Вясна | Брэст
472 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🔸 Можа падавацца, што свет сёння выглядае як месца, дзе правы чалавека адступаюць. Войны, рэпрэсіі, крызісы. Але пачатак 2026 года ўжо паспеў паказаць нам нешта іншае.

Нават у «час хаосу» правы не знікаюць. Яны шукаюць новыя формы рэалізацыі. За першыя месяцы гэтага года тысячы палітвязняў выйшлі на волю ў розных краінах. У той жа час суды пачалі ўсё больш выразна абараняць людзей ад наступстваў кліматычнага крызісу, а дзяржавы дамовіліся аб абароне акіяна як агульнай спадчыны Чалавецтва. І гэта яшчэ не ўсё!

⬆️ Гартайце карткі, каб даведацца больш, мы паспрабавалі сабраць галоўныя пазітыўныя змены ў галіне правоў чалавека за пачатак 2026 года.

☕️ Падтрымаць нашую дзейнасць можна тут, данатам на каву.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥1
Вясна | Брэст
На Трышынскіх могілках у Берасці пашкоджаны помнікі. Пасля "суботніку" дэпутатаў 14 сакавіка дэпутаты гарадскога савета і савету моладзі рабілі суботнік на Трышынскіх могілках. Яны "прыбіралі смецце, выразалі інвазіўныя расліны", паведамляла ЖКГ. На наступны…
"Работы праводзіліся акуратна". Як афіцыйныя асобы пракаментавалі тое, што на Трышынскіх могілках спіленыя дрэвы пашкодзілі помнікі

@BGazeta адсачыла, як афіцыйныя асобы пракаментавалі скандал. Замест прызнання праблем, гендырэктар Берасцейскага гарадскога ЖКГ заявіў, што проста вядуцца работы па выдаленню аварыйных дрэваў, каб тыя не маглі пашкодзіць помнікі. І што работы па выдаленню "праводзіліся акуратна". Адначасова ён адзначыў, што ўсе помнікі "прыведзены ў парадак" (пад гэтым, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе тое што помнікі проста вярнулі на месцы, а нанесеныя пашкоджанні не чапалі).

Больш падрабязна пра рэакцыю ўладаў чытайце ў матэрыяле берасцейскіх журналістаў:
https://bgmedia.site/society/gendirektor-zhkh-bresta-prokommentiroval-povrezhdenie-pamyatnikov-na-trishinskom-kladbishhe/

Нагадаем, што 15 сакавіка ў сацсетках з'явіліся фоты з Трышынскіх могілак у Берасці. На фотаздымках было добра бачна, як спілаваныя дрэвы пашкодзілі крыжы і надмагіллі. Напярэдадні на могілках ладзілі "суботнік" дэпутаты, а перад імі праводзіла работы "Брэсцкае спецпрадпрыемства".

📍Трышынскія могілкі ў Берасці — старыя могілкі ў цэнтры горада. Найстарэйшае пахаванне датуецца 1834 годам. Трышынскія могілкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ды маюць ахоўвацца дзяржавай.
🤬5
❗️Рэжым ануляваў пашпарт Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Стала вядома, што пашпарт заснавальніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага прызнаны нядзейсным. Дакумент дзейнічаў да 2028 года.

Сам Алесь Бяляцкі расцэньвае гэтае рашэнне як адвольнае і незаконнае:

«Гэта чарговая форма транснацыянальных рэпрэсій, скіраваная на тое, каб ускладніць жыццё дэпартаваным палітвязням па-за межамі краіны. Улады рытуальна адразаюць нашыя сувязі з Беларуссю. Марная справа, бо Беларусь заўсёды будзе ў нашых дзеях і сэрцах».


Ануляванне пашпартоў выдвараных з Беларусі палітвязняў становіцца сістэмнай практыкай.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119964

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👀5🤬3
Мы жывём у свеце, дзе навіны пра гвалт, рэпрэсіі і несправядлівасць сталі часткай нашай з вамі штодзённасці

Каб справіцца з гэтым, мы шукаем розныя спосабы, ад «пазітыўнага мыслення» да бясконцага думскролінгу. Але часам гэтыя механізмы не дапамагаюць, наадварот, пагаршаюць наш стан і нават могуць змяняць тое, як мы ўспрымаем саму рэальнасць

📖 Гартайце карткі, каб разабрацца разам з намі, як гэта працуе

☕️ Падтрымаць нашую дзейнасць, каб такіх матэрыялаў было больш, можна тут, данатам на каву.
5👀2💯1
Вясна | Брэст
🟥 Пінчука, якога нядаўна (завочна) асудзілі за пратэсты 2020 года, КДБ абвясціла "тэрарыстам". Гэта несапраўдны тэрарыст Сёння КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 1 беларуса — гэта Дзяніс Дзенісенка з Пінска. Месяц таму ўлады абвясцілі…
🟥 Пінчука асудзілі, відаць, за каментары. За гэта КДБ абвясціла яго ажно "тэрарыстам"

У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 11 беларусаў. Сярод іх Сяргей Палхоўскі з Пінска.

Нядаўна яго асудзілі па шэрагу артыкулаў, якія пасля 2020 часта выкарыстоўваюцца ў палітычных справах. І менавіта гэты прысуд КДБ пазначыла як нагоду, чаму яны далі Палхоўскаму статус "тэрарыста".

Нагадаем, што беларускія ўлады прыкрываюцца барацьбой з "экстрэмізмам" і "тэрарызмам" для ажыццяўлення рэпрэсій.
🤬5😢3
🏠 Баранавіцкі раён: зямлю экс-палітвязня, ксяндза Генрыха Акалатовіча не змаглі прадаць з аўкцыёну. Ужо другі раз

На сёння быў прызначаны аўкцыён, дзе ўлады хацелі прадаць кавалак зямлі ў в.Новая Мыш (Баранавіцкі раён). Аўкцыён не адбыўся, паколькі не знайшлося ахвочых паўдзельнічаць.

🏠 Уласнікам зямлі пазначаны Генрых Акалатовіч — ксёндз, былы палітвязень.

🏠 Сённяшні аўкцыён стаў ужо другой спробай беларускіх уладаў прымусова прадаць гэты кавалак зямлі. Папярэдні аўкцыён меўся адбыцца паўтары месяцы таму — і тады таксама ніхто не захацеў паўдзельнічаць у аўкцыёне.

Нагадаем, што Генрых Акалатовіч быў затрыманы напрыканцы 2023 года. Яго абвінавацілі ажно ў "здрадзе дзяржаве" і далі 11 гадоў калоніі — але ксёндз апынуўся на волі ў лістападзе 2025 года. Акалатовіча "памілавалі" і, хаця ён грамадзянін Беларусі, выслалі за мяжу.
👀21
Вясна | Брэст
На границе допрашивают тех, кого раньше не трогали. Из-за ВНС? @BGazeta продолжает мониторить ситуацию с допросами при пересечении беларуско-польской границы. Для этого издание следит за тематическими чатами. 🚧 В последние несколько дней на границе на допросы…
🚧 Допросы въезжающих, допросы выезжающих. Что происходит на границе Беларуси и Польши

@BGazeta продолжает мониторить ситуацию с допросами при пересечении беларуско-польской границы. Для этого издание следит за чатами по пересечению границы. В чатах такие допросы "неблагонадежных", включая проверки их телефонов, часто завуалированно называют беседами, разговорами или собеседованиями.

РП — РБ, 04.04 [..] 2 часа ждали людей с допроса


Про рейс в ночь с 5 на 6 апреля из Польши в Брест:
"04:30 пустили на [беларуский] паспортный контроль. Ждем, пока соберется автобус и поговорят с украинцами".


Подробнее читайте на сайте BGmedia: 👉
https://bgmedia.site/society/zabrali-semyu-belarusov-chto-rasskazyvayut-o-doprosah-na-granicze/
🤬5