Вясна | Брэст
473 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
На Трышынскіх могілках у Берасці пашкоджаны помнікі. Пасля "суботніку" дэпутатаў 14 сакавіка дэпутаты гарадскога савета і савету моладзі рабілі суботнік на Трышынскіх могілках. Яны "прыбіралі смецце, выразалі інвазіўныя расліны", паведамляла ЖКГ. На наступны…
"Работы праводзіліся акуратна". Як афіцыйныя асобы пракаментавалі тое, што на Трышынскіх могілках спіленыя дрэвы пашкодзілі помнікі

@BGazeta адсачыла, як афіцыйныя асобы пракаментавалі скандал. Замест прызнання праблем, гендырэктар Берасцейскага гарадскога ЖКГ заявіў, што проста вядуцца работы па выдаленню аварыйных дрэваў, каб тыя не маглі пашкодзіць помнікі. І што работы па выдаленню "праводзіліся акуратна". Адначасова ён адзначыў, што ўсе помнікі "прыведзены ў парадак" (пад гэтым, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе тое што помнікі проста вярнулі на месцы, а нанесеныя пашкоджанні не чапалі).

Больш падрабязна пра рэакцыю ўладаў чытайце ў матэрыяле берасцейскіх журналістаў:
https://bgmedia.site/society/gendirektor-zhkh-bresta-prokommentiroval-povrezhdenie-pamyatnikov-na-trishinskom-kladbishhe/

Нагадаем, што 15 сакавіка ў сацсетках з'явіліся фоты з Трышынскіх могілак у Берасці. На фотаздымках было добра бачна, як спілаваныя дрэвы пашкодзілі крыжы і надмагіллі. Напярэдадні на могілках ладзілі "суботнік" дэпутаты, а перад імі праводзіла работы "Брэсцкае спецпрадпрыемства".

📍Трышынскія могілкі ў Берасці — старыя могілкі ў цэнтры горада. Найстарэйшае пахаванне датуецца 1834 годам. Трышынскія могілкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ды маюць ахоўвацца дзяржавай.
🤬5
❗️Рэжым ануляваў пашпарт Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Стала вядома, што пашпарт заснавальніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага прызнаны нядзейсным. Дакумент дзейнічаў да 2028 года.

Сам Алесь Бяляцкі расцэньвае гэтае рашэнне як адвольнае і незаконнае:

«Гэта чарговая форма транснацыянальных рэпрэсій, скіраваная на тое, каб ускладніць жыццё дэпартаваным палітвязням па-за межамі краіны. Улады рытуальна адразаюць нашыя сувязі з Беларуссю. Марная справа, бо Беларусь заўсёды будзе ў нашых дзеях і сэрцах».


Ануляванне пашпартоў выдвараных з Беларусі палітвязняў становіцца сістэмнай практыкай.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119964

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👀5🤬3
Мы жывём у свеце, дзе навіны пра гвалт, рэпрэсіі і несправядлівасць сталі часткай нашай з вамі штодзённасці

Каб справіцца з гэтым, мы шукаем розныя спосабы, ад «пазітыўнага мыслення» да бясконцага думскролінгу. Але часам гэтыя механізмы не дапамагаюць, наадварот, пагаршаюць наш стан і нават могуць змяняць тое, як мы ўспрымаем саму рэальнасць

📖 Гартайце карткі, каб разабрацца разам з намі, як гэта працуе

☕️ Падтрымаць нашую дзейнасць, каб такіх матэрыялаў было больш, можна тут, данатам на каву.
5👀2💯1
Вясна | Брэст
🟥 Пінчука, якога нядаўна (завочна) асудзілі за пратэсты 2020 года, КДБ абвясціла "тэрарыстам". Гэта несапраўдны тэрарыст Сёння КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 1 беларуса — гэта Дзяніс Дзенісенка з Пінска. Месяц таму ўлады абвясцілі…
🟥 Пінчука асудзілі, відаць, за каментары. За гэта КДБ абвясціла яго ажно "тэрарыстам"

У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 11 беларусаў. Сярод іх Сяргей Палхоўскі з Пінска.

Нядаўна яго асудзілі па шэрагу артыкулаў, якія пасля 2020 часта выкарыстоўваюцца ў палітычных справах. І менавіта гэты прысуд КДБ пазначыла як нагоду, чаму яны далі Палхоўскаму статус "тэрарыста".

Нагадаем, што беларускія ўлады прыкрываюцца барацьбой з "экстрэмізмам" і "тэрарызмам" для ажыццяўлення рэпрэсій.
🤬5😢3
🏠 Баранавіцкі раён: зямлю экс-палітвязня, ксяндза Генрыха Акалатовіча не змаглі прадаць з аўкцыёну. Ужо другі раз

На сёння быў прызначаны аўкцыён, дзе ўлады хацелі прадаць кавалак зямлі ў в.Новая Мыш (Баранавіцкі раён). Аўкцыён не адбыўся, паколькі не знайшлося ахвочых паўдзельнічаць.

🏠 Уласнікам зямлі пазначаны Генрых Акалатовіч — ксёндз, былы палітвязень.

🏠 Сённяшні аўкцыён стаў ужо другой спробай беларускіх уладаў прымусова прадаць гэты кавалак зямлі. Папярэдні аўкцыён меўся адбыцца паўтары месяцы таму — і тады таксама ніхто не захацеў паўдзельнічаць у аўкцыёне.

Нагадаем, што Генрых Акалатовіч быў затрыманы напрыканцы 2023 года. Яго абвінавацілі ажно ў "здрадзе дзяржаве" і далі 11 гадоў калоніі — але ксёндз апынуўся на волі ў лістападзе 2025 года. Акалатовіча "памілавалі" і, хаця ён грамадзянін Беларусі, выслалі за мяжу.
👀21
Вясна | Брэст
На границе допрашивают тех, кого раньше не трогали. Из-за ВНС? @BGazeta продолжает мониторить ситуацию с допросами при пересечении беларуско-польской границы. Для этого издание следит за тематическими чатами. 🚧 В последние несколько дней на границе на допросы…
🚧 Допросы въезжающих, допросы выезжающих. Что происходит на границе Беларуси и Польши

@BGazeta продолжает мониторить ситуацию с допросами при пересечении беларуско-польской границы. Для этого издание следит за чатами по пересечению границы. В чатах такие допросы "неблагонадежных", включая проверки их телефонов, часто завуалированно называют беседами, разговорами или собеседованиями.

РП — РБ, 04.04 [..] 2 часа ждали людей с допроса


Про рейс в ночь с 5 на 6 апреля из Польши в Брест:
"04:30 пустили на [беларуский] паспортный контроль. Ждем, пока соберется автобус и поговорят с украинцами".


Подробнее читайте на сайте BGmedia: 👉
https://bgmedia.site/society/zabrali-semyu-belarusov-chto-rasskazyvayut-o-doprosah-na-granicze/
🤬5
🎨 25-гадовую дызайнерку з Пінска асудзілі па палітычнай крыміналцы

У Берасці вынеслі прысуд Яне Маскалёвай. У пятніцу яе дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🎨 На імя дзяўчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Выданне піша, што Яна родам з Пінска, скончыла там каледж мастацтваў па спецыяльнасці "Дызайн і тыпаграфіка". Сярод яе работ ёсць, напрыклад, дабрачынны роспіс сцен для мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Са спісу вынікае, што ёй закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў "Беларускі Гаюн").

МУС у спісе адзначыў, што ў Маскалёвай "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "хатнюю хімію".
😢8🤬3
Вясна | Брэст
У Пінску прымусова прадаюць кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў На 7 красавіка прызначаны аўкцыён па продажу кватэры Аляксея Пацко, заўважыла Наша Ніва. Выданне спытала самаго экс-суддзю, ці сапраўды гэта кватэра яго. Пацко пацвердзіў…
🔨 У Пінску ўсё-ткі прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў

Сёння скончыўся аўкцыён, на якім беларускія ўлады прадалі кватэру Аляксея Пацко. На аўкцыёне знайшлося 2 ахвочых, якія змагаліся за яе набыццё. У выніку перамог той, хто зрабіў стаўку ў 110 040 рублёў.

🔨 Нагадаем, што сам Пацко не ведае, чаму яго нерухомасць была выстаўлена на таргі. Пра гэта ён сам распавядаў нядаўна журналістам. Кватэра была ўзята ў крэдыт, які плаціўся спраўна. Тым не менш, беларускія ўлады вырашылі прымусова пазбавіць Пацко гэтай кватэры.

Гэта не першы выпадак, калі ўлады ў Беларусі пазбаўляюць маёмасці па палітычных матывах. Так, у лістападзе 2025 у Берасці з аўкцыёна прадалі кватэру палівязня Чопіка. У тым жа месяцы ў Баранавічах прадалі гараж палітвязня Барыса Крыцкага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬8👎1
У адной з берасцейскіх школ вучні прагулялі занятак — ім прызначылі платную "адрацоўку". Гэта ўвогуле законна? Разабраліся з юрыстам

У сацсетках адна карыстальніца на днях апісала сітуацыю, якая здарылася ў адной са школ у Берасці. 12 вучняў прагулялі занятак інфарматыкі — іх бацькоў выклікалі ў школу, дзе абвясцілі што прагуляны ўрок дзецям прыйдзецца "адпрацаваць". Потым бацькам даслалі час, калі адбудзецца ўрок-адпрацоўка ды... патрабаванне пералічыць па 32 рублі з вучня "на ўмацаванне матэрыяльнай базы школы".

Людзі ў каментарах задаліся пытаннем, наколькі законна патрабаваць грошы за прагул дзіцём занятка.

Вось на што звярнуў увагу наш юрыст:
Кодэкс аб адукацыі рэгулюе адказнасць за няяўку без уважлівай прычыны на заняткі, і Кодэкс не прадугледжвае ніякіх штрафаў ці іншых грашовых спагнанняў
мэта грашовага пераводу, якую прапануе пазначыць адміністрацыя школы ("на ўмацаванне матэрыяльнай базы") не адпавядае заяўленай нагодзе "адпрацоўкі"
пытанні прыцягнення грошай для школы, згодна з пастановамі Мінадукацыі, могуць рабіць толькі папячыцельскія саветы (рады) школы — і толькі ў добраахвотным парадку

Бацькі могуць звярнуцца да адміністрацыі школы, ў аддзел адукацыі, ў Міністэрства адукацыі ды пракуратуру са скаргай.

Падрабязней чытайце ў артыкуле на нашым сайце.

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна і ананімна
🤬5👀3
❗️У Берасцейскай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія (ўніяцкія) парафіі

✝️ Як паведамляе Katolik.Life, сёння ў Вярхоўным судзе была адхілена скарга па ліквідацыі грэка-каталіцкай парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці.

✝️ Раней аналагічнае рашэнне аб ліквідацыі ўлады прынялі па грэка-каталіцкай парафіі Святых Кірылы і Мятода ў Баранавічах.

✝️ Разам з парафіяй у Івацэвічах, якая раней не прайшла перарэгістрацыю, агулам ліквідаваныя ўсе тры рэлігійныя арганізацыі грэка-католікаў у Берасцейскай вобласці.

Дакладная афіцыйная прычына ліквідацыі невядомая, аднак у адным з рашэнняў вернікі заўважылі фармулёўку аб быццам бы "пагрозе нацыянальным інтарэсам", піша Katolik.Life

✝️ Наколькі вядома вернікам, грэка-католікі вобласці спадзяюцца, што будзе дасягнута дамоўленасць служыць літургіі ў мясцовых каталіцкіх храмах. Пытанне з маёмасцю парафій пакуль вырашаецца.

📸 Фота: Будынак грэка-каталіцкай царквы ў Берасці / Радыё Свабода
😱2🤬2😢2
📝Каментар «Вясны» наконт публікацыі на прапагандысцкіх рэсурсах матэрыялаў, датычных дзейнасці арганізацыі

8 красавіка прапагандысцкія каналы распаўсюдзілі відэазапісы семінараў для былых валанцёраў і назіральнікаў «Вясны» і асобныя праектныя дакументы таго ж перыяду, падаючы іх як «сенсацыю». Матэрыялы ахопліваюць перыяд 2019-2020 г.г. і патрапілі да спецслужбаў у выніку пераследу праваабаронцаў «Вясны» ў Беларусі ў 2020-2021 г.г. з вынятых носьбітаў інфармацыі.

Мы ўважліва вывучылі і прааналізавалі змест выкладзеных матэрыялаў і пацвярджаем, што яны не ствараюць ніякіх новых выклікаў для бяспекі арганізацыі і тых, хто так ці інакш датычны да яе дзейнасці.

Гаворка ідзе пра матэрыялы, частка якіх сапраўды запісвалася і распаўсюджвалася публічна ці сярод валанцёраў «Вясны» ў той перыяд. А частка прадэманстраваных дакументаў ўжо знаходзілася ў распараджэнні сілавых органаў у 2020–2021 гадах і выкарыстоўвалася ў межах крымінальнай справы «Вясны», па якой былі асуджаныя Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Зміцер Салаўёў.

Апублікаваныя відэа з’яўляюцца сапраўднымі, аднак не ўтрымліваюць новай інфармацыі. Частка апублікававых матэрыялаў насіла публічны ці часткова публічны характар. І ўсе яны падкрэсліваюць, што ПЦ «Вясна» ажыцяўляла адкрытую легітымную дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека

Прыкметаў узлому або свежай уцечкі дадзеных няма. Таксама няма сведчанняў таго, што былі закранутыя асабістыя дадзеныя людзей, якія звярталіся і звяртаюцца ў «Вясну».

Агулам мы разглядаем сітуацыю як працяг інфармацыйнага ціску на Праваабарончы цэнтр «Вясна».
👀3👍2
Вясна | Брэст
🤯 Берасце: у судзе за "абразу Лукашэнкі" працягваюць судзіць Аляксандра Кулініча — хаця мужчына памёр у СІЗА напачатку красавіка Як заўважыла "Вясна", згодна з судовым раскладам, сёння працягваецца суд над Аляксандрам Кулінічам. Нагадаем, што мужчыну затрымалі…
🥀 Сёння роўна 2 гады, як у берасцейскім СІЗА памёр палітвязень

9 красавіка 2024 года спынілася сэрца палітвязня Аляксандра Кулініча. На той момант ён знаходзіўся ў СІЗА-7 і чакаў палітычнага суду. Як напісана ў даведцы аб смерці, прычынай стала ішамічная хвароба сэрца.

Пры гэтым, нягледзячы на смерць, суд над Кулінічам усё роўна адбыўся. Яго судзілі за інтэрнэт-каментар пра Лукашэнку.

Вядома, што пад час пратэстаў жніўня-2020 у Берасці, калі пратэстоўцаў акружылі сілавікі — Аляксандр змог дамовіцца, каб іх адпусцілі.

Нагадаем: з 2020 года ў СІЗА і калоніях Беларусі загінулі мінімум дзевяць палітвязняў. З іх трое — з Берасцейскай вобласці (пінчук Мікалай Клімовіч, берасцеец Аляксандр Кулініч, і жыхар Камянца Дзмітрый Шлетгауэр).
💔7🤬2😢2