Вясна | Брэст
472 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
📝Першыя кампаніі салідарнасці: як гэта працавала без сацсетак

Сёння дастаткова аднаго допісу, каб гісторыя разышлася на тысячы людзей. У канцы 90-х у Беларусі ўсё працавала інакш: інфармацыя перадавалася з рук у рукі, пікеты збіралі выпадковых мінакоў, а салідарнасць нараджалася не ў стужках навін, а на вуліцах, у судах і пад сценамі турмаў. Менавіта ў такіх умовах 30 год таму распачаў сваю дзейнасць Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мы паразмаўлялі з удзельніцай тых падзей пра тое, як выглядалі першыя акцыі праваабаронцаў, чым жыла грамадзянская супольнасць і як вясноўцам удавалася гаварыць пра рэпрэсіі ў эпоху без сацыяльных сетак.

«Мы неяк забыліся на наш чарговы пікет. Дык нам патэлефанавалі з міліцыі і запыталіся, ці збіраемся мы прыходзіць, бо яны нас чакаюць. Стаўленне тады было больш адэкватнае».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120060

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

✍️Матэрыял падрыхтаваны ў межах цыкла артыкулаў да 30-годдзя Праваабарончага цэнтра «Вясна»
🔥31👍1👀1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Батищев Артём Валерьевич (ИУОТ-9) — житель Бреста. Летом 2025 года его осудили по ст.369 УК (Оскорбление представителя…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Жиловец Игорь Николаевич (ИУОТ-9) — мужчина из-под Бреста. В мае-2025 его осудили по политическому делу по ст.130 УК. В результате его приговорили к 2.5 годам "химии". По данным правозащитников, имеет онкологическое заболевание.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 884 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 184.

Написать нам | Наш Instagram
😢5
Вясна | Брэст
🟥 Пінчука асудзілі, відаць, за каментары. За гэта КДБ абвясціла яго ажно "тэрарыстам" У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 11 беларусаў. Сярод іх Сяргей Палхоўскі з Пінска. Нядаўна яго асудзілі па шэрагу артыкулаў, якія пасля…
🟥 КДБ абвясціла мужчыну з Баранавічаў "тэрарыстам". Гэта несапраўдны тэрарыст

У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 10 беларусаў. Сярод іх Дзмітрый Баніт з Баранавічаў.

Нядаўна яго асудзілі завочна (ў яго адсутнасць).

Падставай для крымінальнага пераследу Дзмітрыя сталі інтэрнэт-каментары. З-за іх Баніта яшчэ ў снежні 2020 года шукала міліцыя. У выніку каментары падвялі ажно пад 5 крымінальных артыкулаў (усе артыкулы выкарыстоўваліся для палітычных спраў пасля 2020 года).

І менавіта гэты прысуд кадэбісты пазначылі як фармальную нагоду, чаму Баніта абвясцілі гучным словам "тэрарыст".

📍Нагадаем: беларускія ўлады прыкрываюцца барацьбой з "экстрэмізмам" і "тэрарызмам" для ажыццяўлення рэпрэсій.
🖕5🤬2
☢️ 40 гадоў аварыі на ЧАЭС. Беларусы правядуць шмат мерыпрыемстваў — і ў розных гарадах і краінах

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС моцна паўплывала на лёс Беларусі і беларусаў. Але значны ўплыў мелі й дзеянні ўладаў у адказ на катастрофу. Таму побач з адзначэннем гэтай даты часта падымаліся пытанні справядлівасці, гучалі патрабаванні празрыстасці ўладаў перад народам.

У бліжэйшыя дні беларусы ў замежжы правядуць мерапрыемствы розных фарматаў з гэтай нагоды.

Тут квізы і кінапрагляды, тэрмаядзерны стэндап — і канцэрты, чытка "Чарнобыльскай малітвы" — і вулічныя акцыі. Мерапрыемствы на розны ўзрост (ёсць асобныя для дзетак). Выбірайце свой горад і далучайцеся:

🇬🇪Батумі. 26.04.2026. Экаквіз для дзетак. Падрабязнасці
🇬🇪Батумі. 26.04.2026. Кінапаказ фільма "Аўрора". Падрабязнасці
🇵🇱Беласток. 26.04.2026. Чарнобыльскі Шлях. 17:00, skwer Wolnej Białorusi 1
🇵🇱Варшава. 24.04.2026. Дабрачынны рэйв Belarus Outside Sound System. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава. 25.04.2026. Спадчына "чарнобыльскага" руху праз 40 год. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава. 26.04.2026. Чарнобыльскі Шлях-2026. Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 25.04.2026. Экаквіз для дзетак. Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 25.04.2026. Кінапаказ фільма "Аўрора". Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 26.04.2026. Забег і велапрабег. Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 26.04.2026. Мітынг і канцэрт. Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 26.04.2026. Чытка ўрыўкаў кнігі "Чарнобыльская малітва". Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 27.04.2026. Тэрмаядзерны стэндап. Падрабязнасці
🇩🇰Капенгаген. 27.04.2026. Лекцыя і размова з Ціне Розен. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда. 26.04.2026. Экаквіз для дзетак. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда. 26.04.2026. Кінапаказ фільма "Аўрора". Падрабязнасці
🇵🇱Кракаў. 25.04.2026. Квіз пра Чарнобыль для дзяцей і падлеткаў. Падрабязнасці
🇵🇱Кракаў. 25.04.2026. Квіз пра Чарнобыль для дарослых. Падрабязнасці
🇨🇦Манрэаль. 23.04.2026 18:00. Сустрэча. Адрас 4035 rue Saint-Ambroise, Montreal, studio #211
🇺🇸Нью-Ёрк. 26.04.2026. Мітынг. Падрабязнасці
🇪🇪Талін. 26.04.2026. Экаквіз для дзетак. Падрабязнасці
🇪🇪Талін. 26.04.2026. Кінапаказ фільма "Аўрора". Падрабязнасці
🇨🇦Таронта. 26.04.2026 10:00. Служба і кінапрагляд. Адрас: 524 St. Clarens Avenue (Царква Св. Кірылы Тураўскага ў Таронта)
🇬🇪Тбілісі. 26.04.2026. Спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч "Чарнобыльская малітва". Падрабязнасці і квіткі
🇵🇱Уроцлаў. 26.04.2026 15:00. Акцыя па адрасе рынак каля Przęgierz
🇨🇭Цюрых. 26.04.2026. Канцэрт "Песні зніклых вёсак". Падрабязнасці
🇵🇱Шчэцын. 26.04.2026. Сустрэча. Падрабязнасці
👍5
В Бресте хотят построить еще один асфальтобетонный завод. К проекту есть вопросы у экологов

Идет общественное обсуждение проекта по строительству асфальтобетонного завода по ул.Гоздецкой в Бресте. Предыдущий раз этот завод там хотели строить в 2022 году, но тогда у экологов возник длинный список замечаний. Часть из них исправили, и проект снова вынесли на обсуждение.

Основные претензии, которые были у экологов раньше:
по результатам расчетов, загрязнение воздуха суммарными твердыми частицами превышало бы разрешенные ПДК (предельно допустимые концентрации)
в территорию СЗЗ (санитарно-защитной зоны) попадал лесопарк
в документе ОВОС (оценки воздействия на окружающую среду) не было указано текущее состояние воздуха и водных ресурсов в районе планируемой территории завода

Мы проанализировали новый проект, и вот что там нашли:
часть замечаний была исправлена
❗️появилось противоречие в части обновленных расчетов, как завод повлияет на качество воздуха

Подробнее объясняем на сайте.

⚠️ Сегодня закончится общественное обсуждение проекта завода. Еще можно успеть отправить свои замечания по нему в электронном виде. Почты указаны на сайте горисполкома.
👍2🤬2🤨2
Forwarded from YouTube Беларусi
🎉 Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 30 гадоў

Тры дзесяцігоддзі падтрымкі, салідарнасці і абароны правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» быў створаны для дапамогі ўдзельнікам масавых мірных акцый падчас Чарнобыльскага шляху 1996 года.

«Вясна» — гэта беларускае сумленне і салідарнасць, а яе кіраўнік Алесь Бяляцкі — гонар нацыі і заслужаны Нобелеўскі лаўрэат.

Лавіце падборку годных відэа з удзелам Бяляцкага ў беларускім сегменце YouTube:


🌐 Ваня Дмитриенко едет в Беларусь, молодежь поет Коржа в центре Минска, "отмена" Вольского | Беляцкий

🌐 БЯЛЯЦКІ расклаў, што не так з КАРЖОМ, фак сілавікам Лукашэнкі, Статкевіч, Пазняк, Васіль Быкаў

🌐 БЯЛЯЦКІ: жорстка пра Лукашэнку, Пратасевіча і беларускую турму | ТОК

🌐 Алесь Бяляцкі даў першае вялікае інтэрвію пасьля турмы


🌐 БЯЛЯЦКІ: Жахі калоніі, ціск на беларусаў, як спыніць рэпрэсіі і разуменне Бабарыкі

Telegram | TikTok | Facebook | YouTube | Instagram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥63👍1🖕1
У Берасці "Русский дом" зладзіў тэст для моладзі. У пытанні пра Другую сусветную вайну дадалі ўкрапіны пра "СВО" — ды ўвод войск СССР у Венгрыю ў 1956 годзе

Тэст пад назвай "Диктант победы" праводзілі ў Берасці для беларускіх студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і вайскоўцаў.

Такі ж тэст "Русские дома" зладзілі ў Гомелі, Менску, Барысаве, Гомлі, Горадні, Астраўцы (агулам 12 пляцовак). У некаторых месцах тэст праходзілі вучні школ.

Падрабязней на нашым сайце.
🤬9👎1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 12.04.2026, у вобласці 183 палітвязняў Многія чаты СІЗА і калоній прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". У тым ліку чат "СИЗО-6 Барановичи/Брест". Што гэта значыць для ўдзельнікаў? 🥀 Стала вядома пра…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 27.04.2026, у вобласці 184 палітвязняў

🇺🇳 КПЧ ААН пастанавіў: беларускія ўлады парушаюць правы чалавека, караючы за журналістыку без акрэдытацыі. Такая выснова зроблена ў тым ліку на прыкладзе журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай

🌳 Тэхна-рэйв, які рэкламавалі як "ломаем тишину Беловежской пущи", перанесены

🗿 У Берасці праходзіла грамадскае абмеркаванне, ці будаваць яшчэ адзін асфальтабетонны завод. Да ранейшага праекта завода ўжо былі пытанні ў эколагаў

Рэпрэсіі праз межы: Дзмітрыя Баніта з Баранавічаў беларускае КДБ абвясціла "тэрарыстам" (ён несапраўдны тэрарыст)

💂 Івацэвіцкі пракурор Хоміч на сустрэчы з насельніцтвам заявіў, што "обс*рать змагаров под их постами можно, и за это ничего не будет"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👀2👍1
📣 Мы адкрываем рэгістрацыю на хакатон «Галасы супраць смяротнага пакарання: хакатон ідэй для Беларусі»
 
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль існуе смяротнае пакаранне. Яго выкананне адбываецца без адкрытасці для сваякоў. У сучаснай Еўропе не павінна быць месца для такіх практык — таму важна, развіваць грамадскую дыскусію на гэтую тэму, спрыяць большай інфармаванасці і імкнуцца да мараторыя і поўную забарону такога віда пакарння.
 
На Хакатоне каманды ствараць і прапітчаць праекты, якія выводзяць тэму ў публічнае поле: медыя, крэатыў, адукацыйныя фарматы, мастацкія акцыі. Лепшы праект атрымае 500 USD на рэалізацыю.
 
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў і ўдзельніц адукацыйнымі матэрыяламі і харчаваннем, таксама прадугледжана фінансавая падтрымка (пражыванне і дарога) для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў і ўдзельніц — пры неабходнасці пазначце гэта ў заяўцы.
 
▪️ 15-17 траўня, Варшава (дакладнае месца паведамім адабраным удзельніцам і ўдзельнікам)
 
Дэдлайн падачы анкеты: 06.05.2026 (уключна).
Форма рэгістрацыі па спасылцы.
 
Арганізатары: Беларуская Праваабарончая Школа і кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
👍4🕊1
Вясна | Брэст
У берасцейскім СІЗА сядзела дзяўчына, якая напісала данос на свайго хлопца за ўдзел у пратэстах — а ў выніку за пратэсты затрымалі яе Такую гісторыю распавяла Ганна Курыс, экс-палітзняволеная з Баранавічаў. Нагадаем, яе ў снежні-2025 вызвалілі па памілаванню…
Новая крымінальная справа для дзяўчыны з Баранавічаў. Яна ўжо сядзела па палітычнай справе, і яе прымусова выслалі з краіны ў снежні-2025

Супраць Ганны Курыс завялі новую палітычную справу. Гэтым разам за інтэрв'ю "Вясне". Пра гэта распавяла сама Ганна.

У тым інтэрв'ю, за якое супраць Ганны распачалі новую справу, Ганна распавядала пра свой пераслед, умовы ў жаночай калоніі.

Нагадаем, што Ганна была сярод вялікай групы беларускіх палітвязняў, якіх 13.12.2025 памілавалі — і адразу прымусова выслалі са сваёй краіны. Таму цяпер Курыс знаходзіцца за мяжой.
🤬6💔2🖕1
Вясна | Брэст
В Бресте год назад осудили гражданина Польши. 14 лет колонии за "агентурную деятельность" и "шпионаж" Правозащитникам "Весны" только сейчас стал известен приговор, который 23 июня 2023 года вынес Брестоблсуд. Томаш Бероза получил 14 лет лишения свободы. Суд…
⚡️Вызвалены паляк Томаш Бяроза. Шмат гадоў пражыў на Берасцейшчыне. У Беларусі ў яго засталася сям'я

Сёння на беларуска-польскай мяжы адбыўся абмен "5 на 5". Сярод вызваленых — палітвязень Томаш Бяроза (мае польскае грамадзянства), піша Наша Ніва.

Томаш Бяроза ажаніўся з беларускай, пераехаў жыць у Беларусь і жыў тут больш за 10 гадоў. У пары нарадзілася 2 дзяцей. Томаш займаўся ў Кобрыне і Бярозе прадпрамальніцтвам: аказваў рытуальныя паслугі. Мужчыну затрымалі ў Беларусі летам 2022 года, абвінавацілі ў шпіянажы і далі 14 гадоў калоніі. Беларускія праваабаронцы прызнавалі Томаша Бярозу палітычным зняволеным.
🕊52
"Бярозабудматэрыялы" бярэ для сваёй вытворчасці сыравіну з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны

Бярозаўскае прадпрыемства вырабляе плітку пад брэндам Beryoza Ceramica. І разам з "Керамінам" пасля 2022 года стала атрымоўваць каалін (белую гліну) з тэрыторый Данецкай обласці Ўкраіны, якія трапілі пад акупацыю. Пра гэта паведаміў Укрінформ са спасылкай на дадзеныя ад Belpol.

Таксама выданне атрымала дакументы, што беларускае Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва дзяліла з Расеяй радовішчы кааліну на яшчэ не захопленых тэрыторыях. Там гаворка вялася пра канкрэтнае радовішча, якое Расея і па сённяшні дзень не змагла захапіць.

Нагадаем: якія 7 прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці дапамагаюць расейскай вайне
🤬3👎1