Вясна | Брэст
472 subscribers
4.8K photos
53 videos
4.42K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🙌 "Ён мне ўсміхаўся і падміргваў. Так я зразумеў, што ён прыйшоў мяне падтрымаць". Што расказалі экс-палітвязні — пра сённяшняга палітвязня Чопіка

Віталь Чопік сёння сустракае Дзень Народзінаў за кратамі. Ён апынуўся ў зняволенні, бо некалькі гадоў хадзіў на палітычныя суды.

Мы пагутарылі з некаторымі палітвязнямі, да якіх Віталь прыходзіў на суд. І вось што яны распавялі:

"І вось ён усміхаўся, ўсміхаўся, і мне неяк паступова стала абыякава, што адбываецца на маім судзе"


Больш на картках вышэй (і на сайце).
4💔4
Вясна | Брэст
⏱️ У Берасці паставілі "арт-аб'ект". Яго ўжо рэкламуюць як праслаўленне "важнасці захавання гістарычнай памяці", вось толькі сам аб'ект адлюстроўвае зацэнзураваную версію вядомай сцэны 17 чэрвеня 2026 у горадзе на скрыжаванні бульвараў і пр-та Машэрава паставілі…
Месяц таму паставілі пасярод Берасця "назаўсёды" — але ўжо прыбралі. Дэмантавана "узняцце савецкага сцяга над Рэйхстагам"

Нагадаем, што той арт-аб'ект выклікаў шматлікія пытанні сярод гараджан. Як у якасці выканання, так і ў гістарычнай дакладнасці.

🔹 17 чэрвеня той аб'ект з'явіўся на скрыжаванні бульвараў і пр-та Машэрава
🔹 тады ж лакальныя медыі пісалі, што арт-аб'ект у горадзе "назаўсёды"
🔹 16 ліпеня з'явіліся першыя паведамленні, што спрэчны аб'ект прыбралі
🔹 18 ліпеня на тым жа месцы ўжо стаіць іншы аб'ект — з гербам горада, васількамі і контурам Беларусі

Якія заўвагі былі ў нас да папярэдняй кампазіцыі з савецкім сцягам, чытайце тут.
👍71
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 05.07.2026, у вобласці 187 палітвязняў 🔨Адпраўлены ў адстаўку пінскі суддзя Ігар Клімовіч. Яшчэ напачатку нулявых ён станавіўся на бок тых, хто хацеў правесці акцыю да Дня Волі — а потым заняўся рэпрэсіўнымі…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 19.07.2026, у вобласці 187 палітвязняў

🧐 На праваабаронцу з Берасця Рамана Кісляка склалі пратакол за адсутнасць легалізацыйных дакументаў у Грузіі. Раней яго высылку з Грузіі забараніў Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ ААН). Але ўлады Грузіі не даюць Кісляку ніякіх дакументаў для легальнага знаходжання, а Дэпартамен міграцыі ігнаруе яго звароты больш за паўгады

Рэпрэсіі: святара Віталя Быстрова асудзілі, відаць, па "справе Гаюна". Стала вядома пра прысуд Ангеліне Грузінскай — меркавана, па "справе Гаюна". Былога заснавальніка баранавіцкай газеты Вайцяхоўскага асудзілі па 4 палітычных артыкулах — хаця ён вярнуўся праз "камісію па вяртанні"

🍺 За спажыванне безалкагольнага піва могуць прыцягнуць да адказнасці? Не, і вось чаму
👀3👍1
38-гадовую жанчыну з Кобрына асудзілі. Відаць, па "справе Гаюна"

Берасцейскі абласны суд вынес прысуд Алене Варонінай. У пазамінулую пятніцу яе дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🔸 Як даведалася Наша Ніва, Вароніна родам з Кобрына. Выхоўвае 13-гадовае дзіця. Паводле рэзюмэ на партале пошуку працы, працуе менеджарам па працы з кліентамі і продажах.

🔸 Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што жанчыне закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн").

🔸 МУС у спісе адзначыў, што ў Варонінай "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "дамашнюю хімію".
🤬2😢2
Вясна | Брэст
🙌 "Ён мне ўсміхаўся і падміргваў. Так я зразумеў, што ён прыйшоў мяне падтрымаць". Што расказалі экс-палітвязні — пра сённяшняга палітвязня Чопіка Віталь Чопік сёння сустракае Дзень Народзінаў за кратамі. Ён апынуўся ў зняволенні, бо некалькі гадоў хадзіў…
На футбольным турніры ў рамках фэста "Tutaka" адбылася акцыя ў падтрымку берасейскага палітвязня Чопіка

Пра акцыю паведаміла @DzikMedia. Спаборніцтва праходзіла ў суботу 18 ліпеня і было прысвечана памяці Алеся Пушкіна — аднаго з палітвязняў, што загінулі за кратамі.

А Віталь Чопік, з якім адбылася невялічкая акцыя салідарнасці на турніры — праваабаронца з Берасця. І Віталь захапляецца футболам, таму вельмі сімвалічна, што гэта адбылася менавіта на футбольным спаборніцтве.

На дадзены момант Чопік застаецца ў зняволенні. Яго асудзілі на 7 гадоў зняволення за тое, што хадзіў на "палітычныя" суды.
8👍2🔥1💯1👀1
Па Вайбер-чатах невядомыя масава рэкламуюць кантракты з арміяй РФ. Абяцаюць шалёныя грошы — і робяць выгляд, што гэта не лічыцца крымінальным злачынствам у Беларусі

@viasna_brest атрымала ў сваё распараджэнне прыклад, як выглядаюць такія паведамленні. Па нашых звестках, такія аб'явы публікуюцца і ў чатах Берасцейскай вобласці.

А 18 ліпеня карыстальнікі сацсетак дзяліліся, як атрымоўваюць рэкламу "службы на так званай СВО" па Viber-чатах усёй Беларусі. Людзі адзначалі: "і ў нашым вясковым чаце некалькі разоў на тыдзень" з'яўляецца такое паведамленне, "у нашым гарадскім таксама такая аб'ява", "у нас у раённым чаце перыядычна такое бачу".

Як бачна з выявы і тэкста аб'явы, яна скіравана на беларусаў (гэта адзначана тэкстам, а таксама 🇧🇾 сцягам на выяве). Але абяцае выплаты ў расейскіх рублях.

🔻Адметна, што рэклама падкрэслівае, што гэтая служба "не з'яўляецца найміцтвам". Відаць, каб запэўніць, што нібыта тых хто адгукнецца не могуць чакаць праблемы з законам у Беларусі.

🔻Але гэта не так: ч.1 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса РБ прама гаворыць, што ўдзел грамадзян Беларусі ў ваенных дзеяннях, узброеным канфлікце на любым з бакоў (калі няма дазволу беларускіх уладаў) ёсць злачынствам.

🔻Дарэчы, гэтая вярбоўка таксама з'яўляецца крымінальным злачынствам згодна з беларускім заканадаўствам (ч.2 арт.361-3 Крымінальнага Кодэкса РБ).
🤬4🤯3😱1
«Архіпелаг Беларусь». У Польшчы выйшаў зборнік успамінаў былых палітвязняў

Зборнік "Архіпелаг Беларусь. Аповеды былых палітвязняў" ("Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych") выпусціў польскі Цэнтр усходніх даследаванняў (OSW). У кнігу ўвайшлі шчырыя і цяжкія ўспаміны тых, хто прайшоў праз беларускую пенітэнцыярную сістэму — у тым ліку гісторыі пра праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага і Марфу Рабкову.

Сярод гераінь зборніка — Антаніна Канавалава. Яна ўзгадала, як знаходзілася ў СІЗА № 1 (на “Валадарцы”).

«Памятаю, як мы цешыліся кожнай перадачы, якую хтосьці прыносіў. І справа была нават не ў ежы. Справа была ў тым, што калі хтосьці прынёс перадачу, гэта азначала, што з гэтым чалавекам усё ў парадку».


Яшчэ адзін герой, Дзмітрый Кучук. Ён успомніў, як у калоніі раптоўна сустрэў Алеся Бяляцкага.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120764

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
7
☦️ Пінскаму святару далі 2 гады "хатняй хіміі". Верагодна, па "справе Гаюна"

Берасцейскі абласны суд вынес вырак Аляксею Пыцько. Сёння яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

☦️ Як паведамляе Хрысціянская Візія, праваслаўнаму святару і шматдзетнаму бацьку далі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Пыцько родам з Лепеля, служыць у пінскай епархіі, разам з жонкай гадуе 5 дзяцей.

📍Нагадаем: "справа Гаюна" — масавая рэпрэсіўная справа ў Беларусі. Распачалася пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да ўсіх паведамленняў, якія людзі напісалі ў "Беларускі Гаюн" — праект, які з лютага-2022 збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
🤬3😢3
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра «пінскую справу», год у ШІЗА і турэмную салідарнасць «Пінская справа» стала адной з самых масавых і беспрэцэдэнтна жорсткіх у гісторыі беларускіх пратэстаў. Адзін з яе фігурантаў, Вячаслаў…
Пінчук, былы палітвязень даў інтэрв'ю [ВІДЭА]

Экс-палітзняволены Вячаслаў Рагашчук распавёў:
👉 Чаму не шкадуе аб тым, што рабіў у жніўні 2020 года
👉 Як намагаўся, каб была узбуджана справа за яго збіццё ў міліцэйскім пастарунку
👉 З чым сутыкнуўся за кратамі — і па вызваленні

Глядзіце відэа ад MOST Media (35 хвілін):
youtu.be/L_w4hqA7Krc
👀4👍2🔥2
🤖 Тэсціроўшчыка з Кобрыншчыны асудзілі па вяртанні з Польшчы. Відаць, па "справе Гаюна"

Берасцейскі абласны суд вынес вырак Вадзіму Багданаву. У пятніцу яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🤖 Як паведамляе Наша Ніва, Багданаў нарадзіўся ў в. Тэўлі на Кобрыншчыне. Працаваў у розных сферах, апошняе вядомае — ў сферы IT як тэсціроўшчык. Як вынікае з яго сацсетак, у 2024 годзе пераехаў у Польшчу.

Далей, па звестках журналістаў, мужчыну затрымалі напрыканцы 2025 года па вяртанні з-за мяжы ды змясцілі ў СІЗА.

🤖 Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што Багданаву закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн").

🤖 МУС у спісе адзначыў, што мужчына "адбывае пакаранне". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі калонію.
🤬2😢21
Вясна | Брэст
🟥 Мужчыну з Берасця абвясцілі "тэрарыстам". Яго асудзілі па артыкулах, па якіх судзілі ветэранаў Палка Каліноўскага Учора КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Адтуль прыбралі імя Дзяніса Карабана — экс-палітвязня з Жабінкі, які быў асуджаны па "справе…
🟥 Адзін палітэмігрант, адзін палітвязень, адзін вярнуўся ў Беларусь праз "камісію па вяртанні". І ўсе яны несапраўдныя тэрарысты

У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 14 беларусаў — сярод іх трое звязаны з Берасцейскай вобласцю. Гэта Анатоль Вайцяхоўскі, Станіслаў Прыгодзіч ды Яўген Пергаеў.

🔻Вайцяхоўскі — былы заснавальнік баранавіцкай газеты. Пра яго вядома, што ў 2023 годзе яго затрымліваў ГУБАЗіК за тое, што Анатоль пакідаў у тэлеграме каментары супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў. Затым Вайцяхоўскі ўцёк з Беларусі ў Польшчу (Беласток).
А на пачатку 2026 года праз "камісію па вяртанні" вярнуўся ў Беларусь. Нягледзячы на гэта, а таксама не зважаючы на ўдзел у прапагандысцкім фільме БТ, яго асудзілі па 4 палітычных артыкулах. І на падставе менавіта гэтага прысуду абвясцілі ажно "тэрарыстам" (што значыць, што мужчына не зможа адкрыць банкаўскі рахунак у Беларусі, а значыць і працаўладкавацца).

🔻Пергаеў (на фота) — берасцеец. Затрыманы ў лютым-2025. Знаходзіцца за кратамі, прызнаны палітзняволеным.

🔻Прыгодзіч — пінчук. Яго завочна асудзілі ажно па 5 артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў палітычных справах. Справу разглядаў Гомельскі абласны суд завочна — ў адсутнасць Прыгодзіча.

Ва ўсіх трох мужчын менавіта (палітычныя) прысуды пазначаны як нагода, чаму сілавікі абвясцілі іх "тэрарыстамі".

Нагадаем, што беларускія ўлады прыкрываюцца паняццямі "экстрэмізма" і "тэрарызма" для рэпрэсій.
😢3
🏥 У Беларусі драматычна знізіўся конкурс і прахадны бал у медычныя ўніверсітэты. Што здарылся?

У Берасцейскай вобласці няма сваіх вну (вышэйшых навучальных устаноў) з медычнымі спецыяльнасцямі. Але наша вобласць таксама залежыць ад таго, як ідзе ўступная кампанія для медыкаў. Бо дактары патрэбныя паўсюль, у кожным горадзе, невялічкіх райцэнтрах і шчэ меншых населеных пунктах.

Таму мы пагаварылі з Віктарам Ганчаруком — былым выкладчыкам Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Каментуючы бягучую ўступную кампанію ў медычныя вну, ён заявіў:

— Маё глыбокае перакананне: гэта вынік таго, што Міністэрства аховы здароўя ставіцца да людзей як да рэсурсу, як да штатных адзінак. За лічбамі яно не бачыць жывых людзей.


Цалкам інтэрв'ю на сайце.
💯5
Суддзя з Берасцейскай вобласці, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ, змяніла прозвішча. У санкцыйных спісах яе новага імя (пакуль) няма

Суддзя, раней вядомая як Філонік Вера Вячаславаўна, ўжо Маркіна Вера Вячаславаўна.

За Філонік (Маркінай) Верай цягнецца доўгі шлейф жорсткіх палітычных прысудаў. Так, менавіта яна:
🔻 вынесла крымінальны вырак за надпіс "Избави нас от лукавого"
🔻 пакінула без зменаў прысуд Мікалаю Клімовічу і той пасля памёр за кратамі
🔻 асудзіла дзясяткі людзей за пратэсты жніўня-верасня 2020 года па крымінальных артыкулах
🔻 дала 9 гадоў былому сілавіку за чат "Жыве Лунінец!"
🔻 асудзіла да 6 гадоў калоніі за данаты беларускім ваярам (на баку Украіны)

І гэта толькі частка яе рэпрэсіўных спраў. За якія яна і трапіла пад санкцыі.
🤬8👀4
🌳 Лукашэнка пабачыў з верталёта паваленыя дрэвы ў Белавежскай пушчы і загадаў іх парубіць на дровы. Але пушча з'яўляецца ахоўнай тэрыторыяй, дзе збольшага нельга чапаць нават паваленыя дрэвы

Сёння Лукашэнка робіць візіт у Берасце і ваколіцы. У горад ён прыляцеў на верталёце. І выказаўся пра нібы "безгаспадарчасць" у Белавежскай пушчы.

"В Беловежской пуще надо наводить порядок. Не только по дороге, где я пролетал, а в Беловежской пуще в целом. Там очень-очень много поваленных деревьев. Я недоволен тем, что творится в Беловежской пуще, надо порядок наводить. Я не могу там все поваленные деревья вырубить, порубить на дрова и так далее" — прыводзіць цытату Лукашэнкі БелТА.


🌳 Але беларуская частка Белавежскай пушчы з'яўляецца нацыянальным паркам, то бок адным з відам асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. На яе тэрыторыю распаўсюджваецца доўгі спіс абмежаванняў згодна з Законам РБ "Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях".

І тэрыторыя Белавежскай пушчы дзеліцца на некалькі частак:
○ запаведную (ружовая на выяве)
○ рэгуляванага карыстання (зялёная)
○ рэкрэацыйную (сіняя)
○ гаспадарчую (жоўтая)

На шматлікіх кавалках той жа зоны "рэгуляванага карыстання" цалкам забараняецца прыбіраць валеж. Таксама нельга чапаць валеж у некаторых частках рэкрэацыйнай зоны. Нельга пазбаўляцца валежу і ва ўсёй запаведнай зоне. Гэта прапісана ў палажэнні "Аб нацыянальным парку Белавежская пушча". І там прадугледжны выняткі толькі для загадзя акрэсленых істотных мэтаў (напрыклад, пры абслугоўванні дарог ці ліній электраперадач у запаведнай зоне, валеж можна толькі перамясціць непадалёк, вывозіць з леса забараняецца).

🌳 Невядома, якія дакладна часткі нацпарка меў на ўвазе Лукашэнка, калі выказаўся пра паваленыя дрэвы. Але хочам спадзявацца, што гатоўнасць чыноўнікаў выконваць любыя яго загады не прывядзе да грубага ўмяшання людзей на тэрыторыі, якія дамовіліся берагчы ад чалавека.

І нагадаем, што разам з польскай часткай, комплекс лясоў Белавежская пушча з'яўляецца аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
🤬3🤨1
🏡 У Берасці плануюць забудаваць шматпавярховікамі 28 га. Сёння там амаль толькі дрэвы ды вада

Абвешчана дата аўкцыёна на права забудоваць 28 гектараў ля вуліцы Цаглянай у Берасці. Раней гэты кавалак быў выдзелены пад шматкватэрныя дамы. Адпаведна, пераможца аўкцыёна зможа праектаваць гэткія дамы і займацца іх будаўніцтвам.

🌳 Але сёння на гэтым кавалку зямлі — спрэс дрэвы ды сажалкі. Яны ляжаць паміж мікрараёнамі Гершоны і Паўднёвы.

🌳 Незадаволенасць тым, што зеляніну і водныя аб'екты збіраюцца пахаваць пад бетонам, ужо выказваюць каментатары ў сацсетках.

А Берасцейскі гарвыканкам тымчасам спадзяецца зарабіць з гэтай зямлі. Стартавая цана для аўкцыёну ўсталявана на ўзроўні 603 560 беларускіх рублёў (каля $207.5 тысяч).
😢1🤨1