Вясна | Брэст
472 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Батищев Артём Валерьевич (ИУОТ-9) — житель Бреста. Летом 2025 года его осудили по ст.369 УК (Оскорбление представителя…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Жиловец Игорь Николаевич (ИУОТ-9) — мужчина из-под Бреста. В мае-2025 его осудили по политическому делу по ст.130 УК. В результате его приговорили к 2.5 годам "химии". По данным правозащитников, имеет онкологическое заболевание.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 884 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 184.

Написать нам | Наш Instagram
😢5
Вясна | Брэст
🟥 Пінчука асудзілі, відаць, за каментары. За гэта КДБ абвясціла яго ажно "тэрарыстам" У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 11 беларусаў. Сярод іх Сяргей Палхоўскі з Пінска. Нядаўна яго асудзілі па шэрагу артыкулаў, якія пасля…
🟥 КДБ абвясціла мужчыну з Баранавічаў "тэрарыстам". Гэта несапраўдны тэрарыст

У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 10 беларусаў. Сярод іх Дзмітрый Баніт з Баранавічаў.

Нядаўна яго асудзілі завочна (ў яго адсутнасць).

Падставай для крымінальнага пераследу Дзмітрыя сталі інтэрнэт-каментары. З-за іх Баніта яшчэ ў снежні 2020 года шукала міліцыя. У выніку каментары падвялі ажно пад 5 крымінальных артыкулаў (усе артыкулы выкарыстоўваліся для палітычных спраў пасля 2020 года).

І менавіта гэты прысуд кадэбісты пазначылі як фармальную нагоду, чаму Баніта абвясцілі гучным словам "тэрарыст".

📍Нагадаем: беларускія ўлады прыкрываюцца барацьбой з "экстрэмізмам" і "тэрарызмам" для ажыццяўлення рэпрэсій.
🖕5🤬2
☢️ 40 гадоў аварыі на ЧАЭС. Беларусы правядуць шмат мерыпрыемстваў — і ў розных гарадах і краінах

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС моцна паўплывала на лёс Беларусі і беларусаў. Але значны ўплыў мелі й дзеянні ўладаў у адказ на катастрофу. Таму побач з адзначэннем гэтай даты часта падымаліся пытанні справядлівасці, гучалі патрабаванні празрыстасці ўладаў перад народам.

У бліжэйшыя дні беларусы ў замежжы правядуць мерапрыемствы розных фарматаў з гэтай нагоды.

Тут квізы і кінапрагляды, тэрмаядзерны стэндап — і канцэрты, чытка "Чарнобыльскай малітвы" — і вулічныя акцыі. Мерапрыемствы на розны ўзрост (ёсць асобныя для дзетак). Выбірайце свой горад і далучайцеся:

🇬🇪Батумі. 26.04.2026. Экаквіз для дзетак. Падрабязнасці
🇬🇪Батумі. 26.04.2026. Кінапаказ фільма "Аўрора". Падрабязнасці
🇵🇱Беласток. 26.04.2026. Чарнобыльскі Шлях. 17:00, skwer Wolnej Białorusi 1
🇵🇱Варшава. 24.04.2026. Дабрачынны рэйв Belarus Outside Sound System. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава. 25.04.2026. Спадчына "чарнобыльскага" руху праз 40 год. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава. 26.04.2026. Чарнобыльскі Шлях-2026. Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 25.04.2026. Экаквіз для дзетак. Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 25.04.2026. Кінапаказ фільма "Аўрора". Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 26.04.2026. Забег і велапрабег. Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 26.04.2026. Мітынг і канцэрт. Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 26.04.2026. Чытка ўрыўкаў кнігі "Чарнобыльская малітва". Падрабязнасці
🇱🇹Вільнюс. 27.04.2026. Тэрмаядзерны стэндап. Падрабязнасці
🇩🇰Капенгаген. 27.04.2026. Лекцыя і размова з Ціне Розен. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда. 26.04.2026. Экаквіз для дзетак. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда. 26.04.2026. Кінапаказ фільма "Аўрора". Падрабязнасці
🇵🇱Кракаў. 25.04.2026. Квіз пра Чарнобыль для дзяцей і падлеткаў. Падрабязнасці
🇵🇱Кракаў. 25.04.2026. Квіз пра Чарнобыль для дарослых. Падрабязнасці
🇨🇦Манрэаль. 23.04.2026 18:00. Сустрэча. Адрас 4035 rue Saint-Ambroise, Montreal, studio #211
🇺🇸Нью-Ёрк. 26.04.2026. Мітынг. Падрабязнасці
🇪🇪Талін. 26.04.2026. Экаквіз для дзетак. Падрабязнасці
🇪🇪Талін. 26.04.2026. Кінапаказ фільма "Аўрора". Падрабязнасці
🇨🇦Таронта. 26.04.2026 10:00. Служба і кінапрагляд. Адрас: 524 St. Clarens Avenue (Царква Св. Кірылы Тураўскага ў Таронта)
🇬🇪Тбілісі. 26.04.2026. Спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч "Чарнобыльская малітва". Падрабязнасці і квіткі
🇵🇱Уроцлаў. 26.04.2026 15:00. Акцыя па адрасе рынак каля Przęgierz
🇨🇭Цюрых. 26.04.2026. Канцэрт "Песні зніклых вёсак". Падрабязнасці
🇵🇱Шчэцын. 26.04.2026. Сустрэча. Падрабязнасці
👍5
В Бресте хотят построить еще один асфальтобетонный завод. К проекту есть вопросы у экологов

Идет общественное обсуждение проекта по строительству асфальтобетонного завода по ул.Гоздецкой в Бресте. Предыдущий раз этот завод там хотели строить в 2022 году, но тогда у экологов возник длинный список замечаний. Часть из них исправили, и проект снова вынесли на обсуждение.

Основные претензии, которые были у экологов раньше:
по результатам расчетов, загрязнение воздуха суммарными твердыми частицами превышало бы разрешенные ПДК (предельно допустимые концентрации)
в территорию СЗЗ (санитарно-защитной зоны) попадал лесопарк
в документе ОВОС (оценки воздействия на окружающую среду) не было указано текущее состояние воздуха и водных ресурсов в районе планируемой территории завода

Мы проанализировали новый проект, и вот что там нашли:
часть замечаний была исправлена
❗️появилось противоречие в части обновленных расчетов, как завод повлияет на качество воздуха

Подробнее объясняем на сайте.

⚠️ Сегодня закончится общественное обсуждение проекта завода. Еще можно успеть отправить свои замечания по нему в электронном виде. Почты указаны на сайте горисполкома.
👍2🤬2🤨2
Forwarded from YouTube Беларусi
🎉 Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 30 гадоў

Тры дзесяцігоддзі падтрымкі, салідарнасці і абароны правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» быў створаны для дапамогі ўдзельнікам масавых мірных акцый падчас Чарнобыльскага шляху 1996 года.

«Вясна» — гэта беларускае сумленне і салідарнасць, а яе кіраўнік Алесь Бяляцкі — гонар нацыі і заслужаны Нобелеўскі лаўрэат.

Лавіце падборку годных відэа з удзелам Бяляцкага ў беларускім сегменце YouTube:


🌐 Ваня Дмитриенко едет в Беларусь, молодежь поет Коржа в центре Минска, "отмена" Вольского | Беляцкий

🌐 БЯЛЯЦКІ расклаў, што не так з КАРЖОМ, фак сілавікам Лукашэнкі, Статкевіч, Пазняк, Васіль Быкаў

🌐 БЯЛЯЦКІ: жорстка пра Лукашэнку, Пратасевіча і беларускую турму | ТОК

🌐 Алесь Бяляцкі даў першае вялікае інтэрвію пасьля турмы


🌐 БЯЛЯЦКІ: Жахі калоніі, ціск на беларусаў, як спыніць рэпрэсіі і разуменне Бабарыкі

Telegram | TikTok | Facebook | YouTube | Instagram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥63👍1🖕1
У Берасці "Русский дом" зладзіў тэст для моладзі. У пытанні пра Другую сусветную вайну дадалі ўкрапіны пра "СВО" — ды ўвод войск СССР у Венгрыю ў 1956 годзе

Тэст пад назвай "Диктант победы" праводзілі ў Берасці для беларускіх студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і вайскоўцаў.

Такі ж тэст "Русские дома" зладзілі ў Гомелі, Менску, Барысаве, Гомлі, Горадні, Астраўцы (агулам 12 пляцовак). У некаторых месцах тэст праходзілі вучні школ.

Падрабязней на нашым сайце.
🤬9👎1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 12.04.2026, у вобласці 183 палітвязняў Многія чаты СІЗА і калоній прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". У тым ліку чат "СИЗО-6 Барановичи/Брест". Што гэта значыць для ўдзельнікаў? 🥀 Стала вядома пра…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 27.04.2026, у вобласці 184 палітвязняў

🇺🇳 КПЧ ААН пастанавіў: беларускія ўлады парушаюць правы чалавека, караючы за журналістыку без акрэдытацыі. Такая выснова зроблена ў тым ліку на прыкладзе журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай

🌳 Тэхна-рэйв, які рэкламавалі як "ломаем тишину Беловежской пущи", перанесены

🗿 У Берасці праходзіла грамадскае абмеркаванне, ці будаваць яшчэ адзін асфальтабетонны завод. Да ранейшага праекта завода ўжо былі пытанні ў эколагаў

Рэпрэсіі праз межы: Дзмітрыя Баніта з Баранавічаў беларускае КДБ абвясціла "тэрарыстам" (ён несапраўдны тэрарыст)

💂 Івацэвіцкі пракурор Хоміч на сустрэчы з насельніцтвам заявіў, што "обс*рать змагаров под их постами можно, и за это ничего не будет"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👀2👍1
📣 Мы адкрываем рэгістрацыю на хакатон «Галасы супраць смяротнага пакарання: хакатон ідэй для Беларусі»
 
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль існуе смяротнае пакаранне. Яго выкананне адбываецца без адкрытасці для сваякоў. У сучаснай Еўропе не павінна быць месца для такіх практык — таму важна, развіваць грамадскую дыскусію на гэтую тэму, спрыяць большай інфармаванасці і імкнуцца да мараторыя і поўную забарону такога віда пакарння.
 
На Хакатоне каманды ствараць і прапітчаць праекты, якія выводзяць тэму ў публічнае поле: медыя, крэатыў, адукацыйныя фарматы, мастацкія акцыі. Лепшы праект атрымае 500 USD на рэалізацыю.
 
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў і ўдзельніц адукацыйнымі матэрыяламі і харчаваннем, таксама прадугледжана фінансавая падтрымка (пражыванне і дарога) для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў і ўдзельніц — пры неабходнасці пазначце гэта ў заяўцы.
 
▪️ 15-17 траўня, Варшава (дакладнае месца паведамім адабраным удзельніцам і ўдзельнікам)
 
Дэдлайн падачы анкеты: 06.05.2026 (уключна).
Форма рэгістрацыі па спасылцы.
 
Арганізатары: Беларуская Праваабарончая Школа і кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
👍4🕊1
Вясна | Брэст
У берасцейскім СІЗА сядзела дзяўчына, якая напісала данос на свайго хлопца за ўдзел у пратэстах — а ў выніку за пратэсты затрымалі яе Такую гісторыю распавяла Ганна Курыс, экс-палітзняволеная з Баранавічаў. Нагадаем, яе ў снежні-2025 вызвалілі па памілаванню…
Новая крымінальная справа для дзяўчыны з Баранавічаў. Яна ўжо сядзела па палітычнай справе, і яе прымусова выслалі з краіны ў снежні-2025

Супраць Ганны Курыс завялі новую палітычную справу. Гэтым разам за інтэрв'ю "Вясне". Пра гэта распавяла сама Ганна.

У тым інтэрв'ю, за якое супраць Ганны распачалі новую справу, Ганна распавядала пра свой пераслед, умовы ў жаночай калоніі.

Нагадаем, што Ганна была сярод вялікай групы беларускіх палітвязняў, якіх 13.12.2025 памілавалі — і адразу прымусова выслалі са сваёй краіны. Таму цяпер Курыс знаходзіцца за мяжой.
🤬6💔2🖕1
Вясна | Брэст
В Бресте год назад осудили гражданина Польши. 14 лет колонии за "агентурную деятельность" и "шпионаж" Правозащитникам "Весны" только сейчас стал известен приговор, который 23 июня 2023 года вынес Брестоблсуд. Томаш Бероза получил 14 лет лишения свободы. Суд…
⚡️Вызвалены паляк Томаш Бяроза. Шмат гадоў пражыў на Берасцейшчыне. У Беларусі ў яго засталася сям'я

Сёння на беларуска-польскай мяжы адбыўся абмен "5 на 5". Сярод вызваленых — палітвязень Томаш Бяроза (мае польскае грамадзянства), піша Наша Ніва.

Томаш Бяроза ажаніўся з беларускай, пераехаў жыць у Беларусь і жыў тут больш за 10 гадоў. У пары нарадзілася 2 дзяцей. Томаш займаўся ў Кобрыне і Бярозе прадпрамальніцтвам: аказваў рытуальныя паслугі. Мужчыну затрымалі ў Беларусі летам 2022 года, абвінавацілі ў шпіянажы і далі 14 гадоў калоніі. Беларускія праваабаронцы прызнавалі Томаша Бярозу палітычным зняволеным.
🕊52
"Бярозабудматэрыялы" бярэ для сваёй вытворчасці сыравіну з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны

Бярозаўскае прадпрыемства вырабляе плітку пад брэндам Beryoza Ceramica. І разам з "Керамінам" пасля 2022 года стала атрымоўваць каалін (белую гліну) з тэрыторый Данецкай обласці Ўкраіны, якія трапілі пад акупацыю. Пра гэта паведаміў Укрінформ са спасылкай на дадзеныя ад Belpol.

Таксама выданне атрымала дакументы, што беларускае Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва дзяліла з Расеяй радовішчы кааліну на яшчэ не захопленых тэрыторыях. Там гаворка вялася пра канкрэтнае радовішча, якое Расея і па сённяшні дзень не змагла захапіць.

Нагадаем: якія 7 прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці дапамагаюць расейскай вайне
🤬3👎1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Жиловец Игорь Николаевич (ИУОТ-9) — мужчина из-под Бреста. В мае-2025 его осудили по политическому делу по ст.130…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Жданюк Виктор Викторович (ИУОТ-43) — брестчанин. В июле 2025 года его осудил Брестоблсуд по политическому делу (по ст.361-4 УК "Содействие экстремистской деятельности"). В результате мужчину приговорили к "химии".

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 841 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 184.

Написать нам | Наш Instagram
😢3
Вясна | Брэст
⚡️ Вызвалена Наталля Малец з Берасця Імя 65-гадовай палітвязынкі ёсць сярод вызваленых сёння. Наталлю Малец судзілі па палітычных крымінальных справах двойчы. Першы раз за тэлеграм-каментар пра Церцеля (старшыню КДБ). Другі раз — за грашовыя пераводы палітвязням…
✍️ Напісала ў спіс жаданняў, што хоча пабачыць аўтазак знутры. Жаданне споўнілася, і цяпер у спісе жаданняў: "пабыць сведкай на працэсе супраць сваёй суддзі"

Экс-палітзняволеная Наталля Малец адбыла тэрмін у калоніі за тое, што падтрымлівала іншых палітвязняў. Яе, пенсіянерку, асудзілі за тое што агулам на паўтары тысячы рублёў зрабіла грашовых пераводаў для рэпрэсаваных (хаця гэта не забаронена законам).

Жанчыну вызвалілі 13 снежня раней за канец тэрміна — і адразу ж выслалі з краіны.

Наталля распавяла "Салідарнасці" пра тое, як змяніўся яе погляд на беларусаў за апошнія гады, пра Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (ў якой працавала да 2020 года), пра планы мінулыя — і бягучыя.

Чытайце на сайце:
https://gazetaby.com/post/gubopovecz-sprosil-u-menya-a-pochemu-akademiya-upravleniya-takaya-myat/213801/

📸 Злева: малюнак Вольгі Якубоўскай, прысвечаны Наталлі. Справа Наталля Малец, фота з яе асабістага архіву
💔7👀21
«Так рэзаць дрэвы нельга»

На тэрыторыі вобласці апошнім часам у розных месцах цалкам высякаюць дрэвы.

Вось апошнія гучныя выпадкі:
🪵 На тэрыторыі Берасцейскай крэпасці высяклі частку дрэваў. Сярод спіленых дрэў гараджане потым знайшлі мёртвае птушаня няясыці
🪵 У Баранавіцкім раёне у в.Вольна ля барочнага храма шмат дрэваў высяклі пад ноль
🪵 У Баранавічах на тэрыторыі БарДУ ссяклі 9 бяроз
🪵 У Берасці на вул.Кацін Бор спілавалі шмат дрэваў

Апроч таго, падчас суботнікаў (а таксама без прывязкі да суботнікаў) па вобласці шмат якім дрэвам "абразалі крону". Часам пасля такой абрэзкі ад дрэва мала што заставалася.

Журналісты з выдання @BGazeta спыталі эколага, як спецыялісты глядзяць на такія абрэзкі зялёных насаджэнняў.

⚠️ Спецыяліст падкрэсліў: поўнае выдаленне кроны — гэта вялікі стрэс для дрэва. Не ўсе дрэвы могуць пасля гэтага аднавіцца здаровымі. Пасля масавай ды няправільнай абрэзкі галін, дрэвы могуць аслабець, захварэць і ссохнуць.

Падрабязней каментар эколага чытайце ў артыкуле БГ.

У вашай мясцовасці таксама страшна абрэзалі дрэвы, і вы хочаце з гэтым нешта зрабіць? Пішыце ў экалагічныя ініцыятывы.
🤬5👍1
🪖 Прынамсі частка замежнікаў, якіх Расея завербавала для ўдзелу ў вайне, могуць разглядацца як ахвяры гандлю людзьмі

Да такой высновы прыйшлі ў дакладзе, падрыхтаваным праваабаронцамі з FIDH, украінскай праваабарончай арганізацыі Truth Hounds і Казахстанскага праваабарончага бюро па правах чалавека і захавання законнасці.

🔸У дакладзе разглядаліся не толькі выпадкі, калі ёсць відавочныя прыкметы прымусу (пагрозы, пазбаўленне пашпарта), але і выкарыстанне ўразлівага становішча людзей.

🔸Па ацэнках экспертаў, менавіта паўтаральнасць (сістэмнасць) некаторых прыкмет сведчыць, што гаворка не пра разавыя гісторыі, але выбудаваныя сістэмы з мэтай эксплуатаваць людзей для вайны. Да такіх прыкмет аднеслі, што замежнікам часта абяцаюць неармейскія работы (будаўніцтва, с/х работы, праца ў ахове) або "небаявыя задачы, ўдалечыні ад фронту" (але раз за разам тых, хто паверыў абяцанням, адпраўляюць менавіта на фронт).

🔸Беларусь у 2003 годзе ратыфікавала Пратакол ААН аб супрацьдзеянню гандлю людзьмі. І згодна з пратаколам, Беларусь мае абавязак не толькі папярэджваць такія выпадкі, але і караць вінаватых.

🔸А праваабаронцы ў сваім дакладзе раяць розным краінам пачаць правяраць, ці не трапілі іх грамадзяне пад такую эксплуатацыю, расследваць шляхі вербавання, ўсталёўваць пасярэднікаў. І садзейнічаць вяртанню ахвяр з Расеі (ды ўкраінскага палону).

Падрабязней пра даклад чытайце на сайце Бі-бі-сі:
https://www.bbc.com/russian/articles/c4g0zej7299o

Сам даклад (на ўкраінскай мове)
👀3🤬1