Вясна | Брэст
479 subscribers
4.63K photos
49 videos
4.29K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
У Пінску змяніўся кіраўнік міліцыі. Што пра яго вядома?

У 2021 годзе Ігар Ярохін атрымаў "маральную кампенсацыю" ад асуджанага палітычнай справе, бо пра міліцыянта напісалі ў "Каратели Беларуси".

А жонка працавала ў баранавіцкім СІЗА.

Падрабязней у артыкуле, падрыхтаваным берасцейскімі журналістамі @BGazeta разам з BELPOL:
https://bgmedia.site/society/chto-izvestnogo-pro-novogo-nachalnika-pinskogo-govd/
👀3👎2
Супрацоўнік ДАІ даведаўся, што чалавек "часова беспрацоўны" і загадаў прыйсці ў цэнтр занятасці. Што рабіць?

У сацсетках адна карыстальніца з Беларусі падзялілася сваёй гісторыяй: супрацоўнік ДАІ даў ёй паперу з "паведамленнем аб яўцы" ў цэнтр сацыяльнай занятасці. Гэта адбылося пасля таго, як супрацоўнік ДАІ даведаўся, што жанчына на дадзены момант не працуе.

На паперцы пазначана: куды прыходзіць (цэнтр занятасці выканкама), у якія гадзіны (гадзіны працы Цэнтра), з якімі дакументамі, дата калі дадзенае паведамленне ўручана. Але ці з'явіўся абавязак у чалавека прыйсці ў цэнтр занятасці з-за такой паперы?

Кароткі адказ: не, прыходзіць неабавязкова.

Пра гэта напісана ў самой паперцы: "рэкамендуецца" прыйсці ў Цэнтр сац. занятасці. Ніякай адказнасці за тое, што падобныя рэкамендацыі праігнаруюцца, дзейным беларускім заканадаўствам не прадугледжана.
👍71
Вясна | Брэст
❗️Кватэру палітвязня, які хадзіў на мноства судоў, прадалі з аўкцыёна ў Берасці Сёння цэлы дзень ішоў аўкцыён па продажу кватэры Віталя Чопіка. Берасцейскай "Вясна" сачыла за яго храналогіяй. У аўкцыёне бралі ўдзел толькі 2 асобы. У выніку перамог той,…
Роўна 2 гады таму быў арыштаваны Віталь Чопік. Ён за кратамі — але замест гэтага ён мог бы...

Мог бы зрабіць шмат што. Бо ён чалавек з разнастайнымі інтарэсамі і здольнасцямі. І ён дакладна варты таго, каб пазнаёміцца з ім бліжэй!

☝️Распавядаем пра палітвязня, якога асудзілі за тое, што ён хадзіў на палітычныя суды.
10🕊5🔥2😱1
Вясна | Брэст
⚡️Вызваляюць яшчэ 20 палітвязняў Сёння Лукашэнка падпісаў загад пра памілаванне 22 чалавек. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу А.Лукашэнкі. З паведамлення афіцыйных крыніц вынікае, што сярод "памілаваных" 20 палітвязняў. Праваабаронцы…
🕊 Вызваляюць яшчэ 15 палітвязняў

Сёння Лукашэнка падпісаў загад пра памілаванне 18 чалавек. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу А.Лукашэнкі.

З паведамлення афіцыйных крыніц вынікае, што сярод "памілаваных" 15 палітвязняў. Большасць памілаваных — жанчыны.

Праваабаронцы віталі ранейшыя падобныя вызваленні палітвязняў. Аднак нагадвалі, што па справядлівасці трэба вызваляць усіх палітвязняў (іх застаецца больш за тысячу). Апроч таго, вызваленых трэба рэабілітаваць (зняць асуджанасць, кампенсаваць шкоды здароўю, маральныя і матэрыяльныя страты).

Калі вам вядомыя імёны вызваленых палітвязняў, паведамляйце праваабаронцам: 👉 @BrestSOS або @Viasnainfo
🕊53👍1
Вясна | Брэст
Вынесены завочны прысуд праваабаронцу з Горадні: 5 гадоў калоніі, буйны штраф Журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч асуджаны завочна (у ягоную адстунасць), паведамляе Гарадзенская праваабарона. Прысуд быў абвешчаны ўчора, 19 жніўня. Ролю суддзі…
💡Анлайн-лекцыя "За што змагаецца фемінізм сёння?"

На мерапрыемстве ад ініцыятывы Prismatica (пры падтрымцы арганізацыі "Іншыя") можна будзе даведацца:

▫️чаму фемінізм усё яшчэ патрэбны
▫️чаму аўтарытарныя рэжымы так любяць гаварыць пра "традыцыйныя каштоўнасці"
▫️чаму становішча жанчын — адзін з самых яскравых індыкатараў, наколькі свабодная краіна

Нават калі вам падаецца, што фемінізм гэта не пра вас, што ён патрэбны толькі жанчынам — прыходзьце!

Калі: 7 сакавіка, 15:00 (па Менску)
Дзе: анлайн (Zoom)

👉 Форма рэгістрацыі 👈
👍32
Вясна | Брэст
Вынесены завочны прысуд праваабаронцу з Горадні: 5 гадоў калоніі, буйны штраф Журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч асуджаны завочна (у ягоную адстунасць), паведамляе Гарадзенская праваабарона. Прысуд быў абвешчаны ўчора, 19 жніўня. Ролю суддзі…
Улады ізноў спрабуюць прадаць маёмасць гарадзенскага праваабаронцы

У чарговы раз на аўкцыён выстаўлена лецішча Ўладзіміра Хільмановіча. Гэта ўжо трэцяя спроба ўладаў прадаць нерухомасць праваабаронцы. Раней ахвочых для набыцця лецішча не знайшлося, таму на яго паступова зніжаюць цану.

Нагадаем, што беларускія ўлады арыштавалі нерухомасць Хільмановіча з-за палітычнага прысуду. Пры гэтым Хільмановіча асудзілі ў яго адсутнасць (мужчына ўжо некалькі гадоў знаходзіцца па-за межамі Беларусі). Праваабаронцу далі (завочна) калонію, а таксама штраф памерам 40 тысяч рублеў. Менавіта з-за гэтага несправядліва прызначанага штрафа ўлады прадаюць маёмасць Хільмановіча.
🤬61👎1🖕1
💡Анлайн-трэнінг "Не показалось" пра хатні гвалт

Актывіста Станіслава Цярэнцьева распавядзе пра рамантызацыю аб'юза ў фільмах/кнігах/музыцы — і пра тое, як аб'юз у стасунках пачынае здавацца нармальным.

Што чакае:
▫️ якія прыкметы аб'юзіўных стасункаў
▫️ як працуе нармалізацыя аб'юза ў грамадстве
▫️ якія віды гвалту існуюць
▫️ дзе шукаць дапамогу

Дзе: анлайн
Калі: 11 сакавіка 18:00-20:00 па Варшаве (20:00-22:00 па Менску)

👉 Форма рэгістрацыі 👈
👍3👀2
Улады прапануюць рэпрэсаваным, хто адбывае "хатнюю хімію", пераход на "папраўчыя работы"

Але як высвятляецца, гэта опцыя не для ўсіх.

Нам вядомы прыклады з Берасцейскай вобласці, калі тым, хто адбывае "хатнюю хімію", прадстаўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі спярша прапанавалі падаць заяву на змену пакарання на "папраўчыя работы". Пры гэтай форме пакарання дзяржава забірае 10-25% ад заробка, але менш кантролю за месцазнаходжаннем чалавека. Але калі некаторыя пачалі пісаць заявы, ім адмаўляюць з тлумачэннямі, што трэба б знайсці працу з зарплатай павышэй, і тады перавод на папраўчыя работы задаволяць.

Праваабаронцы з Віцебскай нядаўна паведамлялі пра падобнае ў сваім рэгіёне.

Алгарытм, як самастойна падаць заяву аб змене пакарання з "хатняй хіміі" на папраўчыя работы размешчаны на сайце віцебскіх праваабаронцаў.

Патрэбная дапамога ў напісанні заявы на змену пакарання? Ці хочаце напісаць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне ад пакарання? Звяртайцеся
👀3👍1
💡Адукацыйная магчымасць: школа па міжнародным гуманітарным праве

"Прававая ініцыятыва
" ізноў праводзіць школу, якая прысвечана асноўным пытанням і праблемам міжнароднага гуманітарнага права.

🗓 Даты правядзення: 12—15 сакавіка 2026
📍Месца: Вільнюс (Літва)

Што чакае:
✔️Уводзіны ў міжнароднае гуманітарнае права: базавыя прынцыпы, класіфікацыя канфліктаў.
✔️Абарона ахвяр вайны ва ўмовах узброеных канфліктаў.
✔️Механізмы рэалізацыі норм міжнароднага гуманітарнага права

Арганізатар_кі забяспечваюць харчаванне. Пражыванне забяспечваецца людзям не з Вільнюса. Праезд за ўласны кошт.

👉 Падрабязнасці і рэгістрацыя 👈
⚡️ Дэдлайн падачы заявак: 10 сакавіка (ўключна)
🔥4👍2
Баранавіцкі фельчар хуткай дапамогі асуджаны па палітычнай справе. Ён адзначаўся граматамі сярод лепшых медыкаў горада, а таксама стварыў карысную праграму для калег

Берасцейскі абласны суд вынес прысуд Міхаілу Чатырбоку. У пятніцу яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🚑 На імя мужчыны звярнулі ўвагу "Витебск, я гуляю" ды @BGazeta. Як высветлілі першыя, Чатырбок распрацаваў праграму для беларускіх работнікаў хуткай меддапамогі. На дадзены момант праграма "СМП" была спампавана больш за 100 тысяч разоў.

🚑 Таксама Міхаіл Чатырбок паспяхова браў удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах каманд хуткай дапамогі. Адзначаўся граматамі сярод лепшых медычных работнікаў горада Баранавічы.

🚑 Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што мужчыне закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (гэты артыкул апошнім часам звычайна выкарыстоўваюць па справе "Беларускага Гаюна").

🚑 МУС у спісе адзначыў, што у Чатырбока "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "дамашнюю хімію".
😢6🤬3
Вясна | Брэст
Барановичи: против Дмитрия Баниты начали спецпроизводство по уголовному делу. Это значит, что его собираются судить заочно СК Беларуси начал процедуру специального производства в отношении 40-летнего Дмитрия Баниты. Ведомство вменило мужчине сразу 5 уголовных…
Жыхара Баранавічаў асудзілі завочна. Калонія і буйны штраф за інтэрнэт-каментары

Учора вынесен прысуд Дзмітрыю Баніту. Вырак вынес Берасцейскі абласны суд у адсутнасць мужчыны (то бок справу разглядзелі завочна). Дзмітрыю прызначылі 6 гадоў калоніі ды 1000 б.в. штрафа (45 тысяч рублёў).

📱Падставай для крымінальнага пераследу сталі інтэрнэт-каментары. З-за іх Баніта яшчэ ў снежні 2020 года шукала міліцыя. У выніку каментары падвялі ажно пад 5 крымінальных артыкулаў (усе артыкулы выкарыстоўваліся для палітычных спраў пасля 2020 года).

Нагадаем, што завочныя суды з'явіліся ў Беларусі ў 2022 годзе. Такім чынам беларускія ўлады атрымалі магчымасць судзіць з'ехаўшых за мяжу людзей. Па ацэнках праваабаронцаў, сама завочная форма судовых паседжанняў у беларускай практыцы парушае права тых, каго судзяць (яе мінімум права на справядлівае судовае разбіральніцтва).
😢31🤬1🖕1
⚡️⚡️⚡️Міжнародны крымінальны суд адкрыў расследаванне па злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Пра гэта паведамляецца на сайце суда.

«Ёсць дастатковыя падставы лічыць, што прымусовыя дзеянні, якія прывялі да дэпартацыі, былі часткай курсу дзеянняў супраць рэальных або меркаваных апанентаў урада Беларусі і ажыццяўляліся ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай або дзеля яе рэалізацыі. Упраўленне прыйшло да высновы, што меркаваныя злачынствы, здзейсненыя ўладамі, былі заахвочаныя або ўхваленыя на найвышэйшым узроўні.

Таксама ёсць дастатковыя падставы лічыць, што гэтыя злачынствы былі здзейсненыя ў рамках шырокамаштабнай і сістэматычнай атакі супраць грамадзянскага насельніцтва, улічваючы іх маштаб, колькасць ахвяр і арганізаваны характар гэтых дзеянняў».
👍4🔥3😱1
🇺🇳 Берасцейка Паліна Шарэнда-Панасюк прынесла на паседжанне ААН партрэты беларускіх палітвязынак. Прадстаўніца дзяржаўнай дэлегацыі РБ вырвала гэтыя партрэты з рук Паліны

Падчас сесіі Савета па правах чалавека ў ААН адбылася канфрантацыя паміж былой палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк і прадстаўніцай афіцыйнай дэлегацыі нашай краіны. Фота і відэа здарэння апублікавалі праваабаронцы "Вясны".

🇧🇾 Дэлегатка Беларусі Бельская распавядала пра тое, што ў краіне нібыта ўсё добра з дэмакратыяй і вяршынствам права, а таксама ўзгадвала нібы праплачаныя пратэсты 2020 года.

🇺🇳 Паліна Шарэнда-Панасюк падыйшла да Бельскай з фатаграфіямі беларускіх жанчын, якія проста цяпер сядзяць у беларускіх калоніях па палітычных справах. У адказ дыпламатка вырвала спачатку адзін, а потым і другі партрэт палітвязынак.

Паліна Шарэнда-Панасюк апісала журналістам РС, што адбылося:

«Гэта была мая свядомая акцыя. Яе [Ларысу Бельскую] нельга назваць прадстаўніцай Беларусі. Таму што яна не прадстаўляе беларусаў. А прадстаўляе злачынную групоўку, якая татальна парушае правы чалавека. І мне незразумела, чаму яна прадстаўляе Беларусь у АНН, арганізацыі, якая абараняе правы чалавека. Мы пабачылі, якая была рэакцыя. Яна са злосцю вырвала гэтыя партрэты. І пагражала выклікаць на мяне паліцыю».


Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк — экс-палітзняволеная з Берасця. Яна правяла за кратамі 4 гады.
9
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Янукевич Владимир — ранее возглавлял барановичское независимое издание Intex‑press. После его вынужденного закрытия…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

В пятницу беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Черешнев Алексей Игоревич — прописан в д.Шестаково (Каменецкий р-н) Брестской области. Мужчину осудил Минский облсуд по ч.1 ст.361-4 УК за якобы "содействие экстремистской деятельности". Приговорен к колонии (на какой срок — правозащитникам пока неизвестно).

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1141 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 208.

Написать нам | Наш Instagram
😢4