Ад 17.01.2026 такім людзям пажыццёва забаранілі працу з дзецьмі. Раней такое абмежаванне (на паперах) было толькі для тых, хто ўнесены ў спіс "экстрэмістаў" ад МУС — але далёка не ўсе рэпрэсаваныя траплялі ў гэты спіс (апроч таго, забарона была часовай і здымалася пасля 5 гадоў ад даты пагашэння асуджанасці; плюс забарона тычылася толькі "рэалізацыі зместу адукацыйных праграм" — а не любой працы з дзецьмі). Такім чынам, у Беларусі пашыраецца дыскрымінацыя рэпрэсаваных.

🤬2❤1👍1👀1
Эканамістку асудзілі па палітычнай крымінальнай справе ў Берасці
Гаворка пра Анастасію Уласавец. Тыдзень таму яе дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).
На імя жанчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Выданне піша, што Анастасія родам з Івацэвічаў. Скончыла БрДТУ, далей засталася ў Берасці і працавала напачатку бухгалтаркай, потым эканамісткай.
Са спісу вынікае, што жанчыне закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў "Беларускі Гаюн").
МУС у спісе адзначыў, што ва Уласавец "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "хатнюю хімію".

😢6🤬1
Вясна | Брэст
Брест: журналиста приговорили к 3 годам колонии. По политическому делу Как сообщает БАЖ (Беларуская Ассоциация Журналистов), 8 августа вынесли приговор Олегу Супрунюку. Журналисту, который ранее сотрудничал с независимым изданием "Першы рэгіён", дали 3 года…
Берасцейскаму журналісту ў калоніі не даюць карыстацца слыхавым апаратам. Без яго палітвязень нічога не чуе
Пра побыт Алега Супрунюка, берасцейскага журналіста, распавёў Аляксандр Фядута для БАЖ. Яны разам сядзелі ў магілёўскай калоніі ПК-15:
З тых кароткіх размоў Фядута даведаўся, што за непрацяглы час знаходжання ў калоніі журналіст ужо пабываў у штрафным ізалятары.
Паводле Фядуты, іншыя вязні ставяцца да Супрунюка добразычліва і спагадліва — разумеюць, што праз глухату і без слыхавога апарата яму цяжка камунікаваць. У вольны час Алег, як і усе, шмат чытае, "нават больш за іншых, бо бавіць час у размовах ён не можа, і таму застаецца практычна ў адзіноце".
📸 Алег Супрунюк да зняволення

«Спачатку мы адзін аднаго не пазналі. Толькі на трэці дзень я запытаўся ў яго: "Вы журналіст? — А Вы Фядута?" Слыхавога апарата ён не меў і быў цалкам глухі. Я размаўляў з ім так, каб ён мог чытаць па вуснах. Іншыя зняволеныя так, на жаль, не ўмеюць, і таму Супрунюку нават не было з кім паразмаўляць».
З тых кароткіх размоў Фядута даведаўся, што за непрацяглы час знаходжання ў калоніі журналіст ужо пабываў у штрафным ізалятары.
Паводле Фядуты, іншыя вязні ставяцца да Супрунюка добразычліва і спагадліва — разумеюць, што праз глухату і без слыхавога апарата яму цяжка камунікаваць. У вольны час Алег, як і усе, шмат чытае, "нават больш за іншых, бо бавіць час у размовах ён не можа, і таму застаецца практычна ў адзіноце".
📸 Алег Супрунюк да зняволення
😢3🤬2❤1🤯1
Дэсантніка з Берасця асудзілі па палітычнай крыміналцы
У Берасці вынеслі прысуд Максіму Дударгу. У пятніцу яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў"(туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).
🪖 Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра ўраджэнца Лунінца, які ўсё сваё дарослае жыццё прысвяціў спорту і вайсковай службе. Ён бегаў марафоны і паўмарафоны ў складзе клуба "Вікторыя", удзельнічаў у велапрабегах клуба "ВелоБрест".
🪖 Дударга служыў у 38‑й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Берасці. У лютым 2020 года дзяржаўныя медыі пісалі пра яго: "гвардыі старшы лейтэнант Дударга стаў найлепшым камандзірам дэсантнага ўзвода сіл спецыяльных аперацый па выніках спаборніцтваў па палявой вывучцы". Пазней даслужыўся да капітана. Незразумела, ці заставаўся ён на ваеннай службе пасля, ці звольніўся.
🪖 Са спісу вынікае, што яму закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў "Беларускі Гаюн").
🪖 МУС у спісе адзначыў, што ва Дударга "адбывае пакаранне". Гэта азначае, што прысудзілі альбо "хімію", альбо калонію.
У Берасці вынеслі прысуд Максіму Дударгу. У пятніцу яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў"

😢3🤬2
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 5 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Чиж Александр Александрович — житель Березы. Его осудили в июне 2024 года за "публичное оскорбление А.Лукашенко".…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше
Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Капуза Ольга Геннадьевна и Капуза Дмитрий Павлович — муж с женой из Дрогичинского района. Суть их дела достоверно неизвестна (суд проходил в закрытом режиме). Но в начале 2024 года, после задержания, на госТВ выходил ролик, где их обвиняли в контрабанде из Украины. По мнению пропагандистов, таким образом супруги работали на украинские спецслужбы. В декабре-2025 обоим вынесен приговор: Дмитрию 24 года колонии, Ольге 21 год колонии.
Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1158 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 209.
Написать нам | Наш Instagram

😢7👍1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Палітзняволеная ілюстратарка Наталля Левая зацяжарыла ў калоніі пасля спаткання з мужам
Пра гэта ў Facebook напісала былая палітвязняволеная Марынa Золатава.
Наталля — ілюстратарка з Брэста. Яна некаторы час жыла ў Польшчы і працавала 2D-мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай. Імаверна, пасля пачатку вайны яна выехала ў Польшчу. У снежні 2023-га Наталля звольнілася і вырашыла вярнуцца на радзіму. Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, напісаў у сацсетках, што калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца ў дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і мае паперу ад КДБ.
Наталлю затрымалі на мяжы. Пазней суддзя Мікалай Сянько прызначыў жанчыне шэсць гадоў пазбаўлення волі.

«Больш за ўсё сёння мяне хвалюе Наташа Левая. Адбыўся цуд: пасля спаткання з мужам яна зацяжарыла. Да гэтага пара доўгі час не магла завесці дзяцей. Нараджаць Наташы прыкладна ў сакавіку. Так хочацца, каб гэта адбылося ў іншых умовах».
Наталля — ілюстратарка з Брэста. Яна некаторы час жыла ў Польшчы і працавала 2D-мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай. Імаверна, пасля пачатку вайны яна выехала ў Польшчу. У снежні 2023-га Наталля звольнілася і вырашыла вярнуцца на радзіму. Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, напісаў у сацсетках, што калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца ў дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і мае паперу ад КДБ.
Наталлю затрымалі на мяжы. Пазней суддзя Мікалай Сянько прызначыў жанчыне шэсць гадоў пазбаўлення волі.
😱8😢3❤2
Вясна | Брэст
🏥 Цэлы тыдзень у Беларусі не рабілі аборты. Тым часам на сайтах бальніц распаўсюджваюць ненавуковыя страшылкі наконт перарывання цяжарнасці З 14 да 21 кастрычніка ў Беларусі адбыўся "Тыдзень без абортаў". Увесь гэты час ва ўсіх медыцынскіх установах краіны…
🏥 У Беларусі ўлады хочуць забараніць аборты ў прыватных медустановах
Гэта дадалі ў праэкт новага Кодэкса аб ахове здароўя. Міністр аховы здароўя патлумачыў гэтую ідэю тым, што ў дзяржаўных медычных установах "больш эфектыўна праводзіцца перадабортнае кансультаванне". Пад "эфектыўнасцю" чыноўнік мае на ўвазе: там жанчын часцей схіляюць не рабіць аборт.
🫠 Пры гэтым на сайтах менавіта дзяржаўных медычных устаноў распаўсюджваецца досыць шмат міфаў пра аборты. Нядаўна мы разбіралі гэткія міфы. Праверце, можа і вы верыце ў некаторыя з іх?

👀3👎1🤬1
Жыхар Берасця правёў паўгады ў СІЗА па палітычнай справе. Яго затрымалі напярэдадні вяселля
Аляксандр Рудскі быў затрыманы летам, 26 чэрвеня. Яго абвінавацілі ў тым, што ён пісаў паведамленні ў тэлеграм-чаце. З самаго чату мужчына выйшаў яшчэ ў 2022 годзе, калі даведаўся што чат "забаранілі".
Тым не менш, за тыя паведамленні затрымалі ўлетку 2025 года. І да выраку трымалі ў СІЗА-7.
🔨 Напрыканцы снежня адбыўся суд. Берасцеец атрымаў 2.5 гады "хатняй хіміі". З такім пакараннем ён не зможа займацца сваёй працай (да затрымання перавозіў з Еўропы аўтамабілі).
Усе гэтыя падрабязнасці сталі вядомыя з блога яго нявесты (а цяпер ужо жонкі — пара ажанілася пасля таго, як Аляксандр выйшаў з СІЗА).
Аляксандр Рудскі быў затрыманы летам, 26 чэрвеня. Яго абвінавацілі ў тым, што ён пісаў паведамленні ў тэлеграм-чаце. З самаго чату мужчына выйшаў яшчэ ў 2022 годзе, калі даведаўся што чат "забаранілі".
Тым не менш, за тыя паведамленні затрымалі ўлетку 2025 года. І да выраку трымалі ў СІЗА-7.
Усе гэтыя падрабязнасці сталі вядомыя з блога яго нявесты (а цяпер ужо жонкі — пара ажанілася пасля таго, як Аляксандр выйшаў з СІЗА).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢4🤬2
У берасцейскім СІЗА перадачу могуць не аддаць зняволеным. Калі не адкажуць, ад каго
Яшчэ ў верасні 2025 года палітвязні сутыкнуліся з тым, што ў берасцейскім СІЗА №7 ім могуць не аддаць перадачу. Супрацоўнік СІЗА напачатку пытаецца ў зняволенага, ад каго гэтая перадача "магла бы быць". Вязень мусіць назваць імя адпраўніка перадачы. У адваротным выпадку зняволены не атрымае перадачу.
Пра такую практыку распавяла адна блогерка ў Instagram ў верасні-2025, ў якой у той час жаніх сядзеў у СІЗА-7 у чаканні палітычнага суду.
Пра з'яўленне падобных правіл у гомельскім СІЗА нядаўна даведаліся магілёўскія праваабаронцы. Па іх інфармацыі, ў Гомлі такую практыку завялі ў студзені-2026.
❕Адзначым, што гэтая практыка супярэчыць заканадаўству: да таго, як прысуд набудзе моц, зняволеныя могуць атрымліваць перадачы і пасылкі ад любых асоб. Гэта рэгулюецца Правіламі Унутранага Распарадку для СІЗА, зацверджаныя Міністэрствам Унутраных Спраў (глава 8). І сярод прычын, чаму вязню могуць не аддаць перадачу цалкам (ці яе частку), няма прычыны "не ведае, ад каго перадача". Такім чынам, апісаная практыка з'яўляецца беспадстаўным і незаконным абмежаваннем правоў зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА-7 ды СІЗА-3.

🤬11
Чалавека ў Берасці судзілі паказальна проста ў кайданах. Потым фота, дзе гэта добра заўважна, выдалілі
Учора Брэстэнэрга ў сваім тэлеграм-канале апублікавала пост пра паказальны палітычны суд, які адбыўся на прадпрыемстве "Брэсцкія цепласеткі". Вынік суду не паведамляўся, але вядома што судзілі мужчыну па арт.368 (Абраза А.Лукашэнкі).
Праз нейкі час з паста знікла адна фатаграфія — дзе добра бачна, што чалавека па палітычнаму артыкулу судзілі з кайданамі на руках. Гэта фота прыводзім вышэй.
Чаму гэтае фота важнае? Гэта чарговае сведчанне, як парушаюцца правы палітвязняў.
Нагадаем, што заўвагі агульнага парадка да артыкулу 14 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пастулююць:
📝 "Падчас судовага разбіральніцтва падсудныя па агульнаму правілу не мусяць быць закаванымі ў кайданкі альбо трымацца ў клетках альбо іншым чынам паўставаць на судзе ў выглядзе, які мог бы паказваць на то, што яны з'яўляюцца небяпечнымі злачынцамі".
Апроч таго, што кайданы пад час суду ствараюць вобраз небяспечнага злачынцы (а мужчыну, нагадаем, судзілі за "абразу Лукашэнкі") — гэта яшчэ і парушае прэзумпцыю невінаватасці, парушае права на гуманнае стаўленне.
І ўвогуле, мужчыне на фота вышэй закідвалі артыкул, які адносіцца да "дыфамацыйных" артыкулаў, і таму беларускія праваабаронцы даўно настойваюць на яго скасаванні.

🤬5👀3
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Палітзняволеная ілюстратарка Наталля Левая зацяжарыла ў калоніі пасля спаткання з мужам Пра гэта ў Facebook напісала былая палітвязняволеная Марынa Золатава. «Больш за ўсё сёння мяне хвалюе Наташа Левая. Адбыўся цуд: пасля спаткання з мужам яна зацяжарыла.…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Праваабаронца "Вясны" публічна заклікаў улады вызваліць цяжарную палітзняволеную з Берасця
Нядаўна стала вядома, што палітзняволеная Наталля Левая зацяжарыла ў калоніі. Праваабаронца Леанід Судаленка запісаў публічны зварот да беларускіх уладаў, дзе просіць памілаваць жанчыну:
Нагадаем, што па паведамленнях палітзняволеных, якія былі разам з Левай у калоніі, Наталля зацяжарыла пасля спаткання з мужам. Пара доўга хацела дзіця, але ў іх гэта не атрымоўвалася. Роды чакаюцца ў сакавіку. Самой Наталлі застаецца адбыць яшчэ каля 4 гадоў тэрміна, яе асудзілі за данаты.
❔Што адбываецца з дзецьмі, якія нараджаюцца ў калоніі?
Да 3-гадовага ўзросту яны знаходзяцца побач з матулямі ў калоніі, для гэтага на тэрыторыі ўстановы ёсць "Дом маці і дзіцяці". Праз паўгода пасля родаў (а часам і раней) зняволеных жанчын прымусова вяртаюць да працы ў калоніі (на фабрыцы), спаць з дзецьмі нельга. Калі дзіцёнку спаўняецца тры гады, яго альбо перадаюць сваякам, альбо змяшчаюць у дзіцячы дом.

"У Беларусі дзіця можа нарадзіцца ў турме. [..] Яго маці сядзець яшчэ каля 4 гадоў. Гэта першае дзіця палітзняволенай, якое можа нарадзіцца ў турме. [..] Дзіця ні ў чым не вінавата! Яно не выбірала ні гэтую краіну, ні гэтую турму. Роды — гэта не частка пакарання. Месца цяжарнай жанчыны — дома, побач з сям'ёй і наглядам лекараў — а не канваіраў. [У год беларускай жанчыны] памілуйце маці і яе яшчэ ненароджанае дзіця".
Нагадаем, што па паведамленнях палітзняволеных, якія былі разам з Левай у калоніі, Наталля зацяжарыла пасля спаткання з мужам. Пара доўга хацела дзіця, але ў іх гэта не атрымоўвалася. Роды чакаюцца ў сакавіку. Самой Наталлі застаецца адбыць яшчэ каля 4 гадоў тэрміна, яе асудзілі за данаты.
❔Што адбываецца з дзецьмі, якія нараджаюцца ў калоніі?
Да 3-гадовага ўзросту яны знаходзяцца побач з матулямі ў калоніі, для гэтага на тэрыторыі ўстановы ёсць "Дом маці і дзіцяці". Праз паўгода пасля родаў (а часам і раней) зняволеных жанчын прымусова вяртаюць да працы ў калоніі (на фабрыцы), спаць з дзецьмі нельга. Калі дзіцёнку спаўняецца тры гады, яго альбо перадаюць сваякам, альбо змяшчаюць у дзіцячы дом.
👍7🕊4💔3❤1
Вясна | Брэст
Мужа с женой из Дрогичинского района осудили на огромные сроки. Им предъявляли помощь 🇺🇦Украине Капуза Дмитрий получил 24 года колонии, а его жена Ольга — 21 год. Такую информацию получили правозащитники "Весны". За что их именно осудили, точно неизвестно.…
Падкінутая выбухоўка, моцнае збіццё, адвакатка адмовілася. Сталі вядомыя падрабязнасці 2 гучных спраў, дзе асудзілі сем'ямі
Мужа і жонку Дзмітрыя і Вольгу Капузу з Драгічыншчыны асудзілі да 24 і 12 гадоў. Як распавёў сам Дзмітрый сукамерніку, ён займаўся кантрабандай з Украіны, і відаць пра яго хованкі даведалася КДБ. І ў хованку падкінулі выбухоўку, пасля чаго затрымалі. Спачатку рабілі артыкул "Тэрарызм", але потым змянілі на "Здраду дзяржаве".
А мужу і жонцы Аксане і Дзмітрыю Малочка з Баранавічаў таксама зрабілі "Здраду дзяржаве", арт.356 КК. У іх выпадку падставай стаў здымак цягніка з вайсковай тэхнікай на чыгуначнай платформе. Яны атрымалі 8 і 12 гадоў адпаведна.
Гэта ўсё распавёў нам палітвязень, які перасякаўся і з Дзмітрыем Капузай, і з Дзмітрыем Малочкай у зняволенні.
Падрабязней на сайце
📸 Злева Капузы, справа Малочка

🤬7😱3
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Капуза Ольга Геннадьевна и Капуза Дмитрий Павлович — муж с женой из Дрогичинского района. Суть их дела достоверно…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше
Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Литвинко Сергей Петрович (ИК-17) — житель Столина. Мужчину осудили по двум уголовным статьям: за "клевету на А.Лукашенко" и "содействие экстремистской деятельности". Находится в колонии.
▪️Дудорга Максим Сергеевич — родом из Лунинца, ранее служил десантником в Бресте. Активно занимался спортом: бегал марафоны, участвовал в велопробегах клуба "ВелоБрест". Приговорен к колонии по "делу Гаюна" (массовое уголовное дело против беларусов, которые с февраля-2022 отправляли в проект "Беларускі Гаюн" информацию про перемещение военное техники по территории Беларуси).
Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1158 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 211.

😢6
Палітвязням у калоніях не даюць атрымоўваць адукацыю. Адзін палітзняволены паскардзіўся з івацэвіцкай калоніі ў Мінадукацыі — і быў пакараны
Як піша праваабарончая ініцыятыва DissidentBY, раней у калоніі №22 існаваў філіял Івацэвіцкага каледжа, дзе асуджаныя маглі атрымліваць прафесійную адукацыю (зваршчыкі, тынкоўшчыкі і інш.). Але для палітвязняў гэтая магчымасць ад нядаўняга часа стала недаступнай.
Паводле DissidentBY, Аляксандр Камлёнак напісаў скаргу ў Міністэрства адукацыі, у якой апісаў забарону на навучанне. Ліст удалося перадаць на волю толькі абыходным шляхам, бо адміністрацыя калоніі не прапускае ніякія скаргі знутры. Ужо з волі гэты зварот быў накіраваны ў Мінaдукацыі. Гэта выклікала рэзкую рэакцыю. Аляксандра выклікалі на допыты і патрабавалі растлумачыць, як ён змог адправіць скаргу. Пасля гэтага яго змясцілі ў ШІЗА. Там у знак пратэсту Аляксандр абвясціў галадоўку і 11 дзён ён нічога не еў. Далей яго этапавалі ў Наваполацкую калонію (ПК-1), дзе адразу ж зноў адправілі ў ШІЗА. На дадзены момант ён адтуль не выходзіць.
📸 ПК-22 "Воўчыя норы" / крыніца фота Intex-press

🤬5😢5❤2
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 18.01.2025, у вобласці 207 палітвязняў Рэпрэсіі: стала вядома пра суворы прысуд Вользе і Дзмітрыю Капузе, мужу з жонкай з Драгічыншчыны, за нібы дапамогу ўкраінскім спецслужбам. Айцішніцу з Берасця Алену…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці
Станам на 01.02.2025, у вобласці 211 палітвязняў
У берасцейскім СІЗА перадачу могуць не аддаць зняволеным — калі не адкажуць, ад каго. Гэта парушэнне
❌🧑🏫 У калоніі "Воўчыя норы" (пад Івацэвічамі) палітвязням не даюць атрымоўваць адукацыю. Адзін з іх паскардзіўся — і быў пакараны
Берасцейскаму журналісту Алегу Супрунюку ў калоніі не даюць карыстацца слыхавым апаратам. Без яго палітвязень нічога не чуе
Рэпрэсіі: стала вядома пра палітычныя прысуды эканамістцы з Берасця Анастасіі Уласавец, дэсантніку Максіму Дударзе, берасцейцу Аляксандру Рудскаму. На дзярпрадпрыемстве ў Берасці адбыўся паказальны палітычны суд
🧨 Падкінутая выбухоўка, моцнае збіццё, адвакатка адмовілася. Сталі вядомыя падрабязнасці 2 гучных спраў, дзе асудзілі сем'ямі (Малочкі і Капузы)

😢3👍1
Ці можа начальнік прымусіць прыбіраць снег? Адказаў юрыст
❔"Начальнік у працоўны час у добраахвотна-прымусовым парадку адпраўляе чысціць снег каля вытворчасці. Гэта ўвогуле законна?"
Такое пытанне чытач задаў выданню "Аргументы і факты". Журналісты ўзялі каментар па такой сітуацыі ў юрыста. Калі коратка — не, гэта незаконна.
адказаў магілёўскі адвакат Уладзімір Гарбачоў.

"Згодна з Працоўным кодэксам (арт.132), адцягваць супрацоўнікаў ад іх прамых абавязкаў для ўборкі тэрыторыі забаронена.
Калі ў вашай службовай інструкцыі або кантракце не прапісаны абавязак прыбіраць снег, наймальнік не мае права гэтага патрабаваць (арт.20 Працоўнага кодэкса).
Прыцягнуць да такой працы могуць толькі ў выпадку вытворчай неабходнасці (напрыклад, снег можа прывесці да спынення станкоў) або калі гэта выразна прапісана ў калектыўнай дамове вашай арганізацыі.
Важны момант: некаторыя віды работ, напрыклад ачыстку дахаў, карнізаў будынкаў і збудаванняў ад снегу і наледзі, могуць рабіць толькі спецыялісты з допускам. Звычайным супрацоўнікам гэта рабіць забаронена!"
адказаў магілёўскі адвакат Уладзімір Гарбачоў.
👍6
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?
Як паведамляе «Наша Ніва», у апошнія дні палітвязняў па ўсёй краіне выклікаюць да адміністрацыі папраўчай установы, дзе яны знаходзяцца, і распытваюць пра планы на жыццё пасля магчымага вызвалення.Прычым сілавікі дазваляюць вязням паведамляць пра такія размовы сваім сваякам пры званках і ў лістах.
Адзначым, што «Вясне» таксама вядома пра такія выпадкі — мы атрымліваем звесткі пра гэта з розных месцаў зняволення.
🌿Калі вы сваяк палітычнага зняволенага і ў вашага роднага таксама запытвалі пра планы пасля вызвалення — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

👀2🤬1
Forwarded from MAYDAY.TEAM
По информации MAYDAY TEAM, после морозов, а температура 3 февраля падала до -25 градусов, в колонии разорвало трубопроводную систему.
Ивацевичская ИК-22 “Волчьи норы” находится в 20 километрах от города и обустроена на территории бывшей советской военной части. Фактически она находится на границе Брестской и Гродненской областей, ближайшая ж/д станция - Доманово.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢3😱1🤬1
❗️В Бресте по "делу Гаюна" проходят не менее 800 человек
Такие данные получила @mediazona_by от своего источника.
За 2025 год по этому делу уже вынесли приговоры приблизительно 335 людям по всей Беларуси, подсчитали журналисты. Из них каждый пятый — из Брестской области.
"Дело Гаюна" — это массовое уголовное дело против беларусов, которые с февраля-2022 отправляли в проект "Беларускі Гаюн" информацию про перемещение военной техники по территории Беларуси.

😱6🤬5💔2