Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.44K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
⚡️Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі іранскай праваабаронцы Наргес Мохамадзі

У паведамленні Нобелеўскі камітэт адзначае, што жанчыну арыштоўвалі 13 разоў, асудзілі агулам на 31 год зняволення і 154 удары бізуном.

Нобелеўскую рэмію міру ёй далі з фармулёўкай: "за барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і за прасоўванне правоў чалавека і свабод для ўсіх".

"Маладой студэнткай, яна адзначылася як абаронца роўных правоў і правоў жанчын. У 2011 годзе была ўпершыню арыштаваная ды асуджана да шматгадовага зняволення за дапамогу зняволеным актывістам і іх сем'ям,"
— таксама адзначыў камітэт.

На дадзены момант Наргес Мохамадзі знаходзіцца ў турме.

Нагадаем, што год таму Нобелеўскую прэмію міру атрымалі тры лаўрэаты: беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, украінскі праваабарончы "Центр грамадзянскіх свабод" і расійская праваабарончая арганізацыя "Мемарыял".
12
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

9 кастрычніка
Хазей Дзяніс — спаўняецца 20 год! Навучаўся ў каледжы ў г.Высокае. Асуджаны да 3 год калоніі з-за акцыі пратэсту, што прайшла 10.08.2020 у Берасці.
Павіншуйце юнака з юбілеем (лістом ці тэлеграмай) па адрасе:
📮 ВК № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4
Хазей Дзяніс Сяргеевіч

11 кастрычніка
Нікіцін Сяргей — нарадзіўся ў Бабруйску і працаваў у РФ дальнабойшчыкам, а прапісаны быў ў Брэсце. Асуджаны да 6 гадоў калоніі па доўгім спісе артыкулаў (абразы суддзі, Лукашэнку, прадстаўнікоў улады, і іншым).
Падтрымаць заказным лістом можна па адрасе:
📮 ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Нікіцін Сяргей Рыгоравіч
8
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці Выйшлі на волю палітвязні Яўген Календа і Віктар Фенчук. З'явіўся новы палітвязень: Дзмітрый Сямак, якому прысудзілі 3 месяцы арышту за "негатыўную ацэнку" міністра адукацыі. Рэпрэсіі: Святлану Баканаву асудзілі…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

З'явілася новая палітзняволеная: Алена Дзмітрыева. Па стане на 08.10.2023, у вобласці 276 палітвязняў.

Пачаўся трэці суд па справе палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. На судзе яна казала пра катаванні.

Былы палітзняволены журналіст Сяргей Гардзіевіч на волі пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Але ў яго забралі сродкі сувязі.

У вобласці стала 567 "асоб-экстрэмістаў": у адпаведны спіс дадалі Барыса Лук'янчыка. А ў спіс "тэрарыстаў" дадалі Андрэя Цалюка.

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": суды вобласці забаранілі некалькі тэлеграм-каналаў, сярод якіх каналы беларусаў замежжа.

❤️ Беларусы Бельгіі ў Брусэлі правялі пікет у падтрымку Паліны Шарэнда-Панасюк. Таксама пікет прайшоў у іспанскім горадзе Таледа.
👍2👀2😢1
🎉 -2 политзаключенных: вышли на свободу Сергей Кривченя и Игорь Петран

По информации Брестской Весны, в начале октября вышел на свободу брестчанин Сергей Кривченя. Мужчину задержали 18 августа 2020 из-за акции протеста, которая прошла 10 августа в Бресте. Потом Кривченю осудили на 3.5 года колонии из-за этой акции. Свой срок мужчина отбывал бобруйской колонии (ИК-2). С учетом времени, проведенного в СИЗО, Кривченя полностью отбыл срок.

А еще, по подсчетам Брестской Весны, уже должен был освободиться Игорь Петран. Игорь — житель Барановичей, за комментарии в "Одноклассниках" получил 2 года колонии. Отбывал срок в ивацевичской колонии ИК-5.

На фото: слева Кривченя, справа Петран.
9👍1
Вясна | Брэст
Як сёння прайшоў суд над Палінай Шарэнда-Панасюк. Жанчына казала пра ціск, збіццё. Таксама заявіла, што не лічыць суд законным Як стала вядома ад мужа Паліны Андрэя Шарэнды, напачатку працэсу Паліна нагадала, што не лічыць гэты суд законным, што яна не лічыць…
Пракурор патрабуе даць Паліне Шарэнда-Панасюк яшчэ 1 год калоніі

Сёння працягваецца суд над палітзняволенай з Берасця Палінай Шарэнда-Панасюк. Па інфармацыі Берасцейскай Вясны, пракурор запатрабаваў 1 год зняволення для жанчыны, то бок максімум (які прадугледжвае ч.1 арт.411 КК).

Суддзя мусіць абвясціць рашэнне сёння ў другой палове дня.

📍Нагадаем, што першапачаткова жанчыну асудзілі да 2 год калоніі па асноўнай справе, затым па тым жа арт.411 "Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" да яе тэрміну дадалі яшчэ 1 год. Такім чынам, гэта другі раз, калі Паліну судзяць па таму ж артыкулу 411 КК (па ім можна судзіць бясконца).
🤬16
Вясна | Брэст
Пракурор патрабуе даць Паліне Шарэнда-Панасюк яшчэ 1 год калоніі Сёння працягваецца суд над палітзняволенай з Берасця Палінай Шарэнда-Панасюк. Па інфармацыі Берасцейскай Вясны, пракурор запатрабаваў 1 год зняволення для жанчыны, то бок максімум (які прадугледжвае…
Паліне Шарэнда-Панасюк дадалі яшчэ год калоніі. Раней на судзе яна распавяла пра жорсткія ўмовы і ціск

Сёння рэчыцкі суд працягваў разглядаць чарговую справу супраць Паліны. Раніцай пракурор запатрабаваў для жанчыны 1 год калоніі — суддзя Станіслаў Іванюценка столькі ж і прызначыў.

Нагадаем, што ў першы дзень суду Паліна распавядала, што за час знаходжання за кратамі яе больш за 200 дзён трымалі ў ШІЗА (штрафным ізалятары), а ў рэчыцкім ІЧУ ёй не выдаюць пасцельныя рэчы.

Тады ж Паліна згадала і ейнае збіццё ў зарэчанскай калоніі іншымі асуджанымі. Па меркаванню Паліны і родных, збіццё было арганізавана адміністрацыяй калоніі.

📍Гэта ўжо другі прысуд Паліне па артыкулу 411 "Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". Раней ёй ужо дадавалі 1 год, той суд адбыўся у красавіку 2022. Тады Паліна стала першай палітзняволенай жанчынай, якую асудзілі па арт.411 у Беларусі. Калі б не новая, другая справа па таму ж самаму артыкулу, Паліна выйшла б на волю сёлета 6 жніўня.
🤬11💔5😢2
Вясна | Брэст
З баранавіцкім палітвязнем Уладзімірам Гундарам ўжо 52 дні няма сувязі. Да яго не змог трапіць адвакат Нагадаем, што Гундар знаходзіцца ў бабруйскай калоніі № 2. З чым звязана яго ізаляцыя — невядома. https://brestspring.org/tpost/g6mcmdnsd1
Баранавіцкі палітвязень Уладзімір Гундар з бабруйскай калоніі пераведзены ў магілёўскую "крытую" турму

Як стала вядома Берасцейскай Вясне, Гундара перавялі ў "крытую" турму.

Сувязі з палітвязнем дагэтуль няма. Нагадаем, блізкія не атрымлівалі ад Гундара ні лістоў, ні званкоў з трэцяга жніўня.
😢10👍1🤬1
Вясна | Брэст
❗️+6 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенной на Брестчине: ▪️Дмитриева Елена Григорьевна (СИЗО-7) — задержана по ст.342 УК РБ по "хороводному делу", когда возвращалась…
❗️+9 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Гнездилов Кирилл Викторович (СИЗО-7) — брестчанин. Бывший работник милиции, оперуполномоченный, уволился в августе 2020. Последние полгода до задержания работал в Польше, приезжал навещать на выходные сына и жену в Брест. 19 февраля 2023 был задержан при пересечении польско-беларуской границы, помещен до суда под стражу. Были предъявлены обвинения в том, что передал в ЧКБ данные нескольких силовиков. Приговорен к 8 годам колонии.

Также политзаключенными в стране признаны:
▪️Беленович Максим (ИК-22)
▪️Галуза Александр (СИЗО-3)
▪️Леонович Александр (СИЗО-1)
▪️Прудников Антон (ИК-15)
▪️Романовский Валерий
▪️Соколенко Алла (СИЗО-1)
▪️Соколовский Александр
▪️Христофоров Игорь

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1489 человек политическими заключенными. Из них в Брестской области 275. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
😢10
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе прымяняецца вышэйшая мера пакарання. За гады незалежнасці да яе асудзілі каля 300 чалавек.

Праваабаронцы больш за 20 гадоў змагаюцца за забарону смяротных прысудаў. У той жа час улады ўзмацняюць пакаранне па некаторых артыкулах — цяпер за «дзяржздраду» на смерць могуць асудзіць больш шырокае кола людзей.

Фота: 2017 год, праваабаронцы перадалі ў адміністрацыю Лукашэнкі подпісы за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне / spring96.оrg
😢81
Брест: за 2 телеграм-комментария судили мужчину. За каждое сообщение прокурор просил по году колонии

5 и 6 октября рассматривали уголовное дело против брестчанина Александра Довгаля. С августа он под стражей. У него двое детей.

Мужчине предъявляли то, что в августе 2021 года он написал комментарий про премьер-министра Головченко. Комментарий был под новостью о том, что Головченко с российским чиновником Мишустиным "обсуждали интеграционные документы". Сообщение Довгаля расценили по ст.369 УК (Оскорбление представителя власти) и просили 1 год колонии со штрафом 50 б.в.

Еще одно сообщение было написано в октябре 2021 в телеграм-чате "Лухтовикинги". Там обвинение увидело оскорбление Лукашенко, и прокурор просил еще год колонии по ч.1 ст.368 УК.

Суммарно по двум статьям прокурор предлагал присудить Довгалю полтора года лишения свободы.

Судья Марина Скалкович огласила приговор 6 октября, но Брестской Весне он пока что неизвестен.
🤬8
Вясна | Брэст
«Усе ператрусы праходзілі на вачах у дзяцей, то-бок дзеці ўсе бачылі і разумелі, таму для іх міліцыя ўжо была нядобрая» Пакуль кобрынец Віталь Жук адбываў пакаранне "за абразу прэзідэнта", дома яго чакалі чацвёра дзяцей: 11-гадовая Аляксандра, 8-гадовы Арцём…
Супраць жыхара Кобрына, экс-палітвязня Віталя Жука ўзбудзілі новую справу. "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"

Як паведамляе Вясна, на Віталя Жука завялі новую справу. Ён у статусе абвінавачанага па ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мужчына цалкам адбыў тэрмін за інтэрнэт-каментар, пасля чаго з'ехаў з Беларусі разам з сям'ёй. За мяжой Віталь пачаў актыўна распавядаць, з чым сутыкнуўся ў зняволенні.

Віталь даваў шматлікія інтэрв'ю, ў тым ліку выданням Радыё Свабода, Еўрарадыё. Гэтыя незалежныя беларускія медыя прызнаны ў Беларусі "экстрэміскімі фармаваннямі", і за інтэрв'ю такім медыя судзяць менавіта па ч.1 арт.361-4. Напрыклад, так асудзілі Дар'ю Лосік да 2 гадоў калоніі.
🤬5🖕3
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

12 кастрычніка
Пракапчук Ягор — сустракае ўжо чацвёрты запар Дзень нараджэння ў няволі. Асуджаны да 4 гадоў калоніі за акцыю пратэсту, што прайшла 10.08.2020 у Берасці. Яго бацьку судзілі па той жа справе, ён адбывае параканне ў іншай калоніі.
Падтрымаць юнака (лістом ці тэлеграмай) можна па адрасе:
📮 ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Пракапчук Ягор Вітальевіч

14 кастрычніка
Пасюк Алег — жыхар Баранавічаў. У ліпені 2022 года асуджаны да 1.5 гадоў "хіміі" па артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Дасылайце лісты ды паштоўкі па адрасе:
📮ПУАТ-49, 213010, г. Шклоў, вул. Маладзёжная, 2б
Пасюк Алег Пятровіч
7
«Абражаў не прэзідэнта, а Лукашэнку»: паўтара гады калоніі вынес суд жыхару Брэста

Суд Маскоўскага раёна Брэста вынес прысуд Паўлу Каралевічу, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Па матэрыялах абвінавачання, Павел 18 ліпеня 2021 года ў суполцы пад назвай «Анлайн Брэст» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте», размясціў паведамленне, якое «прынізіла гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і з’яўляецца для яго абразлівым. Таксама 11 жніўня 2021 года ў той жа суполцы размясціў яшчэ адно паведамленне абразлівага зместу.

У судзе Каралевіч вінаватым сябе прызнаў часткова, бо каментары абразлівага зместу ім былі пакінутыя ў дачыненні да канкрэтна Лукашэнкі, а не ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113046

💌Падтрымайце Паўла:
СІЗА-7,224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37. Паўлу Віктаравічу Каралевічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😢8🤬1
В Бресте судят гражданку Украины за то, что в марте 2022 года отправила 2 видео российской военной техники

Екатерина Брюханова
родом их Херсона, отучилась в китайском университете, после чего в 2016 году переехала в Беларусь.

Тут она работала переводчицей с китайского.

В конце июля ее задержали на границе после проверки телефона. При проверке оказалось, что в марте 2022 года она отправила в "Зеркало" два видео российской военной техники под Минском.

Подробнее про суд: 👉 https://brestspring.org/tpost/zr86onj9p1

Приговор огласят завтра в 15:30
🤬11😢3👍1
Вясна | Брэст
❗️+6 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенной на Брестчине: ▪️Дмитриева Елена Григорьевна (СИЗО-7) — задержана по ст.342 УК РБ по "хороводному делу", когда возвращалась…
Учора Следчы камітэт заявіў, што знайшоў яшчэ адну ўдзельніцу "карагоднай акцыі", жанчыну змясцілі ў СІЗА. Відаць па ўсім, гаворка ідзе пра Алену Дзмітрыеву, якую нядаўна прызналі палітзняволенай

СК адсправаздачыўся, што тры гады пасля ўсё яшчэ шукае "карагоднікаў". Ды нядаўна знайшоў "50-гадовую мясцовую жыхарку", якую змясцілі пад варту.

А нядаўна мы паведамлялі, што праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенай Алену Дзмітрыеву. Жанчына нарадзілася 19.10.1972, то бок ёй як раз 50 гадоў. І дакладна вядома, што ёй прад'явілі абвінавачванні па арт.342 КК у межах "карагоднай справы". Так што, відаць, менавіта пра яе гаворыць СК у сваім паведамленні.

Пра Дзмітрыеву вядома, што яна ўраджэнка Ўкраіны, доўгі час жыла ў Берасці. Затрымана пасля паездкі ў Польшчу за пакупкамі.

Падтрымайце жанчыну грашовым пераводам, лістом:
📮 СІЗА-7, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, 224030
Дзмітрыева Алена Рыгораўна

Фота: СК
😢10🤬21👍1
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

15 кастрычніка
Чуль Даніла — сустракае трэці запар Дзень народзінаў за кратамі. З красавіка па верасень 2022 года яго судзілі ў Менску у межах справы супраць анархістаў. У выніку Даніле прызначылі 5 год калоніі, а ўсяго на 10 абвінавачаных прысудзілі 94 гады пазбаўлення волі. У чым менавіта іх прызналі вінаватымі, дакладна невядома — разгляд справы адбываўся ў закрытым рэжыме.
Падтрымаць юнака можна па адрасе:
📮 ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
Чуль Данііл Раманавіч

15 кастрычніка
Казлянка Аляксандр — спаўняецца 40 год! З красавіка па верасень 2022 года яго судзілі ў Менску у межах справы супраць анархістаў. У выніку Аляксандру прызначылі 6 год калоніі, а ўсяго на 10 абвінавачаных прысудзілі 94 гады пазбаўлення волі.
Павіншаваць з юбілеем можна па адрасе:
📮 ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Казлянка Аляксандр Аляксандравіч
9
Вясна | Брэст
Суд области запретил телеграм-канал на почти 15 тысяч подписчиков. И пару каналов поменьше Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили: 🔸телеграм-канал…
Суды области снова запрещают профили беларуских диаспор. А еще добрались до Переходного Кабинета

Вчера в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔹инстаграм-аккаунт "r_a_z_m_o_v_a" (около 800 подписчиков) — профиль, помогающий изучать беларуский язык;
🔸инстаграм-аккаунт "belarusen.frankfurt" (около 850 подписчиков) — в описании профиля написано, что это "суполка беларусаў Франкфурта ды наваколля"
🔹инстаграм-аккаунт "klopat_by" (1.4 тыс подписчиков) — профиль Ольги Горбуновой, экс-политзаключенной, ныне представительницы Переходного Кабинета по социальным вопросам (в том числе по вопросам политзаключенных).

Всё это напризнавал "экстремистскими материалами" Ленинский суд Бреста 9 октября, указано в "списке экстремистского". Во всех трёх случаях решение выносила судья Елена Ковальчук, следует из расписания суда за тот день.
🤬6🖕2👍1