Прыбытак ад рэкламы для ўласнікаў каналаў

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску

Сёння мы ўводзім самую шчодрую сістэму ўзнагарод у гісторыі сацыяльных сетак. Уласнікі каналаў у Telegram змогуць атрымліваць 50% ад прыбыткаў рэкламы, якая паказваецца ў іх каналах.

Узнагароды для стваральнікаў

Карыстальнікі Telegram праглядаюць кантэнт у каналах 1 трыльён разоў штомесяц. Ад сёння, уласнікі публічных каналаў з больш чым 1000 падпісчыкаў будуць атрымліваць 50% прыбытку праз рэкламу, якая паказваецца ў іх каналах.

Статыстыка манетызацыі каналаў

Уласнікі каналаў могуць вывесці атрыманыя грошы без камісіі – або рэінвеставаць іх у рэкламу праз Telegram, калекцыйныя імёны карыстальнікаў або розыгрышы Premium.

Адкрыйце Налады канала > Статыстыка > Манетызацыя, каб прагледзець статыстыку манетызацыі свайго канала. Вывад грошай для ўласнікаў каналаў стане даступным на працягу некалькіх тыдняў праз платформу Fragment.

Рэклама праз TON

Каб гэта стала магчымым, мы ўводзім новы тып рэкламы, якую можна набыць з дапамогай Toncoin – крыптавалюты, заснаванай на блакчэйне TON.

Мы выбралі блакчэйн TON, бо ён мае нізкія камісіі і высокую хуткасць транзакцый – так, ён трымае рэкорд па колькасці транзакцый, апрацаваных за секунду.

Любы карыстальнік можа рэкламаваць свайго бота або канал – з любым бюджэтам, хоць бы і колеча Toncoin. Ствараючы рэкламу ў Telegram, вы выбіраеце, у якіх каналах вам бы хацелася яе паказваць, так што вы маеце поўны кантроль над кантэкстам.

Стварэнне рэкламы праз TON

Каб пачаць, проста ўвайдзіце на платформу рэкламы Telegram.

Чаму рэклама ў Telegram асаблівая

Рэклама Telegram моцна адрозніваецца ад рэкламы ў іншых праграмах. Яна паказваецца толькі ў вялікіх публічных каналах. Яна ніколі не з’явіцца ў вашых чатах, спісе чатаў або іншых інтэрфэйсах.

Рэклама Telegram не засноўваецца на звестках аб карыстальніках. Яна залежыць толькі ад каналаў, у якіх вы яе бачыце – і выгаду ад яе атрымліваюць уласнікі каналаў.

Рэклама Telegram у вялікім канале

Ясная рэч, што рэклама, нават калі і дапамагае падтрымаць стваральнікаў кантэнту, падабаецца не ўсім. На шчасце, Telegram дазваляе кожнаму адключыць рэкламу, падпісаўшыся на Telegram Premium – і атрымаць разам з тым дзясяткі эксклюзіўных магчымасцей, у тым ліку і новыя магчымасці Telegram для бізнесу.


31 сакавіка, 2024,
Каманда Telegram

Іншыя навіны

Музыка в профилях, мини-приложение для стикеров, новые профили и многое другое

Начиная с сегодняшнего обновления Вы можете добавлять музыку в свой профиль, выбирать вкладку профиля по умолчанию, устанавливать уникальные…
31 Жні, 2025

Поиск публичных постов, альбомы историй, коллекции подарков и многое другое

С сегодняшнего дня в Telegram можно пользоваться глобальным поиском по публичным постам, объединять истории в альбомы и добавлять подарки…
31 Ліп, 2025

Списки задач, предложенные посты и дополнительные способы монетизации для каналов

В сегодняшнем обновлении появились интерактивные списки задач, которые помогут командам и…
1 Ліп, 2025

Сообщения каналам, обрезка голосовых сообщений, темы в виде вкладок и фотографии в высоком разрешении

Сегодня пользователи получили возможность отправлять сообщения любимым каналам, быстрее переключаться…
3 Чэр, 2025