Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Суддзя з Берасцейскай вобласці, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ, змяніла прозвішча. У санкцыйных спісах яе новага імя (пакуль) няма

Суддзя, раней вядомая як Філонік Вера Вячаславаўна, ўжо Маркіна Вера Вячаславаўна.

За Філонік (Маркінай) Верай цягнецца доўгі шлейф жорсткіх палітычных прысудаў. Так, менавіта яна:
🔻 вынесла крымінальны вырак за надпіс "Избави нас от лукавого"
🔻 пакінула без зменаў прысуд Мікалаю Клімовічу і той пасля памёр за кратамі
🔻 асудзіла дзясяткі людзей за пратэсты жніўня-верасня 2020 года па крымінальных артыкулах
🔻 дала 9 гадоў былому сілавіку за чат "Жыве Лунінец!"
🔻 асудзіла да 6 гадоў калоніі за данаты беларускім ваярам (на баку Украіны)

І гэта толькі частка яе рэпрэсіўных спраў. За якія яна і трапіла пад санкцыі.
🤬10👀4
🌳 Лукашэнка пабачыў з верталёта паваленыя дрэвы ў Белавежскай пушчы і загадаў іх парубіць на дровы. Але пушча з'яўляецца ахоўнай тэрыторыяй, дзе збольшага нельга чапаць нават паваленыя дрэвы

Сёння Лукашэнка робіць візіт у Берасце і ваколіцы. У горад ён прыляцеў на верталёце. І выказаўся пра нібы "безгаспадарчасць" у Белавежскай пушчы.

"В Беловежской пуще надо наводить порядок. Не только по дороге, где я пролетал, а в Беловежской пуще в целом. Там очень-очень много поваленных деревьев. Я недоволен тем, что творится в Беловежской пуще, надо порядок наводить. Я не могу там все поваленные деревья вырубить, порубить на дрова и так далее" — прыводзіць цытату Лукашэнкі БелТА.


🌳 Але беларуская частка Белавежскай пушчы з'яўляецца нацыянальным паркам, то бок адным з відам асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. На яе тэрыторыю распаўсюджваецца доўгі спіс абмежаванняў згодна з Законам РБ "Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях".

І тэрыторыя Белавежскай пушчы дзеліцца на некалькі частак:
○ запаведную (ружовая на выяве)
○ рэгуляванага карыстання (зялёная)
○ рэкрэацыйную (сіняя)
○ гаспадарчую (жоўтая)

На шматлікіх кавалках той жа зоны "рэгуляванага карыстання" цалкам забараняецца прыбіраць валеж. Таксама нельга чапаць валеж у некаторых частках рэкрэацыйнай зоны. Нельга пазбаўляцца валежу і ва ўсёй запаведнай зоне. Гэта прапісана ў палажэнні "Аб нацыянальным парку Белавежская пушча". І там прадугледжны выняткі толькі для загадзя акрэсленых істотных мэтаў (напрыклад, пры абслугоўванні дарог ці ліній электраперадач у запаведнай зоне, валеж можна толькі перамясціць непадалёк, вывозіць з леса забараняецца).

🌳 Невядома, якія дакладна часткі нацпарка меў на ўвазе Лукашэнка, калі выказаўся пра паваленыя дрэвы. Але хочам спадзявацца, што гатоўнасць чыноўнікаў выконваць любыя яго загады не прывядзе да грубага ўмяшання людзей на тэрыторыі, якія дамовіліся берагчы ад чалавека.

І нагадаем, што разам з польскай часткай, комплекс лясоў Белавежская пушча з'яўляецца аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
🤬4🤨1
🏡 У Берасці плануюць забудаваць шматпавярховікамі 28 га. Сёння там амаль толькі дрэвы ды вада

Абвешчана дата аўкцыёна на права забудоваць 28 гектараў ля вуліцы Цаглянай у Берасці. Раней гэты кавалак быў выдзелены пад шматкватэрныя дамы. Адпаведна, пераможца аўкцыёна зможа праектаваць гэткія дамы і займацца іх будаўніцтвам.

🌳 Але сёння на гэтым кавалку зямлі — спрэс дрэвы ды сажалкі. Яны ляжаць паміж мікрараёнамі Гершоны і Паўднёвы.

🌳 Незадаволенасць тым, што зеляніну і водныя аб'екты збіраюцца пахаваць пад бетонам, ужо выказваюць каментатары ў сацсетках.

А Берасцейскі гарвыканкам тымчасам спадзяецца зарабіць з гэтай зямлі. Стартавая цана для аўкцыёну ўсталявана на ўзроўні 603 560 беларускіх рублёў (каля $207.5 тысяч).
👍1😢1🤨1
🚌 Пінскі гарвыканкам не разгледзеў па сутнасці скаргу на падкантрольнае яму медыя

Зварот быў накіраваны ў пінскі гарвыканкам наконт публікацыі, якая з'явілася ў сацсетках "ТРК Пінск" пасля інцыдэнта ў адным з пінскіх аўтобусаў.

🚌 Нагадаем, 2 тыдні таму кандуктарка аўтобуса правярала пасведчанне чалавека з інваліднасцю. Дакумент, які мусіў пацвярджаць права на бясплатны праезд, быў амаль нечытальны. Сведка канфлікта аплаціла праезд чалавеку з інваліднасцю, але кандуктарка працягвала трымаць у руках яго пасведчанне — і выганяла з аўтобуса, нягледзячы на ўжо наяўнасць квітка.

Падрабязнасці гісторыі, а таксама чым скончыўся зварот, чытайце на картках ☝️
🤬3🤨2
Вясна | Брэст
🇬🇪 У Грузіі абмяжоўваюць колькасць людзей, што могуць падацца на ўцякацтва. Пад будынкам міграцыі пачаліся бойкі, берасцейскі праваабаронца ўмяшаўся Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк выклікаў паліцыю на бойку, якая на днях адбылася пад будынкам Дэпартамента…
🇬🇪 Грузія прадставіла ААН сваю пазіцыю, чаму не хоча даваць прытулак праваабаронцу з Берасця. Нібы ўяўляе небяспеку для Грузіі

Раман Кісляк атрымаў з боку КПЧ ААН каментар грузінскага ўрада па яго справе, паведамляе Позірк. З каметара вынікае, што Грузія сумняецца, што канкрэтна Кісляку пагражае небяспека на радзіме, хаця і не адмаўляе "шырокай распаўсюджанасці парушэння правоў чалавека" ў Беларусі.

Таксама ў каментары ёсць звесткі, што гэта нібы сам Кісляк уяўляе сабой пагрозу нацбяспекі для Грузіі 🤯 Такія звесткі, маўляў, атрымала грузінская контрвыведка.

Нагадаем, Кісляк вымушана з'ехаў з Беларусі пасля 2020 года. Ён пераехаў у Грузію і спрабаваў там атрымаць палітычны прытулак. Але ўсе грузінскія інстанцыі адмовілі Кісляку ў гэтым, так што ён абскарджвае рашэнне ў Камітэце па правах чалавека ААН (КПЧ ААН). КПЧ запатрабаваў ад уладаў Грузіі не высылаць Кісляка ў Беларусь да завяршэння працэдуры разгляду.

📸 Раман Кісляк / Фото з яго асабістага архіва
😱3👍1🤬1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Ромасюк Алексей Олегович — пинчанин. В 2024 году его осудили за протесты 2020 года. Приговорен к 4 годам колонии.…
В Брестской области стало на 3 политзаключенных больше

В пятницу беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Богданов Вадим Сергеевич — тестировщик из Кобринского района. Жил в Польше, был задержан после возвращения в Беларусь. До суда содержался в СИЗО. Его обвинили в "содействии экстремистской деятельности" (скорее всего, по "делу Гаюна").
▪️Литвин Иван Иванович (ИУОТ-39) — житель Кобрина. В 2016 году выиграл 20 тысяч гривен в шоу "Рассмеши комика", когда одним из членов жюри был Владимир Зеленский. В феврале-2025 за участие в мирных кобринских протестах мужчину приговорили к 2 годам "химии".
▪️Мезяк Дмитрий Николаевич (ИУОТ-55) — житель Барановичей. В августе-2024 за "клевету на А.Лукашенко" осужден на 3.5 года "химии".

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 883 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 190.

Написать нам | Наш Instagram
😢4
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 19.07.2026, у вобласці 187 палітвязняў 🧐 На праваабаронцу з Берасця Рамана Кісляка склалі пратакол за адсутнасць легалізацыйных дакументаў у Грузіі. Раней яго высылку з Грузіі забараніў Камітэт па правах…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 02.08.2026, у вобласці 190 палітвязняў

🪖 Па Вайбер-чатах Берасцейскай вобласці — і Беларусі — невядомыя масава рэкламуюць кантракты з арміяй РФ

👩‍⚖️ Берасцейская Вясна заўважыла, што суддзя Вера Філонік змяніла сваё імя на Веру Маркіну. Гэта адна з суддзяў, што знаходзіцца пад санкцыямі за свае рэпрэсіўныя прысуды

Рэпрэсіі: 38-гадовую Алену Вароніну з Кобрына асудзілі. Пінскаму святару Аляксею Пыцько далі вырак. Стала вядома пра прысуд Вадзіму Багданаву, якога асудзілі па вяртанні з Польшчы. Усіх траіх пераследвалі, найверагодней, па "справе Гаюна"

🔻КДБ абвясціла "тэрарыстамі" аднаго палітэмігранта, аднаго палітвязня, і чалавека што вярнуўся ў Беларусь праз "камісію па вяртанні". Усе яны несапраўдныя тэрарысты

🚌 Пінскі гарвыканкам не разгледзеў па сутнасці скаргу на падкантрольнае яму медыя. Зварот тычыўся асвятлення сітуацыі чалавека з інваліднасцю, ў якога кандуктарка ў аўтобусе забрала пасведчанне аб інваліднасці

🌳 Лукашэнка пабачыў з верталёта паваленыя дрэвы ў Белавежскай пушчы і загадаў іх парубіць на дровы. Але пушча з'яўляецца ахоўнай тэрыторыяй, дзе збольшага нельга чапаць нават валежнік
👍1😱1👀1
☀️ На фэстывалі "Летуцень": падтрымка палітвязняў, лекцыі, салідарнасць

"Вясна" насычана правяла суботні дзень у межах беларускага фэста ў Кракаве. У намёце арганізацыі адбываліся адразу некалькіх актыўнасцей.

🔸У наведнікаў мерапрыемства была магчымасць напісаць пажаданні палітвязням. Агулам людзі падпісалі каля 30 паштовак. Усе вестачкі трапяць у банк лістоў (каб зняволены змог іх сам прачытаць пасля вызвалення), а пры наяўнасці сувязі з блізкімі вязня — таксама неўзабаве будуць пераданы сям'і.

🔸Можна было даведацца пра праблематыку смяротнага пакарання ў Беларусі. А таксама атрымаць у падарунак цішоткі"Скажы не смяротнаму пакаранню" (разляцеліся як гарачыя піражкі!)

🔸Адбылася размова "Лісты з-за кратаў. Турэмная літаратура" з Ліляй Ільюшынай. Было расказана пра ўжо доўгую традыцыю беларускіх турэмных твораў, напісаных падчас падчас палітычнага зняволення (альбо адразу пасля вызвалення).

🔸Таксама Ільюшына правяла сустрэчу "Адвакацыйная кампанія FreeViasna: чаму важна міжнародная салідарнасць". Атрымаўся агляд, як паўстала FreeViasna, якія мэты ставіліся, чаму ў яе фокусе інфармацыйныя дзеянні ды міжнародная падтрымка.

Агулам у розных актыўнасцях прымалі ўдзел былыя палітвязні, людзі ў каго нядаўна затрымалі кагосьці з іх атачэння, беларусы што засталіся за мяжой без дзейнага беларускага пашпарта, і нават замежнікі.
👍6🔥62
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3👀3
Пайшоў на пенсію начальнік калоніі №22. Пры ім калонія рабіла прадукцыю для расейскай арміі 🇷🇺

Як паведаміла івацэвіцкая раёнка, пайшоў "на заслужаны адпачынак" Свірыд Віктар Мікалаевіч (рус. Виктор Свирид). Ён узначальваў калонію ў Івацэвіцкім раёне з кастрычніка 2022 года.

Нагадаем, што па сведчаннях былых палітвязняў, з 2022 года калонія "Воўчыя норы" пачала масава вырабляць ваенныя скрыні для патронаў, потым пачалося вырабніцтва вялікіх скрынь для ракет ці артылерыйскіх снарадаў. Таксама івацэвіцая калонія вырабляла спальнікі для расейскіх вайскоўцаў.

«Спачатку рабілі толькі паддоны, потым пачалі кляпаць скрыні для ваенных снарадаў. Спачатку былі скрыні для патронаў, потым скрыні ўжо для цяжэйшай тэхнікі, артылерыі, я так разумею, такія нейкія… Ужо большыя скрыні былі, іх трэба было рабіць больш скурпулёзна, сачылі за якасцю працы, вось… Гэтыя скрыні з’яжджалі, я так разумею, што на фронт. Бо вялізныя замовы прыходзілі на гэтыя скрыні. Там проста тысячамі іх кляпалі. Асабліва ў разгар баявых дзеянняў» — расказаў экс-палітзняволены праваабаронцам.


Як паведаміла раёнка з нагоды адыхода Свірыды на пенсію, ён сам ураджэнец Івацэвіцкага раёна (в.Сенькавічы). Апроч калоніі №22, раней працаваў у калоніі №5 (з 2023 года не існуе, на базе гэтай установы зрабілі Лячэбна-Працоўны Прафілакторый).
🤬8
Вясна | Брэст
На футбольным турніры ў рамках фэста "Tutaka" адбылася акцыя ў падтрымку берасейскага палітвязня Чопіка Пра акцыю паведаміла @DzikMedia. Спаборніцтва праходзіла ў суботу 18 ліпеня і было прысвечана памяці Алеся Пушкіна — аднаго з палітвязняў, што загінулі…
⚽️ На кубку Мелказёрава былі ўдзельнікі, якія нагадалі пра берасцейскага праваабаронцу за кратамі

У суботу ў Варшаве адбыўся футбольны турнір. Некаторыя з яго ўдзельнікаў былі ў цішоткам з выявамі Віталя Чопіка — палітвязня з Берасця, які вельмі любіць футбол.

⚽️ Нагадаем, кубак Мелказёрава сёння носіць імя і прысвечаны памяці Мікіты Мелказёрава. Раней турнір праходзіў пад назвай "кубак Івуліна" на знак салідарнасці з рэпрэсаваным Аляксандрам Івуліным. Футбол займаў важнае месца ў жыцці абодвух блогераў.

⚽️ На дадзены момант Віталь Чопік застаецца ў зняволенні. Яго асудзілі на 7 гадоў зняволення за тое, што хадзіў на "палітычныя" суды.
7👍3🕊2