Вясна | Брэст
478 subscribers
4.64K photos
49 videos
4.3K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 15.03.2025, у вобласці 208 палітвязняў 👮‍♂️ Ігар Ярохін стаў кіраўніком пінскай міліцыі. Што пра яго вядома? Рэпрэсіі: баранавіцкі фельчар хуткай дапамогі Чатырбок асуджаны па палітычнай справе. Стала…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 29.03.2025, у вобласці 181 палітвязняў

🕊 Адбылося вялікае памілаванне: 3 палітвязняў вобласці выслалі ў Літву, яшчэ 31 дазволілі застацца ў РБ.
Хто тыя 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці, каго памілавалі?

Баранавіцкаму праваабаронцу Сяргею Гоўшы споўнілася б 77 гадоў

Рэпрэсіі праз межы: новая (палітычная) крымінальная справа Маргарыты Ляўчук. У Пінску прымусова прадаюць кватэру Аляксея Пацко — былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў

✝️ Адразу 6 парафій Берасцейскай вобласці засталіся без святароў праз рашэнне ўладаў. Юрыст-праваабаронца прааналізаваў сітуацыю: "Ёсць прыкметы парушэння права на свабоду веравызнання"

🪦 На Трышынскіх могілках у Берасці пабачылі пашкоджаныя помнікі. Пасля "суботніку" дэпутатаў
👀5👍1
🪖 В Печах совершил суицид солдат-срочник, он родом из Березовского района. Ранее он жаловался друзьям на дедовщину

Издание Зеркало сообщило о трагедии: 14 марта, в ночь с пятницы на субботу, покончил жизнь самоубийством 20-летний Максим.

🪖 Он проходил срочную службу в Минске, в в/ч 3214 (спецназ внутренних войск). Потом Максима с сослуживцами отправили на учения в Борисов, в военный городок Печи — именно там наступила смерть юноши.

Как рассказывает Зеркало, Максим родом из деревни Подкраичи Березовского района Брестской области.

🪖 Причины самоубийства на данный момент неизвестны. Но по информации журналистов, Максим жаловался друзьям на дедовщину.

🪖 Официальных комментариев от МВД или Минобороны на данный момент нет.

🪖 В/ч 3214, в которой служил Максим, известна тем что ее специально обучают разгонять протесты. Эту в/ч курирует лично Николай Карпенков
💔4😱3😢1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Кузнецов Сергей Александрович (ИУОТ-49) — житель Барановичского района. В 2025 году Брестоблсуд вынес ему приговор…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Батищев Артём Валерьевич (ИУОТ-9) — житель Бреста. Летом 2025 года его осудили по ст.369 УК (Оскорбление представителя власти) . Отбывает 2 года "химии".
▪️Карманович Александр Игоревич (ИУОТ-21) — житель Бреста. В середине 2025 года его осудили по политическому делу за "публичное оскорбление Лукашенко" (ст.368 УК). Отбывает 2 года "химии".

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 913 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 183.

Написать нам | Наш Instagram
😢3🕊2
Палітвязню з Бярозы дадалі 1 год пазбаўлення волі (да 6-гадовага тэрміну)

Як паведамляе @belarus_abc, Мікіта Дранец меўся вызваліцца ў сакавіку-2026. Але ў студзені-2026 адбыўся суд, які павялічыў тэрмін хлопцу на дадатковы 1 год пазбаўлення волі. Такое рашэнне вынеслі за нібы непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК).

Нагадаем, што раней Мікіце далі 6 гадоў калоніі па "справе анархістаў". Яго затрымалі напачатку 2021 года, і з таго часу ён у няволі.
У Мікіты было 3 пункта абвінавачання: арт.342 за "марш дармаедаў" у Берасці ў 2017 годзе; арт.342 за перакрыццё шашы М1 у 2018 годзе на берасцейскіх пратэстах супраць заводу АКБ; "удзел у злачыннай арганізацыі" з-за анархісцкай арганізацыі "Рэвалюцыйнае дзеянне". Беларускія праваабаронцы прызналі ўсіх асуджаных у межах гэтай справы палітвязнямі.


За апошні час тром іншым палітвязням Берасцейскай вобласці, якія праходзілі па той жа "анархісцкай" справе, таксама павялічвалі тэрміны: Аляксею Галаўко дадалі паўгады, Паўлу Шпетнаму — 1 год, Аляксандру Казлянка — паўтары гады. З таго часу толькі Шпетны і Казлянка апынуліся на волі: іх 19.03.2026 "памілавалі" і выслалі з уласнай краіны ў Літву.
😢8🤬2
Вясна | Брэст
🟥 Пінчука абвясцілі "тэрарыстам". Гэта несапраўдны тэрарыст Сёння КДБ дадало 6 беларусаў у спіс "тэрарыстаў". Сярод іх Павел Шарко з Пінска. Шарко раней асудзілі, мяркуючы па ўсім, за спробу далучыцца да палка Каліноўскага. За гэта яму прысудзілі калонію.…
🟥 Пінчука, якога нядаўна (завочна) асудзілі за пратэсты 2020 года, КДБ абвясціла "тэрарыстам". Гэта несапраўдны тэрарыст

Сёння КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 1 беларуса — гэта Дзяніс Дзенісенка з Пінска.

Месяц таму ўлады абвясцілі трох іншых жыхароў Берасцейскай вобласці гучным словам "тэрарысты". 20 лютага КДБ дадала ў адпаведны спіс Трафіма Барысава з Баранавічаў, Дзмітрыя Захарошку з Мікашэвічаў ды Рамана Маханькова з Берасця. Іх усіх таксама абвясцілі ажно "тэрарыстамі" з-за палітычных прысудаў.

Нагадаем, што беларускія ўлады прыкрываюцца паняццямі "экстрэмізма" і "тэрарызма" для рэпрэсій.
😢5🤬2
🔸 Можа падавацца, што свет сёння выглядае як месца, дзе правы чалавека адступаюць. Войны, рэпрэсіі, крызісы. Але пачатак 2026 года ўжо паспеў паказаць нам нешта іншае.

Нават у «час хаосу» правы не знікаюць. Яны шукаюць новыя формы рэалізацыі. За першыя месяцы гэтага года тысячы палітвязняў выйшлі на волю ў розных краінах. У той жа час суды пачалі ўсё больш выразна абараняць людзей ад наступстваў кліматычнага крызісу, а дзяржавы дамовіліся аб абароне акіяна як агульнай спадчыны Чалавецтва. І гэта яшчэ не ўсё!

⬆️ Гартайце карткі, каб даведацца больш, мы паспрабавалі сабраць галоўныя пазітыўныя змены ў галіне правоў чалавека за пачатак 2026 года.

☕️ Падтрымаць нашую дзейнасць можна тут, данатам на каву.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥1
Вясна | Брэст
На Трышынскіх могілках у Берасці пашкоджаны помнікі. Пасля "суботніку" дэпутатаў 14 сакавіка дэпутаты гарадскога савета і савету моладзі рабілі суботнік на Трышынскіх могілках. Яны "прыбіралі смецце, выразалі інвазіўныя расліны", паведамляла ЖКГ. На наступны…
"Работы праводзіліся акуратна". Як афіцыйныя асобы пракаментавалі тое, што на Трышынскіх могілках спіленыя дрэвы пашкодзілі помнікі

@BGazeta адсачыла, як афіцыйныя асобы пракаментавалі скандал. Замест прызнання праблем, гендырэктар Берасцейскага гарадскога ЖКГ заявіў, што проста вядуцца работы па выдаленню аварыйных дрэваў, каб тыя не маглі пашкодзіць помнікі. І што работы па выдаленню "праводзіліся акуратна". Адначасова ён адзначыў, што ўсе помнікі "прыведзены ў парадак" (пад гэтым, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе тое што помнікі проста вярнулі на месцы, а нанесеныя пашкоджанні не чапалі).

Больш падрабязна пра рэакцыю ўладаў чытайце ў матэрыяле берасцейскіх журналістаў:
https://bgmedia.site/society/gendirektor-zhkh-bresta-prokommentiroval-povrezhdenie-pamyatnikov-na-trishinskom-kladbishhe/

Нагадаем, што 15 сакавіка ў сацсетках з'явіліся фоты з Трышынскіх могілак у Берасці. На фотаздымках было добра бачна, як спілаваныя дрэвы пашкодзілі крыжы і надмагіллі. Напярэдадні на могілках ладзілі "суботнік" дэпутаты, а перад імі праводзіла работы "Брэсцкае спецпрадпрыемства".

📍Трышынскія могілкі ў Берасці — старыя могілкі ў цэнтры горада. Найстарэйшае пахаванне датуецца 1834 годам. Трышынскія могілкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ды маюць ахоўвацца дзяржавай.
🤬4
❗️Рэжым ануляваў пашпарт Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Стала вядома, што пашпарт заснавальніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага прызнаны нядзейсным. Дакумент дзейнічаў да 2028 года.

Сам Алесь Бяляцкі расцэньвае гэтае рашэнне як адвольнае і незаконнае:

«Гэта чарговая форма транснацыянальных рэпрэсій, скіраваная на тое, каб ускладніць жыццё дэпартаваным палітвязням па-за межамі краіны. Улады рытуальна адразаюць нашыя сувязі з Беларуссю. Марная справа, бо Беларусь заўсёды будзе ў нашых дзеях і сэрцах».


Ануляванне пашпартоў выдвараных з Беларусі палітвязняў становіцца сістэмнай практыкай.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119964

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👀4🤬2
Мы жывём у свеце, дзе навіны пра гвалт, рэпрэсіі і несправядлівасць сталі часткай нашай з вамі штодзённасці

Каб справіцца з гэтым, мы шукаем розныя спосабы, ад «пазітыўнага мыслення» да бясконцага думскролінгу. Але часам гэтыя механізмы не дапамагаюць, наадварот, пагаршаюць наш стан і нават могуць змяняць тое, як мы ўспрымаем саму рэальнасць

📖 Гартайце карткі, каб разабрацца разам з намі, як гэта працуе

☕️ Падтрымаць нашую дзейнасць, каб такіх матэрыялаў было больш, можна тут, данатам на каву.
2👀2