Палепшаныя выклікі, эфект распылення і новы функцыянал ботаў

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Палепшаныя выклікі, эфект распылення і новы функцыянал ботаў

Дзясятае абнаўленне Telegram у 2023 дадае абноўленыя выклікі з лепшай прадукцыйнасцю і меншым спажываннем зараду батарэі, новы эфект распылення для выдаленых паведамленняў, а таксама найвялікшае абнаўленне ботаў у гісторыі Telegram – і шмат чаго яшчэ.

Палепшаныя выклікі

Выклікі ў Telegram даюць карыстальнікам магчымасць размаўляць, уключаць сваю камеру або паказваць экран, усё адразу – на кожнай платформе і з поўнай абаронай праз скразное шыфраванне.

У гэтым абнаўленні мы поўнасцю змянілі дызайн выклікаў, дадалі новыя анімацыі і прыгожыя фоны, якія дынамічна змяняюцца у залежнасці ад стану выкліка. Усе гэтыя змены прывялі да зніжанага выкарыстання рэсурсаў прылады і, такім чынам, менш спажываюць зарад батарэі і паляпшаюць прадукцыйнасць.

Мы таксама выправілі сотні хібаў і глюкаў інтэрфэйсу – і павысілі якасць выклікаў. У 2024 мы збіраемся яшчэ больш працаваць над сувяззю і якасцю гуку.

Эфект распылення для выдаленых паведамленняў

Мінулым месяцам мы паэксперыментавалі з эфектам распылення на iOS, які паказваўся для паведамленняў, выдаленых аўтаматычна — і гэта было захапляльна (і энергаэфектыўна).

Гэтая анімацыя цяпер даступная і на iOS, і на Android, і прайграецца пасля выдалення любога паведамлення.

Эпічнае абнаўленне ботаў: рэакцыі і шмат чаго яшчэ

Бясплатная платформа ботаў Telegram дазваляе распрацоўшчыкам падключаць любы сервіс у экасістэму Telegram – ад простых чат-ботаў да магутных міні-праграм, якія могуць замяняць цэлыя вэб-сайты.

Пад канец гэтага года мы прадстаўляем найвялікшае абнаўленне платформы ботаў у гісторыі Telegram. Сярод дзясяткаў новых магчымасцяў, ботам цяпер даступны рэакцыі на паведамленні і кіраванне рэакцыямі, цытатамі, і спасылкамі, а таксама адпраўка адказаў у іншыя чаты або тэмы.

Таксама гэтае абнаўленне дазваляе ботам ведаць вынікі розыгрышаў, і правяраць, ці падтрымлівае пэўны карыстальнік той канал, у якім бот з’яўляецца кіраўніком.

З поўным спісам зменаў распрацоўшчыкі могуць даведацца ў гэтым эпічным апісанні абнаўлення.

Калі вам цікава распрацоўваць ботаў і міні-праграмы, то запрашаем у наш дапаможнік па ботах, дзе вы можаце даведацца больш і нават паспрабаваць пакрокавы навучальны матэрыял.

Што ж, на гэтае абнаўленне і на гэты год хопіць. Можаце цяпер выклікаць сяброў, каб павіншаваць іх – або зрабіце бота, які ўсё гэта аўтаматызуе. Убачымся ў студзені, калі мы наробім яшчэ больш новага функцыяналу.


31 снежня, 2023
Каманда Telegram