Вясна | Брэст
479 subscribers
4.63K photos
49 videos
4.29K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Сёння баранавіцкаму праваабаронцу Сяргею Гоўшы споўнілася б 77 гадоў

Але ён заўчасна пайшоў з жыцця ў снежні-2021.

Тым не менш, праваабаронца паспеў шмат зрабіць для сваіх землякоў. Былі ў яго актывісцкай гісторыі і перамогі над уладамі!

Пра гэта, а яшчэ пра тое як Гоўша натхняў іншых праваабаронцаў, распавядаем на картках вышэй ☝️
😢54💔2
❗️Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў

Праваабаронцам вядома, што ўчора з магілёўскай ПК-15 і наваполацкай ПК-1 вывезлі частку палітычных зняволеных.

У мінулыя разы перад масавым вызваленнем палітвязняў іх перавозілі з калоній у мінскі СІЗА КДБ — адтуль ужо пазней вывозілі з краіны.

✍️Калі вам вядомыя навіны пра вызваленне палітвязняў, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
2👀1
⏺️ Працуе гарачая лінія для сваякоў вызваленных палітзняволеных @hotline202512

⚠️ Звяртайцеся да нас, каб дазнацца:
• ці ёсць паміж вызваленных ваш родны;
• перадаць яму кантакт для сувязі з вамі;
• задаць пытанні наконт вызвалення.

Па ўсіх астатніх пытанніх працуе гарачая лінія ПЦ Вясна @ViasnaSOS.

📌 Калі вы хочаце падтрымаць вызваленых - рэчамі, перадачамі і іншымі спосабамі, калі ласка запоўніце спецыяльную форму дзеля дапамогі: https://forms.gle/6e8K4c4GBoiFa5ZS6

ℹ️ Сачыце за навінамі. Мы будзем абнаўляць інфармацыю па меры паступлення звестак.
2👍1
Пасля перамоў амерыканцаў з беларускімі ўладамі вызваляюць яшчэ палітвязняў

Ні колькасць, ні дакладныя імёны пакуль дакладна невядомыя. Частцы дазволілі застацца ў Беларусі, іншых павязуць у Літву.

Па папярэдняй інфармацыі, такім чынам вызвалены пінчук Сяргей Маўшук. Пра гэта паведаміла Наша Ніва.

Сяргея асудзілі да 6.5 гадоў пазбаўлення волі з-за пінскіх пратэстаў 2020 года.

Нагадаем, што жонку Сяргея таксама асудзілі па той жа справе, за пінскія пратэсты 2020 года. Яе прымусова выслалі з краіны падчас іншага групавога вызвалення — ў лютым-2025.

📸 Сяргей Маўшук да затрымання. Фота: Вясна
6🕊2
Вясна | Брэст
Пасля перамоў амерыканцаў з беларускімі ўладамі вызваляюць яшчэ палітвязняў Ні колькасць, ні дакладныя імёны пакуль дакладна невядомыя. Частцы дазволілі застацца ў Беларусі, іншых павязуць у Літву. Па папярэдняй інфармацыі, такім чынам вызвалены пінчук Сяргей…
На волі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Марфа Рабкова

Па інфармацыі "Вясны", сёння вызвалены палітвязні-праваабаронцы Валянцін Стэфановіч ды Марфа Рабкова.

Нагадаем, што Стэфановіч быў затрыманы ў 2021 годзе, атрымаў 9 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі (разам з вясноўцамі Алесем Бяляцкім і Уладзем Лабковічам) па сутнасці ў тым, што яны дапамагалі людзям. То бок Стэфановіча асудзілі выключна за праваабарончую дзейнасць.

Марфа Рабкова на момант затрымання была каардынатаркай Валанцёрскай службы "Вясны". Яе затрымалі восенню 2020 года. Атрымала прысуд у 14 гадоў 9 месяцаў калоніі.
7🕊1
Вясна | Брэст
На волі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Марфа Рабкова Па інфармацыі "Вясны", сёння вызвалены палітвязні-праваабаронцы Валянцін Стэфановіч ды Марфа Рабкова. Нагадаем, што Стэфановіч быў затрыманы ў 2021 годзе, атрымаў 9 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі…
⚡️Таксама вызвалены берасцейцы Павел Шпетны ды Аляксандр Казлянка

Шпетны быў затрыманы вясной 2021 года. Напачатку яго асудзілі да 6 гадоў калоніі па "анархісцкай справе" (але адным з пунктаў абвінавачання былі пратэсты "дармаедаў" у Берасці ў 2017 годзе). Пакуль Павел быў за кратамі, яму дадалі яшчэ 2 гады з-за нібы "непадпарадкавання адміністрацыі калоніі" (арт.411 КК).

Казлянка таксама затрымалі ў 2021 годзе па той жа "анархісцкай справе". Спачатку атрымаў 6 гадоў, і таксама ў тым ліку за старыя акцыі пратэсту (яму ставілі ў віну перакрыццё трасы ў 2018 годзе, што было пратэстам супраць акумулятарнага заводу ў Берасці). Пакуль сядзеў, яму дадалі 1.5 гады за "непадпарадкаванне" (арт.411 КК). Меў доўгую гісторыю актывізму.

Абодва былі прызнаныя палітвязнямі.

📸 Злева Шпетны, справа Казлянка. Архіўныя фоты
8🕊2
Вясна | Брэст
📸 Фота са Шпетным і Казлянка апублікаваў Джон Коўл Крайні справа — Павел Шпетны Лявей — Аляксандр Казлянка Яны аказаліся сярод палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву
⚡️Усяго сёння "памілавалі" 250 палітвязняў

Гэта вынікае з паведамлення дзяржаўных медыя (БелТА).

15 з іх з калоній вывезлі адразу ў Літву.

Такім чынам, упершыню за некалькі гадоў колькасць палітвязняў у краіне стане менш за 1000 чалавек. Бо яшчэ ўчора (то бок без уліка вызвалення гэтых 250 чалавек) праваабаронцам было вядома пра 1136 палітвязняў.
8🕊3
Вясна | Брэст
⚡️Усяго сёння "памілавалі" 250 палітвязняў Гэта вынікае з паведамлення дзяржаўных медыя (БелТА). 15 з іх з калоній вывезлі адразу ў Літву. Такім чынам, упершыню за некалькі гадоў колькасць палітвязняў у краіне стане менш за 1000 чалавек. Бо яшчэ ўчора…
Сярод вызваленых, каму дазволілі застацца ў Беларусі, ёсць берасцейка

Надзею Лескавец затрымалі ў студзені 2024 года, калі сілавікі рабілі "рэйд салідарнасці" — затрыманні людзей, якія дапамагалі палітвязням. Жанчыну абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, і за дапамогу палітвязням далі 3 гады калоніі.

❗️Заўвага: гэты пост быў зменены 2 разы пасля публікацыі, паколькі інфармацыя пра вызваленне Лескавец спярша не пацвердзілася, але потым аказалася, што Лескавец усё-ткі памілавана

📸 Надзея Лескавец, архіўнае фота
10🕊3
Вясна | Брэст
Сярод вызваленых, каму дазволілі застацца ў Беларусі, ёсць берасцейка Надзею Лескавец затрымалі ў студзені 2024 года, калі сілавікі рабілі "рэйд салідарнасці" — затрыманні людзей, якія дапамагалі палітвязням. Жанчыну абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай…
⚡️ Вызвалены журналіст з Берасцейскай вобласці

Алег Супрунюк быў затрыманы год таму. Атрымаў 3 гады калоніі з-за сваіх артыкулаў па палітычнай справе.

Супрунюк працаваў як рэпарцёр, асвятляў грамадска значныя праблемы рэгіёна. За час у прафесіі працаваў у газеце "Брестский курьер", анлайн-выданні "Пёршы рэгіён", супрацоўнічаў з іншымі незалежнымі выданнямі.

Сёння Супруюка вызвалілі. І дазволілі застацца ў Беларусі.

📸 Алег Супрунюк, архіўнае фота
9🕊5🔥1
Праваабаронца "Вясны" па вызваленні

Валянцін Стэфановіч перадаў падзякі беларусам, а таксама расказаў пра жанчыну, якая села ў турму за тое, што перавяла яму 20 рублёў

Відэа: @zerkalo_io
💔82🔥1
Вясна | Брэст
⚡️ Вызвалены журналіст з Берасцейскай вобласці Алег Супрунюк быў затрыманы год таму. Атрымаў 3 гады калоніі з-за сваіх артыкулаў па палітычнай справе. Супрунюк працаваў як рэпарцёр, асвятляў грамадска значныя праблемы рэгіёна. За час у прафесіі працаваў…
⚡️Лічба дня: 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці памілаваны ўчора

19 сакавіка было аб'яўлена, што беларускія ўлады памілавалі 250 рэпрэсаваных. Мы склалі поўны спіс людзей з Берасцейскай вобласці, каго гэта закранула:

🔸трое палітвязняў, якіх адразу выслалі ў Літву
🔸29 палітвязняў, якім дазволілі застацца ў краіне
🔸і яшчэ 2 рэпрэсаваных, якія адбывалі "хатнюю хімію"

Агулам 34 асобы з Берасцейскай вобласці.

Заўвага: пост быў зменены пасля публікацыі. Дадалі дзвюх палітвязняў, які таксама аказаліся ва ўдакладненых спісах памілаваных
7🕊2🔥1
Вясна | Брэст
⚡️Лічба дня: 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці памілаваны ўчора 19 сакавіка было аб'яўлена, што беларускія ўлады памілавалі 250 рэпрэсаваных. Мы склалі поўны спіс людзей з Берасцейскай вобласці, каго гэта закранула: 🔸трое палітвязняў, якіх адразу выслалі…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 1]

🔸Амельянюк Станіслаў — жыхар Івацэвічаў. Улетку 2023 года яго асудзілі да "хатняй хіміі" па арт.370 КК (Знявага дзяржсымбалаў). Але праз год пакаранне ўзмацнілі і адправілі ў калонію.

🔸Андрашчук Андрэй — берасцеец. У 2025 годзе яго асудзілі за мірны ўдзел у пратэстах 2020 года. Адбываў тэрмін у ПУАТ на "хіміі".

🔸Бялькевіч Яўген — жыхар Баранавічаў. Мужчыну асудзілі ў 2025 годзе па 1 палітычным артыкуле (арт.368 КК).

🔸Буневіч Мікалай — жыхар Лунінца. За інтэрнэт-каментары ў 2025 годзе яму прысудзілі 3 гады калоніі.

🔸Вахлакоў Павел — мужчына з Баранавічаў. У 2025 годзе яго асудзілі да "хіміі" па 1 палітычным артыкуле (арт.361-4 КК).

🔸Галалюк Мікалай (на фота) — жыхар Берасця. У сваім TikTok публікаваў відэа на падтрымку ВСУ. Напачатку 2024 года мужчыну асудзілі па 2 палітычных артыкулах ды адправілі ў калонію.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
4
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 1] 🔸Амельянюк Станіслаў — жыхар Івацэвічаў. Улетку 2023 года яго асудзілі да "хатняй хіміі" па арт.370 КК (Знявага дзяржсымбалаў). Але праз год пакаранне ўзмацнілі і адправілі…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 2]

🔸Жыгар Наталля (на фота злева) — пенсіянерка з Берасця. Падтрымлівала вязняў, пакуль тыя сядзелі ў СІЗА. За гэта жанчыну затрымалі ў 2024 годзе, абвінавацілі ў "экстрэмізме" і далі 3 гады калоніі.

🔸Зелянко Алег (на фота ў цэнтры) — гісторык і прадпрымальнік, жыў пад Берасцем. Быў затрыманы ў снежні-2024. Потым атрымаў прысуд па 1 палітычнаму артыкулу (арт.361-4 КК).

🔸Зініч Сяргей — быў асуджаны ў Драгічыне ў ліпені-2024. Мужчыне далі 4 гады “хіміі” па 1 палітычнаму артыкулу (арт.367 КК).

🔸Калуеў Ігар (на фота справа) — жыхар Мікашэвічаў. Затрыманы напрыканцы 2024 года, атрымаў калонію ажно па 4 палітычных артыкулах.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
5
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 2] 🔸Жыгар Наталля (на фота злева) — пенсіянерка з Берасця. Падтрымлівала вязняў, пакуль тыя сядзелі ў СІЗА. За гэта жанчыну затрымалі ў 2024 годзе, абвінавацілі ў "экстрэмізме"…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 3]

🔸Кароль Мікалай (на фота злева) — берасцеец. Затрыманы ў 2022 годзе. Атрымаў 4 гады калоніі па 5 артыкулах. Яго вінавацілі ў тым, што пісаў паведамленні пра суддзяў, старшыню ЦВК, а таксама паведамленні пра перасоўванне ваенных самалётаў у раёне горада.

🔸Кінеў Алег (на фота ў цэнтры) — дойлід з Бярозаўскага раёна. У 2025 годзе яго асудзілі адразу па 4 артыкулах (усе часта выкарыстоўваюцца ў палітычных справах). Атрымаў калонію.

🔸Клачко Ігар (на фота справа) — асуджаны за мірны ўдзел у пратэстах, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Берасці. За гэта атрымаў 2 гады "хіміі". Суд адбыўся ў 2025 годзе.

🔸Кузаўка Ігар — берасцеец. Напрыканцы 2024 года асуджаны да калоніі. Суд праходзіў у Менску адразу па 4 артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў палітычных справах.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
6
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 3] 🔸Кароль Мікалай (на фота злева) — берасцеец. Затрыманы ў 2022 годзе. Атрымаў 4 гады калоніі па 5 артыкулах. Яго вінавацілі ў тым, што пісаў паведамленні пра суддзяў,…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 4]

🔸Лагвіновіч Сяргей — жыхар Ганцавічаў. Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА. Напрыканцы 2025 года атрымаў 3 гады "хіміі" па 1 палітычнаму артыкулу (арт.361-4 КК).

🔸Лескавец Надзея — затрымана ў студзені 2024 года, калі сілавікі рабілі "рэйд салідарнасці" — затрыманні людзей, якія дапамагалі палітвязням. Жанчыну абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, і за дапамогу палітвязням далі 3 гады калоніі.

🔸Леўша Максім — пінчук. У 2024 годзе асуджаны за мірны ўдзел у пратэстах 4-гадовай даўніны. Атрымаў калонію.

🔸Ліцвінка Сяргей — жыхар Століна. У 2025 годзе яго асудзілі па 2 палітычных артыкулах да калоніі.

🔸Максімчук Віталь (на фота) — шматдзетны бацька. Ураджэнец Івацэвічаў. Быў затрыманы ў 2023 годзе за адміністраванне чата "Солидарность Ивацевичи". Асуджаны на 6 гадоў калоніі.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
6
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 4] 🔸Лагвіновіч Сяргей — жыхар Ганцавічаў. Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА. Напрыканцы 2025 года атрымаў 3 гады "хіміі" па 1 палітычнаму артыкулу (арт.361-4 КК). 🔸Лескавец Надзея…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 5]

🔸Петручук Віталь — шматдзетны бацька з прапіскай у Жабінкоўскім раёне. Жыў з сям’ёй у Берасці ды Менску. Напачатку 2025 года адбыўся суд па 1 палітычным артыкуле (арт.361-4 КК). Дакладны прысуд невядомы.

🔸Сахарчук Валерый — быў асуджаны летам 2024 года ў Берасці. Яго вінавацілі па 1 палітычным артыкуле (368 КК). Атрымаў калонію.

🔸Сіцько Яўген — напрыканцы 2024 года мужчыну асудзілі ў Берасці. Далі калонію за нібы абразу Лукашэнкі.

🔸Супрунюк Алег (на фота) — журналіст. За доўгі час у прафесіі працаваў у розных выданнях Берасцейскай вобласці: "Брестский курьер", "Пёршы рэгіён", супрацоўнічаў з іншымі незалежнымі выданнямі. Напачатку 2025 года яго затрымалі, і за журналісцкую дзейнасць асудзілі да 3 гадоў калоніі.

🔸Сычугоў Вадзім — жыхар Баранавічаў. У 2023 годзе яго асудзілі адразу па 3 палітычных артыкулах (арт.368, 369, 370 КК). Атрымаў калонію.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
5
Вясна | Брэст
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 5] 🔸Петручук Віталь — шматдзетны бацька з прапіскай у Жабінкоўскім раёне. Жыў з сям’ёй у Берасці ды Менску. Напачатку 2025 года адбыўся суд па 1 палітычным артыкуле (арт.361…
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі? Распавядаем [частка 6]

🔸Трухан Дзмітрый (на фота злева) — жыхар Баранавічаў. Быў асуджаны ў 2023 па 2 палітычных артыкулах (361-4 КК ды 368 КК). Адбываў 5 гадоў калоніі.

🔸Хітрык Павел — таксама з Баранавічаў. У 2025 годзе яму прысудзілі "хімію" па палітычным артыкуле (361-4 КК).

🔸Шаціловіч Сяргей (на фота ў цэнтры) — быў асуджаны за мірны ўдзел у пратэстах, якія прайшлі ў Берасці ў 2020 годзе. Суд над мужчынай адбыўся ў 2025 годзе. Адбываў 2 "хіміі"

🔸Шумілаў Ігар (на фота справа) — актывіст з Баранавічаў. Мае інваліднасць. Быў затрыманы ў 2023 годзе, і па 3 палітычных артыкулах атрымаў 4.5 гады калоніі.

🔸Шыла Альберт — яшчэ адзін жыхар Баранавічаў. Яго затрымалі ў 2025 годзе. Быў асуджаны па 2 палітычных артыкулах. Знаходзіўся ў калоніі.

Важна: хаця пра рашэнні аб памілаванні абвешчана ўчора, фактычнае вызваленне гэтых людзей чакаецца сёння-заўтра
8